Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПАРА СІЛ, дзве роўныя па модулі і процілеглыя па напрамку паралельныя сілы, прыкладзеныя да аднаго цела. Утварае вярчальнае дзеянне, якое характарызуецца момантам П.с. (гл. Момант сілы), і не мае раўнадзейнай. Адлегласць паміж лініямі дзеяння сіл наз. плячом сілы. Сістэма П.с., прыкладзеных да аднаго цела, мех. эквівалентная адной П.с., момант якой роўны геам. суме момантаў гэтых сіл.
ПАРААЛІМПІЙСКІЯ ГЎЛЬНІ (ад пара... + алімпійскія гульні), міжнародныя комплексныя спарт. спаборніцтвы спартсменаўінвалідаў. Праводзяцца з 1960, у адзін год з Алімп. гульнямі, пры падтрымцы Міжнар. алімп. камітэта. Міжнар. Параалімп. кт створаны ў 1960; Параалімп. кт Беларусі —у 1996, аб’ядноўвае 5 федэрацый інваспорту (па зроку, слыху, з парушэннямі функцый апорнарухальнага апарату, інвалідаўкалясачнікаў і танцаў на калясках), больш за 25 клубаў спартсменаўінвалідаў. Нац. каманда Беларусі прыняла ўдзел у X П.г. (1996, г. Атланта, ЗША), выступіла ў 5 з 18 відаў спорту, заняла 2е агульнакаманднае месца. Чэмпіёнамі X П.г. сталі І.Леанцюк (скачкі ў даўжыню), Т.Сівакова (штурханне ядра), А.Шэпель (скачкі ў вышыню). Ha XI П. г. (2000, г. Сідней, Аўстралія) каманда Беларусі (25 спартсменаў) заваявала 5 залатых, 8 сярэбраных і 10 бронз. медалёў. Чэмпіёнамі сталі А.Данілік і І.Фядотава (веласпорт), Р.Макараў (плаванне), Р.Сівіцкі (скачкі ў вышыню), В.Шулякоўская (бег на 200 м).
ПАРААМІНАБЕНЗбЙНАЯ КІСЛАТА, в і т а м і н Нь роставы фактар многіх мікраарганізмаў, у т.л. насельнікаў кішэчніка жывёл і чалавека, якія сінтэзуюць з яе фоліевую кіслату.
Бясколернае крышт. рэчыва, дрэнна раствараецца ў вадзе, добра ў спірце. Спрыяе сінтэзу РНК і ДНК, уплывае на абмен некат. біягенных амінаў. Антымікробнае ўздзеянне сульфаніламідных прэпаратаў заснавана на і> здольнасці (зза структурнага падабенства з П.к.) парушаць сінтэз фоліевай кты, Этылавы (анестэзін) і дыэтыламінаэтылавы (навакаін) эфіры П.к. выкарыстоўваюць у медыцыне. На П.к. багатыя печань, ныркі, сэрца, дрожджы. С. С.Ермакова. ПАРАБАЛА (ад грэч. parabole), геаметрычнае месца пунктаў М плоскасці, адлегласці k і 1 якіх ад пэўнага пункта F (фокуса) і ад дадзенай прамой ДД' (дырэктрысы) адпаведна роўныя паміж сабой; адно з канічных сячэнняў.
Прамая, якая праходзіць праз фокус перпендыкулярна да дырэктрысы, наз. воссю ГІ., пункт перасячэння П. з воссю — яе вяршыняй. Пры ўмове, што вось П. паралельная восі ОХ і вяршыня П. супадае з пачаткам каардынат, ураўненне П. мае выгляд: у2 = 2 рх, дзе р — адлегласць ад фокуса да дырэктрысы. П. — лінія 2га парадку. Калі ў фокусе П, знаходзіцца крыніца святла (радыёхваль), то
пасля адбіцця ад П. прамяні ўтвараюць паралельны пучок (гэта ўласцівасць выкарыстоўваецца ў пражэктарах і парабалічных антэнах).
ПАРАБАЛІЧНАЕ ЛЮСТЭРКА. крывалінейнае люстэрка, адбівальная паверхня якога мае форму парабалоіда вярчэння ці парабалічнага цыліндра.
ПАРАБАЛІЧНАЯ АНТЭНА, від люстраной антэны, у якой для факусіроўкі эл.магн. энергіі ў пэўным напрамку выкарыстоўваецца парабалічнае люстэрка.
ПАРАБАЛІЧНАЯ СКОРАСЦЬ, мінімальная скорасць, якую трэба надаць целу (напр., касм. апарату) для пераадолення ім гравітацыйнага прыцягнення інш. цела (напр., Зямлі) і аддалення ад яго па парабалічнай арбіце. Памяншаеца з павелічэннем адлегласці ад цела, што прыцягвае. Пры скорасці, меншай за П.с., цела рухаецца па эліпсе; пры скорасці, большай за П.с., — па гіпербале. П.с. цела каля паверхні нябеснага цела наз. другой касмічнай скорасцю; каля паверхні Зямлі роўная 11,2 км/с.
ПАРАБАЛІЧНЫ ЦЫЛІНДР. лінейчастая цыліндрычная паверхня, накіроўная лінія якой — парабала. Кананічнае ўраўненне П.ц у2 = 2 рх.
Парабалгіны
ЦЫЛІНДр.
ПАРАБАЛОІД, незамкнутая нецэнтральная паверхня другога парадку. Асн. віды — эліптычны і гіпербалічны П.
Лініі перасячэнмя гіпербалічнага П. з лю
бымі магчымымі плоскасцямі — парабалы, гіпербалы і прамыя. Праз любы пункт такога П. праходзяць 2 прамалінейныя ўтваральныя (гл. Лінейчастая паверхня). Лініямі перасячэння эліптычнага П. з плоскасцямі з’яўляюцца эліпсы ці парабалы. Асобны выпадак такога П. — П. вярчэння, які можна атрымаць вярчэннем парабалы вакол яе восі.
ПАРАБІЁЗ (ад пара... + ...біёз), 1) рэакцыя ўзбудлівай тканкі (нерва, мышцы) на ўздзеянне раздражняльнікаў, якая характарызуецца нізкай лабільнасцю і немагчымасцю правядзення зададзенага рытму раздражнення. Mae некалькі фаз: правізарную, або ўраўняльную — здольнасць нерва (мышцы) да правядзення рытмічных імпульсаў аднолькава зніжана для раздражнення любой сілы; парадаксальную — моцныя раздражненні не перадаюцца праз зменены ўчастак нерва, а слабыя здольны выклікаць значныя скарачэнні мышцы; тармазную — нерв страчвае здольнасць да правядзення ўбуджэння. П. — з’ява абарачальная, але ўзмацненне шкоднага фактару прыводзіць да неабарачальных парушэнняў жыццядзейнасці і смерці. 2) Штучнае злучэнне 2 арганізмаў праз крывяносную сістэму або праз зрошчванне іх тканак для вывучэння ўзаемнага ўплыву. А.С.Леанцюк. ПАРАБІЯСФЁРА (ад пара... + біясфера), слаі атмасферы паміж 6—7м і 60—80м км над паверхняй Зямлі, куды жывыя арганізмы трапляюць вьшадкова і могуць часова існаваць, але не ў стане нармальна жыць і размнажацца; верхні аналаг гіпабіясферы. Да П. адносяць таксама населеныя касм. апараты, якія знаходзяцца на арбітах над Зямлёй.
ПАРАБКІ, парубцы, 1) адна з разнавіднасцей чэлядзі нявольнай (дворнай) у ВКЛ у 14—16 ст. 2) Некваліфікаваныя ці малакваліфікаваныя наёмныя работнікі на Беларусі, Украіне і ў Літве ў 18 ст. — 1850х г. Пераважна найбяднейшыя сяляне, якія не мелі зямельнага надзелу (бабылі) і працавалі па найме ў заможных сялян і феадалаў у с.г. вытворчасці. Наёмная праца П. часцей выкарыстоўвалася ў зах. і цэнтр. паветах Беларусі. У 1859 у бел. паветах Гродзенскай, Віленскай, Мінскай губ. пераважная большасць П. была кутнікамі, якія абслугоўвалі гаспадарку заможных сялян. Больш шырока П. як наёмную рабочую сілу скарыстоўвалі на дзярж. землях. П. не мелі ці амаль не мелі сваіх сродкаў вытвсці, былі заняты пера
ПАРАВЫ 77
важна ў сферы таварнай вытвсці, крыніцай іх існавання з’яўлялася праца па найме. П. перыяду позняга феадалізму — пераходны сац. тьш ад феад.залежнага селяніна да пралетарыя. 3) Наёмныя рабочыя эпохі капіталізму, частка с.г. пралетарыяту, пераважна з надзелам. Пасля сялянскай рэформы 1861 у Рас. імперыі, у т.л. на Беларусі, катэгорыя П. фарміравалася за кошт дарэформенных наёмных с.г. работнікаў, дваровых людзей; каланістаў, збяднелага сялянства і сем’яў пастаянных (гадавых) с.г. наёмных рабочых. Да пач. 20 ст. на Беларўсі было прыкладна 130 тыс. П., у 1913 — каля 200 тыс. У СССР парабкоўства было ліквідавана ў выніку калектывізацьіі сельскай гаспадаркі.
В.П.Панюціч.
ПАРАВАЯ МАІПЫНА, цеплавы рухавік, у якім энергія сціснутай пары пераўтвараецца ў мех. энергію (у зваротнапаступальны рух поршня ў цыліндры). Выкарыстоўвалася на фках і здах, электрастанцыях, паравозах, параходах, лакамабілях, у сельскай гаспадарцы і інш.
Схема паравой машыны: 1 — цылівдр; 2 — поршань; 3 — паўзун; 4 — махавік, 5 — каленчаты вал; 6 — залатнік.
Праект П.м. распрацаваў у 1763 1Л.Палзуноў (пабудавана ў 1766). П.м. з цыліндрам падвойнага дзеяння вынайшаў у 1784 Дж. Уат, выкарыстаўшы для пераўтварэння прамалінейнага руху ў вярчальны спец. механізм — інеерсар. Да канца 19 ст. П.м. была практычна адзіным пашыраным рухавіком у прамсці і на транспарце. Мела добрыя цягавыя характарыстыкі, дапускала вял. перагрузкі і рэверсаванне, была надзейнай і простай. Магутнасць да 15 МВт, ккдз да 20—25%. Асн. недахоп — нізкая эканамічнасць, зза чаго ў 1й пал. 20 ст. вытвсць П.м. спынена.
ПАРАВАЯ ТУРБІНА, цеплавы рухавік, у якім цеплавая энергія вадзяной пары пераўтвараецца ў кінетычную энергію, a
потым у мех. работу вярчальнга вала. З’яўляецца асн. рухавіком для прывода электрагенератараў на цеплавых электрастанцыях, выкарыстоўваецца таксама для прыводу цэнтрабежных паветрадувак, кампрэсараў, помпаў.
Бываюць актыўныя турбіны, рэактыўныя турбіны і камбінаваныя, стацыянарныя (на ЦЭС) і транспартныя (на суднах, лакаматывах); адна і мнагакорпусныя (звычайна не больш як 4 корпусы), аднавальныя (валы ўсіх карпусоў на адной восі) і з паралельным размяшчэннем 2—3 валоў. Да стацыянарных П.т. адносяцца кандэнсацыйныя (рабочы цыкл заканчваецца кавдэнсацыяй пары, a кандэнсат вяртаецца ў паравы кацёл), цеплафікацыйныя (для адначасовага атрымання эл. і цеплавой энергіі — турбіны з рэгулюемым адборам пары або з проціціскам) і інш. Амаль усе П.т. многаступеньчатыя — расшырэнне пары ад пачатковага да канчатковага ціску і пераўтварэнне яго цеплавой энергіі ў мех. работу адбываецца ў шэрагу паслядоўна размешчаных ступеняў. П.т. складаецца са статара, аснашчанага накіроўнымі апаратамі (сопламі), і ротара з дыскамі, на якіх замацаваны рабочыя лапаткі. П.т. эканамічныя, быстраходныя, простыя ў эксплуатацыі. Магутнасць да 1200 МВт і больш, частата вярчэння ротара ад 3000 аб/мін (у стацыянарных) да 30 000 і больш (у турбін невял. магутнасці). П.т. прамысл. значэння стварылі ЧА.Ларсанс (1884) і швед. вынаходнік К.Г.ПЛаваль (1889).
На Беларусі самыя магутныя П.т. (300 МВт) устаноўлены на Лукомскай ДРЭС.
ПАРАВОЕ АЦЯПЛЁННЕ, від цэнтральнага ацяплення памяшканняў сухой насычанай парай, якая падаеіша па параправодах ад паравога катла ў ацяпляльныя прылады. Адрозніваюць вакуумпаравыя (ціск пары ніжэйшы за атмасферны), нізкага (ціск да 0,17 МПа) і высокага (больш за 0,17 МПа) ціску сістэмы П.а., якія бываюць 1 і 2трубныя. П.а. забяспечвае хуткае награванне памяшканняў, але па сан.гігіенічных якасцях саступае вадзяному. Асн. недахоп — высокая тра пары (100 °C і вышэй). Выкарыстоўваецца ў грамадскіх, камунальнабыт. і прамысл. памяшканнях.
ПАРАВбЗ, лакаматьгў, які прыводзіцца ў рух парасілавой устаноўкай. Складаецца з паравога катла, дзе награваннем вады атрымліваецца пара, паравой машыны, у якой энергія пары пераўтвараецца ў зваротнапаступальны рух пор
Схема паравой турбіны: 1 — паравы кацёл, 2 — параперагравальнік; 3 — турбіна высокага ціску; 4 — турбіна нізкага ціску; 5 — кандэнсатар; 6 — эканамайзер.
шня, экіпажнай часткі (рама з колавымі парамі) і тэндэра, у якім размяшчаюцца запасы вады, паліва і змазкі.