• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПАЛУЯН Сяргей Епіфанавіч (19.10.1890, г. Брагін Гомельскай вобл. — 20.4.1910), бел. публіцыст, празаік і літ.знавец, адзін з пачынальнікаў бел. прафес. літ. крытыкі. У 1904—05 вучыўся ў Мітаўскай гімназіі (цяпер г. Елгава, Латвія). Удзельнік рэв. руху ў Кіеве і Мітаве. Супрацоўнічаў у газ. «Наша ніва», укр. перыяд. друку. Аўтар апавяданняў («Вёска» і інш.), вершаваных і драм. твораў (не выяўлены), вершаў у прозе, рэцэнзій («Якуб Колас. Другое чытанне для дзяцей беларусаў», «Тарас на Парнасе», «Ядвігін Ш. Дзед Завала» і інш.), першага ў бел. крытыцы агляднага арт.
    «Беларуская літаратура ў 1909 г.», першага гіст. нарыса новай бел. лры «Беларуская паэзія ў яе тыповых прадстаўніках» (абодва 1910). Выступаў як тэатр. крытык («Віленская беларуская вечарынка», «Беларускія вячоркі», 1910, і інш.). Даследаваў укр. культуру і лру, бел.ўкр. літ. сувязі (цыкл артыкулаў «Лісты з Украіны» і інш.). Адстойваў правы беларусаў на развіццё сваёй мовы і культуры («Пра нацыянальную школу на Беларусі», цыкл артыкулаў «3 нашага жыцця»), падтрымліваў духоўнае адраджэнне інш. нацый. Для яго
    творчай манеры характэрна валоданне жывым і вобразным словам, доказнасць і аргументаванасць выказванняў, ужыванне гіст. аналогій. Скончыў самагубствам.
    Тв.: Лісты ў будучыню: Проза. Публіцыстыка. Крытыка. Мн., 1986.
    Літ.: Кабржыцкая Т., Рагойша В. Слядамі знічкі: Пра Сяргея Палуяна. Мн., 1990. В.П.Рагойша.
    ПАЛУЯН Уладзімір Аляксандравіч (н. 3.1.1928, в. Некрашэвічы Карэліцкага рна Гродзенскай вобл.), бел. гісторык. Др гіст. н. (1980), праф. (1993). Скончыў Мінскі пед. інт (1951). 3 канца 1944 працаваў у Магілёўскім пед. інце, з 1956 у Інце гісторыі Нац. АН Беларусі. Даследуе сац.эканам. адносіны, рэв. і нац.вызв. рух у Зах. Беларусі, гісторыю сялянства, агр. пераўгварэнняў і сац. адносін у БССР у 1921—41. Удзельнічаў у напісанні 2томнай (т. 2, 2е выд. 1961) і 5томнай (т. 3—4, 1973—75) «Гісторыі Беларускай ССР», 12томнай «Гісторыі СССР са старажытных часоў да нашых дзён» (т. 9, 1971), прац «Перамога калгаснага ладу ў Беларускай ССР» (1981), «Інстытут беларускай культуры» (1993), «Нарысы ваеннай гісторыі Беларусі» (ч. 3, 1995), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995) і інш.
    Тв.: Беларуская сялянскарабочая грамада. Мн., 1967; Революцвоннодемократнческое двюкенне в Западной Белорусснн (1927— 1939 гг.). Мн„ 1978.
    ПАЛЦІНА, п а л ц і н н і к, манета вартасцю ў '/2 рубля. 1) У Стараж. Русі палавінны абрубак грыўні — рубля. На Беларусі абарачаліся П. наўгародскага (12—15 ст.) і зах.рус. (13—15 ст.) тыпаў. 2) Грашовалікавая адзінка Расіі, якая вызначала суму ў 100 дзенег (гл. Дзенга, 15 — 1я трэць 16 ст.), пазней у 50 капеек. На Беларусі ў 1413 —пач. 16 ст. П. адпавядала 50 грошам пражскім, у
    ПАЛЫНІН	19
    16—18 ст. — 50 грошам літоўскім або 62,5 грошам польскім. 3) Медная манета царскай Расіі, выпушчаная Новым (Англійскім) манетным дваром у 1654. 4) Сярэбраная манета Рас. імперыі ў 18—19 ст. Намінал — «полтяна», у 1707, 1725—27 — «полтнннмкь». 5) Залатая манета Рас. імперыі 1756, 1777— 78, 1798—1859. 6) Сярэбраная манета СССР. Намінал — «однн полтннннк». 7) Сучасная прастамоўная назва манеты вартасцю ў 50 капеек.
    ПАЛЫГАРСКГГ (назва ад Палыгорскага радовішча на Урале), гліністы мінерал падкласа ланцуговых сілікатаў, водны сілікат магнію, Mg2Al2[Si8O20](OH)28H2O. Mae пераменны хім. састаў. Крышталізуецца ў рамбічнай, радзей манакліннай і трыкліннай сінганіях. Утварае зблытанавалакністьы, зямлістыя, губкававалакністыя, ліставатыя агрэгаты. Колер белы з жаўтаваташараватымі адценнямі. Цв. 2—3. Шчыльн. 2—2,3 г/см3. Трапляецца ў корах выветрывання магнезіяльных парод, у выглядзе тонкіх налётаў і праслояў у трэшчынах, як дамешак мантмарыланітавых і інш. глін, мергеляў, вапнякоў. Выкарыстоўваецца для свідравальных раствораў, як цеплаі гукаізаляцыйны матэрыял, сарбент і каталізатар у нафтахіміі; у металургічнай, атамнай прамсці і інш.
    ПАЛЫКАВІЧЫ 1я, гарадзішча жалезнага веку каля в. Палыкавічы 1я Магілёўскага рна. Утворана на рачным мысе, мае 2 пляцоўкі, складаную сістэму ўмацаванняў. Датуецца 1м тыс. да н.э. — 3й чвэрцю 1га тыс. н.э. Знойдзены
    фрагменты ляпнога посуду, у т.л. глянцаванага, жал. наканечнікі стрэл, лязо сякеры, нажы з прамой спінкай, касцяныя шылы і іголкі, гліняныя прасліцы і інш.
    ПАЛЫКАВІЧЫ 1я, вёска ў Магілёўскім рне, на правым беразе р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на Пд ад Магілёва. 1303 ж., 430 двароў (2000). Акц. твы «Расма» і «Саюз». Ся
    рэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Курган Памяці на ўвекавечанне мірных грамадзян, загубленых ням.фаш. захопнікамі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі археал. помнік Палыкавічы 1я.
    ПАЛЬІКАЎСКАЕ вбЗЕРА, другая назва Безыменнага возера.
    ПАЛЫН (Artemisia), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 400 (па інш. звестках 250) відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўн. Амерыцы. Некат. віды дамінуюць у раслінным покрыве засушлівых, пераважна засоленых абласцей (напр., палынныя пустыні
    Паўд. Казахстана, Сярэдняй Азіі). На Беларусі 15 відаў. Найб. вядомыя П.: горкі (A. absinthium), звычайны, або чарнобыльнік (A. vulgaris), палявы (А. campestris). Культывуецца П. эстрагонавы, або эстрагон. Трапляюцца на сухіх лугах, пясках, у агародах, садах, каля жылля.
    Адна, двух і шматгадовыя, пераважна апушаныя травяністыя расліны і паўкусты
    выш. да 1,5 м. Большасць мае характэрны «палынны» пах. Сцёблы прамастойныя, узыходныя ці ляжачыя. Лісце перыстарассечанае, лопасцевае ці суцэльнае. Жоўтыя ці чырванаватыя кветкі ў дробных шматлікіх кошыках, якія сабраны ў агульныя гронкападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — сямянка. Як лек. сродак ужываюць П. цытварны, горкі і інш. Лек., кармавыя, фарбавальныя, эфіраалейныя, вострапрыпраўныя, інсектыцыдныя і дэкар. расліны. В.В.Маўрышчаў. ПАЛЫНАЎ Барыс Барысавіч (4.8.1877, г. Стаўрапаль, Расія — 16.3.1952), расійскі глебазнавец, геахімік і географ. •Акад. AH СССР (1946, чл.кар. 1933).
    Палын: 1 — звычайны. 2 — горкі.
    Скончыў Лясны інт (1900) і унт у Пецярбургу (1908). 3 1920 праф. Данскога політэхн. інта ў Новачаркаску, з 1923 Ленінградскага, у 1935—36 і з 1947 Маскоўскага унтаў; адначасова з 1923 у AH СССР (з 1925 у Глебавым інце). Навук. працы па тэорыі глебаўтварэння, фарміраванні асн. тыпаў кары выветрывання, класіфікацыі прыродных ландшафтаў і іх геахіміі, па метадах даследавання грунтоў. Вял. залаты медаль (1926) і залаты медаль імя СямёнаваЦянШанскага (1928) Геагр. тва СССР
    Тв:. йзбр. труды. М., 1956.
    ПАЛЫНІН Фёдар Пятровіч (20.10.1906, с. Сухі Астрог Балакоўскага рна Саратаўскай вобл., Расія — 21.11.1981), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну, генпалк. авіяцыі (1946), Герой Сав. Саюза (1938). Скончыў Аб’яднаную і Арэнбургскую школы лётчыкаў (1929, 1931), курсы ўдасканалення нач. саставу пры Ваеннапаветр. акадэміі (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1955). Вызначыўся ў яп.кіт. вайне 1937—38. У Вял. Айч. вайну з 1943 камандуючы 6й паветр. арміяй, якая ўдзельнічала ў ЛюблінБрэсцкай аперацыі 1944. У 1944—47 у Войску Польскім, потым на камандных пасадах у ВПС.
    20
    ПАЛЬМ
    ПАЛЬМ (Palm) МаціІаханес (н. 13.1.1942, Талін), эстонскі спявак (высокі бас), педагог. Нар. арт. Эстоніі (1980). Скончыў Талінскую кансерваторыю (1968), з 1976 выкладае ў ёй. 3 1969 саліст Нац. оперы «Эстонія». Валодае моцным голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону. Сярод партый: Барыс Гадуноў і Пімен, Іван Хаванскі («Барыс Гадуноў», «Хаваннгчына» М.Мусаргскага), кароль Рэне («Іаланта» П.Чайкоўскага), Барыс Цімафеевіч («Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча), Філіп II, Атыла («Дон Карлас», «Атыла» Дж.Вердзі), Галандзец («Лятучы галандзец» Р.Вагнера), Мефістофель («Мефістофель» А.Бойта), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Асмін («Выкраданне з сераля» В.А.Моцарта), Ваха («Вікерцы» Э.Аава), Мехіс («Агні помсты» Э.Капа) і інш. Выступае як камерны спявак. Прэмія Міжнар. конкурсу вакалістаў імя Ф.Віньяса Дордаля (Барселона, 1972). Дзярж. прэмія СССР 1983.
    ПАЛЬМА, ПальмадэМальё р к a (Palma de Mallorka), горад i порт y Іспаніі, на вве Мальёрка (Балеарскія авы). Адм. цэнтр аўт. вобл. Балеарскія Астравы і прав. Балеарэс. Засн. ў 123 да н.э. стараж. рымлянамі. Каля 300 тыс. ж. (2000). Міжнар. аэрапорт. Прамсць: тэкст., гарбарнаабутковая, харч., суднабудаўнічая, шкляная, дывановая. Унт. Музеі. Арх. помнікі 13—15 ст. Прыморскі клімат. курорт. Адзін з буйнейшых у краіне цэнтраў турызму.
    ПАЛЬМА Старэйшы, Пальма В е к ’ ё (Palma Vecchio; сапр. Н е г р э ц і; Negretti) Якопа (каля 1480, Серына, каля г. Бергама, Італія — 30.7.1528), італьянскі жывапісец; прадстаўнік венецыянскай школы жывапісу
    Я.Пальма. Адам і Ева. Да 1512.
    эпохі Высокага Адраджэння. Вучыўся ў Дж.Беліні. Зазнаў уплывы Джарджоне, Тыцыяна, Л.Лота. Творы вызначаюцца мяккай, насычанай колеравай гамай, ідылічнасцю пейзажных фонаў, жыццярадаснасцю персанажаў: «Адам і Ева» (да 1512), «Тры сястры» (каля 1515— 18), «Сустрэча Іакава і Рахілі» (каля 1520) і інш. Аўтар алтара царквы СантаМарыя Фармоза ў Венецыі.
    ПАЛЬМАВЫ АЛЁЙ, тлусты невысыхальны алей з мякаці пладоў алейнай пальмы. Чырвонааранжавае цвёрдае рэчыва, шчыльн. 921—925 кг/м3 (15 °C), тра застывання 31—41 °C. Mae значную колькасць пальміцінавай кіслаты і караціноідаў. Выкарыстоўваюць пераважна для вырабу маргарыну, мыла, свечак, як кампанент змазачных матэрыялаў. 3 насення алейнай пальмы атрымліваюць пальмаядровы алей — харч. прадукт.
    ПАЛЬМБАХ Аляксандр Адольфавіч (10.9.1897, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 22.10.1963), вучоныцюрколаг. Праф. (1960). Засл. дз. лры і мастацтва Рэспублікі Тыва (1963). Скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археал. інта (1918). У 1918—22 настаўнічаў у Лёзне. Выкладаў у Камуніст. унце працоўных Усходу, Чэлябінскім пед. інце і інш. 3 1930 працаваў у Тувінскім НДІ мовы, лры і гісторыі. Адзін са стваральнікаў тув. пісьменнасці (1930); сааўтар першай «Граматыкі тувінскай мовы» (1961), «Асноў тувінскай арфаграфіі» (1963). Перакладаў на рус. мову творы С.Тока, С.СарыгОала і інш. Як пісьменнік і перакладчык адыграў значную ролю ў станаўленні тув. маст. лры.
    Літ.: Александр Пальмбах — пнсатель н человек. Кызыл, 1967.