• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    свядомасці (прац. дзейнасць, грамадскае жьшцё, членараздзельная мова). Даныя П.п. маюць вял. значэнне для вырашэння розных праблем псіхалогіі, філасофіі, антрапалогіі, медьшыны, педагогікі (генет. аснова развіцця дзіцячай псіхікі) і інш. Параўнанне паводзін і псіхікі як неад’емная частка праблематыкі розных дысцыплін, у т.л. эталогіі, сацыябіялогіі, кагнітыўнай эталогіі і антрапалогіі, ператварылася ў міждысцыплінарную галіну. В.В.Краснова.
    ПАРАЎНАННЕ ў ф і л а с о ф і і, акт мыслення, пры дапамозе якога класіфікуецца, упарадкоўваецца і ацэньваецца змест быцця і пазнання. Заключаецца ў папарным супастаўленні аб’ектаў з мэтай выяўлення іх адносін; пры гэтым істотным з’яўляюцца ўмовы, або асновы П., — адзнакі, якія дэтэрмінуюць магчымыя адносіны паміж прадметамі. Найб. важны і просты тьш адносін, якія выяўляюцца праз П. — адносіны тоеснасці і адрознення. Паводле адносін парадку П. звычайна звязвацца з іерархічнымі класіфікацыямі прадметаў, a П. па ўласцівасцях — з т.зв. разбіваннямі на класы абстракцый.
    П. ў літаратуры — мастацкі прыём, пабудаваны на супастаўленні прадметаў ці з’яў, у выніку якога сутнасць аднаго з іх вытлумачваецца праз сутнасць другога; найб. пашыраны від тропа. Граматычна афармляецца з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў («як», «нібы», «бьпшам», «няйначай» і інш.), творным склонам назоўніка, апісальным зваротам, інтанацыйнай (бяззлучнікавай) сувяззю. Бываюць разгорнугыя П., дзякуючы якім падрабязна характарызуецца пэўная з’ява. Асобчы від П. — адмоўнае П., у якім пры знешнім проціпастаўленні двух паняццяў ці з’яў наглядаецца іх глыбокае ўнутр. супастаўленне: «Не каліна над вадою // Пахіліла голле — // Плача маці сярод поля, // Праклінае додю» (П.Трус). Ад П. паходзяць паралелізм, метанімія, метафара, сінекдаха, гіпербала, літота і інш. Гутарковай мове ўласцівы ўстойлівыя, або нар. П.: «чысты як сляза», «чорны як сажа» і інш. У лры часам увесь твор — адно разгорнутае П., напр., верш М.Багдановіча «Зразаюць галіны таполі адну за адной...». П. робіць тэкст твора памастацку дакладным, наглядным, жывапісным, выяўляе мастакоўскую своеасаблівасць паэта, яго стаўленне да таго, што адлюстроўваецца ў творы.
    В.П.Рагойша (літаратура).
    ПАРАЎНАННЕ ў м а т э м а т ы ц ы, суадносіны паміж цэлымі лікамі а і Ь, якія азначаюць, што рознасць a  b дзеліцца на зададзены цэлы лік т (модуль). Запісваецца a = b (mod т) і чытаецца а параўнальнае (кангруэнтнае) з b па модулі т. Напр., 2 = 8 (mod 3), таму што 28 дзеліцца на 3.
    Mae многія ўласцівасці, аналагічныя ўласцівасцям роўнасцей. Напр., складаемае з адной часткі П. можна пераносіць у аругую з адваротным знакам: з a + с = b (mod m) вынікае a = b  с — (mod m). П. з аднолькавым
    модулем можна пачленна складаць, адымаць і множыць; абедзве часткі П. можна памножыць на адзін і той жа цэлы лік ці падзяліць на іх агульны дзельнік, калі ён узаемна просты з модулем і інш. У тэорыі лікаў разглядаюцца метады рашэння розных П., г.зн. адшукання цэлых лікаў, што задавальняюць зададзенаму П. Калі лік х задавальняе П. па модулі т, то любы лік віду х + km (к цэлы лік) таксама задавальняе гэтаму П. Сукупнасць такіх лікаў наз. класам па модулі т і рашэнні П. лічацца рознымі, толькі калі яны належаць да розных класаў па модулі т.
    ПАРАЎТВАРЭННЕ. пераход рэчыва з вадкага або йвёрдага стану ў газападобны; адзін з фазавых пераходаў I роду. П. са свабоднай паверхні вадкасці наз. выпарэннем, з паверхні цвёрдага цела — сублімацыяй. У замкнутым аб’ёме П. ідзе да таго часу, пакуль прастора над вадкасцю (цвёрдай фазай) не запоўншца парай, ціск якой роўны раўнаважнаму пры дадзенай тры (ціск насычэння). П. у аб’ёме (кіпенне) абумоўлена ўзнікненнем бурбалак насычанай пары на сценках пасудзіны і іх ростам у аб’ёме вадкасці.
    ПАРАФАРМАЛЬДЭГІД, параформ, сумесь палімераў фармальдэгіду агульнай флы [—СН2О—]п (п = 8—100); зручная для захоўвання і транспарціроўкі форма фармальдэгіду. Бясколерныя крышталі, („л 120—170 °C. Раствараецца ў вадзе (утварае растворы фармальдэгіду). Атрымліваюць канцэнтраваннем фармаліну ў вакууме. Таксічны: таксічнасць абумоўлена частковай дэполімерызацыяй П. пры захоўванні.
    ПАРАФІЗЫ (ад пара... + грэч. physis узнікненне, вырастанне), шматлікія ніткі ці адзіночныя клеткі, якія развіваюцца сярод палавых або спараносных органаў у некат. бурых водарасцей, большасці базідыяльных і сумчатых ірыбоў, а таксама імхоў. Ахоўваюць гэтыя органы ад мех. пашкоджанняў і высыхання.
    ПАРАФІЛІЯ, паралельнае эвалюцыйнае развіццё, тое, што паралелізм.
    ПАРАФШбЗ, ушчамленне галоўкі палавога члена чалавека і жывёл у звужанай адтуліне крайняй плоці. Прыкметы: боль, ацёк, мацэрацыя і гнойнае запаленне скуры органа і крайняй плоці. Працяглы П. вядзе да ўзнікнення язваў, некрозу. Лячэнне хірургічнае.
    ПАРАФІН (ням. Paraffin ад лац. parum мала + affinis роднасны; названы зза нейтральнасці да большасці хім. рэагентаў), сумесь насычаных вуглевадародаў з 18—35 атамамі вугляроду ў малекуле пераважна нармальнай будовы.
    Воскападобнае рэчыва без паху, L 45—65 °C, шчыльн. 880—915 кг/м3 (15 °C). He раствараецца ў вадзе і этаноле, раствараецца ў большасці арган. растваральнікаў. У звычайных умовах інертны ў адносінах да большасці кіслот, шчолачаў, галагенаў; азотнай ктой і кіслародам паветра пры 140 °C акісляецца да тлустых кіслот. Атрымліваць дэпарафініза
    94 ПАРАФІНАЛЯЧЭННЕ
    цыяй (напр., сумессю кетонаў з талуолам) масленых дыстылятаў нафты з наступнай ачысткай. Выкарыстоўваюць для прамочвання ўпаковачнай паперы, атрымання сінт. тлустых кіслот, бялковавітамінных канцэнтратаў, вырабу свечак (у сумесі з цэрэзінам) парафіналячэння і інш. Гл. таксама Насычаныя злучэнні.
    ПАРАФІНАЛЯЧбнНЕ, парафінат э р а п і я, выкарыстанне парафіну ў лек. мэтах; від фізіятэрапіі.
    У П. выкарыстоўваюць абязводжаны белы мед. парафін (нагрэты ці расплаўлены), які аддае цяпло арганізму чалавека, што спрыяе паляпшэнню кровазвароту, рассысанню хранічных ачагоў запалення, узмацняе абмен рэчываў і інш. Робяць П. метадамі наслойвання, мясц. парафінавых ваннаў, сурвэткавааплікацыйным. Спалучаецца з медыкаментозным лячэннем, ЛФК і інш. Эфектыўна таксама пры траўматычных пашкоджаннях суставаў, у гінекалогіі, отарыналарынгалогіі, хірургіі, уралогіі, касметалогіі і інш.
    ПАРАФІНЫ, гл. ў арт. Насычаныя злучэнні.
    ПАРАФІРАВАННЕ МІЖНАРбдНАГА ДАГАВОРА, пацвярджэнне аўтэнтычнасці тэксту дагавора ініцыяламі ўпаўнаважаных дагаворных дзяржаў, якое сведчыць, што дадзены ўзгоднены тэкст дагавора з’яўляецца канчатковым. Парафіраванне можа адносіцца да ўсяго тэксту дагавора або да асобных яго артыкулаў.
    ПАРАФІЯ, прыход у каталіцкай царкве; акруга, тэрыторыя, што аб’ядноўвае вернікаў, якіх абслугоўваюць святары аднаго храма.
    ПАРАФ’ЙНАВА, вёска ў Докшыцкім рне Віцебскай вобл., на аўтадарозе Мядзел—Докшыцы; чыг. ст. на лініі Полацк—Маладзечна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на 3 ад г. Докшыцы, 197 км ад Віцебска. 1236 ж., 486 двароў (2000). Збожжапрыёмнае прадпрыемства, райпалівазбыт, база райсельгасхіміі, склады аптоварознічнага гандл. аб’яднання. Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — касцёл Іаана Хрысціцеля (1908).
    ПАРАФ’ЯНАЎСКІ БОЙ 1943, бой партызан брыгады «Жалязняк» па разгроме ням.фаш. гарнізона на чыг. ст. Параф’янава Докшыцкага рна Віцебскай вобл. на лініі Маладзечна — Полацк 18 лют. ў Вял. Айч. вайну. На станцыі да пач. лютага акупанты сабралі вял. колькасць сена, збожжа, лесаматэрыялаў. Памяшканні гарнізона (каля 130 гітлераўцаў маршавых падраздзяленняў вермахта) былі агароджаны дротам, подступы ахоўвалі 3 агнявыя кропкі. У ноч на 18 лют. партыз. атрады, каб адцягнуць увагу ворага, абстралялі казармы і ўмацаванні суседняга гарнізона ў г. Докшыцы, потым нанеслі ўдары па станцыі. У вьшіку бою партызаны разбурылі будьгнак вакзала, станцыйную
    гаспадарку, спалілі 3 склады са збожжам і сенам, лесапільны зд, пашкодзілі вадакачку і 5 км тэлефоннатэлегр. сувязі. У.С.Пасэ.
    ПАРАХНЕВІЧ Міхась (Міхаіл Прохаравіч; н. 20.8.1934, в. Мінкавічы Старадарожскага рна Мінскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965), Вышэйшую парт. школу пры ЦК КПСС (1969). Працаваў у рэдакцыях раённых газет, у газ. «Мінская праўда», у 1966— 67 у газ. «Літаратура і мастацтва», ў 1969—71 і 1978—90 нам. гал. рэдактара газ. «Вячэрні Мінск», у 1971—78 у ЦК КПБ. Друкуецца з 1950. Аўтар празаічных кніг «Грыбны дождж» (1969), «Заразараніца» (1975), «Абяцанне» (1976), «Маё і тваё маленства» (1978), «Прыгарадная камандзіроўка» (1979), «Марыніка» (1982), «Белыя цені бяроз» (1989), зб. вершаў «Жьшцё» (1972), гумарыст. зб. «Модны галыптук» (1977). Асн. тэмы — нязломнасць людзей у ваен. ліхалецце, маральнае высакародства ў мірны час. Піша для дзяцей.
    Тв.: Чаромхавы ранні цвет. Мн., 1984.
    У.А.Паўлаў.
    ПАРАХНЕВІЧ Уладзімір Аляксеевіч (18.1.1918, в. Аўсімавічы Бабруйскага рна Магілёўскай вобл. — 28.7.1980), Герой Сав. Саюза (1944). Засл. настаўнік
    У.А.Парахневіч.
    Парацэльс
    БССР (1965). Скончыў БДУ (1941). У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 у падп. групе Варатынскага с/с Бабруйскага рна, з ліп. 1942 у партыз. атрадзе, камандзір дыверсійнай групы, якая дзейнічала на чыг. Жлобін—Бабруйск і пусціла пад адхон 21 варожы эшалон. 3 ліст. 1943 палітрук, камісар партыз. атрада. Пасля вайны на камсам. і пед. рабоце. Аўтар падручнікаў для школ, кн. «Вогненныя віхры» (1969).
    ПАРАХбД, паравое судна, марское або рачное самаходнае судна, якое прыводзіцца ў рух паравой машынай ці паравой турбінай.
    П. з паравой машынай Дж.Уата пабудаваны ў 1802 у Вялікабрытаніі. У 1807 у ЗША Р.Фултан пабудаваў колавы рачны П. У Расіі першае судна з паравой машынай (землечарпалка) створана ў 1810; марскі П. («Елізавета», для зносін паміж Пецярбургам і Кранштатам) — у 1815. Напачатку П. былі колавыя, з 1840х г. — з грабным вінтом. 3 сярэдзіны 20 ст. П. выцясняюцца больш эканамічнымі цеплаходамі (з рухавіком унутр. згарання). У СССР з 1958 будва П. спынена. Сучасныя П. з паравой (або газавай) турбінай
    2
    Параходы: 1 — буксір з грабным колам (1801; Шатландыя); 2 — рачны пасажырскі (19 ст., ЗША).
    наз. турбаходамі, турбаэлектраходамі (гл. Электраход).