• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. Беспамятных Н.Д. Математаческое образованне в Белорусснн: йст. очерк. Мн., 1975.
    А.А.Гусак.
    ПАЛІП (грэч. polypus літар. мнаганогі), паталагічнае ўтварэнне, якое ўзвышаецца над паверхняй слізістых абалонак (верхніх дыхальных шляхоў, жан. палавых органаў, страўнікавакішачнага тракту, прыдатачных пазух носа і інш.). Перадпухлінны працэс, напр., паліпоз тоўстай кішкі — аблігатны перадрак. Адрозніваюць пухлінны — адэнаматозны П. (напр., страўніка, кішэчніка), дысгарманальны (эндаметрый), запаленчага (гіперпластычны, алергічны) і дызантагенетычнага паходжання (напр., ангіяматозны), П. няяснай этыялогіі. Памеры ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў, бываюць рознай формы і кансістэнцыі, з гладкай дольчатай ці варсістай паверхняй. Напр., адэнаматозны П. складаецца ў асноўным з залозістай тканкі, дысгарманальны і запаленчы — са злучальнай. Бывае
    8 ПАЛІПЦІХ
    плацэнтарны П., які ўзнікае ў матцы пасля цяжарнасці. П. могуць нагнойвацца, пакрывацца язвамі, кроватачыць. Лячэнне хірургічнае. М.К.Недзьведзь. ПАЛІПЦІХ (ад грэч. polyptychos шматразова складзены), 1) складзень з 5 і болей частак, з рэльефнымі або жывапіснымі выявамі. Быў пашыраны ў зах.еўрап. мастацтве сярэднявечча. 2) Комплекс некалькіх твораў выяўл. мастацтва, звязаных агульнай задумай, адзінствам кампазіцыйнага і колеравага ладу. У сучасным мастацтве выкарыстоўваецца рэдка, найб. пашыраны серыі і цыклы. Сярод П., створаных бел. мастакамі, «Праабражэнне», «Вяртанне майстра» (абодва 1993) У.Напрэенкі і інш. Гл. таксама Дыпціх, Трыпціх.
    ПАЛІПЫ, прымацаваныя формы кішачнаполасцевых: гідроідных, сцыфоідных і каралавых паліпаў, каралаў. Жывуць пераважна ў акіяне.
    Даўж. ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў (зрэдку да некалькіх метраў). Цела цыліндрычнае, на верхнім канцы ротавая адтуліна з шчупальцамі, на ніжнім — падэшва для прымацавання да субстрату або цела калоніі. Многія П. маюць цвёрды вонкавы або ўнутр. шкілет, арган. або вапнавы. Пераважна каланіяльныя формы, ёсць адзіночныя (актыніі, гідры), здольныя да павольнага перамяшчэння. Кормяцца пераважна жывёльным кормам, з дапамогай шчупальцаў. Размнажаюцца палавым (на многіх П. узнікаюць палавыя асобіны — медузы) і бясполым (пачкаванне) спосабамі.
    ПАЛІРАВАЛЬНЫ СТАНбК, станок для паліравання вонкавых і ўнутраных (цыліндрычных, канічных, сферычных, плоскіх) паверхняў дэталей з металаў, дрэва, каменю, шкла, хрусталю, пластмас. Бываюць універсальныя, спецыялізаваныя і спецыяльныя, з ручным, паўаўтам. і аўтам. кіраваннем.
    Рэжучыя інструменты П.с. — эластычны круг (з фетру, лямцу, тканіны, гумы) з нанесеным на яго слоем абразіўных зярнят або пасты, пялёсткавы абразіўны круг, стужка, струмень абразіўнай вадкасці, магнітнаабразіўны парашок, магнітнарэалагічная вадкасць з абразіўнымі часцінкамі. Выкарыстоўваюцца таксама вярчальныя і вібрыруючыя барабаны, запоўненыя водным растворам паверхневаактыўных рэчываў, абразіўным матэрыялам і неабразіўным напаўняльнікам; станкі для хім. і электрахім. паліравання.
    Літ:. Яшернцын П.Н., 3 айцев А.Г., Барботько А.Й. Тонкме доводочные процессы обработкн деталей машнн н прнборов. М., 1976. А.І.Качаргін.
    ПАЛІРАВАННЕ (ням. polieren ад лац. роііге рабіць гладкім), апрацоўка вырабаў з металу, драўніны, каменю і інш. матэрыялаў з мэтай зніжэння шурпатасці паверхні і надання ёй бляску. Робіцца звычайна пасля шліфавання на паліравальных станках ці ўручную.
    П. металаў робіцца мяккімі хуткавярчальнымі кругамі ці стужкамі з нанесенымі паліравальнымі пастамі або абразіўнымі парашкамі. Выкарыстоўваюць таксама П. магнітнаабразіўнае (зярнятамі магнітнаабразіўнага парашку, размешчанага паміж полюсамі
    магн. індуктара і паверхняй, што апрацоўваецца), алектрахім. (з выкарыстаннем растворуэлектраліту і пастаяннага току) і хім. (растварэннем мікраняроўнасцей пры апусканні вырабаў у раствор). П. драўніны бывае сталярнае (поры паверхневага слоя вырабу запаўняюць слоем празрыстай смалы — палітуры) або лакафарбавае (няроўнасці пасля нанясення лаку ці эмалі ліквідуюць мех. спосабамі). П. к а м е н ю робяць націраннем шліфаванай паверхні ўвільготненым лямцавым кругам з падачай найтанчэйшага парашку (напр., вокісу волава).
    Схема ўстаноўкі для вадкаснага абразіўнага паліравання металаў: 1— электрарухавік; 2— фарсунка; 3 — дэталь, якая апрацоўваецца; 4 — камера; 5 — помпа; 6 — вадкасць, насычаная мікрапарашкамі.
    Літ.: Отделочные операцнн в машнностроеннн: Справ. 2 нзд. Кнев, 1990; Г р н л н х е с С.Я. Электрохнмнческое н хнмнческое полнрованне: Теорня н практнка. Влнянне на свойства металлов. 2 нзд. Л., 1987; Р о г о в В.В. Фннншная алмазноабразнвная обработка неметаллнческнх нзделнй. Кнев, 1985.
    А.І.Качаргін.
    ПАЛІСАДНАЯ ТКАНКА. слупкаватая тканка, хларафіланосная тканка ліста, найб. прыстасаваная да выканання функцыі фотасінтэзу. Mae 3/4—4/s усіх хларапластаў ліста. Доўгія восі падоўжаных клетак П.т. арыентаваны перпендыкулярна да паверхні ліста. Звычайна П.т. фарміруецца пад верхнім эпідэрмісам і мае адзін або некалькі слаёў клетак, часам утвараецца на верхняй і ніжняй паверхнях ліста, часам займае ўсю яго таўшчыню (трапляецца ў раслін сухіх і сонечных мясцін існавання).
    ПАЛІСАНДРАВАЕ ДРЭВА. п а л і с а н д р, драўніна некаторых трапічных відаў дрэў з родаў жакаранда і дальбергія. Ядро драўніны ад цёмначырв. да шакаладнабурай з фіялетавым адценнем афарбоўкі, абалона светлажоўтая. Цяжкае і трывалае Пд. добра паліруецца і выкарыстоўваецца для вытвсці дарагой мэблі, муз. інструментаў, каляровага паркету, такарных вырабаў. Для імітацыі П.д. карыстаюцца драўнінай бярозы, вольхі, клёну і інш.
    ПАЛІСПАСТ (грэч. polyspaston ад polyspastos які нацягваецца многімі вя
    роўкамі), грузападымальнае прыстасаванне з некалькіх рухомых і нерухомых блокаў, што агінаюцца канатам (тросам, вяроўкай). Дае значны выйгрыш у сіле. Выкарыстоўваецца як рабочы орган у грузападымальных машынах, а таксама самастойна на буд. і мантажных пляцоўках. Пры неабходнасці П. аб’ядноўваюць з лябёдкай.
    ПАЛІТАЛбГІЯ, навука аб палітыцы, паліт. жыцці грамадства, паліт. працэсах, сістэмах і з’явах, дзейнасці людзей, накіраванай на заваяванне, утрыманне і выкарыстанне ўлады. Як навука склалася да сярэдзіны 20 ст. Аб’ект П. — паліт. жыццё грамадства ў яго розных праяўленнях, усталяванне і функцыянаванне паліт. улады. Прадмет П. — заканамернасці паліт. жыцця вял. сац. супольнасцей і малых груп людзей, узнікнення, развіцця і функцыянавання механізмаў улады, паліт. поглядаў і інтарэсаў, паліт. дзейнасці, развіцця паліт. працэсаў у цэлым. Асновай П. як тэорыі і пракгыкі з’яўляюцца адносіны паміж паліт. суб’ектамі адносна ўлады з мэтай рэалізацыі сваіх карэнных інтарэсаў. Асн. катэгорыі П. — палітыка, улада, дзяржава, культура палітычная, палітычная сістэма грамадства, палітычныя працэсы, ідэалогія, свядомасць, інтарэсы, інты і інш. Для вывучэння паліт. структур, працэсаў і з’яў П. выкарыстоўвае 3 асн. групы метадаў: агульнанавуковыя, сац.гуманітарныя і спец.навуковыя (вызначэнне рэйтынгу партый палітычных і паліт. лідэраў з улікам пэўных паліт. дзеянняў у канкрэтнай паліт. сітуацыі, імітацыйнае паліт. мадэліраванне, праектаванне і прагназаванне з выкарыстаннем элементаў тэорыі гульняў, сацыялаг. маніторынг паліт. сітуацыі або мнагамерны статыст. аналіз дзяржаў, партый. Функцыі П.: пазнавальная — пазнанне паліт. рэчаіснасці, даследаванне прыроды і крьшіц улады; інструментальн а я — вызначэнне эфектыўных спосабаў пераўтварэння паліт. і інш. сфер грамадства; палітычная с а ц ы ялізацыя — фарміраванне паліт. культуры людзей, пошук месца ў паліт. рэчаіснасці; дыягнастычная — вызначэнне адпаведнасці паліт. праграм, дзеянняў, паліт. суб’ектаў інтарэ
    ПАЛІТЫКА	9
    сам і патрэбам вялікіх сац. груп; р э гулятыўная — забеспячэнне ўздзеяння суб’ектаў палітыкі на паліт. працэсы пры дапамозе інтаў улады, што дазваляе рэалізаваць правы людзей на ўдзел у паліт. жыцці; прагнастычная — распрацоўка магчымых сцэнарыяў і прадбачанне развіцця паліт. працэсаў і з’яў; аналітычная — аналіз вынікаў паліт. дзейнасці розных паліт. суб’ектаў; аксіялагічная — ацэнка паліт. працэсаў, з’яў, дзеянняў палітыкаў і ІНШ.	І.В.Катляроў.
    ПАЛІТРА (ад франц. palette пласцінка), 1) чатырохвугольная або авальная драўляная дошчачка, метал. ці фарфоравая пласцінка, дзе мастак змешвае фарбы ў час працы. 2) Падбор колераў, уласцівы твррчай манеры жывапісца.
    ПАЛІТРОПНЫ ПРАЦЭС, політрапічны працэс, змена стану фіз. сістэмы, пры якой захоўваецца пастаяннай яе цеплаёмістасць. Крывая, якая адлюстроўвае П.п. на тэрмадынамічных дыяграмах, наз. п а л і т р о п а й. Для ідэальнага газу апісваецца ўраўненнем pW  const, дзе р — ціск, С С
    V — аб’ём газу, п = ——— паказС  Cv
    чык палітропы, С, Ср і Cv — цеплаёмістасці сістэмы ў П.п., пры пастаянных ціску і аб’ёме адпаведна. Асобныя выпадкі П.п.: адыябатны працэс, ізабарны працэс, ізахорны працэс. ізатэрмічны працэс.
    ПАЛГГРЎК, палітычны к і р а ў н і к, 1) палітычны работнік, які прызначаўся з чл. КПСС для правядзення яе палітыкі і выхаваўчай работы з ваеннаслужачымі рог, батарэй, эскадрылляў і прыраўнаваных да іх у Сав. Узбр. Сілах. Пасада ўведзена загадам РВС у 1919, існавала ў 1919—24, у 1937—40 і з ліп. 1941 па кастр. 1942. П. былі пам. камісараў, начальнікамі ўсяго асабовага складу, мелі роўныя правы з камандзірамі падраздзяленняў, у іх былі нам. з чл. КПСС або камсамольцаў. 9.10.1942 пасада П. стала наз. нам. камавдзіра па паліт. часці. 2) Воінскае званне, уведзенае ЦВК і СНК СССР у 1935 для паліт. складу Сав. Узбр. Сіл. Існавалі званні малодшы П., П. і старшы П., якія адпавядалі званню лейтэнанта, старшага лейтэнанта і капітана. 3 кастр. 1942 усім П. прысвоены агульныя з камандным саставам афіцэрскія званні (гл. Званні воінскія).	СА.Савік.
    ПАЛІТРЫХУМ, тое, што зязюлін лён.
    ПАЛГГЎРА (ням. Politur ад лац. politura паліроўка, аздоба), спіртавы раствор прыроднай смалы (звычайна шэлаку). Выкарыстоўваюць для канчатковай апрацоўкі вырабаў з дрэва; утварае празрыстае пакрыццё з люстраным бляскам. Гл. таксама Лакафарбавыя пакрыцці.
    ПАЛІТЫКА (грэч. politika дзяржаўныя, грамадскія справы ад polis дзяржава), арганізацыйная і рэгулятыўнакан