• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПАПОЎ Георгій Лявонцьевіч (3.5.1918, в. Прыганка Круціхінскага рна Алтайскага краю, Расія — 9.8.1995), бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Вучыўся ў Новасібірскім пед. інце (1940—41). 3 1946 ваен. журналіст, у газ. «Калгасная праўда», з 1959 адказны сакратар, у 1966—78 намеснік гал. рэдактара час. «Нёман». Друкаваўся з 1943. Пісаў на рус. мове. Першы зб. апавяданняў — «У родным палку» (1956). Асн. тэма кніг апавяданняў «Паводка» (1958), «Гусілебедзі» (1968), апавяданняў і аповесцей «Паездка ў Трасцёну» (1977), «Памяць» (1978), аповесцей «За трыдзевяць планет» (1976), «Першае лета» (1985) і інш. — жыццё вёскі і горада, маральнаэтычныя праблемы. Аповесці, што ўвайшлі ў трыпціх «На тым, на волжскім беразе» (1986) пра падзеі Вял. Айч. вайны. На рус. мову пераклаў асобныя творы М.Багдановіча, Я.Брыля, З.Бядулі, Я.Коласа, Б.Мікуліча, А.Савіцкага і інш.
    Тв.: В шестн часах на автобусе: Рассказы н повестн. М., 1986; На дороге: Рассказы, повеста. Мн., 1989; За трвдевять планет. Мн., 1990. У.А.Жыжэнка. ПАПОЎ Іосіф Сцяпанавіч (21.9.1915, с. Сояна Мязенскага рна Архангельскай вобл., Расія —31.1.1984), бел. рэжысёр, педагог. Нар. арт. Беларусі (1970). Скончыў Архангельскае тэатр. вучылішча (1938), вучыўся ў Дзярж. інце тэатр. мастацтва ў Маскве (1938—40). Працаваў у трах Расіі. У 1947—48 рэжысёр Дзярж. рус. драм. тра Беларусі. 3 1953 гал. рэжысёр Брэсцкага, з 1955 Гродзенскага, у 1966—74 Гомельскага абл. драм. траў, у 1963—65 Бел. тра імя Я.Коласа (у 1974—75 рэжысёр), у 1978—79 рэсп. тра юнага гледача. 3 1976 выкладаў у Мінскім інце культуры (у 1976—77 заг. кафедры). Пастаноўкі вызначаліся ансамблевасцю, высокай рэж. культурай, тонкім гіранік
    неннем у драматургію твора, дэталевай распрацоўкай характараў: у Брэсцкім тры — «Чайка» А.Чэхава (1954), «Жаніцьба» М.Гогаля (1977); у Гродзенскім тры — «Адна ноч» Б.Гарбатава (1957), «Улада цемры» Л.Талстога (1959), «Тры сястры» Чэхава (1960); у тры імя Я.Купалы — «Жывы труп» Талстога (1961); у тры імя Я.Коласа — «Дачнікі» М.Горкага (1964), «Лёнушка» ЛЛявона
    І.С.Папоў.
    ва (1975); у Гомельскім тры — «Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка (1968), «Жыццё ўсяго адно» А.Маўзона (1969), «Беспасажніца» А.Астроўскага (1970), «Залатая карэта» Лявонава, «Першы грэх» А.Каламійца (абодва 1971), «Не трывожся, мама!» Н.Думбадзе (1972), «Таблетку пад язык» А.Макаёнка, «Даходнае месца» Астроўскага (абодва 1973); у Тры юнага гледача — «Пойдзем у кіно?» А.Алексіна (1978), «Жорсткія гульні» А.Арбузава (1979) і інш. Аўтар п’есы «Легенда пра песню няспетую» (з М.Пало, 1968), інсцэніровак аповесцей «Салавей» З.Бядулі (з Я.Рамановічам, 1955), «Рудабельская рэспубліка» С.Грахоўскага (1968), рамана «Подых навальніцы» І.Мележа (1978), пастаноўшчык гэтых твораў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972. А.В.Сабалеўскі. ПАПбЎ Леанід Іванавіч (н. 31.8.1945, г. Александрыя Кіраваградскай вобл., Украіна), савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1980, 1981), лётчыккасманаўт СССР (1980). Палкоўнік. Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1968), Ваеннапаветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1976). 3 1970 у атрадзе касманаўтаў. Здзейсніў (як камандзір экіпажаў) палёты: 9.4—11.10.1980 з ВВ.Руміным на касмічным караблі (КК) «Саюз35» і арбітальнай станцыі (AC) «Салют6» (пасадка на КК «Саюз37»), 14— 22.5.1981 з Ц.Прунарыу на КК «Саюз40» і AC «Салют6», 19—27.8.1982 з А.А.Серабровым і С.Я.Савіцкай на КК «Саюз Т7» і AC «Салют—7» (пасадка на КК «Саюз Т5»). У космасе правёў 200,6 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага AH СССР. У.С.Ларыёнаў.
    ПАПОЎ Хрыста Іванаў (н. 31.3.1940, Дзебнева, Балгарыя), балгарскі перакладчык, журналіст. Скончыў Сафійскі унт (1966). Працуе на Балг. радыё. На балг. мову пераклаў паэмы Я.Купалы
    70	ПАПОЎ
    «Яна і я», «Адвечная песня», вершы Я.Коласа (усе ў зб. «Выбраныя творы», 1982), творы М.Багдановіча (зб. «Залатыя струны», 1984), У.Някляева, Я.Янішчыц. Аўтар арт. «У свеце беларускай паэзіі» («Далягляды», 1982) пра бел. лірыку.
    ПАПбЎ Юрый Лазаравіч (н. 14.9.1929, станіца Зелянчукская Стаўрапольскага краю, Расія), расійскі спявак (драм. барытон). Нар. арт. Расіі (1974). Нар. арт. СССР (1978). Скончыў Саратаўскую кансерваторьпо (1959). 3 1956 саліст Саратаўскага тра оперы і балета. Валодае голасам прыгожагд тэмбру, дасканалай вак. тэхнікай, артыстызмам. Сярод партый: Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Гразной («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Рыгалета, Яга («Рыгалета», «Атэла» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Лістрат («У буру» Ц.Хрэннікава), Ягор Бальшоў («Руская жанчына» К.Малчанава), Кіязо («Даісі» З.Паліяшвілі), Моймір («Святаплук» Э.Суханя) і інш.
    ПАПбЎКА, вёска ў Слаўгарадскім рне Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Слаўгарад—Доўск. Цэнтр Васькавіцкага с/с і калгаса. За 8 км на ПдЗ ад г. Слаўгарад, 76 км ад Магілёва, 69 км ад чыг. ст. Крычаў. 164 ж., 71 двор (2000). Цэх па вытвсці макарон, вучэбнавытв. камбінат. Сярэдняя школа, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ПАПбЎНІК, кветкавая расліна, гл. ў арт. Нівянік.
    ПАПРАЎЧАПРАЦбЎНЫ кбДЭКС РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ, адзіны заканадаўчы акт, у якім сістэматызаваны нормы крымін.выканаўчага права. Першы кодэкс у галіне гэтага права прыняты ЦВК БССР у 1926. Дзеючы кодэкс прыняты Вярх. Саветам БССР 16.7.1971 і ўведзены ў дзеянне з 1.1.1972. Складаецца з 6 раздзелаў, у якіх вызначаны прынцыпы і ўстаноўлены агульныя палажэнні аб пакаранні, парадак і ўмовы выканання розных відаў крымін. пакарання, умоўнага асуджэння і ўмоўнага вызвалення ад адбывання пакарання. Кодэкс таксама рэгулюе парадак дапамогі асобам, вызваленым з месцаў пазбаўлення волі, назірання і нагляду за імі, рэгламентуе формы ўдзелу грамадскасці ў выпраўленні і перавыхаванні асуджаных. Нац. сходам Рэспублікі Беларусь 14.12.1999 прыняты заканад. акт у галіне крымін.выканаўчага права — крымінальнавыканаўчы кодэкс, які ўводзіцца ў дзеянне з 2001.
    ПАПРАЎЧАПРАЦбЎНЫЯ ЛАГЕРЫ (ППЛ) у С С С Р, дзе адбывалі пакаранне грамадзяне, асуджаныя судамі ці пазасудовымі органамі па абвінавачанні ў контррэвалюц. і агульнакрымін. злачынствах. Ствараліся паводле пастано
    вы СНК СССР ад 7.4.1930, існавалі да канца 1950х г. Знаходзіліся ў падпарадкаванні рэсп. АДПУ, з 1934 — НКУС СССР. З’яўляліся асн. адзінкай сістэмы ГУЛАГа, складалі каля 80% усіх яго лагераў. Зняволеныя ў ППЛ выкарыстоўваліся на будве БеламорскаБалтыйскага канала, Дняпроўскай ГЭС, Магнітагорска, інш. буйных будоўлях. У 1939 у СССР налічвалася 180 ППЛ. Наяўнасць ППЛ на Беларусі дакументальна не пацверджана, але іх кантынгент выкарыстоўваўся ў Аўтадарлагу на будве шашы Мінск—Масква ў 1930я г. У кастр. 1956—крас. 1957 ППЛ выведзены з падпарадкавання МУС і падначалены Мінву юстыцыі СССР.
    І.М.Кузняцоў.
    ПАПРАЎЧАЯ КАЛбНІЯ, адзін з відаў папраўчых устаноў, дзе адбываюць пакаранне, перавыхоўваюцца і вьшраўляюцца паўналетнія асуджаныя судамі Рэспублікі Беларусь да пазбаўлення волі. П.п.к. падзяляюцца на калоніі агульнага, узмоцненага, строгага і асаблівага рэжыму і калонііпаселішчы. Від калоніі вызначаеіша ў прыгаворы суда і замену яго ў час адбыцця пакарання можа рабіць толькі суд у прадугледжаных законам выпадках. У калоніях розных відаў для асуджаных устанаўліваюцца розныя ўмовы ўтрымання ў залежнасці ад існуючага ў іх рэжыму. Гэтыя ўмовы могуць змяняцца ў бок змякчэння і ўзмацнення жорсткасці ў адпаведнасці з паводзінамі асуджаных.
    Э.І.Кузьмянкова
    ПАПРАЎЧЫЯ РАБбтЫ без пазбаўлення волі, від крымін. пакарання і адм. спагнання ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь. Назначаецца судом (суддзёй) адпаведна на тэрміны ад 2 месяцаў да 2 гадоў і ад 15 сутак да 2 месяцаў. Адбываюцца па месцы работы або ў інш. месцах у раёне жыхарства асуджанага з утрыманнем да 20% заробку ў даход дзяржавы. Асобам, якія прызнаны непрацаздольнымі, суд можа замяніць П.р. на штраф. У вьшадку злоснага ўхілення асуджанага ад адбыцця П.р. суд можа замяніць іх неадбыты тэрмін на пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
    ПАПРАЎЧЫЯ ЎСТАНОВЫ. дзяржаўныя ўстановы, дзе адбываюць пакаранне асуджаныя да пазбаўлення волі. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае сістэму П.у., якая ўключае папраўчыя калоніі, турмы (для дарослых), выхаваўчыя калоніі (для непаўналетніх), лячэбныя П.ў. Следчыя ізалятары выконваюць функныі П.у. у адносінах да асуджаных да пазбаўлення волі, якія пакінуты там для выканання работ па гасп. абслугоўванні. Від П.у., у якіх асуджаны павінен адбываць пакаранне, вызначаецца ў прыгаворы суда з улікам характару цяжкасці злачынства, ступені грамадскай небяспекі і асобы злачынца. Наяўнасць розных П.у., якія адрозніваюцца рэжымам і ўмовамі ўтрымання, дазваляе дыферэнцыравана падыходзіць
    да выканання прыгавору аб асуджэнні да пазбаўлення волі і перавыхавання кожнай катэгорыі асуджаных.
    Э. I. Кузьмянкова.
    «ПАПРОСТУ» («Poprostu»), двухтыднёвая літ.грамадская газета прагрэс. польскай інтэлігенцыі студэнцкая лявіца «Фронт», што была пад уплывам КПЗБ. Выдавалася з 5.8.1935 да 20.3.1936 у Вільні на польск. мове. Выкрывала фашызм, выступала за стварэнне адзінага антыфаш. нар. фронту, у абарону палітвязняў, патрабавала амністыі для іх. Інфармавала пра дзейнасць нар. франтоў у Францыі, Іспаніі, забастоўкі на прадпрыемствах Ліды, Вільні, інш. гарадоў Зах. Беларусі. 3 №7 ад 5.11.1935 друкавала «Беларускую калонку» пад назвай «Беларусы пра сябе» (рэдактар М.Танк). У газеце друкаваліся польск. і бел. пісьменнікі і публіцысты ГДэмбінскі, С.Ендрыхоўскі, Е.Путрамант, В.Васілеўская, К.Петрусевіч, М.Танк, М.Васілёк і інш. Выйшла 16 нумароў, з іх 6 канфіскаваны. Закрыта польск. ўладамі. С.В.Говін. ПАПРбцКІ Францішак (10.6.1723 — пасля 2.7.1805), выдавец, перакладчык, гісторык. Родам з Беларусі. Др філасофіі (1758). Вучыўся ў Полацкім, Слуцкім, Нясвіжскім, Гродзенскім і Варшаўскім езуіцкіх калегіумах. У 1753—56 выкладаў у Варшаве, з 1757 у Віленскай езуіцкай акадэміі. У 1760 узначаліў віленскую акад. друкарню, у якой у 1760—62 выдаваў і рэдагаваў «Кур’ер Літэўскі», у 1763 — Калегіум Нобіліум у Вільні. 3 1765 рэктар Ковенскага калегіума, у 1768—73 пракуратар Літ. правінцыі езуітаў. Пасля роспуску ордэна прэлат інфлянцкі, канонік ловіцкі. Надрукаваў гіст; працу К.Галоўкі «Айчынныя звесткі пра Польшчу і ВКЛ» (1753). Выдаў падручнік па геаграфіі «Еўропа, першая з частак свету апісаная» (1754), гіст. працы «Гісторыя прэтэндэнтаў Кароны Англійскай» (1758), «Звесткі пра Курляндскае і Земгальскае княства...» (1759), «Найбольш значныя войны...» (1763). Прадоўжыў пачатае Я.А.Пашакоўскім выданне на польскай мове віленскіх «Палітычных каляндарыкаў» (1758—71), дзе друкаваў звесткі па гісторыі, астраноміі, геаграфіі і фізіцы. Пераклаў на польскую мову працу Ф.Рэната «Навука пра рыцарскую справу» (1776), да якой дадаў 2і том з апісаннем войнаў Рэчы Паспалітай; кнігу К.Нанота «Памылкі Вальтэра» (1780, перавыдадзена ў Нясвіжы ў 1781). Прытрымліваўся поглядаў памяркоўнага крыла асветнікаў. А.В.Мальдзіс. ПАПСКАЯ АКАДЭМІЯ НАВЎК. вышэйшая навук. ўстанова Ватыкана. Засн. ў 1603 у Рыме пад Назвай Academia dei Lincei (Акадэмія Рысяў — рысь была яе сімвалам). Адноўлена ў 1847 папам Піем IX як папская акадэмія; у 1870 падзялілася на папскую акадэмію і Нац. акадэмію Рысяў (найвыш. навук. ўстанова Італіі). У 1887 пашырана папам Львом XIII, у 1922 атрымала