Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПАЛЯКОВА Таццяна Дзмітрыеўна (н. 12.6.1953, Мінск), бел. педагог. Др пед. н. (1993), праф. (1994). Скончыла Бел. інт фіз. культуры (1973). 3 1977 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь (у 1993—99 заг. кафедры), у 1997—2000 дырэктар НДІ фіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па псіхолагапед. праблемах спорту, фіз. рэабілітацыі насельніцтва і аздараўленчай фізкультуры. Аўтар навуч. дапаможнікаў па тэорыі і методыцы стралк. спорту, падрыхтоўкі спецыялістаў па фіз. рэабілітацыі для лячэбных і лячэбнапрафілакт. устаноў.
ПАЛЯКбЎ Валерый Уладзіміравіч (н. 27.4.1942, г. Тула, Расія), расійскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1989), Герой Расіі (1995). Лётчыккасманаўт СССР (1989). Др мед. н. Скончыў 1ы Маскоўскі мед. інт (1965). 3 1972 у атрадзе касманаўтаў. 3 1992 нам. дырэктара Інта медыкабіял. праблем Pac. АН. Здзейсніў палёты (як урачдаследчык) у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК) і асн. экспедыцый арбітальнай станцыі «Мір»: 29.8.1988—27.4.1989 (старт на КК «Саюз ТМ6»), 8.1.1994—22.3.1995 (старт на КК «Саюз ТМ8»), У космасе правёў 678,7 сут (2і па працягласці вынік касм. палётаў; 2000). УСЛарыёнаў.
ПАЛЯКОЎ Іван Яўцеевіч (н. 25.11.1914, г. Гомель), дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1973). Скончыў ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1949). Працаваў на камсам. рабоце ў Гомелі, Магілёве, Куйбышаве. У Вял. Айч. вайну адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсам.маладзёжнага падполля і партыз. руху ў Гомельскай вобл. 3 ліст. 1942 сакратар Гомельскага падп. абкома ЛКСМБ, у жн.—ліст. 1943 камісар 1й Гомельскай партыз. брыгады. 3 канца
І.Я.Палякоў.
1943 1ы сакратар Гомельскага, Мінскага абкомаў ЛКСМБ. 3 1949 на сав. і парт. рабоце. У 1977—85 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета БССР, адначасова да 1985 нам. Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Чл. ЦК КПБ з 1952, чл. Прэзідыума ЦК КПБ у 1965—66, чл. Бюро ЦК КПБ у 1966— 85. Канд. у чл. ЦК КПСС у 1961—66, чл. ЦК КПСС у 1966—85. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1951—59, 1977—90, Вярх. Савета СССР у 1958—89. Аўтар успамінаў.
ПАЛЯКОЎ Мікалай Цярэнцьевіч (н. 1.5.1936, в. Рабяткі Чавускага рна Магілёўскай вобл.), бел. скульптар. Скончыў Маскоўскі маст. інт імя В.Сурыкава (1962). Аўтар станковай і манум. скульптуры, партрэтаў: дзярж. дзеяча Беларусі С.В.Прытыцкага (1965), Герояў Сав. Саюза Т.М.Барамзіной (1964, 1975), Б.С.Акрэсціна (1965), В.І.Цемчука (1984), двойчы Героя Сав. Саюза П.Я.Галавачова (1985), В.І.Чапаева (1980), бел. паэтаў Я.Купалы (1959, 1969), П.Труса (1968), рус. паэта А.Блока (1967), кампазіцыі «Раніца» (1964) і інш.; помнікаў Герою Сав. Саюза М.Ф.Сільніцкаму (1964, арх. В.Занковіч) у в.Платы Віцебскага рна, піянеругерою М.Казею (1965) у г.Быхаў Магілёўскай вобл. Б.А.Крэпак. ПАЛЯКОЎ Сяргей Фёдаравіч (н. 22.5. 1948, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.), бел. мастак. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.прамысл. вучылішча імя В.Мухінай (1976). Творы вылучаюцца ўдалай арганізацыяй арх. прасторы, вобразнапластычнымі знаходкамі, цікавай колеравай рытмікай: сграфіта «Зямля беларуская» і «Песня пра Нёман» на фасадах карпусоў прадзільнанітачнага аб’яднання (1978), «Адпачынак» у гал. будынку прафілакторыя ВА «Азот» (1980); люстры і вітражы ў Доме грамадзянскіх абрадаў (у сааўт., 1981),
люстры ў абл. драм. тры (у сааўт., 1984), вітражы «Поры года» для кавярні ВА «Хваля» (1991), мазаіка на рэльефе для прафілакторыя ВА «Хімвалакно» (1993; усе ў Гродне). Аўтар пейзажаў, партрэтаў, нацюрмортаў. Б.А.Крэпак. ПАЛЯКбЎ Юрый Міхайлавіч (н. 12.11.1954, Масква), рускі пісьменнік. Канд. філал. н. (1981). Скончыў пед. інт імя Н.К.Крупскай (1976). Працаваў настаўнікам, інструктарам райкома камсамола, журналістам. У 1979—86 гал. рэдактар газ. «Московсклй лнтератор». Друкуецца з 1974. У паэт. збках «Час прыбьшця» (1980), «Размова з сябрам» (1981), «Гісторыя кахання» (1985), «Асабісты вопыт» (1987) тэмы мінулай вайны, дзяцінства, кахання, роздум пра лёс людзей і краіны. Аповесці «Чп раённага маштабу» (1985, аднайм. фыьм 1988), «Апафегей» (1989) пра амаральнасць і інтрыгі ў колах парт.камсамольскага апарату, аповесць «Сто дзён да загаду» (1987, аднайм. фільм 1988) пра нестатутныя адносіны ў арміі. AyTap кнігі пра франтавую паэзію «Паміж двух мораў» (1983), раманаэпіграмы «Казляня ў малацэ» (1996), аповесцей «Работа над памылкамі» (1986, аднайм. фільм 1987), «Парыжскае каханне Косці Гуманкова» (1991), п’ес, эсэ, публіцыстычных артыкулаў і інш. Прозе П. ўласцівы актуальнасць праблем, псіхалагізм, метафарычнасць мовы, іронія, гумар, сатыра.
Тв:. Нзбранное. Т. 1—2. М., 1994; Небо падшнх. М., 1998; Замыслнл я побег... М., 1999. А.В.Спрынчан.
ПАЛЯНА, бальнеалагічны курорт у Закарпацкай вобл. (Украіна), у даліне р. Малая Пінія. Засн. ў 1948. Клімат умерана кантынентальны. Асн. прыродны лек. фактар — вуглякіслая гідракарбанатная натрыевая вада з мінералізацыяй 9,6—10,6 г/л, мае таксама бор і фтор, выкарыстоўваецца для пітнога лячэння і ваннаў. Лечаць захворванні страўніка і кішэчніка, печані і жоўцевых шляхоў, падстраўнікавай залозы, парушэнні абмену рэчываў. Выкарыстоўваюць таксама фізіятэрапію, ЛФК і інш.
ПАЛЯНАЎСКІ МІР 1634, мірны дагавор паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, падпісаны ў чэрвені ў в. Сямлёва на р. Палянаўка паміж Вязьмай і Дарагабужам. Завяршыў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34. Паводле міру Расія атрымала г.. Сярпейск, крэпасці Трубчэўск, Ахтырку і Лебядзін. Ўладзіслаў IV афіцыйна адмовіўся ад прэтэнзій на рас. трон. Бакі дамовіліся вывесці войскі з захопленых тэрыторый і абмяняцца палоннымі без выкупу і затрымкі.
ПАЛЯНДВІЦА, у беларусаў мясны выраб; вяленае або вэнджанае мяса, выразанае паабапал хрыбта свіной тушы. П. зразаюць, соляць, націраюць часнаком, перцам і інш. духмянымі прьтравамі; для завяльвання ўпіхваюць у гладкую
палянкоў 25
кішку або шчыльна абціскаючы абвязваюць палатном і вешаюць у сухім месцы. Часам перад завяльваннем трымаюць у расоле.
ПАЛЯНЕ (ад поле), 1) усходнеславянскае племянное аб’яднанне, якое жыло на берагах Дняпра, ад Любеча да Родні, а таксама па ніжнім цячэнні рэк Рось, Сула, Стугна, Цецераў, Ірпень, Дзясна і Прыпяць. У 9 ст. П. трапілі пад уладу Хазарскага каганата, плацілі яму даніну. Ў 880я г. землі П. захапіў наўгародскі кн. Алег і яны сталі ядром Стараж,рус. дзяржавы (Кіеўская Русь). Па землях П. праходзіў гандл. шлях «з варагаў у грэкі». Буйнейшыя гарады Кіеў, Пераяслаў, Вышгарад, Белгарад, Канеў і інш. У часы феад. раздробленасці на землях П. узніклі самастойныя Кіеўскае княства, Чарнігаўскае княства і інш. Апошні раз у летапісах назва «П.» згадвалася пад 944. 2) Заходнеславянскае племянное аб’яднанне ў бас. р. Варта ў 8—10 ст. 3 П. паходзіць дынастыя Пястаў, якая ў 10 ст. аб’яднала пад сваёй уладай усе польскія землі ў Велікапольскую дзяржаву. Першы правіцель П. — Мешка I [960—992], Племянная назва П. стала асновай для этноніма ўсёй польскай народнасці.
ПАЛЯНІНАВІЧЫ, вёска ў Абідавіцкім с/с Быхаўскага рна Магілёўскай вобл., каля р. Баброўка. Цэнтр калгаса. За 37 км на ПдУ ад горада і 40 км ад чыг. ст. Быхаў, 63 км ад Магілёва. 465 ж., 181 двор (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ПАЛЯНІЦА, у беларусаў булка хлеба, звычайна з пшанічнай мукі круглай формы. Пяклі таксама з жытняй, грэцкай або ячнай мукі, такую П. перад выпечкай абкачвалі ў муцэ. Вядома на Магілёўшчыне, Гомельшчыне, Цэнтр. і Усх. Палессі. П. наз. таксама прэсны корж або печыва з хлебнага цеста, спечаныя пры агні. Вядома на Віцебшчыне, Цэнтр. Палессі.
ПАЛЯНКбЎ Мікалай Сцяпанавіч (н. 19.12.1921, г. Барань Аршанскага рна Віцебскай вобл.), бел. жывапісец. Вучыўся ў Віцебскім маст. вучылішчы (1938—41), скончыў Растоўскае маст. вучылішча (1949). Сярод твораў: тэматычныя карціны «У звальненні» (1965), «Бярозавы сок» (1969), «Франтавы сон» (1975), «Салдацкая песня» (1985), «Памяці вучняў Віцебскага мастацкага вучылішча, якія не вярнуліся з палёў бітвы» (1994), «Беларуская турыстка на Канарскіх астравах» (2000); пейзажы «Восень на Прыпяці» (1972), «Крыгаход на Сажы» (1978), «Майская зелень Палесся» (1982), «Красавік у ваколіцах Гомеля» (1986), «Ранні снег» (1991), «Дубы. Восень» (1995), «Палескі пейзаж» (1998), «Бярозавы гай. Май» (2000);
26 ПАЛЯРАГРАФІЯ
партрэты. Творам харакгэрны сакавіты каларыт, маляўнічасць вобразнага вырашэння.
ПАЛЯРДГрАфіЯ, электрахімічны метад колькаснага аналізу, якаснага аналізу, а таксама кінетыкі хім. працэсаў. Распрацаваны Я.Гейраўскім (1922), развіты А.Н.Фрумкіным і інш.
Грунтуецца на даследаванні ал.хім. сістэм з дапамогай іх вольтамперных характарыстык (паляраграм), якія рэгіструюцца палярографамі. Найб. пашырана атрыманне паляраграм з дапамогай спец. ячэйкі, якая мае палярызавальны мікраэлектрод (катод; капіляр, з якога кроплямі выцякае ртуць) і непалярызавальны электрод (анод; слой ртуці на дне ячэйкі). У ячэйку змяшчаюць даследавальны раствор; калі ў растворы ёсць сумесь розных кампанентаў (катыёнаў), паляраграма мае характэрны хвалепадобны выгляд, кожная хваля якога адпавядае пэўнаму катыёну. Вышыня хвалі
І,мкА
0,10,2 0,6 1,0 1,4 1,8...
Да арт. Паляраграфія: паляраграма раствору, які мае сумесь катыёнаў.
Палярнае ззянне.
залежыць ад канцэнтрацыі катыёнаў, што ўзнаўляюцца на катодзе, каэфіцыента дыфузіі, інтэнсіўнасці перамешвання і інш. MeraAbi П. выкарыстоўваюцца для аналізу рэчываў у водных і няводных растворах, вызначэння дамешкаў у сплавах, металах, рудах, хім. рэактывах, а таксама для выяўлення арган. і неарган. іонаў, якія могуць узнаўляцца на катодзе ці акісляцца на аноюе. Л.М.Скрыпнічэнка. ПАЛЙРНАЕ ЗЗЯННЕ, аптычная з’ява ў верхніх слаях атмасферы (іанасферы), якая выяўляецца ў свячэнні (люмінесцэнцыі) разрэджанага паветра (гал. чынам атамаў кіслароду і малекул азоту) на вышыні ад 60 да 1000 км. Свячэнне (блакітнабелае, жоўтазялёнае, радзей чырванаватае і фіялетавае) назіраецца пераважна ў высокіх шыротах (на адлегласці да 20—25° паўн. ш. і паўд. ш. ад магнітнага полюса), адначасова на ўсіх даўготах, з рознай інтэнсіўнасцю. Доўжыцца ад дзесяткаў мінут да некалькіх сутак. Паводле формы П.з. адрозніваюць: дыфузнае свячэнне і дугі ад аднаго пункта гарызонту да другога, а таксама прамяні, стужкі, кароны, плямы.