Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Я.І.Аношка.
ПАРАГЕНЕРАТАР, цеплаабменнік для атрымання вадзяной пары з ціскам, вышэйшым за атмасферны, шляхам нагрэву вады цепланосьбітам, які паступае
ПАРАД 81
ад ядз. рэактара. Выкарыстоўваецца на атамнай электрастанцыі з водавадзянымі энергет. рэактарамі і інш. Раней П. наз. паравы кацёл.
ПАРАГРАФ (лац. paragraphus ад грэч. paragraphos), частка тэксту ўнутры раздзела, якая мае самаст. значэнне і пазначана звычайна знакам § і парадкавым нумарам, а таксама сам гэты знак.
ПАРАГРЬШбЗНАЯ ІНФЁКЦЫЯ, парагрып, вострае інфекцыйнае захворванне чалавека, якое характарызуецца запаленнем дыхальных шляхоў, пераважна гартані. Выклікаецііа РНКзмяшчальным вірусам. Найчасцей хварэюць дзеці. Заражэнне паветранакропельным шляхам. Прыкметы: катаральныя з’явы (кашаль, асіпласць голасу, слізістыя выдзяленні з носа), павышэнне тры цела; ларынгіт з магчымым развіццём несапраўднага крупу ці ларынгатрахеіту; гаўклівы кашаль, задышка. Ускладненні: пнеўманія, запаленне сярэдняга вуха і прыдаткавых пазух носа. Лячэнне тэрапеўтьганае. А.А.Астапаў.
ПАРАД (франц. parade ад лац. раго літар. рыхтую), 1) урачысты агляд войск, які праводзіцца ў азнаменаванне дзярж.
свят, часам пасля заканчэння вучэнняў (манеўраў). Гіст. значэнне мелі П. ў Маскве 7.11.1941 у час Маскоўскай бітвы 1941—42, Парад Перамогі 24.6.1945 і інш. П. войск, а таксама Лартызанскі парад 1944 у Мінску. 2) Урачыстае шэсце аргцый, калектываў (напр., фізкультурны П.). 3) У цырку і тэатры — агульны выхад на сцэну (арэну) усіх удзельнікаў у пачатку ці ў канцы паказу. 4) Свята, урачыстасць; святочнае ўбранне.
ПАРАД ПЕРАМбГІ, парад войск, які адбыўся ў Маскве на Краснай пл. 24.6.1945 у азнаменаванне перамогі над фаш. Германіяй у Вял. Айч. вайне. У ім удзельнічалі зводныя палкі франтоў, ВМФ, Наркамата абароны, ваен.навуч. устаноў часці Маскоўскага гарнізона. Парад прымаў нам. Вярх. Галоўнакаманд. Маршал Сав. Саюза Г.К^гаў камандаваў парадам Маршал Сав. Саюза К.К.Ракасоўскі. У час урачыстага маршу наперадзе везлі Сцяг Перамогі, за ім ішлі зводныя палкі 10 франтоў (у парадку іх размяшчэння на тэатры ваен. дзеянняў пад канец вайны — з Пн на Пд). Зводныя палкі былі ўкамплектаваны радавымі, сяржантамі і афшэрамі розных родаў войск (у кожным палку
больш за 1 тыс. чал.), якія праявілі сябе ў баях і мелі баявыя ордэны. Сцяганосцы з асістэнтамі неслі баявыя сцягі злучэнняў і часцей, што найб. вызначыліся ў ходзе вайны. Замыкаючым быў зводны полк маракоў і марскіх пехацінцаў. Удзельнічаў таксама зводны ваен. аркестр. Зводнымі палкамі франтоў, што вызвалялі тэр. Беларусі, камавдавалі І.Х.Баграмян, В.Д.Сакалоўскі, А.М.Васілеўскі, К.П.Трубнікаў. У складзе палка 1га Бел. фронту знаходзілася калона прадстаўнікоў Войска Польскага на чале з У.В.Корчыцам. У П.П. удзельнічалі сотні беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, у т.л. двойчы Героі Сав. Саюза П.Я.Галавачоў, І.І.Гусакоўскі, І.І.Якубоўскі, Героі Сав. Саюза С.А.Красоўскі, Ф.І.Перхаровіч і інш.
Літ:. Д р о з д о в Г.М., Р я б к о Е.Н. Парад Победы. М., 1985.
І.ЕДаронін, М.Я.Зайцаў.
«ПАРАД ПЛАНЕТ», уяўнае збліжэнне планет па прамяні зроку. Бачны з Зямлі, калі здаецца, што большасць планет знаходзяцца блізка адна да адной (напр., у адным задыякальным сузор’і);
Ваенны парад на плошчы Незалежнасці ў Мінску. 1997.
Парад Перамогі ў Маскве на Краснай плошчы 24.6.1945.
82 ПАРАДАК
на самай справе планеты аддалены адна ад адной на вял. адлегласці. Адбываецца прыблізна 1 раз у некалькі гадоў. He аказвае адчувальнага гравітацыйнага ўздзеяння на Зямлю з прычыны малой агульнай масы планет у параўнанні з масай Сонца. Апошні «П.п.» адбыўся 6.4—17.5.2000, калі Марс, Юпітэр, Меркурый, Сатурн, Сонца і Венера знаходзіліся блізка па прамяні зроку (з прычыны блізкага вуглавога размяшчэння планет ад Сонца, гэта з’ява практычна не назіралася). АЛШымбалёў.
ПАРАДАК у б і я л о г і і, адна з асноўных таксанамічных катэгорый у батаніцы і бактэрыял. наменклатуры, прамежкавая паміж сямействам і класам. Лац. назву атрымліваюць пры дабаўленні канчатка ales да асновы назвы аднаго з сям. (напр., сям. Urticaceae, а П. — Urticales). У П. аб’ядноўваюць філагенетычна роднасныя сям. ад 1 да 25, буйныя — часам падзяляюць на падпарадкі. Роднасныя П. аб’ядноўваюць у кл., пры гэтым прамежкавымі рангамі таксонаў будуць надпарадак і падклас. У заал. сістэматыцы П. адпавядае атрад. Р.Г.Заяц.
ПАРАДАК у м а т э м а т ы ц ы, лікавая характарыстьжа матэм. аб’ектаў.
П. алгебраічнай крывой — найб. ступень членаў мнагаскладу, які апісвае дадзеную крывую. Напр., эліпс г/а2 + у*/Ь*= = 1 — крывая 2га парадку. П. бясконца малой велічыні а адносна бясконца малой велічыні b — лік л, пры якім існуе канечны ліміт Lim(a/y), адрозны ад 0. Аналагічна вызначаецца П. бясконца вялікіх велічынь. П. вытворнай — лік дыферэнцаванняў функцыі для атрымання зададзенай вытворнай (гл. Дыферэнцыяльнае злічэннё). Аналагічна вызначаецца П. дыферэнцыяла. П. дыферэнцыяльнага ўраўнення — найвышэйшы П. вытворнай, якая ўваходзіць у дадзенае ўраўненне. П. набліжэнн я — П. хібнасці набліжэння пераменнай велічыні адносна інш. пераменнай, паводзіны якой лічацца вядомымі.
Калі пры вылічэннях (даследаваннях) у матэм. выразах адкідваюцца ўсе ступені якойн. велічыні, пачынаючы з п + 1, то г. зн., што вылічэнні (даследаванні) вядуцца з дакладнасцю да велічынь лга П. Напр., пры даследаваннях ваганняў струны адкідваюць велічьші, якія маюць 2 і больш высокія ступені выгіну (лінеарызацыя задачы). Пры запісе вынікаў вымярэння фіз. велічынь лічаць, што велічыня мае П. 10", калі яе значэнне змяшчаецца ў межах ад 0,5 • •10" да 5 • 10".
ПАРАДАК РЭАКЦЫІ па дадзеным рэчыве, паказчык ступені пры канцэнтрацыі гэтага рэчыва ў кінетычным ураўненні рэакцыі (ураўненне, якое звязвае скорасць рэакцыі з канцэнтрацыяй рэчываў, што ўзаемадзейнічаюць).
Паводле дзейных мас закону, скорасць v простай (аднастадыйнай) рэакцыі тыпу 4^ + пвВ + рС+ qD роўная: v = k С ^ С fy,
дзе САіСв — канцэнтрацыі рэчываў A і В, і — канстанта скорасці рэакцыі, », і лв — асобныя П.р. (па рэчывах A і В адпаведна). Для простай гамагеннай рэакцыі асобныя П.р. адпавядаюць стэхіяметрычным каэф. рэчыва ва ўраўненні хім. рэакцыі. Агульны (сумарны) П.р. роўны суме П.р. па ўсіх рэчывах, канцэнтрацыі якіх уваходзяць у кінетычнае ўраўненне: дая простых рэакпый П.р. — цэлы лік (1,2 ці 3), для складаных (напр., паралельных, паслядоўных) рэакцый звычайна не супадае з сумай стэхіяметрычных каэф. (можа бьшь дробным і нават адмоўным лікам). П.р. залежыць ад механізму рэакцыі і ўмоў, у якіх яна адбываецца (можа змяняцца пры змене тры і ціску), і вызначаецца эксперыментальна. Гл. таксама Кінетыка хімічная.
ПАРАДАК СЛОЎ, лінейная паслядоўнасць кампанентаў сказа, якая мае сэнсавае, граматычнае (сінтаксічнае) і стылістычнае значэнне. Залежыць ад структуры сказа, спосабаў выражэння яго членаў, стылістычнай афарбоўкі і семантычнага напаўнення сказа, а таксама сувязі яго з інш. сказамі ў тэксце. Бел. мове ўласцівы адносна свабодны П.с.: кожны член сказа не мае строга вызначанага сталага і нязменнага Meena. П.с. у сказе можа быць звычайны і адваротны.
Пры звычайным П.с. дзейнік стаіць перад выказнікам, дапасаванае азначэнне — перад словам, што паясняецца, недапасаванае — пасля яго; прамое дапаўненне — пасля слова, якое ім кіруе; акалічнасць спосабу дзеяння, меры і ступені — перад дзеясловамвыказніка.м, часу і месца — перад дзеясловамвыказнікач ці ў пачатку сказа. Пры а д в a р о т н ы м П.с. выказнік размяшчаецца перад дзейнікам. Адваротны П.с., які выкліканы пэўнымі намерамі аўтара і мае функцыянальнастылістычнае і сэнсавае значэнне, называецца інверсіяй. У вершаваных творах П.с. часта абумоўлены патрабаваннямі рытму і рыфмы, у гутарковай мове — заканамернасцямі пабудовы дыялогу, сітуацыяй, калі на першае месца выносіцца інфармацыйна найб. значны сінтаксічны кампанент: «Фармальна вы маеце рацыю». — «Не фармальна, а фактычна яно так».
Літ:. Ковтунова Н.Н. Современный русскнй язык: Порядок слов н актуальное члененне предложення. М., 1976; Я ў н е в і ч М.С., С ц я ц к о П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. 3 выд. Мн., 1987. П.У.Сцяцко.
ПАРАДАНТбЗ [ад пара... + грэч. odus (odontos) зуб], амфадантоз, п і я рэя альреалярная, хранічная хвароба парадонту — тканак, якія акружаюць зуб (дзясна, альвеалярная косць, зубная звязка); дыстрафічны працэс з рассысаннем касцявой тканкі ямак альвеалярных адросткаў і запаленнем сківіц. Узнікае ад парушэння нерв. рэгуляцыі працэсаў абмену рэчываў у тканках парадонту часта пры гіпавітамінозах, недахопе мінер. солей, мікраэлементаў, недастатковым доглядзе ротавай поласці, адкладанні зубнога каменю, падагры, цукр. дыябеце. Прыкметы: прыпухласць, пачырваненне дзяснаў і адслаенне іх ад зубоў, крывацёк, хістанне і выпадзенне зубоў. У запушчанай стадыі — гінгівіт, утвараюцца кішэнепадобныя ўпадзіны з гноем. Лячэнне комплекснае: вьшаленне зубнога каменю, агуль
наўмацавальньм і процізапаленчыя сродкі, фізіятэрапія.
ПАРАДЖАНАЎ Сяргей Іосіфавіч (9.1.1924, Тбілісі — 20.7.1990), кінарэжысёр. Нар. арт. Украіны (1990). Нар. арт. Арменіі (1990). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1951). Працаваў на Украіне, у Грузіі, Арменіі. Выкарыстанне міфал. і легендарных матываў, фальклорная паэтыка, сімволіка прасторы і колеру, спалучэнне традыцый розных нац. мастацтваў у адзінай вобразнай сістэме выявіліся ў фільмах «Цені забытых продкаў» (1966, паводле твораў М.Кацюбінскага), «Колер граната» (1969, на падставе біяграфіі і паэзіі СаятНава; сцэнарый П.), «Легенда пра Сурамскую крэпасць» (1984), «АшыкКерыб» (1988, абодва з Д.І.Абашыдзе). Сярод інш. фільмаў: «Наталля Ужвій» (1957), «Украінская рапсодыя» (1961), «Думка» (1966), «Арабескі на тэмы Пірасмані» (1985). Аўтар арыгінальных калажаў і пластычных кампазіцый. Падвяргаўся ганенням з боку афіц. улад, двойчы быў у зняволенні па сфабрыкаваньіх абвінавачваннях. Г.В.Ратнікаў.
ПАРАДКАВЫ НУМАР хімічнага элемента, тое, што Ьтамны нумар.
ПАРАДНЁНЫЯ ГАРАДЬІ, гарадыпабрацімы, гарады розных краін, якія маюць пагадненні аб пабрацімстве і супрацоўніцтве ў эканам., культ., гуманітарнай сферах, праводзяць сярод насельніцтва дзейнасць па ўмацаванні даверу, узаемаразумення, па абмене вопьггам гар. самакіравання, камунальнага гаспадарання і інш. Пачагак руху П.г. ітакладзены ў гады 2й сусв. вайны: у 1942 два гарады, якія асабліва пацярпелі ад яе наступстваў, — Ковентры (Вялікабрытанія) і Сгалінград (СССР) — прынялі рашэнне ўстанавіць дружалюбныя адносіны з мэтай развіцця супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту сваіх грамадзян. У канцы 1950х г. рух параднення гарадоў атрымаў міжнар. прызнанне і афіц. статус. У крас. 1957 у франц. г. ЭкслеБен на ўстаноўчым кангрэсе заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў (СФПГ). У адпаведнасці са Статугам Федэрацыі асн. мэта руху — развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і паліт. сістэмы. Вышэйшы орган СФПГ — Ген. асамблея, раз у 3 гады склікаюцца кангрэсы, бягучую работу каардынуе Выканаўчы савет. У складзе СФПГ дзейнічаюць спецыялізаваныя грамадскія аргцыі: Сусветны сакратарыят моладзі гарадоўпабрацімаў, «Добраахвотнікі супрацоўнііггва» і інш. Па ініцыятыве СФПГ з 1963 апошняя нядзеля красавіка адзначаецца як Сусв. дзень П.г. 3 1967 калект. членам СФПГ стала Асаііыяцыя па сувязях сав. і замежных гарадоў, створаная ў СССР у 1964. Пры садзейнічанні Асацыяцыі 289 гарадоў б. СССР сталі пабрацімамі 530 гарадоў у 71 краіне свету. У пач. 1990х г., калі былыя сав. рэспублікі сталі незалежнымі дзяржавамі, Асацыяцыя П.г. СССР набыла новы ста