Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПАМЯЦЬ 37
цы», «Далікацтва каля вісельні», «Берлінскі анучнік»), М.Лынькоў («Здарэнне ў пекле», «На злодзею шапка гарыць»), У гэтым жанры выступалі і выступаюць М.Паслядовіч, А.Бажко, І.Грамовіч, С.Паўлаў і інш. Спробу стварэння раманаП. зрабіў І.Гурскі («Чужы хлеб», 1969).
Літ.: Т к а ч е в П.й. «йду на «вы»: Заметкй о памфлете. Мн., 1975; Яго ж. «Сатнры мой звеняіцая строка...»; Прнрода смеха в памфлете. Мн., 1980; ГончароваГрабовскаяС.Я. Комедняпамфлет в жанровой снстеме драматурпоі XX в. Мн.; 1994.
Я.І. Клімуць.
ПАМЫЛАК ТЭОРЫЯ, раздзел матэматычнай статыстыкі, дзе разглядаюцца праблемы колькаснай ацэнкі невядомых велічынь па выніках вымярэнняў. Асн. задачы: адшуканне законаў размеркавання выпадковых памылак (гл. Размеркаванне ў тэорыі імавернасцей), знаходжанне ацэнак вымераных велічынь па выніках вымярэнняў, вызначэнне хібнасцей такіх ацэнак і выключэнне грубых памылак.
У П.т. адрозніваюць сістэматычныя, грубыя і выпадковыя памылкі. С і с т э м a тычныя п а м ы л к і пастаянна павялічваюць (памяншаюць) вынікі вымярэнняў і вынікаюць з розных прычын (напр., зза няправільнай устаноўкі вымяральных прылад, уплыву навакольнага асяроддзя). Ацэнкі такіх памылак праводзяцца метадамі, якія выходзяць за межы матэм. статыстыкі. Г р у б ы я п а м ы л к і ўзнікаюць у выніку праліку, няправільнага чытання паказанняў вымяральнай прылады і інш. Вынікі вымярэнняў з такімі памылкамі адрозніваюцца ад інш. вынікаў і звычайна добра адметныя. Выпадковыя памылкі абумоўлены рознымі выпадковымі прычынамі і пры кожным вымярэнні непрадбачаным чынам вядуць да павелічэння ці памяншэння яго вынікаў. Такія памылкі трактуюцца як выпадковыя велічыні і, калі іх размеркаванне блізкае да нармальнага, тады найлепшыя ацэнкі невядомых велічынь дае найменшых квадратаў метад.
ПАМЯЛОЎСКІ Мікалай Герасімавіч (23.4.1835, С.Пецярбург — 17.10.1863), рускі пісьменнік. Скончыў Пецярбургскую духоўную семінарыю (1857). Некат. час вольнаслухач Пецярбургскага унта. Друкаваўся з 1859. У дылогіі «Мяшчанскае шчасце» і «Молатаў» (абедзве аповесці 1861) стварыў вобразы разначынцаў. Кн. «Нарысы бурсы» (1862—63, незавершана) пра норавы і побыт бурсы. Аўтар рамана «Брат і сястра» (фрагменты апубл. 1864), нарысаў, артыкулаў на пед. тэмы і інш. Яго творчасці ўласцівы тонкая назіральнасць, уменне ствараць яркія характары, выкарыстанне прыёмаў гратэску, выразная мова.
Тв:. Соч. Т. 1—2. М.; Л., 1965; йзбранное. Мн., 1980; йзбранное. М.; Л., 1986; Очеркн бурсы. Мн., 1955.
Літ.: Ямпольскяй Й.Г. Н.Г.Помяловскнй: Лнчность н творчество. М.; Л., 1968; С а ж й н В.Н. Кнйгй горькой правды: Н.Г.Помяловскнй «Очеркя бурсы»... М., 1989.
ПАМЯРАНЕЦ, бігарадзія, к і с лы або горкі апельсін (Citrus aurantium), кветкавая расліна сям. рутавых. Радзіма — Паўд.Усх. Азія. Завезе
ны ў Міжземнамор’е арабамі ў 11 ст. і на працягу 5 ст. быў адзіным «апельсінам» у Еўропе. Культывуюць у субтропіках як прышчэпу для цытрусавых.
Вечназялёнае дрэва выш. да 10 м з шарападобнай густой кронай. Галіны і парасткі маюць буйныя калючкі даўж. да 6 см. Лісце эліптычнай формы. Кветкі буйныя, белыя, пахучыя, адзіночныя або ў суквеццях. Плады круглявыя, дыяметрам каля 7 см, аранжавачырв. з кіслагоркай мякаццю, неядомыя. 3 пладоў атрымліваюць лек. сок і мармелад, з каляплодніка — памяранцавы эфірны алей, з кветак — алей «неролі» для духоў. Харч., лек., тэхн., дэкар. расліны. У.П.Пярэднеў.
ПАМЯРАНЕЦ, г е с п е р ы д ы й, плод раслін роду цытрус. Mae шчыльны ску
Памяранец.
рысты афарбаваны пазаплоднік з мноствам эфіраалейных залозак; белы губчаты міжплоднік і тонкі скурысты ўнутрыплоднік. Ядомую ч. П. ўтвараюць сакавітыя валаскі ўнутрыплодніка.
ПАМЯРАНЦАЎ Аляксавдр Ніканоравіч (11.1.1849, Масква — 27.10.1918), расійскі архітэктар. Правадз. чл. Пецярбургскай AM (1893). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1874), вучыўся ў Пецярбургскай AM (1874—78), з 1888 выкладаў у ёй (з 1892 праф., у 1899—1900 рэктар). У пабудовах П. новьм для 2й пал. 19 ст. прасторавыя вырашэнні гандл., выставачных і грамадскіх будынкаў і вялі
капралётныя метал. канструкцыі перакрыццяў спалучаюцца з арх. формамі і дэкорам у неарускім стылі: Верхнія гандл. рады на Краснай плошчы ў Маскве (цяпер ГУМ, 1889—93, інж. У.Шухаў). Аўтар храмапомніка Аляксандра Неўскага ў Сафіі (1904—12).
ПАМЯТНЫЯ КНІЖКІ ГУБЕРНЯЎ. афіцыйныя ўрадавыя выданні, што выходзілі ў большасці губерняў Рас. імперыі на рус. мове. Мэта выданняў — публікаваць звесткі для рознабаковага вывучэння губерні. Выдаўцы — губернскія стат. кты. 3 1860 П.к.г. выходзілі ў Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай, з 1861 —у Магілёўскай губ. Мелі раздзелы: адраскаляндар з пералікам губернскіх і павятовых урадавых і грамадскіх устаноў і іх супрацоўнікаў; звесткі пра адм. падзел, пошту, тэлеграф, шляхі зносін, фкі і зды, навуч. ўстановы, музеі, бкі, кнігарні і друкарні на тэр. губерні. У статыстычным раздзеле друкаваліся звесткі па с.г., дэмаграфічнай, гандл., эканам. статыстыцы губерняў, у літ.навук. раздзеле — архіўныя матэрыялы, пісцовыя і плацежныя кнігі, летапісы гарадоў, артыкулы па мясц. гісторыі, эканоміцы, этнаграфіі, фальклоры, біяграфіі і некралогі мясц. дзеячаў. Беларускі матэрыял змяшчалі памятныя кніжкі Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай і Віленскай губ., дзе друкаваліся працы А.М.Семянтоўскага, ПДружылоўгкага, Ф.Сярэбранікава, М.Я.НІкіфароўскага, М.А.Дзмітрыева, Я.Ф.Арлоўскага, І.Зяленскага і інш.
Л.І.Збраяевіч.
ПАМЯЦЬ, здольнасць арганізма захоўваць і ўзнаўляць інфармацыю, атрыманую ў мінулым; адна з асн. уласцівасцей нервовай сістэмы, якая забяспечвае непарыўнасць існавання чалавечага «Я» і выступае ў якасці важнай і неабходнай перадумовы фарміравання індывідуальнасці і асобы.
Разгорнутую канцэпцыю П. даў Арыстоцель у трактаце «Пра памяць і ўспамін»: уласна П. уласцівая і чалавеку, і жывёле, успамін жа — толькі чалавеку. Арыстоцель сфармуляваў правілы для паспяховага ўспаміну, пазней зноў «адкрытыя» ў якасці асн. законаў асацыяцый: па сумежнасці, падабенстве і кантрасце. Праблема П. развіта ў філасофіі англ. эмпірызму (Т.Гобс, Дж.Лок), амер. біхевіярызму (Э.Торндайк, Дж.Уотсан), у вучэнні
АПамяранцаў. Верхнія гандлёвыя рады (ГУМ) на Краснай плошчы ў Маскве. 1890—93.
38 ПАМЯЦЬ
франц. прадстаўніка інтуітывізму А.Бергсона, які даказваў існаванне асаблівай «вобразнай» П., «П. духу» і звязваў яе з псіхічнымі прайэсамі бессвядомага, распазнавання, увагі. Прадстаўнікі гештальтпсіхалогіі зыходзілі з цэласнага і структурнага характару П. і лічылі, што яе элементы павінны разглядацца як своеасаблівыя дынамічныя сістэмы. У франц. сацыялагічнай школе (П.Жанэ, М.Хальбвакс) акцэнтавалі ўвагу на гіст. прыроду і сац. абумоўленасць П. чалавека. Эксперым. даследаванне П. праведзена ў рэчышчы асацыянізму ням. псіхолагам Г.Эбінгаўзам (1885).
Адрозніваюць асн. працэсы П.: запамінанне, распазнаванне, забыванне і ўзнаўленне. Гал. з іх — запамінанне, якое вызначае трываласць і працягласць захавання інфармацыі, яе паўнату і дакладнасць пры ўзнаўленні. Прадуктыўнасць запамінання залежыць ад таго, у якой форме яно адбываецца (у адвольнай, неадвольнай, механічнай, сэнсавай). Пры распазнаванні ў П. ўзнаўляецца вобраз аб’екта пры паўторным яго ўспрыманні. Пры ўзнаўленні аб’екты мінулага вопыту не ўспрымаюцца непасрэдна, а ўзнаўляюцца ў вобразах (думкі, пачуцці, жаданні, вобразы фантазій, асобных дзеянняў, складаных рухаў і інш.). Уласцівасць забывання азначае поўную або частковую страту здольнасці ўзнаўлення матэрыялаў, што запомніліся раней; яно бывае ўстойлівым, доўгім, часовым, пасіўным, актыўным, звязаным з наўмысным выцясненнем з П. непрыемных з’яў. Сярод падсістэм П. вылучаюць доўгачасовую, кароткачасовую і сенсорную. Доўгачасовая П. забяспечвае ўтрыманне ведаў і захаванне ўменняў і навыкаў на працягу дзесяцігоддзяў пры вял. аб’ёме інфармацыі. П. кароткачасовая забяспечвае аператыўнае ўтрыманне звестак, атрыманых ад органаў пачуццяў і з доўгачасовай П., на працягу ад некалькіх секунд да мінут пры аб’ёме інфармацыі каля 7—8 адзінак (слоў, лічбаў і г.д.). У сенсорнай П. сігналы, што паступаюць з органаў пачуццяў у выглядзе адчуванняў і ўспрыманняў, утрымліваюцца звычайна менш 1—2 с. У залежнасці ад характару матэрыялу, што трэба запомніць, адрозніваюць: П. рухальную (маторную), эмацыянальную, вобразную і слоўналагічную (вербальную). Вобразная падзяляецца на зрокавую, слыхавую, нюхальную, датыкальную, смакавую.
Паняцце «П.» шырока выкарыстоўваецца ў кібернетыцы пераважна ў адносінах да складаных тэхн. сістэм, напр. ЭВМ, і па аналогіі таксама да біял. і сац. сістэм. У біялогіі вылучаюць генетычную П., змешчаную ў храмасомах клетачных ядраў (у малекулах ДНК), і П., набытую арганізмам. У сацыялогіі ўводзіцца паняцце сац. П., зместам якой з’яўляецца калект. вопыт чалавецтва, які фіксуецца ў мове, інш. знакавых сістэмах, у прыладах працы, традыцыях, нормах маралі і права, ва ўсіх элементах матэрыяльнай і духоўнай культуры. Сац. П. адыграла вырашальную ролю ў фарміраванні індывід. П. кожнага канкрэтнага чалавека.
Літ.: С о к о л о в Е.Н. Механнзмы памятн. М., 1969; Крайзмер Л.П., Матю
хмн С.А., Майоркян С.Г. Память кнбернетнческмх сястем. М., 1971; Вейн А.М., Каменецкая Б.й. Память человека. М., 1973; Пугач Ю.К. Развнтне памятн: Снстема пряемов. Ч. 1. Образная память. Мн., 1995; Пснхологня памятк. М., 1998; Рубннштейн С.Л. Основы обшей пснхолошм. [2 нзд.] СПб. н др., 1999; А н д р е е в О.А., X р о м о в Л.Н. Тренвровка памятн. Мн., 1999. В.Лз.Марозаў.
ПАМЯЦЬ увылічальнай т э х н і ц ы, функцыянальная частка вылічальнай машыны для запісу, захоўвання і счытвання інфармацыі. Ствараецца на базе розных запамінальных прыстасаванняў. Асн. элементы: носьбіт інфармацыі, блок кіравання (выконвае пошук месца на носьбіце, запісвае і счытвае інфармацыю) і канал сувязі П. з інш. блокамі ЭВМ. Асн. параметры: аб’ём і час доступу для запісу ці счытвання інфармацыі.
П. сучасных ЭВМ мае шматступеньчатую іерархічную струкгуру, што забяспечвае спалучэнне вял. ёмістасці і высокага хуткадзеяння. У іерархію П. ўваходзяць: з н е ш н я я П. вял. ёмістасці на аптычных дысках, магнітных дысках, барабанах, стужках і інш.; унутраная, ці аператыўная П. (мае адносна невял. аб’ём і вял. хуткадзеянне); звышаператыўная П. (кэшП., П. неадкладнага доступу, мае час доступу, значна меншы за час досгупу да аператыўнай П., і служыць буферам паміж працэсарам і аператыўнай П.); рэгістры — запамінальныя прыстасаванні аб’ёмам 1 слова ў розных блоках працэсара; пастаянная П. (доўгачасовая, аднабаковая) для захоўвання канстант, падпраграм і мікрапраірам; б у ф е р н а я П. як прамежкавае звяно паміж запамінальнымі прыстасаваннямі розных узроўняў ЭВМ. Пры праграмаванні складаных задач аперацыйная сісгэма забяспечвае рэжым віртуальнай П., калі П. падзяляецца на асобныя старонкі і кожнаму карыстальніку аддаецца адвольны аб’ём П., незалежны ад рэальнага аб’ёму асн. П. ЭВМ і абмежаваны толькі разраднасцю адрасоў у камандах.