Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Шматгадовыя карэнішчавыя травы выш. да 80 см з прамастойнымі малагалінастымі сцёбламі. Прыкаранёвае лісце лірападобнаперыстае, сцябловае трайчастае або трохраздзельнае. Кветкі жоўтыя ці чырванаватыя, адзіночныя або ў шчытковых ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматарэшак. Карэнішчы П.
Панікніца гарадская.
гарадской («гваздзіковы корань») ужываюць як прыправу, дабаўляюць у піва, квас. Эфіраалейныя, меданосныя, харч., лек., дубільныя, інсектыцыдныя і дэкар. расліны.
В.В.Маўрышчаў.
ПАНІКУЛІТ (ад лац. panniculus кавалачак тканкі, акравак + ...іт), цэлюл і т, запаленне падскурнай тлушчавай клятчаткі. Бывае на месцах ін’екцый масленых раствораў і траўмаў, выклікаецца інфекц. хваробамі (напр., брушны тыф), інтаксікацыямі і інш. фактарамі. Пры П. ў падскурнай тлушчавай клятчатйы развіваюцца вузлы, адбываецца атрафія тлушчавай тканкі ў зоне вузла. Лячэнне тэрапеўтычнае.
ПАНІН Віктар Яўгенавіч (н. 10.11.1930, г. Сяміпалацінск, Казахстан), расійскі фізік і механік. Акад. Pac. АН (1987, чл.кар. 1981). Замежны чл. Нац. АН Беларусі (2000). Скончыў Томскі унт (1952). 3 1955 у Сібірскім фіз.тэхн. інце (з 1969 заг. аддзела), з 1979 у Сібірскім аддз. Pac. АН: у Інце оптыкі атмасферы (нам. дырэктара), з 1983 у Інце фізікі трываласці і матэрыялазнаўства (з 1984 дырэктар). Навук. працы па механіцы дэфармуемага цвёрдага цела, фізіцы трываласці і пластычнасці, стварэнні новых высокатрывалых канстр. матэрыялаў.
Тв:. Теорня фаз в сплавах. Новоснбнрск, 1984 (у сааўт.); Структурные уровнн пластпческой деформацнн н разрушення. Новоснбнрск, 1990 (у сааўт.); Новые матерналы н технологнн. Новоснбнрск, 1993 (у сааўт.).
М. М. Касцюковіч.
ПАНІНА Варвара Васілеўна (1872, Масква — 10.6.1911), расійская эстрадная спявачка (кантральта), выканальніца гар. бытавых рамансаў і цыганскіх песень. Па паходжанні цыганка. Мела голас густога груднога тэмбру, які надаваў яе спевам асаблівую рамант. ўзнёсласць
і страснасць. 3 1886 выступала ў цыганскім хоры, кіравала ўласным хорам. У 1900я г. як канцэртная спявачка выступала ў Маскве і Пецярбургу. Яе рэпертуар уключаў старадаўнія песні на вершы паэтаўкласікаў. Захавалася каля 40 грамзапісаў у яе выкананні.
Літ:. Н е с т ь е в Н.В. Звезды русской эстрады. 2 нзд. М., 1974.
ПАНІНЫ, расійскія дзярж. і ваен. дзеячы. Мікіта Іванавіч П. (29.9.1718, г. Гданьск, Полынча — 11.4.1783). Служыў у коннай гвардыі. У 1747 пасланнік у Даніі, у 1748—60 — у Швецыі. У 1760—73 выхавальнік вял. кн. Паўла Пятровіча (гл. Павел I). Удзельнічаў у звяржэнні Пятра Ш і ўзвядзенні на прастол Кацярыны II. Старэйшы чл. (фактычна кіраўнік) Калегіі замежных спраў у 1763—81, саветнік імператрыцы па пытаннях знешняй палітыкі. Распрацоўваў і праводзіў у жыццё план «Паўн. акорда» — саюзу Расіі, Прусіі, Даніі, Швецыі, Вялікабрытаніі і Рэчы Паспалітай супраць Францыі, Аўстрыі і італьян. дзяржаў. Напачатку прыхільнік захавання цэласнасці Рэчы Паспалітай. Склаў праект стварэння дысідэнцкіх канфедэрацый: пратэстанцкай Тарунскай і пратэстанцкаправасл. Слуцкай канфедэрацыі. Пасля акупацыі Аўстрыяй ч. Польшчы (1769) удзельнічаў у падрыхтоўцы першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772), за што атрымаў ва ўласнасць сялян і землі ў Полацкай прав. Знаходзіўся ў тайнай, але пастаяннай апазіцыі да Кацярыны II і яе фаварытаў (Р.Р.Арлова і інш.). У пач. 1770х г. узначальваў змову (брат Пётр Іванавіч П., драматург ЦзА.Фанвізін, які ў 1773 склаў праект канстытуцыйнага абмежавання манархіі, інспірыраваны П. і інш.) на карысць Паўла Пятровіча. Быў пазбаўлены ўсіх пасад і ў 1781 пад націскам царадворцаў падаў у адстаўку. Пётр Іванавіч П. (1721, с. Вязоўка Калужскай вобл. — 26.4.1789), ген.аншэф (1762), граф (1767). Брат Мікіты Іванавіча П. На ваен. службе з 1735. Удзельнік рас.тур. вайны 1735—39. У Сямігадовую вайну 1756—63 ген.маёр, з 1759 ген.паручнік; вызначыўся ў бітвах супраць прускіх войск пры ГросЕгерсдорфе (1757), Ц'орндорфе (1758) і Кунерсдорфе (1759), удзельнічаў ва ўзяцці Берліна (1760). 3 1762 рас. ген.губернатар Усх. Прусіі, камандуючы рас. войскамі ў Памераніі і Гольштэйне. У рас.тур. вайну 1768—74 камандуючы 2й арміяй, узяў штурмам крэпасць Бендэры (1770), але пры гэтым меў значныя страты і дапусціў шэраг стратэг. пралікаў, за што звольнены ў адстаўку. Разам з братам Мікітам Іванавічам П. адзін з лідэраў апазіцыі ўраду Кацярыны II. У чэрв. 1774 — жн. 1775 галоўнакамандуючы войскамі пры задушэнні сял. вайны пад кіраўніцтвам РЛ.Пугачова. 3 1775 зноў у адстаўцы. Разам з П.А.Румянцавым адзін са стваральнікаў лёгкай пяхоты (егераў) у рас. арміі. Мікіта П я т р о в і ч П. (28.4.1770, г. Харкаў, Укра
іна — 13.3.1837), сын Пятра Іванавіча. 3 1791 на ваен. і прыдворнай службе. У 1796 (пасля падзелу Рэчы Паспалітай) гал. камісар рас. боку па ўстанаўленні мяжы паміж Расіяй і Прусіяй. Са снеж. 1796 чл. Калегіі замежных спраў. 3 ліп. 1797 надзвычайны паўнамоцны міністр Расіі ў Прусіі. 3 1799 віцэканцлер. Выступаў супраць лініі Паўла I на збліжэнне з Францыяй, першы прапанаваў вял. кн. Аляксандру Паўлавічу (гл. Аляксандр I) план адхілення Паўла I ад улады. У 1800 звольнены і сасланы ў Маскоўскую губ. Пры Аляксандру I чл. Калегіі замежных спраў, фактычны кіраўнік рас. знешняй палітыкі, у 1801 з прычыны рознагалоссяў з царом зноў звольнены. 3 1804 да канца жыцця ў афій. апале з забаронай наведваць сталіцы. Жыў у маёнтку Дугіна Смаленскай губ., дзе займаўся музыкай (напісаў оперы «Гарбуны» і «Модная крама»).
Літ.: Гаврюшкнн А.В. Граф Ннкнта Паннн: йз нсторнн рус. днпломатнм XVIII в. М„ 1989. М.Г.Нікіцін.
ПАНІПАЦКІЯ БГГВЫ, тры найважнейшыя бітвы ў гісторыі Індыі каля г. Паніпат (100 км на Пн ад Дэлі). Адбылася 21.4.1526 паміж войскамі правіцеля Кабула Бабура і апошняга султана Дэлійскага султаната Ібрагіма Лодзі. Скончылася перамогай Бабура, што прывяло да стварэння Магольскай імперыі. Адбылася 5.11.1556 паміж арміямі Акбара і прэтэндэнта на дэлійскі трон Хему. Скончылася перамогай Акбара, засведчыла канчатковае ўсталяванне ўлады Вялікіх Маголаў над Паўн. Індыяй. Адбылася 14.1.1761 паміж войскам афганцаў на чале з Ахмадшахам Дурані і аб’яднаным войскам Маратхскіх княстваў. Перамога афганцаў стала прычынай узаемнага аслаблення праціўнікаў і іх адступлення з Паўн. Індыі.
ПАНІСЛАМІЗМ, ідэалогія і паліт. рух, накіраваны на аб’яднанне ўсіх мусульман свету. Як рэліг. канцэпцыя П. існуе з часу ўзнікнення ісламу (7 ст.), новы сэнс набыў у перыяд еўрап. экспансіі на Б. Усходзе ў канцы 19 ст. і стаў рэакцыяй мусульм. грамадства на ўварванне еўрап. цывілізацыі. У аснову ідэалогіі П. ляглі ідэі мусульм. салідарнасці рэфарматара ісламу Джэмальаддзіна альАфгані (1я пал. 19 ст.). У канцы 19 — пач. 20 ст. П. пашырыўся ў мусульм. краінах Азіі і Паўн. Афрыкі. Пры султане АбдулХамідзе II [1876— 1909] П. фактычна стаў дзярж. ідэалогіяй Асманскай імперыі. П. прытрымліваліся младатуркі. Паражэнне і распад Асманскай імперыі знясілілі пазіцыі П. Халіфацкі рух 1920х г. у Індыі не атрымаў далейшага развійця. Панісламісйкія канферэнцыі (Мекка, 1924; Каір, 1926; Іерусалім, 1931; Жэнева, 1935) паказалі арганізацыйную слабасць П. У гэты час П. сутыкнуўся з канкурэнцыяй інш. ідэалогій і паліт. рухаў (камунізм, панарабізм, мясц. нацыяналізм і г.д.). Пасля 2й сусв. вайны пачалося ажыўленне П., які стаў неад’емнай ч. руху іслам
панкі 47
скага фундаменталізму. Шэраг мусульм. краін (Саудаўская Аравія і інш.) садзейнічалі стварэнню міжнар. панісламісцкіх aprцый. Ліга мусульм. свету (1962) аб’яднала няўрадавыя ісламскія аргцыі. У 1969 створана Арганізацыя Ісламскай канферэнцыі, якая ажыццяўляе каардынацыю палітыкі і праграм эканам. супрацоўніцтва мусульм. дзяржаў.
Літ.: Шарппова Р.М. Паннсламнзм сегодня: Ндеологня н практака Лнш нсламского ммра. М., 1986; Левнн З.й. йслам н нацконалнзм в странах зарубежного Востока. М., 1988; Landau J.M. The politics of panislam: Ideology and organization. Oxford, 1990.
У.С.Кошалеу.
ПАНІХІДА (сярэднягрэч. pannychida літар. усяночная), хрысціянская царк. служба па нябожчыку, а таксама ў гадавіну яго смерці. Існуюць таксама ўсяленскія П. ў памяць пра ўсіх памерлых. П. грамадзянская — агульны сход тых, хто прыйшоў на пахаванне, прысвечаны памяці памерлага; жалобны мітынг каля труны (урны з прахам) з развітальнымі прамовамі перад пахаваннем.
ПАНКЁВІЧ Павел Якаўлевіч (16.2.1895, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія — 28.6.1938), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Акад. АН Беларусі (1931), др пед.
£1іі
В.Я.Панін. П.Я.Панкевіч.
н., праф. (1929). Скончыў Вшебскі інт нар. адукацыі (1922), Маскоўскія вышэйшыя пед. курсы (1924). 3 1924 у Акадэміі камуніст. выхавання ў Маскве.
3 1925 у Камуністычным унце Беларусі, БДУ, дырэктар НДІ педагогікі, неадменны сакратар, заг. пед. кабінета АН Беларусі. Чл. ЦВК БССР у 1931—35. Навук. працы па праблемах політэхн. адукацыі, пытаннях гісторыі педагогікі і псіхалогіі. У 1937 арыштаваны і прыгавораны да выключнай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Тв:. Основные вопросы фабзавуча. М., 1926; Полнтехннческая школа в связн с развнтнем современной крупной нндустрнн. Мн„ 1928.
ПАНКІ (англ. punk падонкі, дрэнь), са маназва паслядоўнікаў маладзёжнай субкультуры пратэсту, якая ўзнікла ў сярэдзіне 1970х г. у Вялікабрытаніі Напачатку яе носьбітамі былі пераважна сацыяльна неўладкаваныя (часта беспрацоўныя) маладыя людзі. Яе пры
48 ПАНКОВА
хільнікі пратэставалі супраць традыцый бурж. грамадства сваім правакуючым і шакіруючым вонкавым выглядам (стракаты колер валасоў, прычоска на ўзор індзейцаўіракезаў, адпаведнае адзенне) і ўласнай груба агрэсіўнай разнавіднасцю рокмузыкі (панкрок, аформіўся ў 1977). У 2й пал. 1980х г. панкрокгрупы існавалі і ў СССР, яны выступалі пад трагікамічнымі маскамі воінства «нячыстай», «замагільнай» сілы. Ад руху П. 1970—80х г. адрозніваецца т.зв. рух неапанкаў 1990х г. —значна камерцыялізаваная форма маладзёжнай культуры («жартаўлівы маладзёжны рух стагоддзя»). У.Я.Калаткоў. ПАНКбВА Софія Сяргееўна (27.9.1902, г. Жыздра Калужскай вобл., Расія — 13.11.1942), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыла Маск. пед. інт (1926). 3
С.С.Панкова.
канца 1926 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: заг. аддзелаў Беластоцкага, Брэсцкага акр., Пінскага гар. ктаў КПЗБ. Дэлегат I з’езда КПЗБ (1928). За рэв. дзейнасць 22.10.1928 арыштавана польскімі ўладамі і зняволена. Пасля вызвалення з канца 1931 у Мінску. Працавала ў Інце гісторыі партыі і рэв. руху, Мінскай школе КПЗБ. 3 канца 1934 сакратар Навагрудскага, Беластоцкага, Гродзенскага акр. ктаў КПЗБ. 30.7.1935 зноў арыштавана, прыгаворана да 12 гадоў турмы. У 1939—41 старшыня Беластоцкага гаркома МОПРа. У Вял. Айч. вайну ўвосень 1942 перакінута ў акупіраваны Віцебск, з В.ЗЛру жай арганізоўвала работу патрыят. падполля. 13.11.1942 арыштавана. Закатавана ням. фашыстамі. В.П.Ласковіч.