Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
«ПАПАРАЦЬКВСТКА», бел. культ.асв. тва ў г. Слуцк Мінскай вобл. ў 1917— 20. Створана навучэнцамі Слуцкай земскай гімназіі па ініцыятыве С.Бусла і Я.Ракуцькі (першы старшыня тва). Налічвала больш за 300 чал. Мела літ., краязнаўчую і драм.хар. секцыі, гурткіфіліялы на Случчыне і Капыльшчыне. Паводле свайго статута прапагандавала бел. мову, культуру і мастацтва. Знаходзілася пад уплывам бел. эсэраў. У час герм. і польскай акупацыі праводзіла падп. работу. Намаганнямі яе членаў у Мінску вьшадзены 2 нумары газ. «Наша
62 ПАПАСКІРЫ
каляіна». У кастр. 1917 у Слуцку адбылася першая тэатр. вечарына тва, на якой паказана п’еса Я.Купалы «Паўлінка». Ставіла таксама п’есы Ф.Аляхновіча, У.Галубка (у чэрв.—ліп. 1920 узначальваў драм. гурток тва), К.Каганца і інш.; наладжвала канцэрты бел. нар. песні, дэкламацыі вершаў бел. паэтаў. У ліп. 1920 дзейнасць тва была прыпынена польскімі акупац. ўладамі, у ліст. 1920 адноўлена. Члены тва прынялі ўдзел у аргцыі і рабоце бел. з’езда Случчыны. Актывісты «П.к.» ўдзельнічалі ў Сіуцкш паўстанні 1920.
У.В.Ляхоўскі.
ПАПАСКІРЫ Іван Георгіевіч (25.12.1902, с. Кутол Абхазія — 14.11.1980), абхазскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Абхазіі (1977). Друкаваўся з 1926. Аўтар збкаў «Апавяданні» (1956), «Апавяданні маёй бабулі» (1977), аповесці «Чалавек і Радзіма» (1979), першага абх. сац.быт. рамана «Тэмыр» (1937), эпапеі «Жаночая годнасць» (кн. 1—3, 1949—63, першапач. назва «Шлях Хімур», 1948), рамана «Каля падножжа Эрцаху» (1953). Яго творчасць адыграла значную ролю ў станаўленні абх. прозы і літ. мовы.
Тв.: Рус. пер. — К долгой жнзнн. 2 нзд. Сухумн, 1954; Темыр. Сухумн, 1972; Женская честь: Роман. Сухумн, 1987.
Літ.: М н т н н Г. Художннк яз Апсны. Сухумм, 1973.
ПАПАЯН, (Рорауап), горад на ПдЗ Калумбіі, у даліне р. Каўка. Адм. ц. дэпартамента Каўка. Засн. ў 1536. Каля 200 тыс. ж. (2000). Чыг. ст., вузел аўтадарог, праходзіць Панамерыканская шаша. Гандл. цэнтр с.г. раёна (кава, цукр. трыснёг, тытунь, какава). Прамсіхь харч. (у т.л. мукамольная) і лёгкая. Вытвсць плеценых сумак і цыновак. Унт. Музей каланіяльнага мастацтва. Арх. помнікі 16—18 ст.
ПАП’ЕМАШЭ (франц. papier mache літар. жаваная папера), папяровая маса, змешаная з клеем, гіпсам, мелам, з якой вырабляюць муляжы, тэатр. бутафорыю, цайкі і да т.п.
ПАПЕН, П а п і н (Papin) Дэні (22.8.1647, Шытнэ, каля г. Блуа, Францыя — 1714, паводле інш. звестак 1712), французскі фізік і інжынер, адзін
з вынаходнікаў цеплавога рухавіка. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1680) і Парыжскай АН. Скончыў Анжэрскі унт (1669). 3 1675 у Лондане, у 1688—1707 у Германіі. Вынайшаў паравы кацёл з засцерагальным клапанам (1680), выкарыстаў вадзяную пару для падняцця поршня і апісаў замкнёны тэрмадынамічны цыкл паравога рухавіка (1690). Вынайшаў некалькі машын для падняцця вады, прапанаваў канструкцьпо цэнтрабежнай помпы, сканструяваў печ для плаўкі шкла і інш.
Літ.: Р а д ц н г А.А. Нсторня теплотехннкн. М.; Л.. 1936.
ПАПЕРА (ад грэч. papyros выраб з расліны папірус), тонкі ліставы шматкампанентны матэрыял, які складаецца са спецыяльна апрацаваных здробненых раслінных валокнаў, цесна пераплеценых паміж сабой і злучаных сіламі счаплення рознага тыпу. Вядома больш за 600 відаў П.: для друку, пісьма, апаратаў (тэлеграфная, для прынтэраў і інш.), чарцёжнарысавальная (напр., калька), святлоадчувальная (напр., папера фатаграфічная), папяросная, сан.гігіенічная, прамысловатэхн. (напр., патронная, электратэхн., наждачная) і інш. Характарызуецца масай 1 м2 (4— 250 г), таўшчынёй (4—400 мкм), фіз.мех. ўласцівасцямі, колерам, беласцю, гладкасцю, усмоктвальнай здольнасцю. П. ўдзельнай масай больш за 250 г/м2 — кардон. Вырабляецца П. на папераробных машынах (у рулонах, бабінах, лістах).
Для вытвсці П. выкарыстоўваюць цэлюлозу дрэвавых парод і аднагадовых раслін, драўняную масу. Паводле кампазіцыйнага саставу адрозніваюць П. №1 (мае 80—100% цэлюлозы, выкарыстоўваецца для выданняў з тэрмінам службы больш за 10 гадоў) і №2 (80— 25% цэлюлозы, для выданняў з тэрмінам службы 2—8 гадоў). Папяровыя кампазіцыі маюць таксама мінер. напаўняльнікі (робяць П. непразрыстай, павышаюйь яе беласць і гладкасць), праклейваючыя матэрыялы (напр., каніфоль; павышаюць трываласць і шчыльнасць П.), фарбавальнікі, палімерныя сувязныя і інш. кампаненты. 3 хім. валокнаў, палімерных плёнак атрымліваюць П. с і н т э т ы ч н у ю, якую выкарыстоўваюць для вырабу геагр. карт, грашовых купюр, дакументаў і інш.
П. вынайдзена ў Кітаі (упамінаецца ў кітайскіх крыніцах 1 ст. н.э., з 76 пачала выкарыстоўвацца для кніг). Атрымлівалі П. асаджэннем на сетку раслінных валокнаў з вод
най суспензіі. У 105 кітаец Цай Лунь удасканаліў спосаб атрымання П., што дазволіла вырабляць яе з драўнянага лубу, пянькі і ануч. Спосаб вырабу П. кітайцы трымалі ў сакрэце. У 7—8 ст. ён вывезены ў Карэю і
Б
Да арт. Папера. A — старажытныя прыстасаванні для вырабу паперы (1 — чан з пульпай з раслінных валокнаў; 2 — канструкцыя для трымання сеткі; 3 — бамбуковая сетка для зачэрпвання пулыш); Б — «Поўны працэс вытворчасці паперы» (гравюра 17 ст.).
Схема вытворчасці палеры: 1 — балансавая драўніна; 2 — караабдзіральны барабан; 3 — жорны (стружкарэз); 4 — прамыўная калонка; 5 — аўтаклаў; 6 — адбельвальнік; 7 — прамыўшчык пулыіы; 8 — сіта; 9 — корабы адсмоктвання вады; 10 — адціскныя вальцы; 11 — сушыльныя вальцы; 12 — каландр; 13 —рулон паперы.
ПАПІРАЛОГІЯ 63
Японію. 3 751 стаў вядомы ў Арабскім халіфаце (фка ў Самаркандзе), потым у Багдадзе, Дамаску і інш. У Еўропе вытвсць П. вядома з 12 ст. (з 1150 у Іспаніі, з 1276 у Італіі і інш.; з 1716 у Расіі). Яна прыйшла на змену папірусу і пергаменту. Адной з асн. аперацый пры вырабе П. было здрабненне папяровай масы. Спачатку яно рабілася ўручную, з 13— 15 ст. — мех. таўчыльнямі, з канца 17 ст. — нажамі, насаджанымі на метал. валы (роламі). Здробненая маса падаграЬалася ў чанах з вадой, адцэджвалася, выкладвалася на лісты сукна ці лямцу, прапускалася праз прэс, сушылася, апрацоўвалася молатамі, лушчылася. У 1799 у Францыі вынайдзены механізаваны спосаб адліву папяровай масы, uno стала пачаткам машыннай вытвсці П. Да сярэдзіны 19 ст. П. выраблялі пераважна з рыззя. Паступова да папераробнага абсталявання далучаліся секцыі прасавання, сушкі, каландравання, намоткі П. ў рулоны. Павялічвалася (да 9 м) шырыня папяровага палатна, ролы былі заменены размолачнымі апаратамі. Найб. пашыраным стаў «мокры» спосаб вытвсці П. з выкарыстаннем шіоска або двухсеткавых папераробных машын (з сеткавай, прэсавай, сушыльнай часткамі, каландрам і накатам для змотвання ў рулон).
На Беларусі П. з рыззя пачалі вырабляць у пач. 17 ст., з драўніны — з сярэдзіны 19 ст. У 1728 заснавана папяровая майстэрня ў Паставах, у 1850 было 10 мануфактур, у 1870 пушчана Добрушская папяровая фабрыка. 3 сучасных найбольшы ў рэспубліцы Светлагорскі цэлюлознапапяровы завод. Гл. таксама Цэлюлознапапяровая прамысловасць.
Літ:. Ш н т о в Ф.А., Ш н т о в Й.Ф. Технологая бумагн н картона. 3 язд. М., 1983; Прнмаков С.Ф. Промзводство бумагн. М., 1987; Фляте Д.М. Технологня бумагн. М., 1988; Сквернюков П.Ф. В мнре говоряшнх лнстков. М.. 1990. У.М.Сацута.
ПАПЁРА ФАТАГРАФІЧНАЯ, фотап а п е р а, матэрыял, які складаецца з папяровай асновы і нанесенага на яе святлоадчувальнага слоя фатаграфічнай эмульсіі. Прызначана для атрымання фатагр. відарысаў, капіравання дакументаў, рэгістрацыі розных працэсаў (напр., асцылографная П.ф.) і інш.
Бывае: чорнабелая і каляровая; агульнага і тэхн. прызначэння; для аматарскай, прафесійнай і маст. фатаграфіі; праекцыйнага і кантактнага друку; гладкая і структурная. Паводле шчыльнасці асновы (масы адзінкі плршчы) падзяляецца на тонкую (да 135 г/м ), паўкардон (180 г/м2) і кардон (240 г/м ); паводле карыснага інтэрвалу экспазіцыі — мяккую, паўмяккую, нармальную, кантрастную і асабліва кантрастную; па колеры асновы — на белую і крэмавую і інш.
ПАПЕРАРбБНАЯ МАШЬІНА, агрэгат для атрымання (адліўкі) паперы і некаторых відаў кардону з папяровай масы. Бьшаюць плоска і 2сетачныя, кругласетачныя, вакуумнага і сухога фармавання, камбінаваныя і інш.
Найб. пашыраныя плоскасетачныя П.м. складаюцца з сетачнай (1 або 2 бясконцыя рухомыя сеткі, на якія паступае папяровая маса), прэсавай (некалькі 2 ці 3вальных прэсаў, паміж валамі якіх праходзіць папяровае палатно) і сушыльнай частак (з сушыльных вярчальных цыліндраў, якія знутры абаграюцца парай), а таксама каландра (паміж 2—20 валамі яго праходзіць палатно) і накату (змотвае паперу ў рулон). Пры абязводжванні
масы на сетках (або паміж імі) адбываецца фармаванне папяровага палатна, якое далей абязводжваецца ў прэсавай і высушваецца ў сушыльнай частках. Рабочая скорасць П.м. да 1500 м/мін, прадукцыйнасць да 8 млн. м2/сут.
Палераробная маліына (1799, Н.Л.Рабер, Францыя): 1 — валікі; 2 — адціскныя ролікі; 3 — вібратар; 4 — канцавы валік; 5 — самачарпалка; 6 — авальны чан.
ПАПЁРНЯ, вадасховішча ў Пружанскім рне Брэсцкай вобл., каля в. Заполле. Створана на р. Зальвянка ў 1950 для энергет. мэт (працавала ГЭС Паперня). Пл. 1,8 км2, даўж. 4,2 км, найб. шыр. 600 м, найб. глыб. 3,1 м, аб’ём вады 2 млн. м3, даўж. берагавой лініі 12,1 км. Катлавіна рэчышчавага тыпу. Берагі парослыя лесам, правы высокі, бліжэй да плаціны паніжаецца і пераходзіць у забалочаную раўніну, левы ў вярхоўі нізінны, забалочаны, на астатнім працягу павышаецца. Ваганні ўзроўню на працягу года да 0,3 м. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі, адпачынку.
ПАПЕРЦЬ, памяшканне перад уваходам у царкву ў выглядзе невял. галерэі або ганка. Неабходны'атрыбут прыходскага храма ў рус. мураванай і драўлянай архітэкгуры. На П. звычайна збіраліся жабракі ў чаканні міласціны.
ПАПЕЎКА, характэрны меладычны зварот, кароткая структурна аформленая частка мелодыі, якую можна вычленіць кампазіцыйна. Тэрмін узнік у стараж.рус. пеўчым мастацтве, царк. крукавых спевах Маскоўскай Русі, дзе абазначаў пастаянныя меладычныя звароты, што належалі да пэўных гласаў і ўключалі па 3—7 знамён (крукоў). Кожная П. мела сваю назву. У 17 ст. паявіліся зборнікі П. — какізнікі. У 19 ст. тэрмін замацаваўся ў муз. фалькларыстыцы, дзе пазней пашырыўся як адзін са сродкаў мелодыкаінтанацыйнага і семантычнага аналізу нар. напеваў і найгрышаў. У сучаснай этнамузыкалогіі тэрмін «П.» выкарыстоўваюць у спалучэнні з паняццямі лад (ладП.), формула (П.формула), слоўнік (папевачны слоўнік) і інш. У агульным музыказнаўстве П. збліжаецца з паняццем інтанацыі. Т.Б.Варфаламеева. ПАПЕІТЭ (Papeete), горад, адм. ц. Палінезіі Французскай, на вве Таіці. Каля 25 тыс. ж. (2000). Порт. Міжнар. аэрапорт. Цукр. і мылаварныя зды, прад