• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    3
    5,
    6
    вугры). Беспазваночныя найб. багата прадстаўлены ў зах. ч. вобласці, сярод іх ад 30 да 80% эндэмікаў (жукі, матылі і інш.). Характэрны наземны рак — пальмавы злодзей.
    А.М.Петрыкаў.
    ПАЛІНЕЗІЙСКІЯ МОВЫ, адна з груп аўстранезійскіх моў. Пашыраны на астравах Палінезіі паміж Новай Зеландыяй, Гавайскімі астравамі і вам Вялікадня (Пасхі) на Ціхім акіяне. Падзяляюцца на падгрупы: танганскую (мовы тонга і ніўэ) і ўласна палінезійскую, якая складаецца з моў самаанскіх (самоа, тувалу, такел .ў, усх. фугуна, пука
    пука, нукуора, такуў, лунгіўа, увеа, маэ і інш.) і ўсх.палінезійскіх (маоры, гавайская, таіці, рапануі, раратонга і інш.). П.м. ўзыходзяць да агульнай прапалінезійскай мовы, якая мела сістэму з 5 галосных (і, е, a, о, u — доўгія і кароткія) і 13 зычных, што з пэўнымі зменамі адлюстравана ў фаналагічных сістэмах сучасных П.м. У граматьгчным ладзе пераважае аналітызм, у сінтаксісе — наяўнасць іменных і вербальных аналітычных комплексаў, што складаюцца са знамянальнага слова і шэрагу прэ і постпазіцыйных службовых адзінак. Большасці П.м. уласцівы намінатыўны лад, для астатніх — эргатыўны. Гал. спосабы словаўтварэння — рэдуплікацыя і словаскладанне. Са старажытнасці захаваліся нерасшыфраваныя тэксты ронгаронга (ваў Вялікадня). Пісьменства ў некаторых П.м., што ма
    Да арт. Палінезійская біягеаграфічная вобласць. Характэрныя прадстаўнікі флоры і фауны: 1 — аргіраксіфіум гавайскі; 2 — эрытрына; 3 — сцэвола такада; 4 — ігуана каналоф; 5 — серпадзюбкаакіялоа; 6 — канюк галапагоскі.
    юць літ. форму, з 19 ст. на аснове лацініцы.
    Літ.: К р у п a В. Полннезнйскне языкн. М., 1975. А.Я.Міхневіч. ПАЛІНІЗІЯ (ад палі... + грэч. nesos востраў), адна з асноўных астраўных груп у Акіяніі, у цэнтр. ч. Ціхага ак. Цягнецца ад Гавайскіх авоў на Пн да Новай Зеландыі (паміж 23°30' пн. ш. і 28° пд. ш. і 176° усх. — 109°20' зах. д.). Пл. каля 26 тыс. км2. Асн. авы: Гавайскія, Туамоту, Тонга, Самоа, Уоліс, Хорн, Тувалу, Такелау, Кука, Тубуаі, Лайн, Таварыства, Маркізскія, Вяліка
    дня і інш. У межах П. дзяржавы: Зах. Самоа, Кірыбаці, Тонга, Тувалу; Гаваі — штат ЗША; уладанні Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Нов. Зеландыі. Нас. 1870 тыс. чал. (1999), пераважна палінезійцы. Астравы вулканічнага або каралавага паходжання. Вулканічныя астравы гарыстыя (выш. да 4205 м на Гавайскіх авах, 2241 м на Таіці), карапавыя — нізінныя. На авах Гавайскіх, Самоа, Тонга — дзеючыя вулканы. Клімат экватарыяльны і трапічны пасатны. Сярэднія гадавыя тры 22—26 °C. Колькасць ападкаў павялічваешіа з У на 3 ад 1500 да 3500 мм. Большасць астравоў церпяць ад моцных ураганаў. На наветраных схілах гарыстых астравоў густыя вечназялёныя лясы, на падветраных — саванны; на ўзбярэжжах — пальмы, хлебнае дрэва, панданусы, баньяны. Жывёльны свет бедны млекакормячымі, шматлікія птушкі. Трапічнае земляробства. Вырошчваюць для мясц. патрэб тара, ямс, хлебнае дрэва, рыс, кукурузу, цукр. трыснёг; на экспарт какаву, какосы, ананасы, бананы, цытрусавыя. Лесараспрацоўкі. Рыбалоўства. Лоўля жэмчугу, марскіх чарапах. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.г. сыравіны, каштоўнай драўніны (на экспарт). Міжнар. турызм. Астравы П. знаходзяцца на шляхах, якія звязваюць Амерыку з Паўд.Усх. Азіяй і Аўстраліяй. Буйнейшыя гарады і порты П.: Ганалулу (Гавайскія авы), Папеэтэ (Таіці), Апія (Зах. Самоа), ПагаПага (Усх. Самоа).
    М. ВЛаўрыновіч.
    ПАЛІНЁЗІЯ ФРАНЦЎЗСКАЯ (франц. Polynesie Franfaise), уладанне Францыі ў цэнтр. частцы Ціхага ак., у Палінезіі. Пл. 3660 км2. Нас. 242,1 тыс. чал. (1999). Афш. мовы — таіцянская і французская. Адм. ц., найб. горад і порт — Папеэтэ на вве Таіці ў групе авоў Таварыства. Адміністрацыйна падзяляецца на 5 астраўных груп: Маркізскія авы, архіпелагі Туамоту і Тубуаі, Падветраныя і Наветраныя авы з групы авоў Таварыства; уключае таксама ненаселены ваў Кліпертан ва ўсх. частцы Ціхага ак. Нац. свята — дзень узяцця Бастыліі (14 ліп.).
    Прырода. У складзе П.Ф. 215 астравоў і атолаў вулканічнага (35 астравоў) або каралавага (180 атолаў) паходжання. Вулканічнымі з’яўляецца большасць авоў Таварыства, Тубуаі, Маркізскія; каралавыя атолы ўтвараюць архіпелаг Туамоту. Горы на вулканічных астравах дасягаюць 2241 м (г. Арахена на вве Таіці), каралавыя астравы ўздымаюцца над узр. м. на некалькі метраў. 3 карысных выкапняў ёсць фасфарыты (ваў Макатэа), руды кобальту. Клімат трапічны пасатны. Сярэднямесячныя тры 22—26 °C. Ападкаў за год ад 1500 мм на падветраных схілах да 3000—4000 мм на наветраных. Бываюць моцныя ўраганы. Рэкі і ручаі ёсць толькі на вулканічных астравах. Пад лесам і хмызнякамі 31% тэрыторыі. На наветраных схілах вечназялёныя субэкватарыяльныя і трапічныя лясы, падветраныя схілы ўкры
    ПАЛІП	7
    ты травяністай расліннасцю. На каралавых астравах гаі какосавых пальмаў. У фауне адсутнічаюць буйныя млекакормячыя, шмат птушак. Мора багата рыбай, ракападобнымі, малюскамі. Біясферны рэзерват АтолТаяра (авы Туамоту).
    Насельшцтва. Карэнныя жыхары — палінезійцы, разам з еўрапейскапалінезійскімі метысамі складаюць 78%; падзяляюцца на блізкія народы: таіцяне (больш за 50% насельніцтва краіны), туамоту, тубуайцы, маркізцы, мангарэва. Жывуць таксама кітайцы (12%) і французы (10%). Вернікі пераважна пратэстанты (54%) і католікі (30%). Сярэднегадавы прырост 1,7% (1999). Сярэдняя шчыльн. 66,7 чал. на 1 км . Каля 67% насельніцтва жыве на вве Таіці (пл. 1042 км2), дзе на ўзбярэжжьі шчыльн. перавышае 300 чал. на 1 км2. Гарадскога насельніцгва больш за 50%.
    У найб. горадзе Папеэтэ каля 30 тыс. ж. (1999). У прамсці занята 19% працаздольных, у сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве — 13%, у абслуговых галінах — 68%.
    Гісторыя. Заселена палінезійцамі ў канцы 1га тыс. да н.э. — 1м тыс. н.э. На момант з’яўлення еўрапейцаў найб. ўзроўню цывілізацыі дасягнулі жыхары авоў Таварыства, дзе ўзнік шэраг дзярж. утварэнняў. У 1595 ісп. мараплавец А.Менданья дэ Нейра адкрыў Маркізскія авы, у 1722 галандзец Я.Рогевен — некаторыя з авоў Таварыства, у 1767 брьгганец С.Уоліс — ваў Таіці, у 1777 капітан Дж.Аук — авы Тубуаі. Да пач. 19 ст. таіцянскія правадыры з роду Памарэ стварылі дзяржаву, якая ўключала авы Таварыства, Тубуаі і ч. авоў Туамоту. 3 пач. 19 ст. туг з’явіліся еўрап. місіянеры. У 1842 астравы абвешчаны франц. пратэкгаратамі, якія ў
    1885 аб’яднаны ў адзіную калонію «Франц. ўладанні ў Акіяніі» (з 1958 — П.Ф.). 3 1946 — заморская тэр. Францыі. У 1957 створана тэр. асамблея П.Ф. 3 1960х г. месца правядзення франц. ядз. выпрабаванняў (у 1966 першы выбух на атоле Муруроа). У 1977 атрымала ўнутр. самакіраванне, з 1996 мае статус аўт. тэр. Францыі.
    Гаспадарка. П.Ф. — краіна сярэдняга ўзроўню развіцця. Валавы ўнутр. прадукт на 1 чал. складае каля 10 800 дол. за год. 18% яго ствараецца ў прамсці, 4% — у сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве, 78% — у абслуговых галінах, пераважна ў турысцкай справе. У прамсці пераважаюць дробныя прадпрыемствы. Здабыча фасфарытаў на вве Макатэа. 57% электраэнергіі даюць ЦЭС на імпартным паліве, 43% — ГЭС. У 1997 атрымана 350 млн. кВт ■ гадз электраэнергіі. 3 прадпрыемстваў апрацоўчай прамсці найб. значэнне маюць мылаварныя фкі і алейныя зды (перапрацоўка какосавых арэхаў). Ёсць піваварныя зды, прадпрыемствы па вытвсці мукі, фруктовых сокаў, воцату, перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў. Пашыў адзення, апрацоўка перламутравых ракавін, разьба па дрэве, ювелірная справа, выраб сувеніраў. Ёсць мех. майстэрні, прадпрыемствы па будве і рамонце невял. суднаў. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 40 тыс. га зямлі, у тл. пад ворывам каля 3,6 тыс. га, пад плантацыямі какосавых пальмаў і інш. дрэў каля 18 тыс. га, пад пашай каля 18 тыс. га. Гал. экспартныя культуры — какосавая пальма і ваніль. Вырошчваюць таксама каву, цукр. трыснёг, цытрусавыя, бананы, ананасы, гранаты, манга, папайю, авакада, хлебнае дрэва, кукурузу, арахіс, тара, ямс, батат, маніёк, агародніну. Жывёлагадоўля мае другараднае значэнне. Гадуюць мясную буйн. par. жывёлу, коней, свіней, птушку. Прамысловае рыбалоўства. Штучнае развядзенне малюскаўжамчужніц (у лагунах атолаў), апрацоўка жэмчугу і перламутру. Транспарт пераважна марскі. У краіне 792 км аўтадарог з цвёрдым пакрыццём, 45 аэрапортаў, у т.л. міжнар. на вве Таіці. Міжнар. турызм (штогод астравы наведваюць больш за 150 тыс. замежных турыстаў). Значную ролю адыгрывае абслугоўванне палігонаў для выпрабавання атамнай зброі (атол Муруроа) і інш. ваенных баз. У 1996 экспарт склаў 212 млн. дол., імпарт — 860 млн. дол. У экспарце пераважае жэмчуг (больш за 50% ад кошту), прадукты перапрацоўкі какосавых арэхаў, перламутр, ваніль, рыба і рыбапрадукты, у імпарце — паліва, харч. і спажывецкія тавары. Гал. гандл. партнёры: Францыя (52% экспарту, 32% імпарту), ЗІПА, Японія. Краіна атрымлівае фін. дапамогу ад Францыі (каля 400 млн. дол. штогод). Грашовая адзінка —франк франц. кантор у Ціхім ак.
    І.Я.Афнагель (прырода, насельніцтва, гаспадарка).
    ПАЛІНОДЫЯ (ад грэч. palinodia перапеў), твор вершаванай формы, у якім аўтар адракаўся ад таго, што было ім напісана ў папярэднім творы. У старажытнасці асаблівай папулярнасцю карысталіся П. стараж.грэч. паэта Стэсіхора. Пазней П. называлі ўсякае адрачэнне. На Беларусі гэты від творчасці быў пашыраны ў 1й пал. 17 ст. ў перыяд росквіту палемічнай літаратуры. Адна з першых П. належыць М.Сматрыцкаму, напісаная ў 1610я г. супраць свайго ж твора «Трэнас» (не захавалася). У далейшым пад П. разумелі твор, напісаны супраць пэўнага твора процілеглага паліт. ці рэліг. зместу. Найб. значны такі твор — «Палінодыя...» З.Капысценскага (1621—22), накіраваны супраць кнігі уніяцкага апалагета Л.Крэўзы «Абарона уніі» (1617).
    У.Г.Кароткі.
    ПАЛШбЗНАЕ ВАЛАКНб, штапельнае віскознае валакно бавоўнападобнага тыпу. Вызначаецца высокай трываласцю і стабільнасцю формы, якія нязначна змяняюцца ў вадзе і шчолачах, а таксама крохкасцю. Выкарыстоўваюць у сумесі з бавоўнай для вырабу бялізнавых і кашульных тканін, трыкатажу.
    ПАЛІНбм, тое, што мнагасклад.
    ПАЛІНСКІ Міхаіл Мадэставіч (1785, Слонімскі рн Гродзенскай вобл. — 1848), бел. матэматык. Др філасофіі (1814), праф. (1819). Скончыў школу ў Жыровічах, Віленскі унт (1808). 3 1808 у Мінскай, з 1813 у Віленскай гімназіях. У 1817—19 у замежнай камандзіроўцы (Германія, Францыя, Італія) з мэтай удасканалення ў галіне матэм. навук і вывучэння сістэмы адукацыі. У 1816— 32 у Віленскім унце (з 1823 дэкан фіз.матэм. фта). Выкладаў алгебру, вышэйшую геадэзію, аналіт. геаметрыю, аналіт. механіку.