Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Э.Р. Самусенка.
ПАЛЯЎНІЧЫЯ САБАКІ, група парод свойскіх сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання. Каля 100 парод. Сфарміраваліся ў працэсе шматвяковага выкарыстання ў розных геагр. зонах і ўмовах мясцовасці ў спалучэнні з натуральным, а потым штучным адборам і спец. дрэсіроўкай. Паводле выкарыстання, паляўнічых якасцей і экстэр’еру вылучаюць 6 асн. груп П.с.: выжлы, ганчакі, лайкі, норныя сабакі, спаніэлі і харты.
Літ.: Слнмак К., Духай Й. Охотнмчьн собакн: Пер. co словац. М., 1986.
ПАЛЯЦКІШКІ, вёска ў Воранаўскім рне Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Воранава—Эйшышкес (Літва). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПнЗ ад г.п. Воранава, 133 км ад Гродна, 14 км ад чыг. ст. Беняконі. 437 ж., 169 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Касцёл, капліца.
ПАЛЯЧЭНАК Алег Георгіевіч (н. 11.12.1936, С.Пецярбург), бел. хімік. Др
хім. н. (1973), праф. (1975). Скончыў Ленінградскі унт (1959). 3 1966 у Бел. тэхнал. інце (у 1973—79 заг. кафедры).
3 1979 у Магілёўскім тэхнал. інце (у 1979—86 рэктар, заг. кафедры). Навук. працы па хім. тэрмадынаміцы газападобных галагенідаў рэдказямельных і рэдкіх элементаў, даследаванні асаблівасцей працэсаў паратварэння гэтых злучэнняў, устойлівасці іх каардынацыйных злучэнняў з аміякам і малекуламі вады. Распрацаваў метады ацэнкі нявызначаных тэрмадынамічных велічынь, разліку высокатэмпературных хім. раўнаваг з удзелам газавай фазы.
Тв:. Галогеннды редкоземельных элементов ннзшей степенн окнслення (разам з Г.І.Новікавым) // Успехн хнмнн. 1964. Т. 33, № 6; Образованне н устойчмвость ннзшего окснхлорнда фосфора (разам з Г.П.Дудчык) // Докл. AH СССР. 1978. Т. 241, № 5.
ПАЛЯІПЧЎК Мікалай Мікалаевіч (н. 7.5.1949, в. Галёва Пінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне вірусалогіі. Др мед. н. (1995). Скончыў Мінскі мед. інт (1977). 3 1980 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1998 заг. аддзела). Навук. працы па дыягностыцы, патагенезе прыёнавых і спалучаных хламідыйнавірусных інфекцьгй, эпідэміялогіі і імунапрафілактыцы інфекц. захворванняў.
Тв.: Эффект ннфмцнровання внрусамн простого герпеса н корн высокодхфференцнрованных астроцнтов человека н морской свннкн (у сааўт.) // Бюл. экспернмент. бнологнн н меднцнны. 1996. № 10; Ранняя реакцня астроглнн на ннфнцнрованне внрусом корн in vitro (у сааўт.) // Здравоохраненне. 1999. № 8.
ПАЛЯШЧЎК Юрый Міхайлавіч (н. 10.2.1946, г. Стоўбцы Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне аховы раслін. Др с.г. н. (1992), праф. (1995). Скончыў Бел. тэхнал. інт (1970). 3 1972 у Бел. тэхнал. унце (у 1988—93 заг. лабараторыі). Навук. працы па лясной фітапаталогіі.
Те:. Аб пашкоджанасці асобных форм елкі звычайнай каранёвай губкай (разам з М.І.Фёдаравым) // Весці АН БССР. Сер. біял. навук. 1978. № 5; Нспользованне бпопрепарата пеннофоры гнгантской в сосновых насажденмях (з ім жа) // Лесное хозяйство. 1982. № 6.
ПАМАЗАН Арнольд Кандратавіч (н. 14.6.1939, г. КамсамольскнаАмуры,
А Памазан (у цэнтры) у ролі Міхалкі Багдалевіча.
ПАМЕРАНІЯ 31
Расія), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1980). Нар. арт. Беларусі (1999). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1967, курс Р.Качаткова). 3 1967 працуе ў Нац. акад. тры імя Я.Купалы. Выканаўца вострахарактарных і камед. роляў. Мастацтву П. ўласцівы тэатр.жыццёвая дакладнасць вобразаў, вонкавая завершанасць малюнка, мяккі гумар, пластычнасць, музыкальнасць. Стварыў разнапланавыя характары ў' нац. драматургіі: Адольф Быкоўскі, Растрага («Паў
А.К.Памазан.
лінка», «Тутэйшыя» Я.Купалы), Лейзер («Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча), Чарнавус («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Гарык («Пагарэльцы» А.Макаёнка), Адвернік («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Міхалка Багдалевіч ’(«Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх), Падзерын, Косця, Дружыннік («Плач перапёлкі», «Госці», «Звон — не малітва» І.Чыгрынава), Буслай, Кузьма, Першы селянін («Парог», «Вежа», «Князь Вітаўт» А.Дударава), Сёмка («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева). Сярод інш. роляў: Кудраш, Бадаеў, Дасужаў («Навальніца», «Лес», «Даходнае месца» А.Астроўскага), купец Абдулін («Рэвізор» М.Гогаля), Алёшка («На дне» М.Горкага), Калібан, Эгей («Бура», «Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра), Доктар («Нежанаты мнагажэнец» Мальера), Марцін («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Незнаёмец («Жанчына з мора»
Г.Ібсена), Удра («Безыменная зорка» М.Себасцьяна). Зняўся ў бел. кіна і тэлефільмах: «Я, Францыск Скарьша», «Іван Макаравіч», «Хроніка ночы», «Нас выбраў час», «Чорная бяроза», «Трэцяга не дадзена», «Вазьму твой боль», «Імяніны», «Чужая бацькаўшчына», «Клетка малпы», «Момант ісціны», «Мая справа цялячая», «Пушча», «Птушкам крылы не ў цяжкасць», «Хам», «Залаты рэйс», «Інтэрпол», «Легенда Белай вежы» і інш. Р.І.Баравік.
ПАМАЛОГІЯ (ад лац. pomum плод + ..логія), навука пра сарты пладовых і ягадных раслін; раздзел пладаводства. Вывучае марфал., біял., агратэхн. асаблівасці ў розных глебавакліматычных і эканам. умовах, гасп. якасці і паходжанне сартоў з мэтай адбору лепшых для селекцыі і вытв. вырошчвання, займаецца іх класіфікацыяй, пытаннямі раянавання, інтрадукцыі. Цесна звязана з батанікай і селекцыяй.
Засн. ў канцы 18 ст. А..Ц.Болатавьш. Уклад
у развіццё П. зрабілі І.У.Мічурын, В.В.Пашкевіч, М.В.Рытаў, Л.П.Сімірэнка, А.С.Грабніцкі, С.С.Рагозін, таксама ням. вучоныя І.Г.К.Обердык, А.Дыль, К.Кох, ЭЛукас і інш.
На Беларусі станаўленне П. (з канца 19 ст.) звязана з працамі Рытава, Пашкевіча, АР.Валузнёва, АМ.Ігшцьева, АЯ. Сюбарава, Э.П. Сюбаравай, якія сабралі унікальныя калекцыі сартоў. Сістэм. даследаванні вядуцца з 1925—30х г. у Бел. НДІ пладаводства (гал. каардынатар, мае каля 3000 сортаўзораў пладовых і ягадных культур), таксама ў Гродзенскім занальным НДІ сельскай гаспадаркі, на Брэсцкай дзярж. абл. с.г. доследнай станцыі і дзярж. сортаўчастках у кожнай вобласці.
Літ.: Пашкевнч В.В. Обшая помологня, нлн Ученне о сортах плодовых деревьев. Л.; М., 1930; Помологня БССР. [Т. 1—4). Мн„ 1972—80. М.Р.Мялік. ПАМАРАЙКА, адна з назваў р. Дзятлаўка.
ПАМАРАНЕ, група зах.слав. плямён, якія ў старажытнасці насялялі пераважна польскае Памор’е. На 3 межавалі з палабскімі славянамі, на У — з балцкімі плямёнамі прусаў, на Пд — з польскімі плямёнамі куявян (гл. Куявія) і палян. 3 канца 10 ст. ўваходзілі ў стараж.польскую дзяржаву. Вял. ролю ў іх гасп. жыіші адыгрывалі рамяство, гандаль, мараплаўства, рыбалоўства. Гал. рамесныя і гандл. цэнтры — Волін і Шчэцін. Уваходзілі ў склад Вендскай дзяржавы (1040я г. — 1129), разам з палабскімі славянамі змагаліся супраць герм. агрэсіі. У 12 — пач. 14 ст. заваяваны герм. феадаламі, якія падверглі П. вынішчэнню і гвалтоўнай асіміляцыі. Нашчадкамі П. з’яўляецца польская этнагр. група кашубаў, што захавала асаблівасці сваёй культуры, мовы і побыту. Гл. таксама Кашубская мова.
ПАМБАЛ (Pombal) Себасцьян Жазэ дэ Карвалу э Мелу (de Carvalho е Mello; 13.5.1699, г. Соры, Партуталія — 8.5.1782), партугальскі дзярж. дзеяч, найб. значны прадстаўнік асветнага абсалютызму ў Партугаліі. Граф Аейрас (1755), маркіз П. (1770). Напачатку на дыпламат. службе. 3 1750 міністр замежных спраў, з 1756 прэм’ерміністр пры каралю Жазэ I [1750—77]. Упарадкаваў фінансы, школьную, суд. і ваен. справы, абмежаваў дзейнасць інквізіцыі, увёў рэліг. талерантнасць, садзейнічаў аднаўленню Лісабона пасля землетрасення 1755. Дамогся выгнання з Партугаліі і яе калоній езуітаў (1759). Каб вызваліць краіну зпад залежнасці ад брыт. гандлю, спрыяў гандлю Партугаліі з яе калоніяй Бразіліяй. У 1773 скасаваў рабства ў Партугаліі і даў індзейцам Бразіліі намінальна роўныя правы з партугальцамі. Рэформы П. суправаджаліся абмежаваннем правоў дваран і царквы на карысць цэнтралізацыі дзярж. улады. У 1777 пры каралеве Марыі I [1777—1816] праціўнікі П. дамагліся яго адстаўкі і скасавання яго рэформ.
«ПАМЕНТНІК НАУКОВОЛГГЭРАЦКІ» («Pami?tnik naukowoliteracki», «Навуковалітаратурны дзённік»), літаратурнамастацкі альманах радыкальнадэмакр. кірунку. Выдаваўся ў 1849—50 у Вільні на польскай мове РА.Падбярэскім. Выйшлі 2 тамы ў 6 кнігах. Падзяляў эстэт. погляды В.Р.Бялінскага і натуральнай школы, крытыкаваў ням. ідэаліст. філасофію за адарванасць ад жыцця. Разам з тым сцвярджаў прынцьшы рамантызму, генетычна звязанага з ням. рамант. думкай і філасофіяй Г.Гегеля. Змясціў творы ААдынца, Ю.Гарайна, Э.Жалігоўскага, Ю.Корсака, У.Сыракомлі і інш. ураджэнцаў Беларусі. Абвінавачаны ў распаўсюджванні «варожага ўраду духу» і ў 1851 забаронены.
У.І.Мархель.
ПАМЕР у музыцы, тактавы п а м е р, колькасная характарыстыка тактавага метра', паказвае колькасць рытмічных адзінак (доляў) у такце. Абазначаецца дробам без рыскі ў пачатку твора або пры змене метра: лічнік — колькасць метрычных доляў у такце, назоўнік — рытмічная (часавая) працягласць долі.
Асн. памеры — простыя (2/2; 2/4; 3/2; 3/4; 3/8), з якіх шляхам іх злучэння ўтвараюцца складаныя 2 і 3дольныя (4/4 або С; 6/4; 6/8; 9/4; 12/8) і мяшаныя, угвораныя злучэннем неаднатыпных простых П. (5/4; 7/4; 7/8; 11/4). Пры чаргаванні тактаў з рознай метрычнай арганізацыяй узнікае пераменны П., які можа быць перыядычны (з раўнамерным чаргаваннем тактаў) і свабодны. Т.СЛяшчэня.
ПАМЕР ВЕРШАВАНЫ, спосаб арганізацыі гукавога складу асобнага вершаванага твора ці яго ўрыўка (у выпадку паліметрыі). У метрычным верійаскладанні вызначаецца раўнамерным чаргаваннем доўгіх і кароткіх складоў, у сілабічным вершаскладанні — колькасцю складоў (8складовік, 10складовік), у танічным вершаскладанні — колькасцю націскаў (верш 3націскны, 4націскны), у сілабатанічным вершаскладанні — колькасцю і якасцю асобных складоў у стапе (2складовыя — харэй і ямб, 3складовыя — дактыль, амфібрахій, анапест). Функцьмнальна П.в. непасрэдна звязаны з агульным выяўл. патэнцыялам верша, арыгінальнасцю і навізной яго паэт. формы.
Літ.: Гл. пры арт. Вершаскяаданне.
ПАМЕРАНІЯ (лац. Pomerania, ням. Pommern ад скажонага польскага Pomorze Памор’е), сярэдневяковае герцагства (1170—1648) у складзе «Свяшчэннай Рым. імперыі», створанае на месцы германізаванага слав. княства памаран. Займала ўзбярэжжа Балтыйскага м. на У і на 3 ад р. Одэр (Одра). Паводле Вестфальскага міру 1648 зах. ч. П. адышла да Швецыі, усх. —да БрандэнбургскаПрускай дзяржавы (з 1701 каралеўства Прусія), якая ў 1679, 1720 і 1815 авалодала ўсёй П. Былое герцагства склала асн. ч. прускай прав. П. з