• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПАЛЯРНАЕ ПАВЕТРА, гл. Умераных шырот паветра.
    ПАЛЯРНАСЦЬ (ад грэч. polos, лац. polus полюс) у б і я л о г і і, спецыфічная арыентацыя працэсаў і структур у прасторы, уласцівая арганізмам. Прыводзіць да ўзнікнення морфафізіял. адрозненняў на процілеглых канцах (баках) клетак, тканак, органаў і арганізма ў цэлым.
    У р а с л і н П. праяўляецца найб. выразна (у насенных раслін выяўляецца ўжо ў зігоце і зародку, калі фарміруюцца парастак з верхавінкавай пупышкай і корань). Палярызацыя і дыферэнцыроўка кожнай клеткі залежаць ад таго, якое становішча яна займае ў адносінах да інш. клетак. Вядучую ролю ў гэтым і ў арыентаванні органаў у прасторы адыгрываюць фітагармоны. У хы вёл П. выяўляецца ў клегках і ў цэлым арганізме. У некат. (гідроідныя паліпы, чэрві) адзначаецца наяўнасць фізіял. П. (градыента) — змены па падоўжнай восі цела фізіял. актыўнасці і адчувальнасці да ўздзеянняў. П. характэрна для працэсаў размнажэння, рэгенерацыі і інш. Змены ў знешнім асяроддзі могуць парушаць П.
    А.М.Петрыкаў.
    ПАЛЯРНАЯ ЗбРКА, а Малой Мядзв е д з і ц ы, самая яркая зорка (2й sopHaft велічьші) у сузор’і Малой Мядзведзіцы. Размешчана на адлегласці каля 1° ад Паўн. полюса свету, таму захоўвае амаль нязменнае становішча пры бачным сутачным вярчэнні нябеснай сферы. Паказвае напрамак на Пн і шырату месйа назірання, прыблізна роўную вышыні П.з. над гарызонтам. П.з. — падвойная зорка, складаецца з цэфеіды (перыяд пульсацыі каля 4 дзён, амплітуда змены бляску 0,12 зорнай велічыні) і карліка гал. паслядоўнасці. Аддалена ад Сонца на 1000 св. гадоў. На Беларусі відаць круглы год. А.А.Шымбалёў.
    ПАЛЯРНАЯ НОЧ, перыяд, калі Сонца не ўздымаецца над гарызонтам і няма прамога сонечнага асвятлення зямной паверхні. Назіраецца на Пн ад Паўн. і
    на Пд ад Паўд. палярных кругоў. Доўжыцца на 68° паўн. ш. з 10 снеж. да 3 студз., на 82° паўн. ш. — з 17 кастр. да 26 лютага. На Паўн. полюсе Сонца не ўзыходзіць 176 сут.
    ПАЛЯРНАЯ СІСТЭМА КААРДЫНАТ, сукупнасць 2 лікаў, якая вызначае становішча адвольнага пункта Р адносна некаторага фіксаванага пункта О (полюса) і некаторага фіксаванага праменя ON (палярнай восі), які выходзіць з полюса. Гэтыя каардынаты — палярны радыус р і палярны вугал ф — роўныя
    N
    Палярная сістэма каардынат.
    адпаведна адлегласці ад О да Р і вуглу паміж ON і ОР. Вугал <р наз. таксама амплітудай ці фазай пункга Р. Для ўзаемна адназначнай адпаведнасці паміж пунктамі плоскасці і парамі палярных каардынат іх змена абмежавана: 0 < р < 4 оо , 0 < <р < 2 тг .
    палАрны дзень, перыяд, калі Сонца многія суткі не апускаецца за гарызонт. Бывае на Пн ад Паўн. і на Пд ад Паўд. палярных кругоў. Доўжыцца на 68° паўн. ш. з 27 мая да 19 ліп., на 80° паўн. ш. — з 15 крас. да 31 жніўня. На Паўн. полюсе Сонна бывае над гарызонтам 189 сут.
    ПАЛЙРНЫ УРАЛ, паўночная частка Урала ад вярхоўяў р. Хулга (бас. р. Об) на Пд да гары Канстанцінаў Камень на Пн. Даўж. 380 км, выш. да 1499 (г. Паер). Складзена пераважна з кварцытаў, крышт. сланцаў, вывергнутых і асадкавых горных парод. Захаваліся сляды
    Схема вызначэння становішча Палярнай зоркі на небе.
    ПАЛЯРЫЗАЦЫЯ	27
    горнадалінных зледзяненняў. Шмат азёр. Схілы паўд. ч. ўкрыты таежньш рэдкалессем, вышэй і ў больш паўн. ч. — горныя тундры, ледавікі.
    ПАЛЯРНЫ ФРОНТ, атмасферны фронт паійіж умераных ійырот паветрам і трапічным паветрам. Фарміруецца ў Паўн. і Паўд. паўшар’ях звычайна паміж 30—45° паўн. ш. і паўд. ш. зімой і 40—55° паўн. ш. і ‘паўд. ш. летам. Складаецца з некалькіх асобных галін, на якіх развіваецца інтэнсіўная цыкланічная дзейнасць (гл. Цыклон).
    ПАЛЯРНЫЯ КРУГІ Паўночны і П а ў д н ё в ы, геаграфічныя паралелі, якія знаходзяцца на Пн і Пд ад экватара на 66°33’. У дзень зімовага сонцастаяння (21—22 снеж.) на Пн ад Паўн. палярнага круга Сонца не ўзыходзіць (палярная ноч), у дзень летняга сонцастаяння (21—22 чэрв.) — не заходзіць (палярны дзень). П.к. лічацца межамі халодных кліматычных паясоў.
    ПАЛЯРНЫЯ МАЛЕКУЛЫ, малекулы хім. злучэнняў, якія пры адсутнасці знешняга эл. поля маюць пастаянны дыпольны момант.
    У шмататамных малекулах эл. дыпольны момант вызначаецца колькасцю палярных сувязей (разнавіднасць каеалентнай сувязі) і іх накіраванасцю; роўны вектарнай суме дыпольных момантаў асобных сувязей, а таксама незвязваючых электронных пар у малекуле. Малекулы з палярнымі сувязямі паміж атамамі ў залежнасці ад іх прасторавай будовы могуць быць непалярнымі (напр., малекула СО2, у ёй вектары палярных сувязей накіраваны ад атама вугляроду ў процілеглыя бакі пад вуглом 180° да атамаў кіслароду). Рэчывы, утвораныя моцна П.м., звычайна добра раствараюцца ў палярных растваральніках. Эксперыментальна дыпольны момант П.м. вызначаюць пры вывучэнні залежнасці палярызацыі ад тры (гл. Дызлектрыкі) і разлічваюць палярнасць хім. сувязей і эфектыўныя зарады атамаў.
    ПАЛЯРНЫЯ СТАНЦЫІ, навукованазіральныя пункты, створаныя на ўзбярэжжы кантынентаў і астравоў Паўн. Ледавітага ак. і ў Антарктыцы. Вядуць сістэматычныя аэраметэаралагічныя, актынаметрычныя, геамагнітныя, гідралагічныя, гляцыялагічныя і ў асобных выпадках біял. і мед. назіранні. Створаны ў перыяд 1га Міжнар. палярнага года (1882—83). У 1990я г. ў Арктыцы працавала каля 200 П.с., якія маюць важнае значэнне ў абслугоўванні навігацыі Паўн. марскога шляху. У Антарктыцы асн. сетка П.с. створана ў перыяд Міжнар. геафіз. года (1957—58) і пазней; у 1990я г. — 48 пастаянных (зімовачных) станцый.
    ПАЛЯРбіД, палярызацыйны светлафільтр, адзін з асн. відаў лінейных палярызатараў.
    Уяўляе сабой тонкую палярызацыйную плёнку, якая мае вял. колькасць аднолькава арыентаваных мікракрышталікаў рэчыва і заклеена для аховы ад мех. пашкоджанняў і ўздзеяння вільгаці паміж 2 празрыстымі пласцінкамі. Плёнка раскладае светлавы прамень, што падае на яе, на 2 прамяні (гл. Падвойнае праменепераламленне) і адзін з іх паглынае.
    Натуральнае святло пры праходжанні праз яе палярызуецца (гл. Палярызацыя святла). Выкарыстоўваецца ў палярызацыйных прыладах у розных дыяпазонах аптычнага вьтрамянення, а таксама для розных тэхн. мэт, напр., П. на фарах і ветравым шкле аўтамабіля ахоўваюць вадзіцеля ад асляплення святлом сустрэчных машын, акуляры з П. засцерагаюць вочы ад яркага святла.
    ПАЛЯРбН, састаўная квазічасціца, якая рухаецца ў крьшггалі; адно з асн. паняццяў электроннай тэорыі праводнасці паўправаднікоў і дыэлектрыкаў з іоннай рашоткай. Складаецца з электрона праводнасці (ці дзіркі), што рухаецца разам з выкліканай ім дэфармацыяй крышт. рашоткі (фанонам). Дае магчымасць апісаць многія эл., фотаэл. і аптычныя з’явы ў рэчывах.
    ПАЛЯРЫЗАВАНАСЦЬ, в е к т а р палярызацыі, вектарная фіз. велічыня, якая характарызуе палярызацыю дыэлектрыкаў. Вызначаецца формулан:Р= dp*/dV, дзе dp*— геам. сума эл. дыпольных момантаў усіх часціц дыэлекгрыка ў малым элеменце яго аб’ёму dV. Для большасці дыэлекгрыкаў у слабых эл. палях П. прапарцыянальныя напружанасці эл. поля = е0Х? > дзе е0 — электрычная пастаянная, х — дыэлектрычная ўспрыімлівасць. У магутных эл.палях лінейная залежнасць паміж ? і ^ парушаецца. У ізатропных дыэлектрыках напрамкі векгараў ? і 1? супадаюць, у анізаіропных (крышталі, тэкстуры) — у агульным выпадку не супадаюць. П. аднароднага плоскага дыэлекгрыка ў аднародным полі роўная паверхневай шчыльнасці звязаных зарадаў. Адзінка П. ўСІ — к у л о н на квадратны метр (Кл/м2).
    ПАЛЯРЫЗАТАР, прыстасаванне для атрымання поўнасцю ці часткова палярызаванага аптычнага вьшрамянення з выпрамянення з адвольнымі палярызацыйнымі характарыстыкамі (гл. Палярызацыя святла); адзін з асн. элементаў палярызацыйных прылад.
    Лінейныя П. даюць плоскапалярызаванае святло. Іх дзеянне грунтуецца на падвойным праменепераламленні святла аптычна анізатропнымі палярызацыйнымі прызмамі (гл. Прызма аптычная), адбіцці (ці пераламленні) святла пад пэўнымі вугламі ад паверхні падзелу ізатропных асяроддзяў (пласцінкі ці стосы пласцінак), дыхраізме (гл. Паляроід). Для атрымання святла з кругавой палярызацыяй дадаткова да лінейнага П. дадаюць чвэрцьхвалевую фазавую пласцінку. Любы П. можна выкарыстоўваць таксама ў якасці аналізатара палярызаванага святла.
    ПАЛЯРЬІЗАЦЫЙНААПТЫЧНЫ МЕГАД ДАСЛІДАВАННЯЎ напружанн я ў, метад вывучэння напружанняў у дэталях машын і буд. канструкцый на празрыстых мадэлях. Заснаваны на ўласцівасці большасці празрыстых ізатропных асяроддзяў станавіцца пры дэфармацыі аптычна анізатропнымі. Праводзіцца з дапамогай палярызацыйных прылад.
    Пры праходжанні слоя анізатропнага рэ
    чыва дзвюма светлавымі хвалямі, парознаму палярызаванымі і з рознымі скарасцямі распаўсюджання, паміж ваганнямі гэтых хваль узнікае рознасць фаз, значэнне якой залежыць ад анізатрапіі асяроддзя, таўшчыні слоя і даўжыні хвалі. Па рознасці фаз вызначаюць параметры асяроддзя, якія характарызуюць яго аптычную анізатрапію і звязаныя з ёю асаблівыя напрамкі. Метад пашыраны ў крышталяфізіцы, мінералогіі, пры вызначэнні размеркавання мех. напружанняў і дэфармацый у дэталях машын і элементах канструкцый, вывучэнні тканак жывых арганізмаў і інш.
    На Беларусі П.а.м.д. распрацоўваецца з 1950х г. у Фіз.тэхн. інце, з 1960х г. у Інце фізікі Нац. АН пры вывучэнні размеркавання напружанняў у пругка дэфармаваных (фотапругкасць) і пластычна дэфармаваных (фотапластычнасць) асяроддзях (С.І.Губкін, Б.Б.Бойка і інш.).
    ПАЛЯРЫЗАЦЫЙНЫЯ ПРЫЛАДЫ, аптычныя прыстасаванні для атрымання, выяўлення, пераўтварэння і аналізу палярызаванага святла, а таксама для розных даследаванняў і вымярэнняў. Прынцып дзеяння П.п. заснаваны на змене стану палярызацыі святла, якое праз іх праходзіць або адбіваецца.
    Асн. элементы П.п. — палярызатар, аналізатар, падвойнапераламляльныя пласцінкі, фазавыя і аптычныя кампенсатары. Адрозніваюць палярыметры (ценявыя і паўценявыя; выкарыстоўваюцца для вымярэння вуглоў вярчэння плоскасці палярызацыі, а таксама для вызначэння ступені палярызацыі часткова палярызаванага святла), палярыскопы (для даследаванняў мех. напружанняў у матэрыялах; гл. Фотапругкасць, Палярызацыйнааптычны метад даследаванняў), палярызацыйныя мікраскопы (для вывучэння крышталяў), палярызацыйныя фатаметры (для рэгулявання інтэнсіўнасці светлавога патоку). У спалучэнні са спектральнымі прыладамі П.п. выкарыстоўваюцца ў спектрапалярыметрыі для вывучэння ступені палярызацыі святла пры люмінесцэнцыі, паглынанні і адбіцці святла, а таксама аптычнай актыунасці рэчыва.