Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПАЛІЎНЫ БАЛАНС, баланс здабычы, перапрацоўкі і выкарыстання розных відаў паліва.
У сусветным развіцці П.б. выразна прасочваюцца перыяды перавагі пэўнага віду паліва. Даіндустрыяльны перыяд храктарызуецца выкарыстаннем аднаўляемых рэсурсаў, найперш драўніны. 3 пачатку прамысл. рэвалюцыі і да сярэдзіны 1950х г. асн. энергарэсурсам быў вугаль; у 1953 яго ўдзельная вага дасягнула 70% у сусв. П.б. Спрыяльная эканам. кан’юнктура пасля 2й сусв. вайны і навук.тэхн. прагрэс у сферы вытвсці і спажывання паліўнаэнергет. рэсурсаў садзейнічалі хугкаму развіццю энергаёмістых галін прамсці, a таксама агульнаму росту энергаспажывання, што абумовіла павелічэнне тэмпаў сусв. спажывання паліва. Адначасова змянілася і структура П.6., гал. чынам за кошт павелічэняя долі нафты і газу.
На Беларусі ў эвалюцыі П.б. прасочваюіша заканамернасці, характэрныя для сусв. П.б. У 1913 87% П.б. прьшадала на дровы. У далейшым яе П.б. фарміраваўся за коіігг выкарыстання торфу, які на працягу доўгага часу быў асн. відам паліва. У 1940 аб’ём здабычы торфу даведзены да 3,4 млн. т, яго ўдзельная вага ў П.б. вырасла да 63,5%. У 1960—80я г. асн. відам паліва былі нафгапрадукгы, як вынік развіцця ў рэспубліцы нафтаздабыўной і нафтаперапрацоўчай прамcui. Рост аб’ёмаў здабьгчы газу ў СССР, будаўніцтва магістральных газаправодаў спрыялі павелічэнню ўдз. вагі прыроднага газу. У 1990я г. ў сувязі са скарачэннем імпарту нафты і газу ўзмацніўся працэс уцягвання ў П.б. мясц. відаў паліва (біямасы, адходы выгвсці).
ПАЛІЎНЫ ЭЛЕМЕНТ, хімічная крыніца току, у якой адбываецца непасрэднае пераўтварэнне хім. энергіі паліва ў элекгрычную; асн. частка электрахімічнага генератара.
Складаецца з 2 электродаў, раадзеленых цвёрдым (ці вадкім) электралітам. Паліва і акісляльнік падаюцца ў поласці, што мяжуюць з электродамі, і на паверхні раздзелу электрод — электраліт у прысутнасці каталізатараў (напр., плаціны) адбываюцца акісляльнааднаўляльныя хім. рэакцыі (гл. Акісленнеаднаўленне). Электраліт забяспечвае
Структура паліўнага балансу Беларусі, %
Від паліва 1970 1980 1990 1999
100 100 100 100
Н афтапрадукты 63,8 75,6 52,4 27,2
Вугаль 14,2 2,4 4,3 1,5
Газ прыродны 8,4 19,8 34,8 62,5
Торф і торфабрыкеты 10,1 1,6 2,9 2,2
Інш віды паліва 3,7 0,6 5,9 6,6
прасторавае раздзяленне рэакцый акіслення і аднаўлення. У выніку рэакцый утвараюцца рознайменныя іоны, якія рэкамбінуюць у канчатковы прадукт рэакцыі, а на адпаведных элекгродах утвараецца лішкавы эл. зарад. Выкарыстоўваюцца як аўтаномныя крыніцы току ў сістэмах энергасілкавання касм. апаратаў, электрамабіляў, радыёапаратуры, радыёлакацыйных станцый і інш.
ПАЛІФАГІ [ад палі... + ...фаг(і)], арганізмы, якія выкарыстоўваюць (у адрозненне ад усёедных) разнастайны корм пэўнай групы (раслінны, жывёльны ці мяшаны). Напр., вусені лугавога матылька (Pyrausta sticticalis) кормяцца прыкладна на 160 відах раслін; рыжыя лясныя мурашкі (Formica rufa) паядаюць сотні відаў насякомых і інш. беспазваночных, а таксама некат. расліны. Мнагаедныя жабы, яшчаркі, некат. драпежныя птушкі (канюкі, каршуны), большасць млекакормячых. У П. пэўныя анат., фізіял. і біяхім. адаптацыі стрававальнай сістэмы (састаў стрававальных ферментаў значна шырэйшы, чым у стэнафагау). П. могуць станавіцца стэнафагамі (манафагамі) пры адаптацыі да аднаго ці нямногіх відаў корму. У чалавека паліфагія выяўляецца пры празмерным спажыванні ежы. Можа быць абумоўлена павышанай патрэбнасцю здаровага арганізма ў энергіі і бялках (напр., пасля галадання, цяжкай фіз. працы) або пры некат. захворваннях (напр., валляк дыфузны таксічны, дыябет цукровы) і інш. Гл. таксама Алігафагі, Пантафагі, Эўрыфагі.
ПАЛІХЕТЫ, гл. Многашчацінкавыя чэрві.
ПАЛІХРдМІЯ (ад палі... + грэч. chroma колер) у мастацтве, шматколернасць (не менш як 2 колеры) твораў дэкаратыўнапрыкладнога масташва, скульптуры, архпэктуры. Дасяіаецііа шляхам афарбоўкі або выкарыстання каляровых матэрыялаў.
ПАЛІІІА, 1) від прасцейшай стараж. халоднай зброі ўдарнага або кідальнага дзеяння. Вядома з эпохі палеаліту. Выраблялася з цвёрдых парод дрэў у выглядзе дубіны даўжынёй да 1,2 м, масай да 12 кг. Мела з патоўшчанага канца каменныя, потым метал. (бронза, жалеза) навершы; больш тонкі канец служьіў дзяржаннем. П. былі на ўзбраенні стараж. пешых і конных воінаў. Пазней разнавіднасцямі П. сталі булава, пярнач, шастапёр і да т.п., якія служылі таксама
сімваламі ўлады начальніцкіх асоб у шэрагу краін (ВКЛ, Польшча, Расія, Турцыя, Украіна і інш.). Разнавіднасцю П. з’яўляюцца некат. ўзоры халоднай зброі ў абарыгенаў Паўд. Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі і Акіяніі (захавалася да сярэдзіны 20 ст.). 3 кідальных ГІ. развіўся бумеранг — баявая і паляўнічая зброя ў Стараж. Егіпце, Паўд. Індыі, Паўд.Усх. Азіі, Мексіцы, у многіх аўстралійскіх плямён. 2) Ромбападобная парчовая хустка, што носяць на грудзях, частка адзення архімандрытаў і заслужаных святароў.
Драўляная кідальная паліца карэнных хыхароў раёна ДэгрэйРывер у ПаўночнаЗаходняй Аўстраліі.
ПАЛІЦА ў драўляным д о й л і д с т в е, ніжняя больш пакатая частка стромкага 2схільнага або шатровага даху. Адводзіць дажджавую ваду ад сцен, стварае больш выразны сілуэт flaxy. У бел. дойлідстве П. выкарыстаны ў шатровых дахах вежаў цэркваў.
Паліца.
ПАЛІЦАЙМАКА Віталь Паўлавіч (5.5.1906, г. Валгаград, Расія —21.12.1967), расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1957). Скончыў Ленінградскі тэхнікум сцэн. мастацгва (1927). 3 1927 працаваў у ленінградскіх тры юнага гледача, з 1930 у Вял. драм. тры імя М.Горкага. Акцёр яркага тэмпераменту, шырокага творчага дыяпазону, майстар псіхал. партрэта. Сярод лепшых роляў: Ягор Булычоў, Ніл, Лука, Нястрашны і Дасцігаеў («Ягор Булычоў і іншыя», «Мяшчане», «На дне», «Дасцігаеў і іншыя» М.Горкага), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Пракопій Пазухін («Смерць Пазухіна» М.СалтыковаШчадрына), Эзоп («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Камедыянт («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Савельеў («Так і будзе» К.Сіманава) і
ПАЛКОЎНІК 13
інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1951.
ПАЛІЦЫЯ (ням. Polizei ад грэч. politeia кіраванне дзяржавай), сістэма асобных органаў дзярж. кіравання, якія займаюцца аховай грамадскага парадку і барацьбой са злачьшнасцю. П. праводзіць папярэдняе расследаванне і дазнанне па некаторых відах правапарушэнняў. Існуюць 2 формы арганізацыі нац. паліцэйскіх сістэм: цэнтралізаваная (Аўстрыя, Францыя, Фінлявдыя і інш.) і дэцэнтралізаваная (Вялікабрытанія, Германія і інш.). У Францыі, напр., паліцэйскія ўстановы падпарадкаваны Ген. дырэкцыі нац. П., якая ўваходзіць у склад МУС. У Вялікабрытаніі П. ўваходзіць у сістэму МУС, яе аператыўны штаб — лонданскае ўпраўленне крымін. расследавання; у гарадах і графствах функцыянуе мясц. П. У ЗША федэральная П. складаецца з федэральнага бюро расследавання і шэрагу інш. паліцэйскіх устаноў, якія ўваходзяць у склад розных мінваў; П. штатаў падпарадкоўваецца звычайна губернатару штата, мясц. (найб. шматлікая) — муніцыпалітэтам. У Рас. імперыі П. як самаст. аргцыя ўстаноўлена Пятром I і існавала да Лют. рэвалюцыі 1917. У Рэспубліцы Беларусь і некаторых інш. краінах функцыі П. выконваюць міліцыя і інш. праваахоўныя органы. У Расійскай Федэрацыі ў 1993 створана падатковая П.
ПАЛІЦЫЯНА (Poliziano; сапр. А м б р а д Ж ы н і; Ambrogini) Анджэла (14.7.1454, г. Мантэпульчана, Італія — 29.9.1494), італьянскі паэт; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў гуманіст. лры італьян. і еўрап. Адраджэння. Вывучаў у Фларэнцыі стараж. мовы, лру і філасофію. 3 1480 праф. Фларэнційскага унта. Пісаў на італьян., лац. і стараж.грэч. мовах. Літ. дзейнасць пачаў з перакладу на лац. мову 2—5й песень «Іліяды» Гамера (1470—74) і эпіграм на грэч. мове (1471). Найб. значныя яго творы —паэма «Стансы на турнір» (1475—78) і вершаваная драма «Паданне пра Арфея» (паст. 1480), у якой расчараванні паэта ў мажлівасцях паэзіі і пэўны скептыцызм у адносінах да чалавека як гарманічнай істоты. Аўтар гіст. «Запісак пра змову Пацы» (1478), лекцыйуводзін для вывучэння ант. паэтаў «Лясы» (1482—86), шматлікіх од, элегій, эпіграм і каментарыяў на лац. мове. У светапоглядзе П. адлюстраваўся пераломны момант італьян. Адраджэння, якое ў яго творах атрымала найб. яскравую літ. форму.
Тв:. Рус. пер. — Сказанне об Орфее. М.; Л., 1933. С.В.Логіш.
ПАЛІЧЫН, вёска ў Малагарадзяцінкім с/с Любанскага рна Мінскай вобл., каля р. Арэса. Цэнтр калгаса. За 33 км на ПдУ ад г. Любань, 185 км ад Мінска, 58 км ад чыг. ст. Урэчча. 587 ж., 206 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аптэка, аддз. сувязі. Помнік
землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ПАЛІЭДР (ад палі... + грэч. hedra аснова, грань), аб’яднанне канечнай колькасці выпуклых мнагаграннікаў у лмернай прасторы, размешчаных так, што ўсякія 2 з іх або не перасякаюцца, або іх перасячэнне з’яўляецца гранню кожнага з іх. Аднамерныя П. — ламаныя лініі. У двухмерным выпадку П. — замкнуты многавугольнік (не абавязкова выпуклы) разам з абмежаваным ім кавалкам плоскасці. Трохмерны П. — мнагаграннік.
ПАЛІЯТЛбН, спартыўнае комплекснае зімовае і летняе мнагабор’е. Уключае практыкаванні з лёгкай атлетыкі, лыжнага спорту, кулявой стральбы і плавання. Міжнар. асацыяцыя П. заснавана ў 1992. Летнія чэмпіянаты свету праводзяцца з 1992, зімовыя — з 1993, спаборніцтвы на Кубак свету — з 1995. Каманда Беларусі — сярэбраны прызёр летніх (1993, 1997) і зімовага (1994) чэмпіянатаў свету. Сярод бел. спартсменаў — чэмпіёны свету па летнім П.: П.Варатынскі (1999), Г.Галаўнёва (1993, 1997, 1998), Л.Гісаў (1996), Н.Лункіна (1999), А.Няфёдаў (1997), Дз.Парахневіч (1997), А.Прыгажаеў і па зімовым П. — Н.Бабкова (1994), Д.Шаплыка (1993, 1994).
ПАЛІЯШВІЛІ Захарый Пятровіч (16.8.1871, г. Кутаісі, Грузія —6.10.1933), грузінскі кампазітар, дырыжор, педагог;
адзін з заснавальнікаў і найб. значны прадстаўнік груз. прафес. муз. культуры. Нар. арт. Грузіі (1925). У 1900—03 вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі ў С.Танеева. 3 1903 выступаў як арганіст і дырыжор. Адзін з арганізатараў Груз. філарманічнага тва (1905), пры якім заснаваў хор і аркестр, дырэктар муз. школы пры тве (1908—17). 3 1917 выкладаў у Тбіліскай кансерваторыі (з 1919 праф., у 1919, 1923 і 1929—32 дырэктар). Збіраў нар. песні, выдаў «Зборнік грузінскіх народных песень ...» (пад псеўд. Паліеў) і зб. апрацовак «Восем грузінскіх народных песень» (абодва 1910). У кампазітарскай творчасці арганічна спалучаў стылістычныя асаблівасці дыялектаў груз. нар. песнятворчасці, стварыў агульнанац. груз. муз. стыль, які спалучыў карталінакахецінскі фальклор і дасягненні сусв. муз. культуры. Яго манум.эпічная опера «Абесалом і Этэры» (паст. 1919) стала пачат