• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПАНТЫКАПЁЙ (грэч. Pantikapaion), антычны горадкалонія ва Усх. Крыме (цяпер г. Керч, Украіна). Засн. ў 1й пал. 6 ст. да н.э. выхадцамі з Мілета. У 2й пал. 6 ст. да н.э. ў П. чаканілі сярэбраныя, з 4 ст. да н.э. — залатыя і медныя манеты. У 2й пал. 5 ст. да н.э. П. аб’яднаў грэч. гарады па абодвух берагах Баспора Кімерыйскага, стаў сталіцай Баспорскай дзяржавы, гал. рамесніцкім, гандл. і культ. цэнтрам Паўн. Прычарнамор’я. Паліт. падзеі 2—1 ст. да н.э. (Саўмака паўстанне, войны Мітрыдата VI Еўпатара), землетрасенне (63 да н.э.) прывялі да разбурэння горада. Нягледзячы на некат. ажыўленне гандл. і паліт. жыцця ў 1—2 ст. н.э. П. паступова заняпаў. 3 сярэдзіны 3 ст. горад рабаваўся готамі, у канцы 4 ст. разбураны гунамі. Раскопкі вядуцца з 1й пал. 19 ст. (сістэматычна з 1945).
    А.Г.Зельскі.
    ПАНТЫФІКАТ (ад лац. pontificatus), у каталіцкай царкве ўлада і час праўлення папы рымскага. Адзін з тытулаў папы з 5 ст. — вярх. пантыфік.
    «ПАНТЫЯК» (Pontiac), сям’я легкавых аўтамабіляў аддзялення «Пантыяк мотар» канцэрна «Джэнерал мотарс карпарэйшэн» (ЗША). Выпускаецца з 1926. У асн. вырабпяюцца спарт. пярэдне і заднепрывадныя мадэлі з кузавамі розных тыпаў. Магутнасць рухавіка ад 90 да 205 кВт, найб. скорасць да 239 км/гадз.
    ПАНФЁРАЎ	53
    ПАНТЭІЗМ (ад пан... + theos Бог), рэлігійнае і філас. вучэнне, якое збліжае або атаясамлівае Бога з навакольным светам. Паняцце «П.» уведзена нідэрлавдскім тэолагам І.Фаем (1709). Пантэістычныя тэндэнцыі праяўляюцца ў ератычнай містыцы сярэдніх вякоў, характэрны для натурфіласофіі эпохі Адраджэння. У розных вучэннях П. выражае натуралістычныя, матэрыяліст. або ідэаліст. тэндэнцыі. Прыхільнікі адной плыні імкнуліся да ўзмацнення рэліг.містычнага зместу тэалогіі шляхам растварэння прыроды ў Богу, сцвярджаючы, што Бог існуе ва ўсіх рэчах, з’явах, працэсах як звышнатуральны пачатак (Іаан Скот Эрыўгена, Н.Мальбранш, сучасныя філосафыперсаналісты). Прадстаўнікі другой лічылі, што менавіта Бог раствараеіша ў прыродзе, што Сусвет нікім не створаны і кіруецца ісабістымі законамі, што сама прырода і ёсць сапраўдны Бог (Дж.Бруна, Б.Спіноза, І.Гердэр). Гэта тэндэнцыя грунтуецца на гілазаістычных (гл. Гілазаізм) ідэях старажытнасці, на прынцыпах натуралізму сярэднявечча і з’яўляецца падставай для атэістычных поглядаў. Вядомы вьшадкі і эклектычнага змяшэння элементаў гэтых плыняў. Аднак усе тыпы П. аб’ядноўвае прынцьш адмаўлення асабістай персаніфікацыі Bora, які недасягальна ўзвышаецца над Сусветам і чалавекам паводле тэалагічных сістэм т.зв. аўраамічных рэлігій (хрысціянства, ісламу і іудаізму). На практыцы канцэптуальныя высновы П. прыводзяць да змены тэацэнтрычнай мадэлі Сусвету інш. парадыгмамі — космацэнтрычнай або антрапацэнтрычнай. На падставе ідэі П. аб стварэнні свету бесцялесным сусв. духам ці розумам, што знаходзіцца ў самой прыродзе, ням. філосафы Ф.Шэлінг і Г.Гегель спрабавалі прымірыць супярэчнасці паміж духоўным і матэрыяльным пачаткаМІ бьШЦЯ. А.А.Цітавец.
    ПАНТЭКбРВА Бруна Максімавіч (22.8.1913, г. Піза, Італія — 26.9.1993), расійскі фізік, адзін з пачынальнікаў эксперым. даследаванняў нейтрына. Акад. AH СССР (1964; чл.кар. 1958). Скончыў Рымскі унт (1933), дзе працаваў пад кіраўніцтвам Э.Фермі. 3 1936 у н.д. установах Францыі, ЗША, Канады і Англіі. 3 1950 у Інце ядз. праблем АН СССР, з 1956 у Аб’яднаным інце ядз. даследаванняў (г. Дубна). Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы высокіх энергій,
    Да арт. «Пантыяк»: кабрыялет «ПантыякСанфайр Коўп»
    фізіцы нейтрына і астрафізіцы. Выканаў даследаванні па нейтроннай фізіцы і прапанаваў метад нейтроннага каратажу для пошукаў нафты (1941). Заклаў асновы радыехім. метаду рэгістрацыі сонечных нейтрына (1946). Выказаў гіпотэзу аб магчымасці асцыляцый нейтрына (1957—58). Прапанаваў эксперымент на паскаральніках пратонаў па пошуку адрознення мюоннага нейтрына ад электроннага (1959). Даследаваў ролю нейтрына ў працэсах эвалюцыі зорак, што спрыяла стварэнню нейтрыннай астрафізікі. Ленінская прэмія 1963. Дзярж. прэмія СССР 1954.
    Тв:. Нейтрнно. М., 1966. І.С.Сацункевіч.
    ПАНТЭЛЕРЬІЯ (Pantelleria), востраў у цэнтры Міжземнага м., у Туніскім прал., на ПдЗ ад Сіцыліі, у складзе Італіі. Пл. 83 км2. Выш. да 836 м. П. — надводная ч. патухлага вулкана. Частыя землетрасенні. Сады, вінаграднікі. Порт — Пантэлерыя.
    Пантэон у Парыжы. 18 ст.
    ПАНТЭбН (лац. Pantheon ад грэч. Pantheion месца, прысвечанае ўсім багам), 1) у Стараж. Рыме — «храм усіх багоў» (гл. Рымскі пантэон). 2) Пахавальня выдатных людзей. Звычайна П. размяшчаюць у будынках, якія маюць (ці першапачаткова мелі) культавае прызначэнне [Вестмінстэрскае абацтва ў Лондане; П. у Парыжы, з 1791, (б. царква СентЖэнеўеў, 18 ст., арх. Ж.Ж.Суфло)]. Гл. таксама Грабніца. 3) У шырокім сэнсе — найменне гал. багоў у пэўнай рэлігіі (напр., П. багоўалімпійцаў у стараж. грэкаў).
    ПАНТЭРА, млекакормячая жывёла сям. кашэчых; адна з назваў барса (леапарда). Чорнай П. наз. меланістычную (цёмнаафарбаваную) форму. У заал. наменклатуры П. (Panthera) — род вял. катоў.
    «ПАНТЭРА» («Panther») № 32, кодавая назва карнай аперацыі ням.фаш. захопнікаў супраць партызан і мясц. насельніцтва ў Расонскім рне Віцебскай вобл. ў жн. 1942 у Вял. Айч. вайну. Праводзілася сіламі 2 батальёнаў 201й ахоўнай дывізіі з мэтай знішчыць расонскую групу партыз. атрадаў. He дасягнуўшы мэты, карнікі расстралялі каля 100 мясц. жыхароў, захапілі 475 галоў свойскай жывёлы. За лета 1942 аперацыя «П.» была шостай праваленай спробай «уціхамірыць» насельніцгва раёна.
    ПАНФЁРАЎ Вадзім Паўлавіч (н. 16.9.1934, г. Дзмітраў Маскоўскай вобл.), расійскі і бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Др тэхн. н. (1976), праф. (1979). Скончыў Ленінградскі політэхн. інт (1959). 3 1990 у Брэсцкім аддзяленні Інта тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па аўтаматызацыі схематэхн. праектавання, сістэмах лагічнага мадэліравання, апісанні алгарытмаў тэнзарнымі ўраўненнямі.
    Тв:. Проектнрованме н прнмененне снстем математнческого обеспеченяя. М., 1983.
    М.П.Савік.
    ПАНФЁРАЎ Фёдар Іванавіч (2.10.1896, с. Паўлаўка Ульянаўскай вобл., Расія — 10.9.1960), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Саратаўскім унце (1923—25). 3 1931 (з перапынкамі) гал. рэдактар час. «Октябрь». Друкаваўся з 1918. Раман «Брускі» (т. 1—4, 1928—37; па матьшах рамана нап. п’есу «Жыццё», 1939; кінасцэнарый «У пошуках радасці», 1940) пра калектывізацьпо ў прыволжскай вёсцы. Тэме Вял. Айч. вайны прысвечаны аповесці «Сваімі вачамі» (1941), «Рука пацяжэла» (1942), трылогія: раманы «Барацьба за мір» (1945—47, Дзярж. прэ.мія СССР 1948), «У краіне пераможаных» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), «Вялікае мастацтва» (2і варыянт 1954). AyTap трылогіі «Волгаматухна рака»
    54 ПАНФІЛАЎ
    (1953—60), аповесцей «Роднае мінулае» (1956), «Сказанне пра Паволжа» (1957), п’ес «Мужыкі» (1924), «Бунт зямлі» (1926), кн. нарысаў «Берагавая быль» (1926), апавяданняў, літ.крытычных артыкулаў і інш. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі М.Багун, Т.Кляшторны.
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—6. М., 1986; Бел. пер. — Брускі. Ч. 1—2. Мн., 1932; Цвёрдым поступам. Мн., 1932.
    Літ.: С т о г н у т А.С. Ф.Й.Панферов. 2 нзд. Клев, 1969; Федор Панферов: Воспомннання друзей. 2 нзд. М., 1977; Панферов А.й. Мой старшнй брат. Саратов, 1986.
    ПАНФІЛАЎ Глеб Анатолевіч (н. 21.5.1934, г. Магнітагорск Чэлябінскай вобл., Расія), расійскі рэжысёр. Нар. арт. Расіі (1984). Вучыўся ва Усесаюзным дзярж. інце кінематаграфіі (1960—63), скончыў Уральскі політэхн. інт, Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (1966). Працаваў на кінастудыі «Ленфільм», з 1976 на «Масфільме». У 1971—90 сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў СССР. Фільмам, якія вызначаюцца парадаксальнасцю рэжысёрскага мыслення, цікавасцю да незвычайных характараў, уласцівы рэзкія зломы апавядальнасці, раптоўныя пераходы ад з’едлівай іроніі да трагедыі, ад тонкага псіхал. малюнка да адкрытай эксцэнтрыяды: «У агні броду няма» (1968), «Пачатак» (1970), «Прашу слова» (1976), «Тэма» (1979, вып. 1987), «Валянціна» (1981), «Васа» (1983), «Maui» (1990), «Раманавы. Венцаносная сям’я» (2000) і інш. У Маскоўскім тры «Ленком» паставіў «Гамлета» У.Шэкспіра (1986), «Sorry» А.Галіна (1992). Дзярж. прэмія Расіі 1985.
    ПАНФІЛАЎЦЫ, воіны 316й стралк. дывізіі, якія пад камандаваннем ген.маёра І.В.Панфілава гераічна змагаліся супраць герм. войск у час Маскоўскай бітвы 1941—42 у Вял. Айч. вайну. 7— 10 кастр. 1941 дывізія перакінута на Валакаламскі напрамак. 16 кастр. ў час чарговага наступлення праціўніка на Маскву каля раз’езда Дубасекава (на У ад г. Валакаламск) 28 байцоў 4й роты 2га батальёна 1075га стралк. палка на чале з малодшым палітруком В.Г.Клачковым у 4гадзінным баі падбілі 18 варожых танкаў. Амаль усе абаронцы загінулі. 21.7.1942 удзельнікам гэтага бою было прысвоена званне Героя Сав. Саюза. 18 ліст. 1941 316я дывізія атрымала найменне 8й гвардз., 23 ліст. ёй прысвоена імя Панфілава (загінуў 18.11.1941).
    ПАНЦАК, у беларусаў буйныя ячныя крупы, а таксама крупнік з мясам або малаком, прыгатаваны з гэтых круп. Вядомы на Гродзеншчыне, Чэрвеньшчыне.
    ПАНЦЕЛЯЙМбН (свецкае Р а ж ноўскі Павел Стафанавіч; 21.10.1867, г. Кастрама, Расія —30.12.1950), мітра
    паліт, царк. дзеяч Беларусі. Скончыў духоўныя курсы пры Казанскай духоўнай акадэміі. У 1897 прыняў манаства. Настаяцель Маркава манастыра ў Віцебску (1906—13), вікарны епіскап дзвінскі (1913—20), епіскап пінскі (1920—22). 3за нязгоды з царк. палітыкай польскіх улад, пазбаўлены кафедры і знаходзіўся пад наглядам у розных манастырах Польшчы. У 1939—40 патрыяршы экзарх Заходніх Беларусі і Украіны, у 1940—41 архіепіскап гродзенскі. У 1941—44 ва ўмовах ням,фаш. акупацыі мітрапаліт мінскі і ўсяе Беларусі. У ліп. 1944 эмігрыраваў у Германію. У 1946 разам з большасцю бел. епіскапаў, якія эмігрыравалі, перайшоў пад юрысдыкцыю Рус. праваслаўнай царквы ў замежжы. Пахаваны на могілках у прыгарадзе Мюнхена. У 1987 перапахаваны на рус. гіст. могілках каля г. Вісбадэн.
    Літ.: Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мн.; Мюнхен, 1999. Г.М.Шэйкін.
    ПАНЦЫР (ням. Panzer ад стараж,франц. рапсіег ад лац. pantex жывот), засцерагальны даспех стараж. і сярэдневяковага воіна для аховы тулава. Выраблялі пераважна з метал. кольцаў ці пласцін таўшч. 0,5—2 мм разнастайнай формы, якія нашывалі на скураны або тканы кафган. П. называлі таксама кальчугі, выкананыя кальчужнай шіяцёнкай, камбінацыяй кальчужнага палатна са стальнымі пласцінамі. П. вынайдзены ў бронзавым веку асірыйцамі, якія рабілі доўгае да шчыкалатак адзенне з кароткімі рукавамі і нашытымі па ўсёй паверхні бронзавымі лускамі. Такімі П. карысталіся ў стараж. Егіпце, Грэцыі і сярэдневяковай Еўропе. На Беларусі лускаватыя П. вядомы з часоў Кіеўскай Русі і наз. «бронямі». У 11 ст. паявілася лускаватая «браня». У 14 ст. наз. даспехамі, а з 15 ст. — П. Фрагменты П. знойдзены пры раскопках гарадзішча Хотамель, у Гродзенскім замку, у Мінску, Навагрудку, Гомелі, каля Нясвіжа. 3 удасканаленнем агнястрэльнай зброі П. паступова страцілі сваё значэнне і ў 18 ст. зніклі зусім.