Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
7а.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1975; Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1980.
Літ:. Грахоўскі С. Чаго не паспеў сказаць // Маладосць. 1980. № 1; Ц у л у к і д з е Т. Памяць // Там жа. 1985. № 1.
ПАЛЬЧЙЎСКІ Барыс Васілевіч (н. 27.8.1944, с. Шатрова Курганскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Др пед. н. (1988), праф. (1989). Скончыў Бел. політэхн. інт (1967). 3 1992 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (прарэктар). 3 1999 у Hau. інце адукацыі. Гал. рэдактар час. «Тэхналагічная адукацыя». Навук. працы па праблемах тэорыі і методыкі навучання, рэфармавання сістэмы тэхнал. і інж.пед. адукацыі.
Тв.: Экранные средства в учебном процессе профтехучнлнт. Мн., 1981; Фотографня:
Курс для начянаюшях. 2 нзд. Мн., 1985; Снстема н элементы учебнометоднческого обеспечення: Рекомендацнн по аттестацмонновыпускной работе. М, 1986 (разам з М.М.Пятровічам, Л.С.Фрыдманам).
ПАЛЫПТАБ, тып сякеры, у якой ёсць бакавыя закраіны (падоўжаныя загіны краю), пятка (папярочная перамычка), петлепадобная ручка (часам дзве). П. быў пашыраны ў сярэднім бронзавым веку амаль па ўсёй Еўропе.
ПАЛЮБбЎНЫ СУД, кампрамісарскі суд, часовы трацейскі суд у ВКЛ у 16—18 ст. Разглядаў усе справы, акрамя крымінальных, звязаных з інтарэсамі грамадскага скарбу, і спраў паміж трымальнікамі каралеўскіх маёнткаў. Дзейнасць суда рэгламентавалася Статутамі ВКЛ 1566 і 1588. Складаўся з некалькіх суддзяўкамісараў, якія выбіраліся бакамі з асоб аднолькавага з імі саслоўя і звання. Выракі П.с. мелі моц рашэнняў дзярж. судоў і апеляцыі не падлягалі, аднак у выпадку нязгоды паміж суддзямі пакрыўджаны бок мог падаць апеляцыю ў Трыбунал ВКЛ. Пры нязгодзе аднаго з бакоў выконваць рашэнне П.с. іншы бок прад’яўляў вырак земскаму суду, які забяспечваў яго выкананне. Скасаваны Мікалаем I 7.7.1840.
ПАЛібдДЗЕ, «хаджэнне па л ю д з я х», 1) аб’езд князем і яго дружынай падуладных зямель і плямён Кіеўскай Русі дзеля збору даніны. Вядома з 10 ст. Адбывалася ўвосень або зімою, неакрэсленасць памеру даніны прыводзіла да вял. злоўжыванняў, за адно з якіх у 945 у час П. драўляне забілі кн. Ігара. Удава Ігара кн. Вольга ўпершыню вызначыла памер даніны і месцы яе збору — пагосты. 2) Назва даніны. У 12 ст. ў Наўгародскай, Поланкай і Смаленскай землях П. — грашовая павіннасць, якую збіраў князь ці феадал. У ВКЛ у 15—16 ст. П. —даніна ў форме падарункаў ад насельніцтва намеснікам або княжацкім старастам пры аб’ездзе імі валасцей.
ПАЛЮТАНТЫ, рэчывы або злучэнні, якія выклікаюць забруджванне навакольнага асяроддзя пры дасягненні nayHaft колькасці і канцэнтраныі. Паводле характару паходжання бываюць фіз. (энергія, радыяцыя, шум і інш.), хім. (злучэнні азоту, серы, ртуці, металаў і рэчывы — гербіцыды, пестыцыды і інш.), біял. (патагенныя мікраарганізмы); паводле аб’ектаў забруджвання — атмасферныя, водныя, глебавыя, ландшафтныя. Адрозніваюць П. першасныя (прыродныя) і другасныя (антрапагенныя), якія ўгвараюцца ў выніку быт., с.г., прамысл. дзейнасці.
ПАЛЙЦЫІ (лац. polluo, pollutio пэцканне, забрудненне), міжвольнае семявывяржэнне, не звязанае з палавым актам. Бывае ў начны і дзённы час. Начныя П. — нармальная фізіял. з’ява, у падлеткаў сведчаць пра дасягненне імі пэўнага этапу палавога выспявання. У
дарослых мужчьш бываюць пры палавым устрыманні. Дзённыя П. падзяляюцца на адэкватныя і неадэкватныя. Адэкватныя бываюць пад уздзеяннем сексуальнаэратычнага ўзбуджэння (напр., ласкі, пацалункі), неадэкватныя ўзнікаюць пад уплывам несексуальных раздражняльнікаў станоўчага і адмоўнага характару (весялосць, хваляванне, страх і інш.). Дзённыя неадэкватныя П. патрабуюць спец. лячэння. І.УДуда. ПАЛЯБбЙНАЕ АБСТАЛЯВАННЕ, машыны, механізмы і ўстаноўкі для апускання паляў у грунт. Да П.а. адносяцца дызельмолаты, вібрамолаты, вібрапагружальнікі (гл. Вібрацыйная тэхніка), уціскальныя агрэгаты, капры, устаноўкі для апускання вінтавых паляў укручваннем у грунт (пры стварэнні фундаментаў пад апоры ЛЭП).
ПАЛЯВАННЕ, пошук і праследаванне дзікіх звяроў і птушак дзеля здабычы; таксама адлоў іх для рассялення, для заапаркаў, цыркаў і інш. Асн. спосабы сфарміраваліся ў каменным веку. Яны падзяляюцца на актыўныя (з непасрэдным удзелам чалавека) і неактыўныя (з дапамогай самалоўных прылад і прыстасаванняў — лоўчых ям, пастак, петляў, самастрэлаў, сетак, сілаў і інш.); найб. пашыраны трапленне (пошук і выяўленне звера па слядах), падыход (падкрадванне да звера або птушкі на адлегласць стрэлу), пад’езд (набліжэнне на санях або лодцы на адлегласць стрэлу), подпуск (П. з засады; часта з выкарыстаннем прынады), аблава з нагонкай (загоншчыкі гоняць звяроў у яму або на лінію расстаўленых стралкоў), аблога (аблава з флажкамі, калі з чырв. стужкамі на шнуры абкружаюць дзялянку лесу з загадзя высачаным зверам) і інш. Для высочвання або цкавання звера часта выкарыстоўваюць паляўнічых сабак. Сучаснае П. мае спарт.аматарскі характар. Палююць на капытных і пушных звяроў, баравую, балотную і вадаплаўную дзічыну (гл. Паляўнічыя жывёльі). Дазваляецца ў паляўнічы сезон, па пуцёўках або разавых дазволах у вылучаных для П. ўгоддзях (гл. Паляўнічая гаспадарка).
У розных народаў П. вызначаецца сукупнасцю традыц. прыёмаў і спосабаў высочвання і здабывання дзічыны, мае свае асаблівасці і залежыць ад сродкаў П. і развіцця паляўнічай зброі. На Крайняй Поўначы з глыбокай старажыгнасці для П. на марскіх звяроў ужывалі гарпуны. У тундры і тайзе палявалі з сабакамі і самаловамі. У конным П. качэўнікі Азіі выкарыстоўвалі лоўчых птушак і хартовых сабак. У стэпах Еўропы, Азіі і Амерыкі палявалі з арканамі (ласо) і кідальнымі прыладамі, у некат. раёнах Інданезіі і Паўд. Амерыкі — з духавымі ружжамі, у зоне трапічных лясоў — пераважна з лукамі і дзідамі. Абарыгены Аўстраліі палявалі з кідальнымі дзідамі і бумерангамі. 3 канца 15 ст. пашырылася П. з агнястральнай зброяй.
На тэр. Беларусі ў культурных пластах стаянак позняга палеаліту трапляюцца рэшткі больш як 20 відаў звяроў (паўн. аленя, ваўка, пясйа, пазней — зайцабеляка, дзікага каня і інш.). Плямёны неал)ту вьжарыстоўвалі для П.
ПАЛЯЖАЕЎ 23
лук. У малалесных раёнах палявалі на куланаў, тарпанаў, аленяў, баброў, у лясах — на дзікоў, ласёў, мядзведзяў, зайцоў; для футра здабывалі кунш, вавёрак і інш. Значную ролю адыгрывала П. на птушак, асабліва на вадаплауных. У 10—14 ст. гал. аб’екты П. — зубр, дзік, бабёр, казуля. Для іх здабычы выкарыстоўвалі лукі, кушы, коп’і, дзіды, дроцікі, вілы, рагаціны, сякеры, чаканы, шаблі, нажы; пашыраным было П. пасткамі, сеткамі, петлямі, сіламі. У сярэднявеччы папулярным было П. з сабакамі і сокаламі. У 19 — пач. 20 ст. П. з агнястрэльнай зброяй і адсутнасць дзейснага кантролю прывялі да масавага знішчэння многіх відаў жывёл, асобныя з якіх звяліся канчаткова (тур, зубр, тарпан, расамаха, собаль і інш.). Гл. таксама Паляўніцтва.
Літ:. Терехнн С.Ф. Охота в Белорусснн. Мн., 1986; Ннкнфоров М.Е., К о зулнн А.В., Сндоровнч В.Е. Охотннчьн зверн н птацы Белоруссня. Мн., 1991. ПАЛЯВАЯ пбШТА, 1) спецыяльная служба фельд’егерскапаштовай сувязі паміж вайск. часцямі, ваен.навуч. і інш. ўстановамі, а таксама ваеннаслужачымі і насельніцтвам краіны. Абмен інфармацыяй паміж войскам, яго часткамі і тэр. краіны існаваў з часоў узнікнення дзяржаў і армій (гл., напр., Марафонскі бег), у т.л. шырока практыкаваўся паміж княствамі і іх дружынамі ў Полацкай зямлі і інш. Як асобная служба пачала складвацца ў 2й пал. 18 ст., у тл. ў Рэчы Паспалітай; рас. ўладамі на тэр. Беларусі створана ў пач. 19 ст. Некат. элементы П.п. ў СССР створаны ў 1920я г.; у час Вял. Айч. вайны называлася (з 8.7.1941) ваеннапалявой поштай. 2) У 1945—91 у Сав. Арміі і ВМФ (пасля 1991 у шэрагу краін СНД) умоўнае лічбавае найменне часцей і ўстаноў, якія дыслацыраваліся паза межамі краіны. 3) У ваенны час найменне ўсіх вайск. часцей у шэрагу дзяржаў свету. У.К.Зарэмскі. ПАЛЯВІК, вобраз стараж. бел. міфалогіі, «гаспадар» поля, тое, што жыцень.
ПАЛЯВбДСТВА, вытворчасць прадукцыі палявых культур (збожжавых, тэхн., кармавых і інш.); галіна раслінаводства. Адна з найб. механізаваных с.г. галін. Спалучае вырашэнне нар.гасп. і навук. задач земляробства, грунтуецца на дасягненнях аграноміі, глебазнаўства, біялогіі і селекцыі с.г. раслін і інш. Забяспечвае насельніцтва харч. прадуктамі, лёгкую, харч. і інш. прамсці сыравінай, жывёлагадоўлю кармамі.
Як галіна практычнай дзейнасці чалавека П. бярэ пачатак ад прымітыўных форм земляробства ў эпоху першабытнаабшчыннага ладу. 3 развійііём грамадскіх вытв. адносін, што суправаджалася ўкараненнем у с.г. вытворчасць больш дасканалых сістэм земляробства, П. набывала ролю магугнага фактару ўздзеяння на прыроду (ператварэнне прыродных зямель у с.г. ўгоддзі, замяшчэнне натуральных біягеацэнозаў культурнымі, хімізацыя, меліярацыя і інш.). У.П.Пярэднеў.
ПАЛЯВбЙ (сапр. Кампа ў) Барыс Мікалаевіч (17.3.1908, Масква — 12.7.1981), рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1974). Скончыў прамысловы тэхнікум у Цверы (1926). 3 1928 журналіст. У Вял. Айч. вайну карэспандэнт «Правды». 3 1962 гал. рэдактар час. «Юность». Друкаваўся з 1927. У «Аповесці пра сапраўднага чалавека» (1946, Дзярж. прэмія СССР 1947; аднайм. опера С.Пракоф’ева і фільм, 1948; прататып гал. героя — лётчык \.П.Марэсьеў), раманах «Золата» (1949—50, аднайм. фільм, 1970), «Доктар Вера» (1966, аднайм. фільм, 1968), кнігах апа
Б.М.Палявой.
вяданняў «Мы — савецкія людзі» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), нарысаў «Ад Белгарада да Карпат» (1944) і інш. — падзеі Вял. Айч. вайны. Аўтар аповесці «Гарачы цэх» (1939), цыкла біягр. аповесцей (асобнае выд. 1977), раманаў «Глыбокі тыл» (1958), «На дзікім беразе...» (1962, аднайм. фільм, 1966), зб. апавяданняў «Сілуэты» (1974), дзённікаў ваен. карэспандэнта (у т.л. «У рэшце рэшт. Нюрнбергскія дзённікі», ч. 1—2, 1968; «Гэтыя чатыры гады», т. 1— 2, 1974), падарожных нататак «Амерыканскія дзённікі» (1956), «Саянскія запісы» (1964), п’ес, успамінаў і інш. Многія яго творы інсцэніраваны. На бел. мову «Аповесць аб сапраўдным чалавеку» пераклаў А.Стаховіч (1951).
Тв.: Собр. соч. Т. 1—9. М., 1981—86; Повесть о настоятем человеке. Мн., 1987.
Літ.: Железнова Н.Л. Настоятне людн Борнса Полевого. М., 1978.