• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Уплыў паралакса на адлік ціску па барометры.
    Сутачны паралакс свяціла (ZOMT): Т — цэнтр Зямлі; О — пункт назірання на паверхні Зямлі; М (М') — цэнтр свяціла; г — радыус Зямлі; ZOM'T — гарызантальны сутачны паралакс.
    Гадавы паралакс.
    вярчэння Зямлі — сутачны, абарачэння Зямлі вакол Сонца — гадавы.
    СутачныП. — вугал паміж напрамкамі на свяціла з цэнтра Зямлі і з пэўнага пункта зямной паверхні (вугал р', пад якім са свяціла М бачны радыус Зямлі г у месцы назірання). Для свяціла, якое знаходзіцца ў зеніце, сугачны П. роўны нулю; для свяціла на гарызонце ён максімальны і наз. гарызантальным П. Па значэнні гарыз. П. свяціла р" можна знайсці адлегласць Д ад цэнтра Зямлі да свяціла: Д = 206265" r/р", дзе г — экватарыяльны радыус Зямлі. Гарыз. П. Сонца роўны 8, 794”, што адпавядае адлегласці ад Зямлі да Сонца 149 597 870 км, якая наз. астранамічнай адзінкай. ГадавыП. — вугал, пад якім са свяціла відаць вял. паўвось зямной арбіты; служыць для вызначэння адлегласцей да зорак. А.А.Шьшбалёў.
    ПАРАЛЕКСІЧНЫ СЛОЎНІК, тып двухмоўнага слоўніка, які ўключае тоесныя па значэнні і блізкія па гучанні словы дзвюх блізкароднасных моў, што характарызуюцца нерэгулярнымі адроз
    86	ПАРАЛЕКСІЯ
    неннямі ў фанетычнай і марфалагічнай структуры, слова і формаўтварэнні, націску (т.зв. паралексы, гл. ў арт. Паралексія). Напр., бел. «шэры» — рус. «серый», «далонь» — «ладонь», «гусь» (ж.р.) — «гусь» (м.р.), «клопат» (ддз. лік) — «хлопоты» (мн. лік) і інш. У П.с. падаюцца толькі тыя словы, якія могуць абумовіць парушэнне літ. нормы адной з блізкароднасных моў. У бел. лексікаграфіі першы слоўнік такога тыпу — «Беларускарускі паралексічны слоўнікдаведнік» (1985), які ўключае толькі паралексы (як дадатковы моўны матэрыял у слоўнік увайшлі міжмоўныя амонімы і паронімы). Л.П.Кунцэвіч.
    ПАРАЛЕКСІЯ, моўная з’ява, якая выяўляецца пры папарным супастаўленні лексічных адзінак дзвюх блізкароднасных моў — паралексаў. Словыпаралексы маюць нерэгулярныя адрозненні ў некат. дэталях формы: грамат. родзе, ліку, націску, словаўтваральных элементах. Вылучаюць паралексьі акцэнталагічныя (бел. «крапіва» — рус. «крапнва»), словаўтваральныя (бел. «пакупнік» — рус. «покупатель»), граматычныя (бел. «боль» м.р. — рус. «боль» ж.р., «каноплі» мн.л. — «конопля» адз.л.), марфалагічныя (бел. «віск» — рус. «внзг»). Існуе група П. змешанага тыпу, якія адрозніваюцца словаўтварэннем і націскам (бел. «радзімка» — рус. «родмнка»), словаўтварэннем і прыналежнасцю да грамат. роду (бел. «цяля» — рус. «теленок»), націскам і прыналежнасцю да грамат. роду (бел. «селядзец» — рус. «селедка») і інш. Даследаванне бел.рус. П. мае асабліва важнае значэнне для распрацоўкі пытанняў культуры бел. мовы ў аспекце двухмоўя. Створаны «Беларускарускі паралексічны слоўнікдаведнік» (1985), які адлюстроўвае разыходжанні ў парадыгмах паралекс.
    Літ:. Мнхневнч А.Е. Паралексы // Русскнй язык. Мн., 1981. Вып. 1; Кунцэв і ч Л.П. Да характарыстыкі беларускарускай паралексіі // Беларуская лінгвістыка. Мн., 1987. Вып. 31. Л.П.Кунцэвіч.
    ПАРАЛЁКСЫ (ад пара... + грэч. lexis слова), тоесныя па значэнні і блізкія па гучанні словы дзвюх блізкароднасных моў. Гл. Паралексія.
    ПАРАЛЕЛАГРАМ (ад грэч. parallelos той, хто ідзе побач + gramma лінія), чатырохвугольнік, стораны якога папарна паралельныя. Выпуклы чатырохвугольнік будзе П. пры адной з наступных умоў: абедзве пары процілеглых старон — парамі роўныя адрэзкі; адна пара старон — роўныя і паралельныя адрэзкі; вуглы пры процілеглых вяршынях роўныя; пункт перасячэння дыяганалей дзеліць кожную з іх папалам. Асобныя віды П.: прамавугольнік (усе вуглы прамыя), ромб (усе стораны роўныя), квадрат (роўнастаронні прамавугольнік).
    Плошча П. роўная здабытку асновы на вышыню.
    ПАРАЛЕЛЕПІПЕД (ад грэч. parallelos той, но ідзе побач + epipedon плоскасць), шасціграннік, процілеглыя грані якога папарна паралельныя; прызма, аснова якой паралелаграм. Усе грані П. — паралелаграмы. П. мае 8 вяршынь, 12 рэбраў; процілеглыя грані роўныя паміж сабой, усе 4 дыяганалі П. перасякаюййа ў 1 пункце і дзеляцца ім папалам. П. наз. прамым, калі яго бакавыя рэбры перпендыкулярньы да плоскасці асновы; прамавугольным, калі П. прамы і асновай служыць прамавугольнік (ці ўсе грані — прамавугольнікі). П., у якога ўсе грані квадраты, наз. кубам. Аб’ём П. роўны здабытку плошчы яго асновы на вышыню.
    ПАРАЛЕЛІЗМ (ад грэч. parallelos той, хто ідзе побач), у біялогіі, п a ралельнае развіццё, п a р a ф і л і я, незалежнае развіццё падобных адзнак у эвалюцыі блізкароднасных груп арганізмаў. У выніку П. другасна набытае падабенства розных груп быццам бы накладваецца на іх падабенства, якое абумоўлена агульнасцю паходжання. Узнікае асобая катэгорыя падабенства органаў і розных відаў — г а м а я л о г і я. П. пашыраны ў філагенезе розных груп арганізмаў. Напр., шляхам П., відаць, развіваліся прыстасаванні да воднага спосабу жыцця ў 3 лініях эвалюцыі ластаногіх (маржы, вушастыя і сапраўдныя цюлені); у розных груп кісцяпёрых рыб развіваліся прыкметы земнаводных; у некалькіх груп зверападобных паўзуноў (тэрапсід)—прыкметы млекакормячых. Прыкметы пакрытанасенных раслін незалежна і паралельна развіваліся ў розных лініях эвалюцыі іх продкаў — праангіяспермаў. Узнікненне П. звязана з захаваннем роднаснымі групамі арганізмаў пэўнай генет. супольнасці і падабенства працэсаў антагенезу і яго рэгуляцыі. У генафондах роднасных відаў заканамерна з’яўляюцца падобныя (гамалагічньм) мутацыі (закон гамалагічных радоў у спадчыннай зменлівасці, які ўстанавіў M.I.Ztae/лаў). П. тлумачыцца падобным напрамкам натуральнага адбору, які дзейнічае на групы продкаў, што разышліся першапачаткова (гл. Дывергенцыя). Часам П. вызначаюць як канвергенцыю блізкароднасных груп. А.М.Петрыкаў.
    ПАРАЛЕЛІЗМ у літаратуры, аднародная сінтаксічнакампазіцыйная пабудова аднатыпных элементаў паэтыкі (з’яў, вобразаў, матываў і інш.), якія супастаўляюцца паміж сабой і размяшчаюцца паралельна ў двух ці трох сумежных сказах, радках, строфах; адна са стылістычных фігур. У некат. сваіх формах П. бывае блізкі да параўнання, але ў адрозненне ад яго не толькі супастаўляе з’явы, а выконвае і кампазіц. функцыю. Здаўна пашыраны ў вуснай нар. творчасці (быліны, песні, прымаўкі, прыказкі), засвоены пісьмовай лрай
    (на ім у многім заснаваны паэт. стыль Бібліі).
    Выдзяляюць П.: псіхалагічны (суаднясенне з’яў чалавечага жыцця са з’явамі прыроды): «Над ракою ў спакою // Зацвітала каліна; Ц У сяле за ракою // Вырастала дзяўчына; // Да зялёнай каліны // Прылятала зязюля; // Да дзяўчыныкаліны // Удаваўся Януля» (Я.Купала. «Над ракою ў спакою...»); сінтаксічны (аднолькавая сінтакс. будова суседніх радкоў); страфічны (аднолькавая сінтакс. будова суседніх строф); адмоўны (адмаўленне падкрэслівае не розніцу, а блізкасць асн. адзінак супастаўляемых з’яў, прадметаў); «Не лясы шумяць, // He дубравы гамоняць, // Плача бацька, маці: // На паход, бач, звоняць» (М.Чарот «Атаман»), Па аналогіі са славеснавобразным, або сінтакс., П. гавораць пра славеснагукавы (алітэрацыя, рыфма), рытмічны (страфа і антыстрафа ў стараж.грэч. лірыцы), кампазіцыйным (паралельныя сюжэтныя лініі ў рамане) П. і інш. ТІ.Шамякіна. ПАРАЛЬЬ ЗЯМНАЯ (ад грэч. parallelos той, хто ідзе побач), п a р a лель геаграфічная, лінія сячэння паверхні зямнога шара плоскасцямі, паралельнымі экватару. Усе пункты, якія ляжаць на адной П.з. маюць аднолькавую геагр. шырату. Мерыдыяны і паралелі ўтвараюць градусную сетку Зямлі.
    ПАРАЛЁЛЬ НЯБЕСНАЯ, с у т а ч ная паралель, малы круг нябеснай сферы, плоскасць якога паралельная плоскасці нябеснага экватара. Уяўляе сабой шлях, які праходзіць пункт нябеснай сферы (за выключэннем полюсаў свету) з прычыны бачнага сутачнага вярчэння сферы вакол восі свету.
    ПАРАЛЁЛЬНАЕ ЗЛУЧ^ННЕ, спосаб злучэння дзвюх ці болей крыніц або прыёмнікаў эл. энергіі, пры якім на ўсе разгалінаванні эл. ланцуга падаецца адно і тое ж напружанне.
    Схема паралельнага мучэння
    Пры П.з. агульны ток раўняецца суме токаў усіх разгалінаваняяў (алгебраічнай пры пастаянным току, вектарнай пры пераменным). Агульная праводнасць G эл. ланцуга з
    актыўнымі
    супраціўленнямі R^..., R^ роўна
    +	, дзе A — агульнае суп
    раціўленне ланцуга. Агульная ёмістасць эл. ланцуга пры П.з. кацдэнсатараў. С = Ц +... + Сп, дзе С, ..., Сп — ёмістасці асобных разгалінаванняў. Пры П.з. індуктыўнасцей Lt,..., La агульная індуктыўнасць L ланцуга вызначаецца формулай:— = ^ + ...+ — . П.з. шырока
    выкарыстоўваецца для сілкавання вял. колькасці прыёмнікаў м. энергіі (эл. лямпаў, награвальных прылад, эл. рухавікоў і інш ). Уключэнне ці выключэнне асобных крьшіц або прыёмпікаў эл. энергіі пры П.з. не парушае работы ўсёй сістэмы.
    ПАРАЛЁЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ, э в a люцыйнае развіццё, тое, што Паралелізм.
    ПАРАМАГНЕТЫЗМ	87
    ПАРАЛЁЛЬНАЯ ПРАЕКЦЫЯ. гл. ў арт. Праекцыя.
    ПАРАЛЁЛЬНЫ ПЕРАНОС. пераўгварэнне прасторы ці яе часткі (напр., пераход ад адной фігуры да другой), пры якім усе пункты зрушваюцца ў адным і тым ж напрамку на адну і тую ж адлегласць.
    Паралельны перанос
    Паралельныя прамыя.
    ПАРАЛЕЛЬНЫЯ ПРАМЫЯ, прамыя, якія ляжаць у адной плоскасці і не перасякаюцца. У эўклідавай геаметрыі ў плоскасці праз усякі пункт, што не ляжыць на дадзенай прамой, праходзіць толькі адна прамая, якая не перасякае дадзеную. У Лабачэўскага геаметрыі ў плоскасці праз пункт С паза дадзенай прамой АВ праходзіць бясконцае мноства прамых, якія не перасякаюць АВ, з іх паралельнымі да АВ наз. толькі 2 — СЕ і CF. Прамая СЕ паралельная да АВ у напрамку ад А да В, калі: пункты В і Е ляжаць па адзін бок ад AC; СЕ не перасякае АВ; усякі прамень унутры вугла АСЕ перасякае АВ. Аналагічна вызначаецца прамая CF, паралельная да АВ у напрамку ад В да А. У рыманавай геаметрыі П.п. не існуе.
    ПАРАЛЕЛЬНЫЯ РЭАКЦЫІ, гл. ў арт. Складаныя рэакцыі.
    ПАРАЛЕЎКбБРЫУМ (Paraleucobryum), род брыевых імхоў сям. дыкранавых. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — П. даў
    галісты (Р. longifolium), занесены ў Чырв. кнігу. Расце на валунах, радзей на пнях у дясах.
    Двухдомныя лістасцябловыя расліны, утвараюць буйныя, белаватазеленаватыя, шчыльныя, мяккія дзярнінкі. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае, даўж. 2—8 см. Лісце серпападобнае, павернутае ў адзін бок, верхавінкавае сабрана ў чубок. Каробачка прамастойная,