• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Б. С. Смольскі.
    ПАПАЗЙН Ваграм Камеравіч (18.1.1888, г. Стамбул, Турцыя — 5.6.1968), армянскі акцёр. Нар. арт. СССР (1956). Сцэн. адукацыю атрымаў у Італіі. 3 1907 (з перапынкамі) працаваў у арм. трах Стамбула, у 1922—53 іграў у арм. і рус. трупах Ерэвана, Тбілісі, Баку, Ленінграда, з 1954 у Арм. тры імя Г.Сундукяна ў Ерэване. Творчасці ўласцівы дасканаласць выканаўчай тэхнікі, бліскучы артыстызм. Выступаў пераважна ў п’есах У.Шэкспіра: Атэла, Гамлет, Рамэо, Макбет («Атэла», «Гамлет», «Рамэо і Джульета», «Макбет»). Сярод інш. роляў: Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава).
    ІГАПАІН, раслінны протэалітычны фермент класа гідралаз; каталізуе расшчапленне пептыдных сувязяў у бялках і пептьшах, а таксама гідралізуе аміды і складаныя эфіры. Малекулярная маса 23 350. Поліпептыдны ланцуг мае 212 амінакіслотных астаткаў. Атрыманы ў крышт. выглядзе з млечнага соку дыннага дрэва (папайі, адсюль назва). Выкарыстоўваецца ў харч. і лёгкай прамсці
    (для апрацоўкі скуры, мякчэння мяса, асвятлення напояў).
    ПАПАЙЯ, кветкавая расліна, тое, што дыннае дрэва.
    ПАПАКАТ^ПЕТЛЬ (Popocatepetl), дзеючы вулкан у Папярочнай Вулканічнай Сьеры, на Пд Мексікі. Выш. 5452 м. Складзены з базальтаў і андэзітаў. Пастаянна дыміцца. Да выш. 3800 м — дубовыя і хваёвыя лясы, на вяршыні — ледавікі. Апошняе вывяржэнне ў 1947. У складзе нац. парку ІстаксіўатльПапакатэпетль.
    ПАПАЛЕКСІ Мікалай Дзмітрыевіч (2.12.1880, г. Сімферопаль, Украіна — 3.2.1947), расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў навук. школы па радыёфізіцы і радыётэхніцы. Акад. AH СССР (1939; чл.кар. з 1931). Скончыў Страсбургскі унт (1904), дзе прайаваў да 1914. 3 1918 у Адэскім політэхн. інце (з 1922 праф.). 3 1922 у Цэнтр. радыёлабараторыі (Ленінград), з 1935 у Фіз. і Энергет. інтах AH СССР (Масква). Навук. працы па радыёфізіцы, радыётэхніцы, тэорыі нелінейных ваганняў. Праводзіў даследаванні па накіраванай радыётэлефоннай сувязі, па радыёсувязі з падводнымі лодкамі і тэлекіраванні, кіраваў распрацоўкай першых расійскіх радыёлямпаў (1914—16). Сумесна з Л.І.Мандэльштамам стварыў тэорыю нелінейных ваганняў, распрацаваў метад параметрычнага ўзбуджэння эл. ваганняў і прапанаваў радыёінтэрферэнцыйныметад даследавання распаўсюджвання радыёхваль і дакладнага вымярэння адлегласцей. Адзін з першых выказаў ідэю радыёлакйцыі Месяца. Прэмія Дз.І.Мендзялеева 1936. Дзярж. прэмія СССР 1942.
    Тв.: Собр. трудов. М., 1948.
    Літ.: Памятн НД.Папалексн // йзв. АН СССР. Сер. фнз. 1948. Т. 12, № 1. А.І.Болсун. ПАПАНАЎ Анатоль Дзмітрыевіч (31.10.1922, г. Вязьма Смаленскай вобл., Расія —5.8.1987), расійскі акцёр. Нар. арт. СССР (1973). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва (1946). 3 1947 працаваў у Клайпедскім тры (Літва), з 1949 — у маскоўскім Тры сатыры. Пачынаў як вострахарактарны акцёр: Шафер, Англічанін і Вельзевул («Клоп», «МістэрыяБуф» У.Маякоўскага), Карэйка, Вараб’янінаў («Залатое цялё», «Дванаццаць крэслаў» паводле І.Ільфа і Я.Пятрова), Пачасухін («Помнік сабе» С.Міхалкова). Зваротам да трагічнай псіхал. сатыры сталі ролі Юсава («Даходнае месца» А.Астроўскага), Гараднічага («Рэвізор» М.Гогаля), Фамусава («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), выкананыя тэмпераментна, з выкарыстаннем трагікамічнага гратэску. Выкрывальныя партрэты прыстасаванцаў, бюракратаў, абывацеляў стварыў таксама ў кіно: Крахалёў («Чалавек ніадкуль», 1961), СокалКружкін («Сцеражыся аўтамабіля», 1966), Васісуалій Лаханкін («Залатое цялё», 1968), Лёлік («Брыльянтавая рука», 1969), Вараб’янінаў («12 крэслаў», 1976) і інш. Драм. та
    ПАПАРАЦЬ	61
    лент П. раскрыўся ў тры ў ролях Гаева («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Хлудава («Бег» М.Булгакава), Цёркіна («Цёркін на тым свеце» А.Твардоўскага) і асабліва ў кіно: генерал Сярпілін («Жывыя і мёртвыя», 1964), Дубінскі («Беларускі вакзал», 1971), Уладзімір Дзмітрыевіч («Час жаданняў», 1984), Старабагатаў («Халоднае лета пяцьдзесят трэцяга...», 1988) і інш. Зняўся таксама ў фільмах «Наш дом» (1965), «Іду на навальніцу» (1966), «Ад’ютант яго правасхадзіцельства» (тэлефільм, 1972), «Дзень прыёму
    М.Дз.Папалексі.
    А.Дз.Папанаў.
    па асабістых пытаннях» (1974). Агучваў мультфільмы (Воўк у серыяле «Ну, пачакай!», 1969—81, і інш.). Дзярж. прэмія Расіі 1966. Дзярж. прэмія СССР 1989.
    Літ:. Лннецкая М. А.Папанов. М., 1972.
    ПАПАНДРЭУ (Papandreu) Андрэас (5.2.1919, ваў Хіяс, Грэцыя — 23.6.1996), дзяржаўны і паліт. дзеяч Грэцыі. Сын Г.Папандрэу. Вучыўся ў Гарвардскім унце (г. Кеймбрыдж, ЗША). 3 пач. 1940х г. у эміграцыі, да 1964 быў грамадзянінам ЗША. 3 1961 у Грэцыі, пасля ваен. перавароту 1967 зноў у эміграцыі, дзе стварыў Усягрэчаскі вызв. рух. Пасля падзення ваен. дыктатуры (1974) вярнуўся ў Грэцыю. Заснавальнік (1974) і старшыня (з 1984) партыі Усягрэчаскі сайыяліст. рух (ПАСОК). Прэм’ерміністр Грэцыі ў 1981—89 і 1993 —студз. 1996. Працы ў галіне эканомікі.
    ПАПАНДРЭУ (Papandreu) Георгіяс (13.2.1888, г. Патры, Грэцыя — 1.11.1968), дзяржаўны і паліт. дзеяч Грэйыі. Унук З.Мінейкі. Юрыст. У 1915 кіраўнік адміністрацыі вва Лесбас, у 1917—20 ген.губернатар вва Хіяс. Актыўны дзеяч Ліберальнай партыі (засн. ў 1910). У 1923—33 неаднаразова чл. урада Грэцыі. Пасля ўстанаўлення дыктатуры І.Метаксаса (4.8.1936) арыштаваны. 3 крас. 1944 прэм’ерміністр грэч. эмігранцкага ўрада ў Каіры, пасля Ліванскага пагаднення 1944 прэм’ерміністр урада нац. адзінства. У 1946—51 займаў шэраг міністэрскіх пасад, у 1954—57 старшыня Ліберальнай партыі. Заснавальнік (1961) блока партый Саюз цэнтра. У ліст.снеж. 1963 і лют,ліп. 1965 прэм’ерміністр. У час ваен. перавароту 21.4.1967 арыштаваны, але ў хуткім часе вызвалены.
    ПАПАНІН Іван Дзмітрыевіч (26.11.1894, г. Севастопаль, Украіна — 30.1.1986), расійскі палярны даследчык. Двойчы Герой Сав. Саюза (1937, 1940). Контрадмірал (1943). Др геагр. н. (1938). У 1932—35 нач. палярных станцый у бухце Ціхая на Зямлі ФранцаІосіфа і на мысе Чэлюскін. У 1937—.38 нач. першай н.д. станцыі «Паўночны полюс» на дрэйфуючай ільдзіне ў цэнтр. Арктыцы. У 1939—46 нач. Гал. паўн.марскога шляху, у 1952—72 дырэктар Інта біялогіі ўнутр. вод AH СССР і адначасова (з 1951) нач. аддзела марскіх экспедьшыйных работ AH СССР. Чл. Каралеўскага геагр. тва Вялікабрытаніі (з 1957). Яго імем названы мыс на пве Таймыр, горы ў Антарктыдзе, падводная гара ў Ціхім ак.
    Тв.: Жнзнь на лмнне: Дневннк. 7 нзд. М., 1977; Лед н пламень. 4 нзд. М., 1988.
    ПАПАР, папарнае поле, поле севазвароту, якое ўвесь вегетацыйны перыяд або частку яго застаецца незасеяным і неаднаразова апрацоўваейца для ачысткі глебы ад пустазелля і ўтрымання вільгаці. Папарная сістэма земляробства склалася ў эпоху феадалізму, замяніўшы лядную і лесапольную сістэмы трохпольнай (П., азімыя, яравыя). П. выкарыстоўваецца пераважна пад азімыя жыта і пшаніцу. Бывае чысты і заняты. Чысты П. — чорны (зяблевая апрацоўка ўгноенай глебы вядзецца ўвосень) і ранні (асн. апрацоўка вясною) — найчасцей выкарыстоўваюнь у засуішіівых раёнах. У нечарназёмнай зоне чысты П. пакідаюць на ўчастках з вял. колькасцю шматгадовага пустазелля. У інтэнсіўным земляробстве найб. эфектыўны заняты П., калі першую палавіну лета вырошчваюць культуры з кароткім вегет. перыядам (прапашныя, вікааўсяная сумесь, кукуруза на сыас, кармавы лубін, канюшына і інш.), якія ўбіраюць за 3—4 тьшні да сяўбы азімых раслін. Сідэральны П. (разнавіднасць занятага П.) паляпшае якасць бедных, пераважна пясчаных і супясчаных глеб. Ён менш эфектыўны, чым П., заняты культурамі на кармы. На папарным полі вырошчваюць культуры (лубін і інш.), якія заворваюць на зялёнае ўгнаенне. Гл. таксама Сістэма земляробства.
    У.П.Пярэднеў.
    ПАПАРАТНАЕ, вёска ў Жлобінскім рне Гомельскай вобл., на аўтадарозе Жлобін—Светлагорск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пд ад г. Жлобін, 104 км ад Гомеля, 7 км ад чыг. ст. Мормаль. 893 ж., 358 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, камбінат бьгг. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ПАПАРАЦІ, папарацепадобн ы я (Polypodiophyta), аддзел вышэйшых споравых раслін. 3 кл.: поліпадыяпсіды, маратыяпсіды, вужоўнікавыя, ці офіягласапсіды; 300 родаў, каля 12 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Найб. коль
    касць відаў, якія адрозніваюшіа паводле жыццёвых форм (наземныя, наскальныя, водныя П., эпіфіты, ліяны, дрэвападобныя П.) — у тропіках. На Беларусі 10 сям., 25 відаў. У Чырв. кнігу занесены 7 відаў П.: граздоўнікі віргінскі і рамонкалісты, касцянец пасценны, мнаганожка звычайная, пузырнік судэцкі, сальвінія плывучая, чыставуст каралеўскі.
    Пераважна шматгадовыя, травяністыя або дрэвападобныя расліны з прьшаткавымі каранямі, сцёбламі і лісцем выш. ад некалькіх міліметраў да 25—30 м. Лісце (вайі) буйное, расчлененае, радзей суцэльнае, даўж. ад 2—4 мм да 30 м. Часта сумяшчае функцыі фотасінтэзу і споранашэння, у шэрагу П. яно дыферэнцыравана на стэрыльнае (фотасінтэзуючае) і са спарангіямі (фертыльнае), якія сабраны на ніжняй паверхні ліста. Са спор вырастае гаплоіднае палавое пакаленне — гаметафіт. Пасля апладнення, якое адбываецца пры наяўнасці вады, з зіготы ўтвараецца новы дыплоідны спарафіт. Вегегатыўнае размнажэнне — кавалкамі карэнішчаў, прыдаткавымі пупышкамі і інш. Адна з найб. стараж. груп вышэйшых раслін. Важны кампанент у наглебавым покрыве лясоў, вілыотных лугоў і балот. Лек., харч., тэхн., дэкар. расліны.
    Літ.: Флора Европейской часта СССР. Т. 1. Л., 1974; Жнзнь растеннй. Т. 4. М„ 1978.
    В.В.Маўрышчаў.
    ПАПАРАЦЬКВЕТКА. міфалагічны вобраз народнага падання. Вядомы ўсх. славянам і інш. народам. Паводле падання, апоўначы на Купалле ў лясным гушчары раз на год зацвітае папараць. Высачьшь і сарваць гэтую кветку, якую ахоўваюйь розныя пачвары і страшыдлы, можа толькі адважны і сумленны чалавек. Сарваўшы кветку, ён стане празорлівым і зразумее гаворку дрэў і траў, звяроў і птушак, яму адкрыюцца заклятыя ў зямлі скарбы. У гэтым паданні пра цудадзейную П.к. ўвасоблена мара чалавека аб шчасці, імкненне да пазнання таямнін свету. У бел. фальклоры паданне мела шмат варыянтаў, у т.л. і сац. пераасэнсаванне. Міфалагічны матыў П.к. шырока выкарыстаны ў лры і мастацтве. Да яго звярталіся М.Гогаль, Ю.Крашэўскі, В.ДунінМарцінкевіч, Я.Купала, У.Караткевіч (п’еса «Калыска чатырох чараўніц»), І.Козел (п’еса «Папарацькветка»), А.Туранкоў (опера «Кветка шчасця» паводле муз. драмы М.Чарота «На Купалле»), А.С.Ліс.