• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    На Беларусі П. развіваецца з 2й пал. 1980х г., прайшло 3 асн. этапы: кааператыўнае П. (1988—91), пры якім асн. крыніцай прадпрымальніцкіх даходаў была розніца паміж дзярж. і свабоднымі цэнамі; П. ва ўмовах свабоднага цэнаўтварэння (1992—95), калі адбываўся бурны рост прадпрымальніцкай актыўнасці, а самі прадпрымальнікі пачалі асэнсоўваць сябе як сац. слой са сваімі эканам. інгарэсамі; П. ва ўмовах цэнтралізаванага дзярж. рэгулявання (з 1996).
    ПРАДРАМАЛЬНЫ ПЕРЫЯД (ад грэч prodromos які бяжыць наперадзе, прадвеснік), стадыя развіцця хваробы, што папярэднічае яе асн. клінічным праявам. У час П.п. можна распазнаць хваробу па яе параўнальна ранніх сімптомах (напр., плямы Копліка—Філатава пры адры).
    ПРАДРбСТАК. мікраскапічнае ўтварэнне ў водарасцей і мохападобных, тое, што пратанема.
    ПРАДСТАЎНІК УЛАДЫ, дзяржаўны служачы, які мае права ў межах сваёй
    кампетэнцыі даваць распараджэнні і загады, прымаць рашэнні адносна асоб, што не падначалены яму па службе. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь да П.у. адносяцца дэпутаты палат Нац. сходу і дэпутаты мясц. Саветаў, работнікі праваахоўных і кантралюючых органаў і інш. службовыя асобы. надзеленыя ўладнымі паўнамоцтвамі. Закон прадугледжвае крымін. адказнасць за супраціўленне П.у., публічную яго знявагу, пагрозу насіллем і насілле над П.у. пры выкананні ім службовых абавязкаў. У той жа час прадугледжана крымін. адказнасць і П.у. за злоўжыванне ўладай або яе перавышэнне ці бяздзейнасць (невыкананне службовых абавязкаў). Г.А.Маслыка.
    ПРАДСТАЎНІЦТВА ў п р а в е, праваадносіны, паводле якіх адна асоба можа ажыццяўляць юрыд. дзеянні ад імя другой асобы. У адпаведнасці з Цывільным кодэксам Рэспублікі Беларусь здзелка, выкананая адной асобай (прадстаўніком) ад імя другой асобы (прадстаўленага) у адпаведнасці з паўнамоцтвамі, заснаванымі на даверанасці, заканадаўстве або акце ўпаўнаважанага на тое дзярж. органа ці органа мясц. кіравання і самакіравання, непасрэдна стварае, змяняе і спыняе грамадзянскія правы і абавязкі прадстаўленага. Паўнамоцтва таксама можа вынікаць з абставін, у якіх дзейнічае прадстаўнік (прадавец у рознічным гандлі, касір і да т.п.).
    ПРАДСГАЎНІЦТВА аан у рэспўбліЦЫ БЕЛАРЎСЬ Адкрыта 8.9.1992 у Мінску. Створана і дзейнічае ў адпаведнасці з пагадненнямі паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ААН і Праграмай развіцця ААН (ПРААН). З’яўляецца першым з 8 прадстаўніцтваў ААН, створаных па ініцыятыве ген. сакратара ААН Б.БутрасаГалі ў краінах СНД. Аказвае дапамогу народу і ўраду Беларусі ў правядзенні праграм эканам. і сац. развіцця ў час пераходу эканомікі краіны да рыначных адносін і яе інтэгравання ў сусв. супольніцтва, спрыяе працэсам дэмакратызацыі, свабоднаму прадпрымальніцтву, каардынуе дапамогу Беларусі з боку краіндонараў і асобных міжнар. аргцый, распаўсюджвае матэрыялы і дакументы ААН і з’яўляецца крыніцай інфармацыі пра дзейнасць ААН. Супрацоўнічае з грамадскімі аргцыямі, аб’яднаннямі, сродкамі масавай інфармацыі Беларусі і інш.
    ПРАДСГАЎНІЦГВА МЕНІНАСЦІ. разнавіднасць выбарчай мажарытарнай сістэмы. Выкарыстоўваецца ў краінах, дзе існуюць розныя паліт. рухі і ідэйныя плыні, якія не маюць парламенцкага прадстаўніцтва і ў выніку вымушаны арыентавацца на непарламенцкія метады барацьбы. Сэнс такой сістэмы ў тым, каб даць справядлівае прадстаўніцтва паліт. меншасцям і пазбегнуць назапашвання ў грамадстве ўнутр. напружанасці.
    ПРАДСТАЎНІЦТВА ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б Існавала з сак. 1925 замест Бюро дапамогі Кампартыі Заходняй Беларусі ў сувязі з утварэннем у КПЗБ сэцэсіі і неабходнасцю яе ліквідацыі. У розны час Прадстаўніцтва ўзначальвалі А.С.Славінскі (Качароўскі), С.Т.Мілер, М.А.Блінчыкаў, А.У.Канчэўскі, Г.М.Дуа, Ю.Брун, РД.Вольф, С.А.Мертэнс, Е.І.Шоламаў, І.Ф.Сяменікаў. Працавала пад кіраўніцтвам Прадстаўніцтва КПП пры Выканкоме Камінтэрна ў Маскве і фактычна лічылася яго філіялам у Мінску. Рэгулярна інфармавала кіруючыя органы КП(б)Б пра дзейнасць і мерапрыемствы UK КПЗБ, стан рэв. і нац.вызв. руху ў Зах. Беларусі, вяло перапіску па паліт. і арганізац. пытаннях з Бюро і Краявьш сакратарыятам ЦК КПЗБ, якія знаходзіліся ў падполлі, дапамагала ім рыхтаваць кадры для падп. парт. работы, выдаваць парт. лру, займалася справамі паліт. эмігрантаў і асоб, што прыбылі нелегальна з Зах. Беларусі, рыхтавала з’езды КПЗБ і КСМЗБ, кіравала Мінскай школай КПЗБ, часткай Цэнтр. рэдакцыі КПЗБ, якая выдавала лру для Зах. Беларусі, Камісіяй па вывучэнні Зах. Беларусі пры АН БССР і Зах. сектарам Гістпарта. Функцыянавала да лета 1937. У.Ф.Ладысеў. ПРАДЎКТ ПРАЦЫ (ад лац. productus зроблены, створаны), рэчавы або нематэрыяльны вынік працоўнай дзейнасці для задавальнення грамадскіх ці асабістых патрэбнасцей. Ўключае ў сябе навук. і вытв.тэхн. распрацоўкі, тавары нар. ўжытку, аб’екты будва. Кожны П.п. характарызуецца здольнасцю задавальняць якуюн. патрэбнасць і ўвасабленнем патрачанай на яго грамадскай працы. Сукупнасць карысных уласцівасцей П.п. ператварае яго ў спажывецкую вартасць. Гэта датычыцца натуральнарэчавага боку П.п. 3 грамадскага боку П.п. ўвасабляе пэўную колькасць патрачанай працы ў розных сферах і галінах грамадскай вытвсці і паказвае, у што абыходзіцца атрыманне спажывецкай вартасці, таксама кошт затрат для задавальнення пэўнай патрэбнасці людзей. У.Р.Залатагораў.
    ПРАДУКТААБМЕН. форма эканам. сувязей паміж вытворцамі, якая характарызуецца абменам прадуктамі працы і рознага віду паслугамі без пасрэдніцтва грошай. Выкарыстоўваўся на розных этапах развіцця чалавечага грамадства. У сучаснай эканоміцы П., асабліва ў міжнар. гандлі, ажыццяўляецца праз бартэрныя здзелкі (гл. Бартэр).
    ПРАДУКЦЫЙНАСЦІ ТЭОРЫІ, эканамічныя тэорыі, якія разглядаюць узаемадзеянне паміж вытвсцю і размеркаваннем яе вынікаў сярод удзельнікаў вытвсці. Першапачаткова П.т. выступала ў выглядзе тэорыі фактараў вьггвсці (Ж.Б.Сей, К.Ф.Бастыя і інш), паводле якой кожны фактар вытвсці (праца, капітал, зямля) удзельнічае ў стварэнні вартасці грамадскага прадукту і атрымлівае адпаведны даход у форме заработ
    ПРАЕКТ	539
    най платы, прыбытку, рэнты. У канцы 19 ст. Дж.Б.Кларк распрацаваў тэорыю гранічнай прадукцыйнасці, у якой пад гранічным прадуктам разумеўся натуральны ўзровень даходу, што выплачваецца кожнаму з фактараў вытвсці. П.т. цесна звязаны з гранічнай карыснасці тэорыяй.
    ПРАДУКЦЫЙНАСЦЬ ПРАЦЫ, інтэнсіўнасць, эфектыўнасць у працэсе вытвсці, колькасныя адносіны аб’ёму (масы) атрыманага прадукту да працы, затрачанай на яго выраб. Выражаецца колькасцю прадукцыі, зробленай за адзінку часу — выпрацоўкай, або затратай часу на адзінку прадукцыі — працаё'мкасцю. Пад павелічэннем П.п. разумеецца эканомія затрат прац. часу на выраб адзінкі прадукцыі або дадатковая колькасць вырабленай прадукцыі за адзінку часу, што непасрэдна ўплывае на павышэнне эфектыўнасці вытвcui (у адным выпадку скарачаюцца выдаткі на вытвсць адзінкі прадукцыі, а ў другім — за адзінку часу вырабляецца больш прадукцыі). Павышэнне П.п. — гал. крыніца росту дабрабыту грамадства, развіцця яго вытв. сіл і вырашэння сац. праблем. Адрозніваюць прадукцыйнасць грамадскай і індывід. (жывой) працы, лакальную прадукцыйнасць. Прадукцыйнасць r р а м а д скай працы падлічваецца адносінамі валавога ўнутранага прадукту (інш. аналагічнага паказчыка) да колькасці работнікаў, занятых у галінах матэрыяльнай вытвсці і сферы паслуг. Яна адлюстроўвае эфектыўнасць жывой працы (мэтазгодную дзейнасйь чалавека, затраты яго разумовай і фіз. энергіі) і эканомію грамадскай працы, арэчаўленай у сродках вытворчасці. На прадпрыемствах вызначаюць прадукцыйнасць індывідуальнай працы, якая адлюстроўвае час, неабходны для вырабу адзінкі прадукцыі або колькасці тавару, зробленага за пэўны перыяд часу. Лакальная прадукцыйнасць — сярэдняя П.п. рабочых (працуючых), разлічаная па прадпрыемстве або галіне ў цэлым. Адрозніваюць натуральны, прац. і грашовы метады вымярэння П.п. Пры натуральным метадзе яе ўзровень вызначаецца адносінамі колькасці прадукцыі ў натуральных адзінках вымярэння да затрат рабочага часу або да сярэдняспісачнай колькасці працуючых. Такі метад выкарыстоўваюць на прадпрыемствах, якія вырабляюць адзін від прадукцыі. а таксама для вымярэння ўзроўню П.п. на рабочых месцах і асобных участках вытвсці. Яго вартасці — нагляднасць, прастата вылічэння, канкрэтнасць; недахоп — ужываецца пры выпрацоўцы аднаго віду прадукцыі. Варыянтам натуральнага метаду, які пашырае межы выкарыстання, з’яўляецца метад натуральных умоўных адзінак, пры якім аднародная, але разнаякасная прадукцыя прыводзіцца па якойн. прыкмеце да ўмоўнага эталона. П р a цоўны метад заключаецца ў сувымярэнні розных відаў прадукцыі па затратах працы на іх вытвсць (праца
    ёмкасцю). Ён найб. дакладны, аб’ектыўна адлюстроўвае змены П.п. па асобных відах прадукцыі, прадпрыемствах і па галінах нац. гаспадаркі. Пры яго выкарыстанні неабходна ўлічваць, што прац. нормы на кожным прадпрыемстве могуць быць свае і мець розную ступень напружанасці. Найб. універсальны і пашыраны вартасны метад, пры якім П п. выражаецца вартасцю прадукцыі (валавой, таварнай, чыстай), што прыпадае ў сярэднім на аднаго работніка. Найб. дакладны паказчык вызначаецца па чыстай прадукцыі, але яго недахопы у тым, што не ўлічвае затраты арэчаўленай працы.
    Літ.: 3 а й ц е в Н.Л. Экономнка промышленного предпрвятвя. 3 нзд. М., 2000; К у п рнякова Е.М. Банкм м бнржн, М., 1996; Экономмка труда м соцнальнотрудовые отношення. М., 1996. У.Р.Залатагораў.
    ПРАДУКЦЫЙНАСЦЬ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ ЖЫВЁЛ, колькасць і якасць прадукцыі ад адной жывёлы за пэўны перыяд (дзень, месяц, лактацыю, год). Залежыць ад пароды, скараспеласці, полу, узросту, працягласці гасп. выкарыстання і ўмоў утрымання жывёл. Паводле кірункаў П. вылучаюць пароды: у гадоўлі буйн. par. жывёлы — малочныя, малочнамясныя, мясныя; у свінагадоўлі — мясныя, мясасальныя, сальныя; у авечкагадоўлі — воўнавыя, мясавоўнавыя, мясасальныя, сальныя, малочныя, смушкавыя, футравыя; у птушкагадоўлі — мясныя, яечныя, мясаяечныя.
    Малочная П. (малочнасць) кароў за лактацыю ад 600—2000 кг (мясныя пароды) да 6— 10 тыс. кг (малочныя пароды); коз малочных парод 450—550 кг; авечак да 500; кабыл 1000—3000; вярблюдзіц 750—2000 кг. Мясную П. ацэньваюць па масе, скараспеласці (узрост, у якім жывёла дасягае неабходных паказчыкаў) і забойным выхадзе (адносіны масы тушы да жывой масы). Маса бычкоў у 15—18 месяцаў — 400—500 кг, куранятбройлераў (60 сут) — 1,5 кг. Забойны выхад у буйн. par. жывёлы 55—65%, у свіней 75—80%, у авечак і коз 45—55%. Воўнавая П. танкарунных авечак 3—8, грубашэрсных 1—4 кг, сярэдні начос пуху з коз 0,3—0,6 кг. Яечная П. курэй 230—240 (да 360) яец за год, качак 120—180, індычак 100—150, гусей 50—80, перапёлак 250—300. Маса курыных яец 50—60, гусіных 100—180, індычых 100—110 г. Пчаліная сям’я за сезон дае мёду да 150 (таварнага 30—50), воску 1,5—2,5 кг, пропалісу 100—200 г.