Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Панарама: 1 —галоўка панарамы; 2 — паказальнікі; 3 — візірнае прыстасаванне; 4 — кольца вугламера; 5 — барабан вугламера; 6 — акулярная трубка.
шыку прыцэла. Асн. аптычныя даныя П.: 4кратнае павелічэнне, поле зроку 10°, перыскапічнасць 180 мм. На караблях П. выкарыстоўваюцца пры стральбе па нябачных цэлях і пры адсутнасці прылад цэнтр. разведкі.
ПАНАРЫЦЫЙ. вострае гнойнае запаленне тканак пальцаў. Часцей узнікае пры інфіцыраваных мікратраўмах (ранкі, трэшчыны, уколы і інш.). Звычайна бывае на пальцах рукі, радзей ступні. Узбуджальнікі — стафілакок, стрэптакок, змешаная інфекцыя, зрэдку гніласная (ранкі ад укусаў). Адрозніваюць П. паверхневы (скурны, паз і падпазногцевы, падскурны) і глыбокі (сухажыльны, касцявы, сустаўны, лімфатычны, пандактыліт). Прыкметы: моцны боль, ацёк і гіперэмія пальцаў. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўт., хірургічнае.
ПАНАСЮК Аляксандр Іванавіч (н. 1.11.1950, г. Екацярынбург, Расія), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1989), праф. (1991). Брат йА.Панасюка. Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1973). 3
44 ПАНАСЮК
1973 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўн., аптымальным кіраванні. Увёў і даследаваў новы клас эвалюцыйных ураўн. — квазідыферэнцыяльныя ўраўн., якія апісваюць дынаміку сістэм у метрычных прасторах без лінейнай структуры. Распрацаваў тэорыю магістральнай аптымізацыі кіравальных сістэм (з В.І.Панасюком), глабальную мадэль дынамікі сац. сістэм.
Тв:. 0 квазцднфференцнальных уравненнях в метрнческом пространстве // Дмфференц. уравнення. 1985. Т. 21, № 8; Аснмптотнческая магпстральная оптммнзацня управляемых снстем. Мн., 1986 (разам з В.І.Панасюком). ПАНАСібК Віктар Іванавіч (1.1.1942, с. Каўрак Тагучынскага рна Новасібірскай вобл., Расія — 9.12.1991), бел. вучоны ў галіне сістэм кіравання. Др тэхн. н. (1983), праф. (1985). Брат АЛ.Панасюка. Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1964). 3 1967 у БПІ (з 1985 заг. кафедры). Навук. працы па аптымальным кіраванні. Распрацаваў тэорыю магістральнай аптымізацыі кіравальных сістэм (з А.І.Панасюком), аптымальныя рэгулятары электрапрыводаў, аптымальныя тэхналогіі нагрэву зліткаў у пракатнай вытвсці.
Тв.: Аснмптотнческая магмстральная оптнмнзацня управляемых снстем. Мн., 1986 (разам з А.І.Панасюком); Оптнмальное управленне в техннческнх снстемах. Мн., 1990 (разам з В.Б.Кавалеўскім, Э.Дз.Палітыкам); Оптамальное мнкропроцессорное управленне электропрнводом. Мн., 1991.
ПАНАФРЫКАНІЗМ, міжнародны ідэйнапаліт. рух, які ўзнік на мяжы 19 і 20 ст. сярод негрыцянскага насельніцтва ЗША і ВестІндыі. Напачатку знаходзіўся пад моцным уплывам М.Гарві, які лічыў, што негрыцянскае пытанне можна вырашьшь толькі шляхам перасялення ўсіх неграў на «гіст. радзіму» — у Афрыку. Пасля 1й сусв. вайны рух П. ўзначаліў У.Э.Б.Дзюбуа, пад кіраўніцтвам якога пачалася арганізаваная барацьба супраць расавай дыскрымінацыі, за роўныя правы для чорных і белых. У 1919, 1921, 1923 і 1927 адбыліся панафр. кангрэсы. 3 1930х г. усё большы ўдзел у панафр. руху прымаюць выхадцы з самой Афрыкі. Сенегалец Л.Сенгор прапанаваў канцэпцыю негрыцюду — самабытнасці афр. культуры. Адначасова ў П. ўзмацнілася сацыяліст. плынь на чале з Дж.Пэдмарам. У кастр. 1945 у Манчэстэры (Вялікабрытанія) адбыўся 5ы Панафр. кангрэс, на якім прадстаўнікі Афрыкі, у тл. будучыя дзярж. дзеячы К.Нкрума, Дк.Кеніята, Х.К.Банда, А.Авалова, мелі ўжо больш за палавіну месцаў. Кангрэс вьтрацаваў паліт. праграму ліквідацыі еўрап. калан. сістэмы ў Афрыцы і стварэння незалежных афр. дзяржаў. Гэтым быў дадзены моцны штуршок стварэнню ў афр. калоніях мясц. паліт. партый і рухаў і працэсу дэкаланізацыі Афрыкі ў 1950—60я г. Некаторыя радыкальныя прыхільнікі П.
(Нкрума) заклікалі да стварэння адзінай афр. дзяржавы, але іх ідэі знайшлі ўвасабленне толькі ў стварэнні Аргцыі афр. адзінства (1963) і шэрагу рэгіянальных афр. міждзярж. саюзаў. 6ы Панафр. кангрэс (ДарэсСалам, 1969) канстатаваў моцныя рознагалоссі ў руху П. і знікненне яго як адзінага руху.
ПАНАЦЭЯ [лац. panacea ад імя стараж.грэч. багіні Панакеі (Panakeia), якая лечыць усё], 1) у алхімікаў — лякарства нібыта ад усіх хвароб. 2) У перан. сэнсе — уяўны сродак, які можа дапамагчы ва ўсіх выпадках жыцця.
ПАНБІЯСФЕРА (ад пан... + біясфера), 1) сума слаёў аггшасферы, усёй гідрасферы і часткі літасферы, у якіх пастаянна ці часова (выпадкова) прысутнічаюць жывыя арганізмы. 2) Гіст. рад эвалюц. фаз развіцця біясферы ад зараджэння жыцця, утварэння першаснай біясферы і яе развіцця да сучаснага перыяду.
ПАНГАЛІНЫ, я ш ч а р ы (Phoiidota), атрад млекакормячых. Вядомы з плейстацэну (каля 2 млн. г. назад). 1 сям., 1
Пангалін белабрухі.
род, 7 відаў. Пашыраны ў Паўд.Усх. Азіі і Паўд. Афрьшы. Жывуць у лясах, саваннах. Большасць відаў наземныя, ёсць дрэвавыя формы. Актыўныя ўначы. Пры небяспецы скручваюцца ў шар.
Даўж. цела да 88 см, хваста да 80 см, маса да 27 кг. Цела зверху і з бакоў укрыта вял. рагавымі пласцінкамі. Канечнасці пяціпальцыя, з вял. кіпцюрамі. Морда падоўжаная. Язык чэрвепадобны, ліпучы, даўж. да 40 см; з яго дапамогай П. кормяцца мурашкамі і тэрмітамі. Нараджаюць 1, зрэдку 2—3 дзіцяняці.
Э.Р. Самусенка.
ПАНГАМАВАЯ КІСЛАТА, вітамін В15, эфір Dглюконавай і дыметыламінавоцатнай кт, Cl0Hl9O8N. Актывізуе працэс пераносу кіслароду і дыхальных ферментаў (павялічвае ўстойлівасць чалавека і жывёл да кіслароднага галадання). Удзельнічае ў рэакцыях метыліравання, дзе з’яўляецца донарам метыльных груп пры біясінтэзе шэрагу біялагічна актыўных рэчываў і стэроідных гармонаў, нармалізуе тлушчавы абмен. У крышт. выглядзе вылучана з рысавага вотруб’я, дражджэй, крыві, печані. Кальцыевую соль П.к. выкарыстоўваюць у медыцыне.
ПАНГЁПЕЗІС (ад пан... + генезіс), гіпотэза Ч. Дарвіна (1868) аб механізме
ўзнаўлення ў патомстве прыкмет папярэдніх пакаленняў. Яе сутнасць у тым, што ўсе клеткі арганізма вылучаюць найдрабнейшьм часцінкі (зародкі) — г е м у л ы, якія збіраюцца ў палавых органах і ўтвараюць палавыя клеткі, за кошт чаго і адбываецца перадача ў спадчыну прыкмет, у т.л. і зноў набытых. Гэтай гіпотэзай Дарвін карыстаўся пры тлумачэнні з’явы размнажэння (палавога і бясполага) і рэгенерацыі. У 1871 англ. вучоны Ф.Гальтан эксперыментальна даказаў неабгрунтаванасць гіпотэзы П. Прынцыпова інш. тэорыю, унутрыклетачнага П,, прапанаваў Г. Дэ Фрыз (1889), паводле якой у ядры клеткі знаходзяцца «пангены», якія вызначаюць усе прыкметы арганізма; у пратаплазму выходзяць толькі тыя «пангены», якія вызначаюць тып клетак. А.М.Петрыкаў. ПАНГЕРМАНІЗМ, усегерманізм, нацыяналістычная ідэйнапаліт. плынь у нямецкамоўных краінах у 2й пал. 19 — 1й пал. 20 ст. Узнік у асяроддзі папрусафільску насгроеньк аўстр. немцаў пасля паражэння Аўсгрыі ў аўстрапрускай вайне 1866 і ўгварэння АўстраВенгрыі (1867), аформлены ў 1870—80я г. прыхільнікамі паліт. дзеяча Г.Шонерэра. Сац. база: частка сялян, рамеснікаў, дробнай буржуазіі, інтэлігенцыі, студэнцтва Вены і інш. гарадоў. Аўстр. пангерманцы выступалі за выхад Аўстрыі з саюза з Венгрыяй і далучэнне аўстр. зямель да Герм. імперыі, за наданне «асобага становішча» Галіцыі і Букавіне ў рамках Цыслейтаніі і перадачу Далмацыі Венгрыі, супраць уступак чэхам і інш. слав. народам АўстраВенгрыі. У Германіі да канца 19 ст. аформіўся імперскі П. (гл. Пангерманскі саюзў яго прыхільнікі выступалі найперш за правядзенне краінай «сусв. палітыкі» (заваяванне Цэнтр. і Паўд.Усх. Еўропы, калоній), але былі супраць хуткага аб’яднання з Аўстрыяй. У пач. 20 ст. П. паступова страціў уплыў. Яго тэзіс аб «перавазе» герм. расы і неабходнасці аб’яднання Германіі і Аўстрыі пазней пераняла і абсалютызавала Нацыяналсацыялісцкая партыя (гл. таксама Аншлюс).
Літ:. Р а т н е р НД. Очеркн по нсторнн пангерманнзма в Австрнн в конце XIX в. М., 1970.
ПАНГЕРМАНСКІ САібЗ (AUdeutscher Verband), нацыяналістычная паліт. аргцыя ў Германіі ў 1891—1939. Засн. ў крас. 1891 пры дапамозе прадпрымальніка АГугенберга і калан. паліт. дзеяча К.Петэрса. Да 1.7.1894 наз. Усеагульны ням. саюз (AUgemeiner Deutscher Verband). Дзейнічаў у кангакце з Калан. твам, Флоцкім саюзам, Імперскім аб’яднаннем супраць сацыялдэмакратыі, Нацыяналліберальнай і Кансерватыўнай партыяй. 3 часоў Мараканскага крызісу 1911 знаходзіўся ў апазіцыі да палітыкі рэйхсканцлера Т. фон БетманГольвега. У 1914—18 налічваў 30—40 тыс. чл. Пасля 1918 страціў паліт. актыўнасць. Ідэалогія — пангерманізм. Старшыні — Э.Хасе (1893—1908),
ПАНЕГІРЫК 45
Г.Клас (1908—39). Друкаваны орган — «Alldeutschen Blatter» («Пангерманскія лісты»). Забаронены нацыстамі вясной 1939.
ПАНГЁЯ (ад пан... + грэч. ge зямля), старажыгны гіганцкі суперкантынент, які аб’ядноўваў усе сучасныя кантыненты і ў геал. гісторыі Зямлі існаваў тройчы: П. 0, П. 1, П. 2.
Познаархейская кратанізацыя зямной кары пачалася 3 млрд. г. назад (на мяжы ранняга і позняга архею) і завярріылася 2,7—2,5 млрд. г. назад, пра што сведчыць узрост найб. стараж. адкладаў платформавага чахла. Магчыма, у гэты час зямная кара ўтварала суцэльную абалонку, або ўсеагульнае скучванне ў канцы архею прывяло да яе канцэнтрацыі ў выглядзе суперкантынента П. 0 у адным паўшар’і і ўтварэнню першаснага акіяна ў другім паўшар’і. У пач. пратэразою ўзніклі протагеасінкліналі, якія падзялілі П. 0 на вял. колькасць протаплатформ. Развіццё раннепратэразойскіх протагеасінкліналей завяршылася пераважна да 1,8—1,75 млрд. г. назад (у канцы ранняга пратэразою). Протаплатформы апынуліся моцна спаянымі протагеасінклінальнымі складкавымі сістэмамі і паясамі тэктонатэрмальнай перапрацоўкі з нарошчваннем кантынент. кары. Утварыўся суперкантынент П. 1. 3 гэтага часу на плошчы сучасных стараж. платформ усталяваўся кантынент. рэжым з пашыраным наземным вулканізмам. Існаванне П. 1, як і П. 0. пацверджана палеамагн. данымі (падабенства крывых блукання полюсаў Зямлі) і пераходнымі палеасгруктурамі. У раннім рыфеі фіксуюцца пач. працэсы распаду П. 1 у вобласці Паўд.Усх. Азіі, новаўтварэнне акіянскіх басейнаў і ўзнікненне мікракантынентаў, з перыферыяй якіх звязана станаўленне афіялітавых паясоў. У познім рыфеі адбыўся распад П. 1 на суперкантыненты Гандвану і Лаўразію, узніклі планетарныя рухомыя паясы. У канцы палеазою (позняя перм) зноў аднавілася суцэльнасць кантынент. кары: Лаўразія і Гандвана разам з КітайскаКарэйскай платформай і ПаўднёваКітайскай платформай утварылі адзіны звышкантынент, якому А.Вегенер (гл. Вегенера гіпотэза) даў назву П. (у адрозненне ад рыфейскага суперкантынента П. 1, мае назву П. 2).