• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    А.М.Петрыкаў.
    ПАРАНА (Parana, на мове індзейцаў гуарані — вялікая рака), рака ў Бразіліі, Парагваі і Аргенціне (часткова служыць мяжой паміж імі), другая па велічыні ў Паўд. Амерыцы (пасля р. Амазонка). Даўж. ўласна П. (без эстуарыя) 4380 км, пл. басейна 2663 тыс. км2 (з р. Уругвай 2970 тыс. км2). Утвараецца ад сутокаў рэк РыуГранды і Паранаіба, якія пачынаюцца на Бразільскім пласкагор’і, упадае ў Атлантычны ак. У верхнім цячэнні горная, перасякае лававае плато Парана, утварае парогі і вадаспады (Урубупунга выш. да 12 м, СетыКедас выш. да 33 м). Каля г. Пасадас выходзіць на Лаплацкую нізіну, на Пд ад г. Д’ямантэ знаходзішіа вял. ўнугр. дэльта (даўж. каля 130 км), дзе вылучаюцца рукавы і пратокі. Далей П. зліваецца з р. Уругвай у агульнае вусце і ўтварае адзін з найб. у свеце эстуарыяў — заліў ЛаПлата. Гал. прытокі Тыетэ, Парана
    ПАРАПЕРАГРАВАЛЬНІК 89
    панема, Ігуасу, Уругвай (злева), Парагвай, РыоСалада, Каракаранья (справа). Жыўленне дажджавое. Разводдзе ад студз. да мая (летнія дажджы ў верхняй ч.), другое павышэнне ўзроўню ў чэрв.—жн. (зімовыя дажджы ў ніжняй ч.). Расход вады 17,5 тыс. м3/с (разам з р. Уругвай 23 тыс. м3/с). Цвёрды сцёк каля 150 млн. т/год, яе мугныя воды прыкметныя ў акіяне на працягу 100—150 км ад берага. Суднаходная да г. Пасадас, пры высокай вадзе — да вусця р, Ігуасу, для акіянскіх суднаў да г. Расарыо (640 км ад вусця). Буйныя ГЭС і вадасховішчы — Ітайпу (найб. ў свеце, 12,6 млн. кВт), ІльяСалтэйра, Жупія. Гал. гарады: Пасадас, Карыентэс, СантаФе, Парана, Расарыо (Аргенціна), на ўзбярэжжы ЛаПлаты — БуэнасАйрэс, ЛаПлата (Аргенціна) і Мантэвідэо (Уругвай).
    ПАРАНА (Parana), горад на У Аргенціны. Адм. ц. правінцыі ЭнтрэРыяс. Засн. ў 1730. У 1853—63 сталіца Аргенціны. Каля 300 тыс. ж. (2000). Порт на р. Парана, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.г. раёна (збожжавыя, жывёлагадоўля). Прамсць: харч., гарбарнаабугковая, цэментная. Вытвсць трансп. абсталявання. Рыбалоўства. Унт. Абсерваторыя. Музеі.
    ПАРАНАІБА (Paranaiba), рака ў Бразіліі, правы выток р. Парана. Даўж. каля 900 км. Вытокі ў паўн. адгор’ях гор СерадаКанастра, цячэ ў цэнтр. частцы Бразільскага пласкагор’я ў глыбокай даліне, утварае парогі і вадаспады. Бурныя летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 1500 м3/с. На П. вадасх. Ітумбіяра.
    ПАРАНАМАЗІЯ (ад грэч. пара...+ onoma называю), стылістычны прыём гукавога збліжэння этымалагічна і семантычна розных слоў у сказе ці суседніх сказах. Выкарыстоўваецца для стварэння гукавых эфектаў у паэт. творах («Сінявокі прашчур // Сяброўку юную гукаў // I рэха, быццам камень з прашчы, // У Нёмнаў падала рукаў» — Р.Барадулін), скорагаворках («Патап пакаваў пакупнікам пакупкі ў пакункі»). З’яву П. часта выкарыстоўваюць для большай выразнасці выказвання, стварэння каламбураў, камічных эфектаў: «Людзі трымаюць ордэр так, як трымаюць ордэн» (А.Вярцінскі. «Гнёзды»). Паводле прынцыпа П. нярэдка фармулююцца загалоўкі публіцыстычных артыкулаў і сатыр. твораў: «Фермы і фірмы», «Камбінатар з камбіната». І.К.Германовіч.
    ПАРАНДЖА, фаранджы (араб.), халатападобная накідка для вуліцы ў жанчын мусульманскіх народаў Б. Усходу і Сярэдняй Азіі. Нашэнне П. абумоўлена патрабаваннямі ісламу максімальнага сакрыцця твару і фігуры жанчыны. Mae доўгія несапраўдныя рукавы, замацаваныя канцамі на спіне. Накідваецца на галаву і цалкам скрывае постаць жанчыны; спераду апранаецца чачван — чорная густая валасяная сет
    ка, якая закрывае твар. У некат. інш. мусульм. народаў функцыі П. выконвае чадра.
    ІІАРАНДОЎСКІ (Parandowski) Ян (11.5.1895, г. Львоў, Украіна — 26.9.1978), польскі пісьменнік, гісторык культуры. Скончыў Львоўскі унт (1923). У 1945—48 праф. Люблінскага унта. Друкаваўся з 1913. Аўтар кніг і эсэ пра антычнасць («Міфалогія» і «Эрас на Алімпе», абодва 1924; «Алімпійскі дыск», 1933), белетрызаваных біяграфій «Кароль жыцця» (1930, пра О.Уайльда), «Петрарка» (1956), аўтабіягр. рамана «Неба ў агні» (1936), цыклаў лірычных («Сонечны гадзіннік», 1953) і гіст. («Успаміны і сілуэты», 1960) апавяданняў. Праблемы псіхалогіі творчасці ў кн. эсэ «Алхімія слова» (1951). Яго творчай манеры ўласціва спалучэнне асаблівасцей маст. прозы, стылявой вытанчанасці з дакладнасцю гіст., культуралагічнага, філал. даследавання. Пераклаў прозай «Адысею» Гамера (1953) і інш. Выдаў анталогію «Пісьменнікі свету Міцкевічу» (1962). Дзярж. прэмія Польшчы 1964.
    Тв.: Dziela wybrane. Т. 1—3. Warszawa, 1957; Рус. пер.— йзбранное. М., 1981; Мнфологня: Веровання н легенды греков н рнмлян. М., 1971; Алхтмя слова. Петрарка. Король жмзня. М., 1990; Эрос на Олнмпе. М., 1991.
    Літ.: Studenski W. Alchemik stowa: Rzecz o Janie Parandowskim. Г. 1—2. Opole, 1972—74. С.Дз.Малюковіч. ПАРАНІМІЯ, моўная з’ява, якая выяўляецца пры гукавым і марфемным падабенстве слоў, што адрозніваюцца сваімі значэннямі (п а р о н і м а ў). Напр., «чарнець» — «чарніць», «царьша» — «царэўна», «абагульніць» — «абагуліць»). Паронімы — пераважна аднакарэнныя словы, якія маюць марфемнае і гукавое падабенства, але выражаюць розныя сэнсавыя паняцці: «адрасат» (той, каму адрасавана паштовае адпраўленне) — «адрасант» (той, хто пасылае паштовае адпраўленне). Паранімічныя адносіны найчасцей узнікаюць паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей — дзеясловамі. Значэнні паронімаў не супадаюць. Кожны з паронімаў з’яўляецца функцыянальна самастойным, можа мець сінонімы і антонімы, ніколі не можа бьшь заменены ў тэксце інш. кампанентам паранімічнай пары без парушэння сэнсу выказвання. У шырокім значэнні паронімы — усе блізкія па гучанні словы незалежна ад іх значэння, марфал. будовы і інш. («амплуа» — «ампула», «камічны» — «касмічны»). П. трэба адрозніваць ад паранамазіі.
    Літ:. Ш у б а П.П. Міжмоўная беларускаруская аманімія і паранімія // Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў. Мн., 1982.
    Л.П.Кунцэвіч. ПАРАНОЙЯ, разумовае р а с стройства, хранічны псіхоз з пастаянным сістэматызаваным трызненнем пры адсутнасці наяўных прыкмет зніжэння інтэлекту і выяўленых змен асобы. Тэрмін «П.» выкарыстоўваюць таксама для вызначэння сцёртых форм
    псіхозаў у стане трызнення (абартыўная, мяккая П.), вар’яцкіх станаў, якія адрозніваюцца паводле цячэння (вострая, перыяд., хранічная П.) ці па тэме, напр., рэліг., іпахандрычная П., П. кахання, рэўнасці, вынаходніцтва, праследавання і інш. Параноікі могуць учыняць проціпраўныя дзеянні.
    ПАРАНТРАП (ад пара... + грэч. anthropos чалавек), адзін з найб. стараж. і прымітыўных выкапнёвых гамінідаў, рэшткі якога знойдзены каля в. Сварткранс і Кромдрай у Паўд. Афрыцы. Жылі каля 1—2 млн. гадоў назад, харчаваліся ў асн. расліннай ежай. Адносяцца да аўстралапітжаў, іншая назва — Australopithecus robustus (аўстралапітэк масіўны). П. больш буйныя за інш. аўстралапітэкавых, мелі адносна вял. галаўны мозг (каля 510 см3). Большасць даследчыкаў лічаць, што П. былі тупіковым адгалінаваннем аўстралапітэкавых, якія не мелі далейшага эвалюц. працягу.
    ПАРАНЯН Акоп Аванесавіч (19.11.1843, г. Эдьірне, Турцыя — 27.5.1891), армянскі пісьменніксатырык. 3 1871 рэдагаваў шматлікія перыяд. выданні. Друкаваўся з 1865 (камедыя «Слуга двух гаспадароў»). Камедыі «Усходні дантыст» (1868), «Ліслівец» (1872), «Дзядзька Багдасар» (1886), «Пасаг» (1887), скіраваны супраць заганнасці нораваў і маралі тагачаснага грамадства. Выступаў у жанры сац.быт. і паліт. навелы, аповесці, памфлета, фельетона, пародыі, байкі, гумарэскі: збкі «Шчыпкі» (1875), «Пагулянка па кварталах Стумбула», «Дзённік Асоса» (абодва 1880), «Смех» (1883), «Ахвяры далікатнасці» (1886). Аўтар кнігі партрэтаў грамадскіх, паліт., культ. і духоўных дзеячаў «Нацыянальныя стаўпы» (т. 1—3, 1874—80). У творах спалучаў добразычлівы гумар і едкі сарказм, гуманізм і ідэі вальнадумства.
    Тв.: Рус. пер. —йзбранное. М., 1965.
    ПАРАПАМ'іЗ, горная сістэма на ПнЗ Афганістана (паўн. перадгор’і — у Туркменіі). Даўж. каля 600 км, шыр. да 250 км. Складзена пераважна з вапнякоў і сланцаў, на Пд і У з гранітаў і гнейсаў. Паўн. перадгор’і ўкрыты лёсавым чахлом. Асн. хр. БандыТуркестан, Хісар (выш. да 4565 м). П. глыбока расчлянёны далінамі рэк Мургаб, Сурхаб, Герыруд і інш. Шматлікія восыпы. Горныя паўпустыні, стэпы, рэдкалессі і ўчасткі шыракалістых лясоў.
    ПАР.АПЕРАГРАВАЛЬНІК. элемент паравога катла, у якім насьгчаная вадзяная пара, што рухаецца ўнутры змеевікоў і награецца гарачымі дымавымі газамі, пераўтвараецца ў перагрэтую пару Канвектыўныя П. размяшчаюць у газаходах катла, радыяцыйныя — на столі і сценах топкі, радыяцыйнаканвектыўныя (шырмавыя) — на выхадзе з топкі.
    90
    ПАРАПЕТ
    Звычайна П. робяць камбінаванымі. Выкарыстанне П. значна павышае ккдз парасілавых установак.
    ПАРАПЁТ (франц. parapet ад італьян. parapetto ад рагаге абаранянь + petto грудзі), невысокая суцэльная сценка, якая агароджвае пакрыццё будынка, Tapacy, балкон, набярэжную, мост і інш. Часта бывае пастаментам для дэкар. ваз і статуй. Вядомы са старажытнасці ў архітэктуры Грэцыі і Рыма. Найб. шырока выкарыстоўваўся ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока і класіцызму. У выглядзе П. робяць парадныя агароджы
    Парапеты вакол Цэнтральнага сквера ў Мінску. 1999.
    ўчасткаў сквераў і паркаў (П. вакол Цэнтральнага сквера ў Мінску, 1999).
    ПАРАПЛАСТЫ, гл. ў арт. Газанапоўненыя пластыкі.
    ПАРАПРАКТЫТ (ад пара... + практыт), запаленне клятчаткі каля прамой кішкі і задняга праходу. Часцей выклікаецца гнаяроднымі мікробамі. Адрозніваюнь П. востры і хранічны. Пры вострым утвараецца абсцэс, у цяжкіх выпадках — сепсіс. Прыкметы: востры боль у вобласці прамой кішкі, балючасць пры дэфекацыі, павышаная тра йела, з’яўленне інфільтрату ў вобласці задняга праходу, гнайнік можа прарвацца і ўтварыць свішч. Лячэнне: процізапаленчыя сродкі, хірургічнае.
    ПАРАПСАРЫЯЗ, хранічнае захворванне скуры з папулёзнымі і эрытэматознымі высыпкамі. Бывае алергічнага, інфекц. паходжання, пры парушэнні абмену рэчываў. Адрозніваюць П. кроплепадобны, ліхеноідны, бляшачны. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўт., вітаміны.
    ПАРАПСІХАЛОГІЯ (ад пара... + псіхалогія), галіна псіхал. даследаванняў, якая вывучае формы пачуццёвасці, што забяспечваюць спосабы прыёму інфармацыі і якую нельга растлумачыць дзейнасцю вядомых органаў пачуццяў, таксама адпаведныя формы ўздзеяння адной жывой істоты на другую, на фіз. аб’екты, інш. нестандартныя здольнасці арганізма. Разам з паняццем «П.» ажываюць таксама паняіші «псіхатроніка», «біяінфармацыя», «біяінтраскапія» і інш. Вылучаюць тыпы форм пачуццёвасці: тэлепатыя — мысленныя зносіны паміж тымі, хто перадае і хто прымае (індуктар і рэцыпіент); яснабачанне — атрыманне ведаў пра аб’ектыўныя падзеі знешняга свету, не заснаванае на рабоце вядомых органаў пачуццяў і меркаваннях розуму; прадбачанне (праскапія) — прыватны выпадак яснабачання, які адносіцца да прадказання будучых падзей; лазашукальніцтва (біяфіз. эфект) — пошук з дапамогай індыкатара (сагнуты металічны дрот, лаза і інш.) падземных вод, руды, пустаты і інш.; парадыягностыка — пастаноўка заснаванага на яснабачанні мед. дыягназу без кантакту з хворым. Гэтыя формы пачуццёвасці часта аб’ядноўваюцца паняццем экстрасенсорнага ўспрымання. Яснабачанне, тэлепатыю і прадказанне адносяць да псіфеномена, a мысленнае ўздзеянне на аб’ект на адлегласці (псіхакінез, тэлекінез) — да псікапафеномена.