Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПАЛЬМЕ (Palme) Свен Улаф (30.1.1927, Стакгольм — 28.2.1986), шведскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў Стакгольмскі унт (1951). 3 жн. 1944 журна
С.У.Пальме.
ліст у цэнтр. органе К.ансерватыўнай партыі газ. «Svenska Dagbladet» («Шведская дзённая газета»). 3 1953 асабісты сакратар прэм’ерміністра Швецыі Т.Эрландэра. 3 1958 дэп. парламента. 3 1963 міністркансультант, з 1965 міністр камунікацый, з 1967 міністр асветы і культуры. 3 1969 старшьшя швед. С.д. рабочай партыі. У 1969—76 прэм’ерміністр Швецыі. Працягваў рэфарматарскі курс Эрландэра, выступаў за спыненне вайны ЗША у В’етнаме. У 1979—80 старшыня Паўн. савета. 3 вер.
1980 узначальваў створаную ім міжнар. няўрадавую «Незалежную камісію па раззбраенні і бяспецы» («Камісія П.»), якая распрацавала прапановы па стварэнні бяз’ядзернай зоны ў Цэнтр. Еўропе і шэраг інш. рэкамендацый для ААН. 3 1982 зноў прэм’ерміністр Швецыі. Застрэлены ў Стакгольме невядомым забойцам.
Літ: Похлебкнн В.В. Олоф Пальме // Вопр. нсторнн. 1990. № 7.
ІІАЛЬМЁЛА, археалагічная культура эпохі энеаліту (3000—2500 да н.э.) у Цэнтр. Партугаліі. Назва ад аднайменнага найб. даследаванага могільніка (каля Лісабона). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на неўмацаваных паселішчах. 3 медзі вырабляла пляскатыя сякеры, a таксама тыповыя для П. наканечнікі стрэл з доўгім дзяржаннем і амаль круг^ лым пяром. Керамічны посуд вырабляўся ў мясц. неалітычных традыцыях, сярод каменных вырабаў сустракаюцца амулеты — плоскавыпукльм і цыліндрьгчныя чалавечыя фігуркі і паўмесяцы. Нябожчыкаў хавалі ў грабнінах, у бобападобных камерах, куды можна было трапіць праз доўгі калідор ці праз адтуліну ў даху. А.В./оў.
ПАЛЬМЕРСТАН (Palmerston) Генры Джон Тэмпл (20.10.1784, Лондан — 18.10.1865), брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Скончыў Эдынбургскі (1803) і Кембрыджскі (1806) унты. Напачатку паліт. кар’еры прымыкаў да торы, з 1830 —да вігаў. 3 1807 дэп. палаты абшчын. 3 1809 міністр па ваен. справах, у 1830—51 (з перапынкамі) міністр замежных спраў, у 1852—55 міністр унутр. спраў, у 1855—58 і з 1859 прэм’ерміністр. У 1855—65 лідэр Ліберальнай партыі. Імкнуўся да захавання ў Еўропе прынцыпу «раўнавагі сіл» і ўмацавання ролі Вялікабрытаніі ў якасці яго гаранта; падтрымліваў нац. і ліберальныя рухі, калі іх дзейнасць і мэты супадалі з брыт. інтарэсамі. Адзін з ініцыятараў міжнар. прызнання незалежнасці Бельгіі. Садзейнічаў развязванню Крымскай вайны 1853—56. Урад П. анексіраваў Пенджаб (1849), задушыў Індыйскае народнае паўстанне 1857—59, Тайпінскае паўстанне ў Кітаі.
ГІАЛЬМЕТА (франц. palmette), арнаментальны матыў у выглядзе сім. стылізаванага веерападобнага ліста пальмы. У мастацтве Стараж. Усходу, антычнасці і наступных эпох выкарыстоўвалася ў
Пальметы.
ПАЛЬЧЫК 21
арх. дэкоры (напр., у выглядзе акратэрыя) і дэкар.прыкладным мастацтве.
ПАЛЬМІНКА, назва р. Кабішчанка ў верхнім цячэнні.
ПАЛЬМІНКА. вёска ў Гарадоцкім рне Віцебскай вобл., каля р. Кабішчанка. Цэнтр сельсавета< За 15 км на У ад г. Гарадок, 35 км ад Віцебска, 9 км ад чыг. ст. Залучча. 1461 ж., 590 двароў (2000). Саўгаскамбінат «Паўночны». Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ПАЛЬМІРА, старажытны горад на тэр. Паўн.Усх. Сірыі (паблізу сучаснага г. Тадмар). Як буйны цэнтр караваннага гандлю і рамесніцтва ўпершыню згадваецца ў 1й пал. 2га тыс. да н.э. У канцы 2га тыс. да н.э. разбурана асірыйцамі, у 10 ст. да н.э. адбудавана ізраільскаіудзейскім царом Саламонам. У 1 ст. н.э. ў час праўлення Тыберыя прыз
Пальміра. «Вялікая каланада» з трохпралётнай аркай. 2—3 ст.
нала вярх ўладу Рыма, але захавала аўтаномію. Найб. росквіту дасягнула ў 1—3 ст. н.э., калі гандлявала з гарадамі Паўд. Месапатаміі, Скіфіі, Сярэдняй Азіі, Паўд. Аравіі. Развівалася сельская гаспадарка; былі пабудаваны падземныя водаправоды і рэзервуары для арашэння палёў і садоў вакол П. У 3 ст. н.э. ў часы праўлення Адэната і Зенобіі дасягнула вял. паліт. магутнасці (валодала ўсёй Пярэдняй Азіяй і Егіптам). У 272 рым. імператар Аўрэліян захапіў П. У 273 пасля антырым. паўстання рымляне зруйнавалі горад, а яго жыхароў прадалі ў рабства.
Арх. ансамблі П. вылучаюцца маштабамі, веліччу і пышнасцю форм, багаццем скульпт. дэкору. 3 19 ст. праводзяцца сістэм. раскопкі П. Выяўлена частка руін ант. горада з рэгулярнай планіроўкай і вуліцамі ў абрамленні грандыёзных карынфскіх каланад. Арх. помнікі: свяцілішча Бела на высокай платформе (з храмам у цэнтры, 1 ст.), храмік Баалшаміна (2 ст.), «Вялікая каланада» з 3пралётнай манум. аркай (1100 м; 2—3 ст.), агора, тр (3 ст.), частка гар. сцяны (2я пал. 3 ст., адноўлена ў сярэдзіне 6 ст.), т.зв. лагер Дыяклетыяна (канец 3 — пач. 4 ст.). з «Храмам знамёнаў». Паза гар. сценамі даследаваны некропаль з грабніцамі 3 тыпаў: вежавымі, падземнымі і ў выглядзе дамоў з атрыямі. Знойдзены шматлікія статуі, рэльефы, мазаікі, размалёўкі, Археал. запаведнік П. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Слова П. стала сімвалам горада мастацтва,
А.У.Казленка.
ПАЛЬМІРА (Palmira), горад на 3 Калумбіі, у бас. р. Каўка. Засн. ў 1794. Каля 200 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак, праходзіць Ланамерыканская шаша. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.г. раёна (цукр. трыснёг, кава, тытунь). Прамсць: цукр., тытунёвая, гарбарная. Курорт.
ПАЛЬМІЦІНАВАЯ КІСЛАТА, [СН3(СН2)і4СООН], насычаная вышэйшая тлустая кіслата. Пашырана ў прыродзе, у выглядзе гліцзрыдаў ёсць амаль ва ўсіх прыродных тлушчах (у пальмавым алеі 35%, свіным сале 30%, каровіным сале 25%). Уваходзіць у склад воскаў (пчаліны воск, спермацэт). Mae агульныя ўласцівасці тлустых кт. Солі П.к. ў сумесі з солямі некат. інш. кт выкарыстоўваюць для атрымання мыла, некат. эфіры — у прыгатаванні фарбаў і пакрыццяў.
ПАЛЬМЫ, арэкавыя (Palmae, або Агесасеае), сямейства аднадольных кветкавых раслін. Каля 250 (па інш. звестках 212) родаў, каля 3400 (па інш. звестках 2780) відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках, некат. — у субтропіках. Растуць у вільготных трапічных лясах, саваннах, аазісах пустынь, у гарах, на марскіх узбярэжжах. Культывуюць больш за 220 відаў. Найб. гасп. значэнне маюць П. алейная, какосавая, сагавая, фінікавая. На Беларусі ў аранжарэях і пакоях вырошчваюць фінікавую. пальму, віды трахікарпуса, хамеропса (Chamaerops) і інш.
Дрэвападобныя расліны (кусты) выш. да 60 м, дыяметр ствала да 1 м. Звычайна ствалы не галінастыя, калонападобныя з кронай лісця на вяршыні, у большасці гладкія, у некат. — з рэшткамі лісцевых чаранкоў і похваў, у інш. — бочкападобнаўздутыя. Ёсць т.зв. бессцябловыя П. (надземныя сцёблы амаль ці поўнасцю адсутнічаюць і над зямлёй узвышаецца лісце), лазячыя ліяны з тонкімі (дыяметрам 2—3 см) і доўгімі (даўж. да 180 м) сцёбламі (ратангавыя П.). Лісце чаргаванае, перыстае (даўж. да 15 м) або веернае (дыяметрам больш за 5 м). Зацвітаюць звычайна на 5—12ы, часам на 30—50ы год. Кветкі дробныя, пераважна аднаполыя. Суквецці мяцёлчатыя або коласападобныя, пазушныя, у некат. — верхавінкавыя. Ствалы П. з верхавінкавымі суквеццямі пасля плоданашэння
адміраюць (монакарпічныя расліны). Плады не раскрываюцца, сакаўныя або сухія, пераважна касцянкападобныя ці ягадападобныя. Па гасп. значэнні сярод раслін П. займаюць адно з першых месц. 3 іх атрымліваюць ядомыя плады, харч. і тэхн. алей, цукры, віны, спірт, раслінны воск, т.зв. расл. слановую косць (цвёрдае насенне некат. П.), будаўнічую і вырабную драўніну, сыравіну для вытвсці паперы, валакна і інш. Дэкар. расліны.
Літ:. С a а к о в С.Г. Пальмы н нх культура в СССР. М.; Л., 1954; Нмханнцкая Н.Н. Пальмы. Л., 1985. В.В.Маўрышчаў.
ІІАЛЬЧАТАКАРЭННІК (Dactylorhiza), род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. Больш за 150 (па інш. звестках каля 30) відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы і Паўн. Амерыцьі На Беларусі 6 відаў. Найб. вядомыя П.: майскі (D. majalis), мясачырвоны (D. incarnata), плямісты (D. maculate), Фукса (D fuchsii). Трапляюцца ў вільготных лясах, на лугах, балотах, па берагах вадаёмаў.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 60 см. Клубні сціснугыя, пальчатараздзельныя (адсюль назва). Сцёблы прамыя, шчыльныя. Лісце чаргаванае, падоўжанаяйцападобнае, зялёнае або з цёмнымі бураватачырв. плямамі. Кветкі няправільныя, жоўтыя, пурпуровыя, ружовыя, фіялетавачырв. ў коласападобных суквеццях. Плод — каробачка. Лек. і дэкар. расліны. В.В.Маўрышчаў. ПАЛЬЧАТКА, буйнапамерная цэгла з падоўжнымі барознамі на паверхні, якія зроблены пальцамі майстра ці спец. інструментам. Вядома на Беларусі ў 13— 18 ст., куды трапіла з Валыні (Украіна), таксама ў паўн.ўсх. Германіі, Польшчы, Літве і некат. інш. раёнах Прыбалтыкі. Выраблялася розных памераў: для замкавага будва таўшчынёй 8—10 см, у 2й пал. 17 ст. існавала тонкая П. (4,5—6 см). На П. 14—16 см трапляюцца меткі і клеймы.
ПАЛЬЧЫК Эдуард Міхайлавіч (н. 11.1.1939, в. Вялікія Нямкі Веткаўскага рна Гомельскай вобл.), /бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Гомельскі пед. інт (I960). 3 1967 у Магілёўскім маш.буд.
22
ПАЛЬЧЭЎСКІ
інце (у 1985—90 заг. кафедры). 3 1992 у Полацкім унце (заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі канечных групп.
Тв.: рфакторгруппы конечных групп // Весці АН БССР. Сер. фіз.мат. навук. 1981. № 2; (Z, 1)факторнзацня конечных рскованных групп // Там жа. 1985. № 1; (Z, J)свойства конечных рлокальных групп // Алгебра н аналнз. 1991. Т. 3, вып. 1.
ПАЛЬЧ^ЎСКІ Алесь (Аляксандр Восіпавіч; 16.1.1905, в. Прусінава Ўздзенскага рна Мінскай вобл. — 26.4.1979),
А.Пальчэўскі.
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1931). Працаваў у час. «Іскры Ьіьіча». У 1936 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Ніжагародскай вобл. У 1946—48 настаўнічаў на Міншчыне. У 1949 зноў незаконна асуджаны, высланы ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1954. 3 1955 у Мінску, з 1957 працаваў у час. «Вясёлка». Друкаваўся з 1924. Аўтар збкаў апавяданняў «Родныя берагі» (1958), «Разбітае люстэрка» (1965), «Былі ў Maui сыны» (1968), аповесцей і апавяданняў «Жнівеньская раніца» (1963), «Запознены пасаг» (1973), «Ноч на вахце» (1979). Пісаў для дзяцей п’есы, апавяданні (кн. «Беражанкі», 1958; «Аля і Галя», 1961; «Дым над лесам», 1964; «Таемная крушня», 1969; «Аднавокі сом», 1974), аповесці («Ты не адзін», 1959; «Данеўцы — нашы знаёмыя», 1965; «Тайна аднаго звяна», 1970; «Сцежкі», 1976). Асн. рысы яго творчасці — улюбёнасць у родны край, добрае веданне псіхалогіі селяніна, сял. побыту, жыцця дзяцей і юнацтва. На бел. мову перакладаў творы рус., укр. і груз. пісьменнікаў.