• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Распад П. 2 пачаўся 200 млн. г. назад у канцы трыясавага — пач. юрскага перыяду мезазойскай эры і звязваецца, паводле гіпотэзы «Новая глабальная тэктоніка», з утварэннем новай сістэмы канвекцыйных ячэек у мантыі. Гл. таксама Дрэйф кантынентаў, Мабілізм, Тэктанічныя гіпотэзы. Р.Р.Паўлавец. ПАНДЖНАД, назва р. Сатледж у ніжнім цячэнні.
    ПАНДЖЫКІДЗЕ Гурам Іванавіч (н. 22.4.1933, Тбілісі), грузінскі пісьменнік. Друкуецца з 1957. Раманы «Сёмае неба» (1967), «Камень чыстай вады» (1972), «Год актыўнага сонца» (1978) пра духоўную дэградацыю чалавека; раманфантасмагорыя «Спіраль» (1985—86) — прыклад антыінтэлектуалізму ў навук. фантастыцы; раман «Кола д’ябла» (1996) пра трагедыю таленавітай асобы, што стала на шлях канфармізму ў жорсткіх ідэалагічных рамках. Аўтар збкаў апавяданняў «Маркіза» (1961), «Вясёлы космас» (1964), «Зімовы дзень» (1970), «Аргенціна! Аргенціна!» (1979), кн. нарысаў «Залатая каманда» (1965).
    Тв '. Рус. пер. — Камень чнстой воды. Тбнлнся, 1974; Год актнвного солнца: Романы.
    М., 1983; Песочные часы: Романы, повесть, рассказы. Тбнлясн, 1985; Спнраль. М., 1989. ПАНДбРА (грэч. Pandora усім адораная), у старажытнагрэчаскай міфалогіі жанчына, створаная Гефестам па волі Зеўса з зямлі і вады ў якасці пакарання людзям за ўчынак Праметэя, які ўкраў для іх агонь з неба. Паводле міфаў, Афрадыта адарыла П. незвычайнай прыгажосцю, Гермес — спрытным розумам, хітрасцю і каварствам, Афіна — прыгожым адзеннем. Зеўс аддаў П. замуж за брата Праметэя, якому падараваў скрыню з чалавечымі заганамі. Нягледзячы на забарону, цікаўная П. адчыніла скрыню і выпусціла на волю ўсе заганы, ад якіх з таго часу пакутуе чалавецтва. Адсюль выраз «адчыніць скрыню Пандоры» — неабачлівым учынкам выклікаць ілматлікія бедствы.
    ПАНДУС (ад франц. pente douce пакаты схіл), прамавугольная ці крывалінейная ў плане нахіленая пляцоўка для пад’езду да параднага ўвахода, размешчанага над цокалем будынка, а таксама для пад’езду аўтамабіляў на верхнія
    Пандус.
    паверхі ў вял. гаражах. У асобных выпадках замяняе лесвшы ўнутры і звонку будьшкаў і збудаванняў.
    ПАНДЭКТЫ (лац. pandectae ад грэч. pandektes усёабдымны), у Стараж. Рьіме творы вядомых юрыстаў, пабудаваныя ў выглядзе кароткіх вытрымак з законаў і прац папярэдніх аўгараў. Шырокую вядомасць атрымалі П., якія склалі 2ю частку Кадыфікацыі Юстыніяна (найб. пашырана назва Дыгесты). П. разглядаліся як збкі дзеючага права і падручнікі.
    ПАНДЭМІЯ (ад грэч. pandemia увесь народ), катэгорыя інтэнсіўнасці эпідэмічнага працэсу, калі інфекц. хвароба пашырана сярод насельніцтва краіны, некалькіх краін ці кантьшентаў. Ступень пашыранасці інфекц. хвароб абумоўлена ўспрымальнасцю чалавека да інфекцый, частатой зменлівасці ўзбуджальніка (напр., вірус грыпу), шляхамі перадачы інфекцыі (часцей узнікаюць П. інфекц. хвароб, што перадаюцца паветранакропельным шляхам), войнамі, эміграцыяй і інш. Апісаны П. чумы, халеры, грыпу, малярыі і інш. 3 сярэдзі
    ны 20 ст. П. адсугнічаюць (за выключэннем грыпу). Гл. таксама Эпідэмія.
    М.З.Ягоўдзік.
    ПАНДЭР Хрысціян Іванавіч (Хрысціян Генрых, 12.7.1794, Рыга — 10.9.1865), расійскі біёлагэвалюцыяніст, адзін з заснавальнікаў эмбрыялогіі ў Расіі. Акад. Пецярбургскай АН (1823). Вучыўся ў Дэрпцкім унце (1812—14) і ва унтах Германіі. У 1816—18 працаваў у г. Вюрцбург. У 1821—27 у Пецярбургскай АН, з 1842 у Горным дэпартаменце. Навук. працы па эмбрыялогіі, палеанталогіі, агульнай і параўнальнай марфалогіі жывёл, геалогіі. Рэканструяваў прымітыўную форму стараж. бяссківічнага пазваночнага. Паказаў ролю 3 зародкавых лісткоў у фарміраванні органаў, адзінства арганізацыі выкапнёвых і сучасных форм жывёл і іх гіст. пераемнасць. Прызнаваў гіст. змены арганізмаў пад уплывам умоў асяроддзя. Працы П. выкарыстоўваў для абгрунтавання сваёй тэорыі ЧДарвін.
    ПАНДЭРАМАТОРНАЕ ДЗЁЯННЕ СВЯТЛА (ад лац. ponus вага, цяжар + motor які рухае), механічнае ўздзеянне аптычнага выпрамянення (святла) на целы, часцінкі, асобныя атамы і малекулы. Выяўляецца ў тым, што святло надае целу імпульс пры апрамяненні (светлавы ціск) або пры выпрамяненні (светлавая аддача), а таксама момант імпульсу пры апрамяненні эліптычна палярызаваным святлом (гл. Садоўскага эфект). ПАНЕВЯЖЬІС (Panevezys), горад у Літве, на р. Нявежыс (прыток р. Нямунас). Вядомы з 1503. 132 тыс. ж. (1996). Чыг. вузел. Прамсць: маш.буд. (вытвсць кінескопаў, кабелю, кампрэсараў), харч., лёгкая і інш., шкляны зд. Драм. тэатр. Краязн. музей.
    ПАНЕГІРЫК [ад грэч. panegyrikos (logos) урачыстая прамова], хвалебная прамова (у гонар якоган. горада, героя, бога, імператара і г.д.); даўні літ. жанр.
    У еўрап. лры ўзнік у Грэцыі ў 5 ст. да н.э. Класічную форму набыў у перс. лры. У Расіі расквітнеў у 17—18 ст. (оды В.Традзьякоўскага, М.Ламаносава).
    Адзін з першых помнікаў бел. панегірьгчнай прозы — «Пахвала Вітаўту» (1420я г.). У 16—17 ст. пашыраны жанр П. — эпікграма, П. на герб nayHaft знатнай асобы (А.Рымшы на гербы Л.Сапегі і Ф.Скуміна; Л.Мамоніча на герб Сапегі; невядомага аўтара на герб Б.Агінскага і інш.). 3 сярэдзіны 17 ст. на Беларусі і Украіне пашырылася дэкламацыя (дэкламацыі Ф.Утчьшкага, І.Іяўлевіча, Сімяона Полацкага «Метры», «Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цара зпад Рыгі», «Віншаванне з выпадку, што ўзягы Дэрпт»), У шырокім сэнсе П. — любы літ. твор хвалебнага характару (напр., П. князям Радзівілам С.Буднага з нагоды пачатку выдання ў Нясвіжскай друкарні бел. кніг — у яго «Катэхізісе», 1562; верш беларуса
    46	ПАНЕТ
    Я.К.Пашкевіча «Полска квітнет лацнною...», 1621, прысвечаны роднаму слову). У 19 ст. ў выніку агульнай дэмакратызацыі лры П. як жанр знік. Слова «П.» стала ўжывацца пераважна ў іранічным сэнсе.
    Літ.: Саверчанка І.В. Старажытная паэзія Беларусі, XVI — першая палова XVII ст. Мн., 1992. В.Л.Рагойша.
    UAHET (Paneth) Фрыдрых Адольф (31.8.1887, Вена — 17.9.1958), нямецкі хімік, адзін з пачынальнікаў радыехіміі. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1947). Вучыўся ва унтах Мюнхена, Глазга і Вены (др філасофіі, 1910). Ў 1912—18 у Інце радыю ў Вене, з 1919 выкладаў у розных унтах Еўропы, з 1933 у Вялікабрытаніі. 3 1953 дырэктар Інта хіміі М.Планка (г. Майнц, Германія). Навук. працы па радыехіміі, геахіміі, даследаванні метэарытаў. Прапанаваў метад ізатопных індыкатараў (разам з Цз.Хевешы, 1913). Сфармуляваў правіла суасаджэння радыеактыўных элементаў (правіла Фаянса — П.). Устанавіў абс. ўзрост метэарытаў, з дапамогай распрацаванага ім метаду вызначэння колькасці гелію ў іх. Атрымаў і ідэнтыфікаваў свабодныя метыльныя радыкалы (1929).
    Літ.: СтаросельскаяНнкнтнн a О.А. йсторня радноактнвностн н возннкновення ядерной фнзнкн. М., 1963.
    «ПАНЕЎРбПА», праект стварэння паліт. і эканам. аб’яднання дзяржаў кантынент. Еўропы, які прапагандаваўся паміж 1й і 2й сусв. войнамі. 3 1923 гэту ідэю развіваў пан’еўрапейскі рух, які з 1924 выдаваў у Вене час. «Рапейгора» («ПанЕўропа»). Праект прапанаваны ў вер. 1929 франц. міністрам замежных спраў К.Брыянам, развіты ў мемарандуме франц. ўрада ад 1.5.1930 урадам еўрап. дзяржаў. Прадугледжваў стварэнне «Еўрап. федэральнага саюза», паза межамі якога заставаліся Вялікабрытанія і СССР. Фактычна мэтай праекта было ўсталяванне франц. гегемоніі ў Еўропе. Процідзеянне ўрадаў СССР, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗІІІА і інш. краін прывяло да правалу франц. праекта (1931). Пасля 2й сусв. вайны тэндэнцыя еўрап. дзяржаў да аб’яднання ўвасобілася ў стварэнні Еўрапейскай эканамічнай супольнасці, Еўрапейскага саюза і інш. міжнар. ваен.паліт. і эканам. аргцый.
    ПАНЁВА, даўняе жаночае паясное адзенне ўсходніх славян. Вядомы П. расхінная (3 сшытыя суконныя ці паўсуконныя полкі, сабраныя зверху на шнуры, якім мацавалася на таліі, крыссе адкрытае спераду ці збоку) і закрытая, або глухая (4 цалкам сшытыя полкі, адна з якіх не аздобленая). На мяжы рассялення беларусаў, рускіх і ўкраінцаў насілі П. з 2 полак, сшытых прыкладна на 2/з даўжыні. На Беларусі найб. тыповыя клятчастыя сінія, чырвоныя, чорныя П. неглюбскага строю, аздобле
    ныя ўзорамі квадратаў, ромбаў, крыжыкаў і інш. Бытавала да пач. 20 ст.
    М.Ф.Раманюк.
    ПАНЗАбТЫЯ (ад пан... + греч. zoon жывёла), надзвычайнае пашырэнне інфекц. хвароб жывёл у краіне, групе краін, на кантыненце; найвышэйшая ступень эпізаотыі. УзбуджальНікі хвароб (напр., яшчур, чума жывёл, птушак) вельмі заразныя, захворванне да 100%. Крыніца інфекцыі — хвбрыя жывёлы і вірусаносьбіты.
    ПАНІЗНІК Сяргей Сцяпанавіч (н. 10.5.1942, в. Бабышкі Міёрскага рна Віцебскай вобл.), бел. паэт і перакладчык. Скончыў Магілёўскае мед. вучылішча (1962), фт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваеннапаліт. вучылішча (1967). 3 1967 ваен. журналіст. 3 1977 у газ. «Вячэрні Мінск», з 1980 на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982—96 у выдве «Юнацтва», адначасова ў 1992—94 у Нац. навук.асв. цэнтры імя Ф.Скарыны, у 1996—99 вучоны сакратар Літ. музея Я.Купалы. Друкуецца з 1959 (мае псеўд. Сяргей Папар). У збках паэзіі «Кастры Купалля» (1967), «Палявая пошта» (1972), «Крона надзеі» (1975), «Чало і век» (1979), «Слова на дабрыдзень» (1982), «Мацярык» (1984), «Стырно» (1989), «А пісар земскі...» (1994) і інш. услаўленне роднага краю і яго духоўнай спадчыны, пераемнасці пакаленняў, філас. роздум над часам і гісторыяй свайго народа. Аўтар кн. публіцыстыкі «Пасля вогненных вёсак...» (1980). Аповесці «Браніслава» (1985), «Асвейская трагедыя» (1992) пра Саласпілскі лагер смерці. Піша для дзяцей: збкі вершаў «Адкуль вясёлка п’е ваду» (1981), «Жыцень» (1986), «Мы — грамацеі!» (1989), «Золкая зёлка» (1999). 3 1990 укладае штогоднік гіст. лры «Бацькаўшчына». Даследуе бел.лат., бел.ўкр., бел.чэш. гіст. і культ. сувязі. Перакладае паэзію з інш. моў (зб. «Сустрэча роднасных сусветаў», 1997). На некат. яго вершы напісаны песні. І.У.Саламевіч.
    ПАНІЗбЎЕ, вёска ў Аршанскім рне Віцебскай вобл., на аўтадарозе Орша— Магілёў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пд ад горада і 11 км ад чыг. ст. Орша, 88 км ад Віцебска. 388 ж., 186 двароў (2000). Сярэдняя школа, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. ПАНІКШЦА (Geum), кветкавая расліна сям. ружавых. Больш за 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных паясах і ў Арктыцы. На Беларусі 3 віды П.: алепская (G. aleppicum), гарадская (G. urbanum), рачная (G. rivale). Трапляюцца ў лясах, садах, на ўзлесках, уздоўж дарог. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі інтрадукаваны П. чылійская (G. chiloense) і чырвоная (G. coccineum).