Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПАНЦЫР, у б і я л о г і і (лац. lorica), у некаторых груп ж ы в ё л — цвёрдае ахоўнае ўтварэнне, якое поўнасцю або часткова ўкрывае йела. У беспазваночных узнікае з патоўшчанага хіцінавага покрыва або з вапнавых пласцінак (напр., у некат. ігласкурых, насякомых, ракападобных і інш.). Сярод пазваночных П. маюць прадстаўнікі ўсіх класаў, акрамя птушак (найб. развіты ў кракадзілаў, чарапах, браняносцаў, пангалінаў). Асаблівае развіццё адзначана ў выкапнёвых бяссківічных. У р а с л і н П. — трывалае вонкавае покрыва некат. аднаклетачных водарасцей.
ПАНЦЫРНАГАЛОВЫЯ. выкапнёвыя земнаводныя, гл. Стэгацэфалы.
ПАНЦЫРНЫЯ БАЯРЫ, панцырн ы я п а н ы—б а я р ы, ваеннаслужылыя людзі ў ВКЛ у 1й пал. 15—18
ст. Рэкрутаваліся з зямян, сельскіх мяшчан і вольных людзей, якія атрымлівалі ад вял. князя за службу зямлю (у асноўным на Віцебскім, Полацкім і Смаленскім памежжы). На ўмовах бясплатнага карыстання зямлёй і інш. правамі неслі вайсковую службу (памежную варту), падпарадкоўваліся ўраду мясц. замка. Мелі прывілеі: судзіць іх мог толькі суд; захоўвалі маёнткі, падараваныя папярэднімі каралямі; забаранялася браць у П.б. падводы, коней і выкарыстоўваць на інш. службе, акрамя ваеннай; дазвалялася займацца рамёствамі, промысламі і гандлем нароўні з купцамі і мяшчанамі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Сенат Рас. імперыі ў 1780 залічыў П.б. у разрад сялян дварцовай канцылярыі і пакінуў за імі ўсе землі і льготы казакоў. М.А.Ткачоў.
ПАНЦЫРНЫЯ ДЫНАЗАЎРЫ, гл. Анкілазаўры.
ПАНЦЫРНЫЯ ЖГУЦІКАНОСЦЫ, п е р ы д ы н е і (Peridinea, або Dinoflagellata, або Dinophyceae), атрад жгуцікавых кл. раслінных жгуціканосцаў тыпу прасцейшых. Вядомы з канца палеазою (каля 240 млн. г. назад). 4 падатр., 50 сям., каля 1000 відаў. Пашыраны ва ўсіх вадаёмах. Уваходзяць у склад планктону. Адны з найб. важных прадуцэнтаў арган. рэчываў у біяцэнозах. Могуць выклікаць «цвіценне» вады, афарбоўку пяску на беразе. На Беларусі найб. трапляюцца перыдыніум сталярны (Peridinium tabulatum), цэрацыум п’яўкападобны (Ceratium hirudinella) і інш.
Даўж. ад 5 мкм да 2 мм. Цела яйцападобнае, з падоўжнымі адросткамі або без іх, ук
ПАНЦЯЛЕЕВА 55
рыта панцырам з клятчаткавых пласцінак, афарбаванае (у фотасінтэзуючых) і бясколернае. Маюць 2 жгуцікі; адзін ідзе назад, другі (папярочны) размешчаны ў жолабе і абкружае цела па экватары. У марскіх П.ж. ёсць вочкі і жыгучая капсула. Большасць аўтатрофы, некат. гетэратрофы. Размнажэнне пераважна бясполае — дзяленнем папалам, радзей палавое — капуляцыяй. Гл. таксама Жгуцікавыя, Начасветкі. А.М.Петрыкаў.
ПАНЦЫРНЫЯ КЛЯШЧЫ, арыбат ы д ы (Oribatei), група членістаногіх (134 сям.) атр. акарыформных кляшчоў кл. павукападобных. Пашыраны ўсюды. Жывуць у глебе, лясным подсціле, імху і інш. Маюць вял. значэнне для глебаўтварэння. На Беларусі каля 60 сям., больш за 250 відаў. Найб. трапляюцца апіела незвычайная (Oppiela nova), карабодэс лабірынтавы (Carabodes labyrinthicus), нотрус лясны (Nothrus Silvestris) і інш. Некат. віды (каля 30) — прамежкавыя гаспадары стужачных чарвей — паразітаў траваедных жывёл.
Даўж. 0,2—3 мм. Цела падзяляецца на га
Панцырныя кляшчы: 1 — фтыракарус; 2 — цэфеус.
лаву і тулава, укрытае панцырам з вырастамі і баразёнкамі. Ротавыя органы грызучыя. Сапрафагі ці фітафагі. Большасць адкладваюць яйцы, ёсць жывародныя. Развіццё з поўным ператварэннем. Гл. таксама Кляшчы.
І.В. Чыкілеўская.
ПАНЦЫРНЫЯ МАЛЮСКІ, х і т о н ы (Loricata, Polyplacophora), клас боканервовых малюскаў. Вядомы з ранняга кембрыю (каля 560 млн. г. назад). 4 атр., каля 1000 відаў. Пашыраны ва ўсіх морах, найб. у Паўд. паўшар’і. Жывуць
Панцырныя малюскі: I — акантахітон; 2 — таніцэла; 3 — плацыфарэла; 4 — мапалія.
на дне на камянях, скалах, пераважна на мелкаводдзі.
Даўж. 0,5—40 см, маса да некалькіх кілаірамаў Цела падоўжанаавальнае або чэрвепадобнае, падзяляецца на галаву, тулава і шырокую плоскую мускулістую нагу, якой яны могуць прысмоктвацца да субстрату. Ракавіна з 8 рухома сучлененых пласцінак дазваляе П.м. паварочвацца на брушны бок, накшталт макрыц Дыхаюць шчзлепамі. Маюць своеасаблівыя органы пачуццяў (эстэты), размешчаныя ў каналах, што пранізваюць ракавіну; служаць для ўспрымання ціску вады, часткова пераўтвораны ў вочкі. Кормяцца водарасцямі, дэтрытам. Раэдзельнаполыя; развіццё з ператварэннем, лічынка плавае. Некат. віды ядомыя. С.Л.Максімава.
ПАНЦЫРНЫЯ РЬІБЫ, гл. Плакадэрмы.
ПАНЦЮКЖУКбЎСКІ Аляксей Андрэевіч (н. 15.8.1953, в. Бабунічы Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл.), бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1979), з 1981 выкладаў у ім, з 1982 —у
А.ПанцюкЖукоўскі. Здрадніцтва. 2000.
Бел. каледжы мастацтваў у Мінску. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу ў рэаліст. манеры. Творам уласцівы лаканізм выяўл. сродкаў, псіхалагізм: «Бабіна лета. Бульба» (1979), «Ля матчынага парога» (1980), «Слуцкія ткачыхі» (1981), «Вясна Перамогі. Салдатка» (1984), «Мелодыя стагоддзяў» (1986), «Мір табе, зямля мая» (1987), «Ля студні» (1991), «Пажоўклыя лісты» (1995), «Лёс» (1996), трыпціхі «Раніца «залатога» дажджу» (1996), «Бязвінна загінуўшым воінам» (1998), «Укрыжаваная Югаславія» (1999), «Здрадніцтва» (2000).
ПАНЦЮКбЎ Георгій Мікалаевіч (н. 1.1.1922, Масква), расійскі харавы дырыжор, кампазітар. Нар. арт. Расіі (1975). Нар. арт. СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1957, клас У.Сакалова). 3 1947 кіраваў самадз. харамі ў Маскве. 3 1957 гал. хормайстар Рус. нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1962 маст. кіраўнік Омскага рус. нар. хору. Аўтар песень і інш. твораў для хору, хар. апрацовак твораў інш. кампазітараў і нар. песень. Дзярж. прэмія Расіі імя М.І.Глінкі 1971.
ПАНЦЮРКІЗМ, ідэйнапалітычная дактрына, паводле якой усе цюркскія народы з’яўляюцца адзінай нацыяй і павінны аб’яднацца ў адзіную дзяржаву — «Вялікі Туран». Узнік у Асманскай імперыі ў канцы 19 — пач. 20 ст. як антытэза асманізму з яго ідэяй «адзінага асманскага народа». Ідэі П. выкладаліся ў працах З.Гёкальпа, Х.Эдыба, Ю.Акчура і інш. Быў ідэйнай асновай руху младатуркаў, якія кіравалі Асманскай імперыяй у 1908—18. Напачатку П. меў антырас. кірунак. У 1 ю сусв. вайну ў Стамбуле быў заснаваны «Камітэт па абароне мусульм. цюркататарскіх народаў Расіі» (1915). Пасля паражэння Турцыі ў вайне і перамогі Кемалісцкай рэвалюцыі 1920—23 першы прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі М.К.Атацюрк афіцыйна адмовіўся ад П. і супрацьпаставіў ёй ідэю ўласна тур. нацыяналізму. Пэўны ўздьгм панцюркісцкіх настрояў назіраўся ў Турцыі пасля смерці Атацюрка (1938) і ў 2ю сусв. вайну. У пач. 1990х г. з пазіцый П. выступалі асобныя тур. паліт. партыі (Партыя нацыяналіст. руху, Партыя росквіту). Элементы П. (спасылкі на асобы характар сувязей) назіраюцца ў адносінах сучаснай Турцыі з цюркамоўнымі народамі Паволжа, Каўказа і Цэнтр. Азіі, хоць афіцыйна лічыцца, што ён супярэчыць тур. канстытуцыі і не вызначае знешняй палітыкі Турцыі. Ідэі П. паўплывалі на працэс развіцця цюркскіх народаў Крыма, Паволжа, Каўказа і Цэнтр. Азіі. У 1990я г. элементы ідэалогіі П. выкарыстоўвалі асобныя партыі і рухі ў дзяржавах Закаўказзя і Цэнтр. Азіі (Нар. фронт Азербайджана, «Бірлік» ва Ўзбекістане, «Жалтаксан» і «Алаш» у Казахстане).
Літ.: Е р е м е е в Д.Е. Кемалнзм н пантюркнзм // Народы Азнм н Афрнкн. 1963. № 3; Гасанова Э.Ю. Обшественная мысль в Турцнн // Современная фнлософская н соцнологнческая мысль стран Востока. М., 1965; Пантюркнзм в Росснн // Азня н Афрнка сегодня. 1992. № 7—8; Л е в н н З.й. Обшественная мысль на Востоке: Постколоннал. пернод. М., 1999. А.В.Ціхаміраў.
ПАНЦЮШЭНКА Ціхан Антонавіч (н. 20.8.1921, г. Лебядзін Сумскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне анкалогіі, пісьменнік. Др мед. н. (1975), праф. (1982). Скончыў Харкаўскі мед. інт (1952). У 1966—75 і з 1978 у Бел. НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1969 заг. аддзялення). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні дысгарманальных гіперплазій і раку малочнай залозы, комплекснай тэрапіі раку страўніка і тоўстай кішкі. Аўтар раманаў “Мужчыны не плачуць” (1986), ‘Талоўны ўрач” (1990) і інш.
7в.: Неотложная хнрургня прн раке толстой кншкн. Мн., 1980 (у сааўт.); Днсгормональные гнперплазнм н рак молочной железы. Мн., 1985.
ПАНЦЯЛЁЕВА БАЛбТА Нізіннага тыпу на У Пінскага рна Брэсцкай
56 ПАНЦЯЛЕЕНКА
вобл., вадазборы р. Вісліца (прыток р. Бобрык 1ы) і р. Ясельда. Пл. 5 тыс. га. у межах прамысл. пакладу 1,8 тыс. га. Глыб. торфу да 6,3 м, сярэдняя 1,4 м, ступень распаду 50%, попельнасць 15%. Запасы торфу каля 4,4 млн. т (1984). Балота асушана. Пад ворывам каля 3 тыс. га, астатняя пл. пад сенажаццю.
ПАНЦЯЛЕЕНКА Фёдар Іванавіч (н. 1.3.1950, в. Крукавічы Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Др тэхн. н. (1992), праф. (1993). Скончыў БПІ (1972). 3 1972 у Полацкім унце (з 1998 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі парашковых і кампазітных канструкцыйных матэрыялаў, умацаванні і аднаўленні дэталей машын і абсталявання, трыбалогіі ахоўных пакрыццяў. Распрацаваў спосабы атрымання новага класа самафлюсавальных жал. парашкоў; дыфузійныя, лазерныя, плазмавыя, газаполымныя ўмацавальнааднаўляльныя тэхналогіі.
Тв.: Матерналоведенне. Мн., 1988 (разам з Р.М.Худакормавай).
ПАНЦЯЛЕЕЎ Л. (сапр. Е р а м е е ў Аляксей Іванавіч; 22.8.1908, С.Пецярбург — 8.7.1987), рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1924. Першая кніга — «Рэспубліка Шкід» (1927, з Р.Бялых; аднайм. фільм, 1967) пра школу для беспрытульнікаў імя Ф.М.Дастаеўскага, у якой П. выхоўваўся. Кнігі «У абложаным горадзе» (1964) і «Студзень 1944» (1965) пра гераічную абарону Ленінграда ў Вял. Айч. вайну. Аўтар аўтабіягр. аповесці «Лёнька Панцялееў» (1939, новы варыянт 1952), кн. для бацькоў «Hama Маша» (1966), вершаў, казак, апавяданняў для дзяцей і юнацтва, нарысаў, літ. успамінаў і інш. Яго творы адметныя тонкім веданнем і ўмелым паказам псіхалогіі падлетка, займальным сюжэтам, гумарам, лірызмам; многія з іх экранізіраваны. На бел. мову асобныя творы П. пераклаў С.Міхальчук.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. Л., 1983—85; Верую...: Последняе повеста. Л., 1991; Бел. пер. — Слова гонару: Апавяданні. Мн., 1978.
Літ.: С а р н о в Б. Л.Пантелеев. М., 1959; Путмлова Е. Л.Пантелеев. Л., 1969.
ПАНЧ Пятро (сапр. Панчанка Пётр Іосіфавіч; 4.7.1891, г. Валкі Харкаўскай вобл., Украіна — 1.12.1978), украінскі пісьменнік. Друкаваўся з 1921. Аўтар збкаў апавяданняў і аповесцей «Блакітныя эшалоны» (1928; аднайм. п’еса, 1970), раманаў «Аблога ночы» (1933), «Гаманіла Украіна» (1945— 46); пра нац.вызв. барацьбу ўкр. народа 17 ст.), аўтабіягр. аповесці «На калінавым мосце» (1965, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1966), твораў для дзяцей. У 1928 наведаў Беларусь, убачанае апісаў у нарысе «Там, дзе з бярозамі хвоі гамоняць» (1928). Сябраваў з Я.Купалам. На бел. тэматыку напісаў арт. «Разбіта жалейка (Янка Купала)» (1943), «Сінявокая сястра Беларусь»