Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Аэрапорт у г. Палтава. Па тэр. вобласці праходзяць трубаправоды: Крамянчуг— Херсон (нафтаправод), Шабялінка— Крамянчуг—Адэса (газаправод) і інш. Курорт Міргарад. В.М.Сасноўскі.
Да арт. Палтаўская бітва 1709. Палтаўская баталія 27.6.1709. Другі этап. Гравюра Лармесена з арыгінала П.Д.Мартэна Малодшага. 1я чвэрць 18 ст. (фрагмент).
ПАЛТУСЫ, агульная назва 3 родаў рыб сям. камбалавых: П. стралазубыя — Atheresthes (2 віды), П. звычайныя, або белакорыя, — Hippoglossus (1 від) і П. чорныя, або сінякорыя, — Reinhardtius (1 від). Пашыраны ў паўн. ч. Атлантычнага і Ціхага ак., у т.л. ў Ахоцкім, Баранцавым, Берынгавым і Японскім морах. Донныя рыбы.
Даўж. да 2,3 м, маса да 117 кг (зрэдку да 4,7 м і 340 кг). Цела асіметрычнае, сплошчанае, падоўжанае. Вочы на правым баку. Кормяцца малюскамі, ракападобнымі, рыбай. Аб’екгы промыслу.
ПАЛТЭРГЁЙСТ ( ад ням. Poltergeist дамавік ), з’явы перасоўвання, падзення, знікнення прадметаў у доме, якія тлумачацца выбрьгкамі містычных духаў, дамавога.
ПАЛУБА, гарызантальнае перакрыцце ў корпусе судна. Складаецца з насцілу і
ПАЛУШКА 17
набору (крапежныя і сувязныя бэлькі і інш.). Верхняя П. з’яўляецца асн. падоўжанай сувяззю корпуса, якая забяспечвае яго агульную трываласць і папярочную жорсткасць. Ніжнія П. служаць для падзелу грузавых памяшканняў па вышыні (на грузавых суднах), размяшчэння пасажыраў (на пасаж. суднах), тэхнал. абсталявання (напр., на рыбаапрацоўчых суднах).
ПАЛУБЕС (сапр. I в а н а ў) Сцяпан, цаніннік 2й пал. 17 ст. Выхадзец з г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. Майстар паліхромных маёлікавых рэльефаў. 3 1654 (?) працаваў у Маскве ў кн. Трубяцкога, у 1660—66 аздабляў Васкрасенскі сабор Новаіерусалімскага манастыра на Істры. 3 1666 майстар Аружэйнай палаты Маскоўскага Крамля. Аўтар кафляных фрызаў царквы Грыгорыя Неакесарыйскага (да 1672) і Пакроўскага сабора ў Ізмайлаве (да 1674, паводле інш. крыніц 1671—79; абодва з І.Максімавым), маёлікавай аздобы «Церамка» над брамай Круціцкага падвор’я (1693—94). Мяркуюць, што ўдзельнічаў у аздабленні Церамнога палаца, царквы Спаса за залатой рашоткай і Аптэкар
скага прыказа ў Крамлі. Найб. значны твор — маёлікавыя рэльефы апосталаў для царквы Успення ў Ганчарах (1691). Іл. гл. ў арт. Кераміка.
ПАЛЎБІНСКІЯ (П а л у б е н с к і я), княжацкі род уласнага герба ў ВКЛ. Паходжанне не высветлена, уласны радавод выводзіў іх ад вял. кн. Альгерда. Прозвішча ад с. Палубнікі каля г. Ліда або ад с. Палюбічы (Палубіца) у Брэсцкім пав. Упамінаюцца з 15 ст. Найб. вядомыя:
Васіль Андрэевіч (?—4.3.1551), намеснік уладзіміравалынскі ў 1505—07, дзяржаўца любашанскі і цяцерынскі ў 1515— 16, жалудоцкі ў 1516—35, каняўскі і дубіцкі ў 1527—29, старосга мсціслаўскі і радамльскі з 1535, маршалак гаспадарскі з 1521 або 1522. Іван Андрэевіч (?—1556), маршалак гаспадарскі з 1540, спраўца (адміністратар) Навагрудскага ваяв. ў 1549—51. Аляксандр Іванавіч (?—1607 або 1608),
кашталян навагрудскі з 1586, удзельнік Лівонскай вайны 1558—83. Канстанцін Аляксандравіч (?—1640), кашталян мсціслаўскі ў 1627—33, ваявода парнаўскі з 1633. Удзельнічаў у войнах са Швецыяй 1600—29 і з Расіяй 1609—18. У 1618 фундаваў Дзярэчынскі дамініканскі кляштар. Аляксандр Гіляры (6.8.1627— 3.11.1679), падстолі ВКЛ у 1654, пісар польны ВКЛ у 1654—68, староста генеральны жамойцкі ў 1669—70, маршалак вялікі ВКЛ з 1669. Удзельнічаў у вайне з Расіяй 1654—67. У 1662 фувдаваў Глускі бернардзінскі кляштар. Дзмітрый Самуэль (?—8.8.1687), ваявода навагрудскі з 1670.
ПАЛУБНАЯ АВІЯЦЫЯ, марская авіяцыя (самалёты і верталёты), якая базіруецца на караблях, што маюць узлётнапасадачныя (палётныя) палубы (авіяносец, верталётаносец, процілодачны крэйсер і інш.). Прызначана для знішчэння караблёў, падводных лодак, транспартаў і самалётаў, забеспячэння дзеянняў карабельных злучэнняў, марскіх дэсантаў, парушэння або абароны марскіх камунікацый, а таксама для ППА, процілодачнай абароны сваіх караблёў і інш. Выконвае таксама задачы па высадцы дэсантаў з верталётаў, падтрымцы марской пяхоты, траленні мін.
СПалубес і І.Максімаў. Фрагмент дэкору Пакроўскага сабора ў Ізмайлаве.
пошуку і выратаванні людзей на моры і інш. Лятальныя апараты П.а. адрозніваюцца канстр. асаблівасцямі, якія забяспечваюць іх шчыльнае размяшчэнне на караблі, скарочаныя ўзлёт і пасадку.
ПАЛУБОТАК Павел Лявонцьевіч (каля 1660—29.12.1723), украінскі дзярж. дзеяч. Чарнігаўскі палкоўнік у 1706—22. У Паўночную вайну 1700—21 П. і 3 інш. палкоўнікі адмовіліся перайсці разам з гетманам І.Мазепам на бок ціведаў (1708) і захавалі вернасць Расіі. У 1722—23 наказны (часовы) гетман Левабярэжнай Украіны, дзе быў буйнейшым землеўласнікам. Узначаліў групоўку ўкр. старшыны, якая выступала за аднаўленне гетманства і ліквідацыю Маларасійскай калегіі. За гэта быў выкліканы ў Пецярбург, арыштаваны і пасля допытаў у Тайнай канцылярыі памёр.
ПАЛУЖ, рака ў Краснапольскім рне Магілёўскай вобл. і Бранскай вобл. Расіі, правы прыток р. Беседзь (бас. р. Дняпро). Даўж. 46 км. Пл. вадазбору 343 км2. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Шалухоўка Краснапольскага рна. Цячэ па паўд. частцы АршанскаМагілёўскай раўніны. Вусце за 2 км на ПдУ ад в. Палужская Рудня Бранскай вобл. Даўж. ў межах Беларусі 30 км. Рэчышча каналізаванае ў вярхоўі на працягу 6,4 км (в. Мануйлы —в. Палуж 2і), на астатнім працягу звілістае.
ПАЛУЖ 1ы, вёска ў Краснапольскім рне Магілёўскай вобл., каля р. Палуж, на аўтадарозе Краснаполле—Касцюковічы. Цэнтр Высакаборскага с/с і калгаса. За 10 км на У ад г.п. Краснаполле, 120 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Камунары. 273 ж., 95 двароў (2000). Сярэдняя школасад, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. На паўн.ўсх. ускраіне вёскі курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі.
ПАЛУЖАНКА, адна з назваў р. Нёўда. ПАЛЎЖЖА, вёска ў Карэліцкім пас. Савеце Карэліцкага рна Гродзенскай вобл., на р. Нёўда. Цэнтр племзавода «Карэлічы». За 6 км на ПдЗ ад г.п. Карэлічы, 191 км ад Гродна, 40 км ад чыг. ст. Наваельня. 603 ж., 120 двароў (2000). Базавая школа, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ГІАЛУЖСКАЕ ВАДАСХбВІШЧА У Краснапольскім рне Магілёўскай вобл., паміж вёскамі Горы і Дуброўка. Створана на р. Палуж у 1986. Пл. 1,5 км2, даўж. 7,9 км, найб. шыр. 600 м, найб. глыб. 7 м, аб’ём вады 2,8 млн. м3. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,3 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
ПАЛУПАНАЎ Андрэй Васілевіч (14.9.1888, ст. Ханжонкава Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 5.12.1956), удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Скончыў Прамысл. акадэмію. 3 1909 на Чарнаморскім флоце. Са студз. 1918 камандзір атрада маракоў, накіраванага ў Кіеў для барацьбы з Цэнтр. радай, камендант Кіева; потым на Усх. фронце, камандзір браняпоезда «Свабода або смерць!». У сак.—вер. 1919 камандуючы Дняпроўскай ваеннай флатыліяй (базіравалася і ў Гомелі). Удзельнічаў у баях з польск. войскамі пад Туравам, у абароне Гомельскага ўмацаванага раёна. 3 ліп. 1920 камандзір брыгады, начальнік бронечасцей 6й арміі. Пасля грамадз. вайны на парт., сав. і гасп. рабоце. AyTap кнігі «Свабода або смерць!» (1966).
Р.К.Паўловіч.
ПАЛЎШКА, паўдзенга, руская манета, раўнялася % маскоўскай ці 'Д наўгародскай дзенгі. Пасля грашовай
18 ПАЛУШНІК
2
Палушка. Расія: 1 — 1700; 2 — 1796; 3 1857.
рэформы 1534 складала ‘Д кап. (0,17 г серабра), чаканілася да 1645. Паводле рэформы 1700 выпускаліся медныя П., у т.л. наміналы ў */2 П. — паўпалушкі. Эмісія медных П. працягвалася да 1810 і з 1839 да 1916 (‘/4 капейкі).
Літ.: Спасскнй Й.Г. Русская монетная снстема. 4 нзд. Л., 1970.
ПАЛЎШНІК, ш ы л ь н і к (Isoetes), род дзеразападобных раслін сям. палушнікавых. Каля 70 відаў. Пашыраны ва ўмераным і трапічным паясах. На Беларусі рэдкі атлантычнаеўрап. рэліктавы від — П. азёрны (1. lacustris), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца пад вадой на глыб. 40—250 см (водныя формы), у вільготных мясцінах і часовых вадаёмах (наземныя і земнаводныя формы).
Палушнік азёрны.
Вечна, зімне і летнезялёныя шматгадовыя расліны выш. 5—20 см. Лісце шылападобнае (адсюль другая і нар. назвы шыліца), цвёрдае, размешчана спіральна. Спарангіі круглаватыя ці авальныя, знаходзяцца каля асновы ліста (спарафіла) і ўкрыты перапончатым пакрывалам. Дэкар., прыдатныя для аквакультуры расліны. В.В.Маўрышчаў. ПАЛУШЫ, вёска ў Гудагайскім с/с Астравецкага рна Гродзенскай вобл., каля р. Лоша. Цэнтр калгаса. За 5 км на 3 ад г.п. Астравец, 250 км ад Гродна, 2 км ад чыг. ст. Гудагай. 388 ж., 132 двары (2000). Пач. школа, клуб, бка. Каля вёскі курганны могільнік (2я пал. 1га тыс. н.э.).
ПАЛУЭКТАЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 12.4.1952, г. Дзісна Міёрскага рна Віцебскай вобл.), бел. кампазітар, піяніст. Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1976). 3 1976 выкладаў у Пскоўскім і Наваполацкім муз. вучылішчах. 3 1980 у Мінску. Яго творчасці ўласціва цікавасць да разнастайных жанраў і стыляў. Сярод твораў: мюзікл «Граф МонтэКрыста» паводле А.Дзюма (1985); сімф. паэма «Мцыры» паводле МЛермантава (1976), андантэ «Вега» (1981), Сімфаньета (1982) для сімф. арк.; санаты № 1—5 для фп. (1978— 87), фп. трыо (1981), 2 сюіты для фп., «Зборнік дзіцячых п’ес» (1988—94) для фп., 90 джазавых тэм, хары на вершы М.Багдановіча, П.Броўкі, М.Танка, С.Ясеніна, І.Нікіціна, А.Фета, песні на ўласныя вершы і інш.
ПАЛУЯН Іван Васілевіч (н. 20.8.1928, в. Некрашэвічы Карэліцкага рна Гродзенскай вобл.), бел. гісторык. Др гіст. н. (1981), праф. (1983). Скончыў Мінскі пед. інт (1951). 3 1959 у Інце гісторыі АН Беларусі, з 1966 дац. БПІ, праф., з 1985 заг. кафедры Бел. тэхнал. унта. Даследуе рэв. і нац.вызв. рух у Зах. Беларусі, сац.эканам. развіццё бел. вёскі ў 1950—80я г., унутр. і знешнюю палітыку Рэспублікі Беларусь, прабле.мы станаўлення бел. дзяржаўнасці. Адзін з аўтараў кн. «Рэвалюцыйны і нацыянальнавызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1920—1939 гг.» (1962), 12томнай «Гісторыі СССР са старажытных часоў да нашых дзён» (т. 9, 1971), 5томнай «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 5, 1975) і інш.
Тв.: Техннческне кадры белорусской деревнн ч развштіе сельского хозяйства республнкн. Мн., 1978; Западная Белоруссня в пернод экономнческого крнзнса 1929—1933 гг. Мн., 1991.