Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПАРДУБІЦЫ (Pardubice), горад у цэнтр. частцы Чэхіі, на р. Лаба. Засн. ў 13 ст. Каля 110 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўгадарог. Прамсць: хім., радыёэлектронная, эл.тэхн., лёгкая, харчовая. Горадзапаведнік. Шматлікія арх. помнікі пераважна 16 ст. 3 канца 19 ст. праводзяцца буйнейшыя міжнар. спаборніцтвы па конным спорце (Вял. Пардубіцкі стыплчэйз).
ПАРК (ад позналац. parricus абгароджанае месца), зямельны ўчастак з натуральнай або спец. пасаджанай расліннасцю, з дарогамі, алеямі, вадаёмамі, прызначаны для адпачынку, прагулак, гульняў. П., як і сады, ствараюцца ў гар. і сельскай мясцовасці сродкамі ландшафтнай архітэктуры і з’яўляюцца асн. элементамі азелянення і садовапаркавага мастацтва. Могуць размяшчац
ца ў масавай гар. забудове, у буйных лесапаркавых зонах або водназялёных дыяметрах, якія аб’ядноўваюць унутрыгарадскую і прыгарадную сістэмы азелянення. Бываюць малыя (да 10 га), сярэднія (10—30 га) і вял. (больш за 30 га). Паркавую кампазіцыю ствараюць масівы дрэў, алеі, адзіночныя пасадкі, жывыя агароджы, газоны, баскеты, дэкар. расліны, кветнікі і інш. Вял. значэнне мае выкарыстанне архітэктуры малых формаў. Парадным месцам П. з’яўляецца партэр.
П. былі вядомы ў Стараж. Егіпце, Грэцыі, Рыме і інш. Дэкаратыўнасцю вызначаліся П. феад. эпохі ў Японіі, Кітаі, Індыі і інш. Перыяду класіцызму характэрны рэгулярны парк франц. тыпу з дакладнай геам. планіроўкай (П. у Версалі, Францыя, 17 ст.). Уплыў рамантызму выявіўся ў пейзажных парках англ. тыпу, якім уласціва свабодная планіроўка тэрыторыі і маляўнічая кампазіцыя аб’ектаў (П. Стоу у Англіі, 18 ст.). У 18 ст. ствараліся палацавапаркавыя ансамблі СанСусі ў г. Патсдам (Германія), Пецяргофа, Летні сад у Пецярбургу (рэгулярныя П.), пейзажныя П. ў
Дзіцячы парк імя М.Горкага ў Мінску.
Парк СанСусі ў г. Патсдам (Германія). 18 ст.
Паўлаўску (Ленінградская вобл.), Уманскі дэндрапарк «Сафіеўка» (Украіна).
На Беларусі найб. старадаўнія П., што захаваліся, адносяцца да 18 ст. Узоры рэгулярных П. — Бачэйкаўскі парк, Дубайскі парк, П. у в. Вялікае Мажэйкава Шчучынскага рна Гродзенскай вобл. У канцы 18—19 ст. былі пашыраны пейзажныя П. (гл. Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс, Гомельскі палацавапаркавы ансамбль і інш.). У 19 ст. з’явіўся новы тып П. — грамадскі «гарадскі сад» (у Мінску, Віцебску, Магілёве і інш.). 3 1920х г. ствараюцца
паркі кулыпуры і адпачынку, дзіцячыя (імя М.Горкага ў Мінску) і спартыўныя (у Баранавічах Брэсцкай вобл.), паркі мемарыяльныя, заалагічныя (у Гродне). Гл. таксама Садовапаркавае мастацтва.
Літ.: А н т я п о в В.Г. Паркн Белорусснн. Мн., 1975; Косаревскнй Й.А. йскусство паркового пейзажа. М., 1977; Г о р о х о в В.А., Л у н ц Л.Б. Паркн мнра. М., 1985; Ф е д о р у к А.Т. Садовопарковое нскусство Белорусснн. Мн., 1989.
В.Р.Анціпаў, Г.С.Ларкін.
ПАРК (Park) Мунга (10.9.1771, Фоўлшылс, каля г. Селкерк, Вялікабрытанія — 1806), брытанскі даследчык Зах. Афрыкі. У 1795—97 прайшоў ад вусця р. Гамбія на У да г. Сегу, на верхнім Нігеры, і каля 50 км уніз па рацэ, сабраў звесткі аб яе цячэнні да г. Тамбукту. У 1805—06 даследаваў сярэдняе цячэнне і ўчастак ніжняга цячэння р. Нігер да парогаў Буса, дзе і загінуў.
Літ:. Г о р н у н г М.Б., Л н п е ц Ю.Г., Олейннков Й.Н. йсторня открытня н нсследовання Афрнкн. М., 1973.
ПАРК КАМЯНЁЎ, Эксперыментальная база ледавіковых валуноў пры Інстытуце геалагічных навук Нацыянальнай АН Беларусі, геалагічны музей пад адкрытым небам, помнік прыроды рэсп. значэння (з 1989). Прапанаваны Г.І.Гарэцкім у канцы 1970х г. для захавання ледавіковых валуноў Беларусі, адкрыты ў 1985 у Мінску. Пл. экспазіцыі 6,5 га, больш за 2,1 тыс. экспанатаў (2000). Складаецца з 6 аддзелаў. Цэнтр.— рэльефная мадэль карты Беларусі (пл. 4,5 га; маштаб гарыз. 1:2500, верт. 1:100) з асн. ўзвышшамі, раўнінамі, нізінамі, рачной* сеткай, воз. Нарач і
У Парку камянёў.
Заслаўскім вадасх. Вакол цэнтр. экспазіцыі размешчаны аддзелы: жывільныя правінцыі, петраграфічны збор, форма валуноў, камень у жыцці чалавека, алея валуноў. У П.к. вывучаюцца ледавіковыя валуны, некат. праблемы геалогіі і інш.; праводзіцца папулярызацыя геал. і краязнаўчых ведаў. В.Ф.Вінакураў. ПАРК КУЛЬТЎРЫ I АДПАЧЬІНКУ, від парку ў населеным месцы, прызначаны для правядзення масавых культ,асв., фізкультурнааздараўленчых, спарт., забаўляльных і інш. мерапрыемстваў,
ПАРЛАМЕНТАРЫЗМ 97
для адпачынку насельнінтва. Уваходзіць у сістэму азелянення нас. месцаў і ствараецца з улікам патрабаванняў зялёнага будаўніцтва.
Пры стварэнні такіх паркаў выкарыстоўваюць паркавыя масівы, у т.л. каштоўныя старадаўнія паркі, улічваюць іх наведвальнасць і ўмяшчальнасць. памеры і прызначэнне збудаванняў на іх, вылучаюць сектары культ.асв. работы, спарт.фізкультурных мерапрыемстваў, відовішчнамасавы, дзіцячы, ціхага адпачынку, адм.гаспадарчы. Арганізуюць пры парках танц. і спарт. школы, тэатр. і муз. калектывы, праводзяць канцэрты, конкурсы, дыскатэкі, гульні, атракцыёны, нар. гулянні і інш. Для абслугоўвання наведвальнікаў ствараецца сетка пунктаў інфармацыі, харчавання, зацішкаў ад непагадзі. Зялёныя насаджэнні звычайна займаюць 70—75% плошчы парку.
На Беларусі першыя такія паркі арганізаваны ў 1930я г. ў Рэчыцы, Слуцку, Оршы, найб. па плошчы паркі ў Мінску, абл. гарадах, а таксама ў Светлагорску, Кобрыне, Наваполацку, Калінкавічах, Бабруйску, Маладзечне, Баранавічах і ІНШ. Т.П.Вадап 'янава.
Да ар'і. Парк мемарыяльны Фрагмент парку імя Я.Купалы ў Мінску.
ПАРК МЕМАРЫЯЛЬНЫ, участак прыроднага ці культ. ландшафгу, які абрамляе гіст. помнік ці арганізаваны на месцы гіст. падзеі. Ствараецца ў гонар выдатных дзеячаў навукі і культуры, нац. герояў (напр., парк імя Я.Купалы ў Мінску); прысвячаецца значным гіст. падзеям: вызваленню, перамозе, юбілею і інш. (паркі Перамогі ў Мінску, С.Пецярбургу, Трэптаўпарк у Берліне, парк Міру ў г. Нагасакі, Японія і інш.). У П.м. змешанага тыпу (гіст., мемарыяльнаэтнагр., парк з музеямі і экспазіцыямі на адкрытым паветры) размяшчаюцца мемарыялы і збудаванні, якія па часе могуць адносіцца да розных гіст. падзей. Пры стварэнні П.м. выкарыстоўваюць сродкі і метады ландшафтнай архітэктуры.
Т.П.Вадап ’янава.
ПАРКАЛЬ (ад франц. percale), лёгкая баваўняная аднакаляровая або з набіўный малюнкам тканіна. Атрымліваюць спец. апрацоўкай міткалю (суравая тонкая баваўняная тканіна палатнянага перапляцення). Выкарыстоўваюць для вырабу лёгкіх жаночых і дзіцячых сукенак, мужчынскіх кашуль, бялізны і інш.
ПАРКЕР (Parker) Роберт (н. 24.5.1934, г. Шросберн, штат Масачусетс, ЗША),
касманаўт ЗША. Др навук па астраноміі (1962). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал. інт (1962). 3 1967 у групе касманаўтаў НАСА. Дырэктар офіса НАСА у Лабараторыі рэактыўнага руху. Удзельнічаў у забеспячэнні палётаў па праграмах «Апалон» і «Скайлэб». 28.11— 8.12.1983 і 2—11.12.1990 здзейсніў палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў «Спейс шатл» («Калумбія»), Правёў у космасе 19,5 сут. Залатыя медалі НАСА «За выключныя навуковыя дасягненні», «За выдатнае кіраўніцтва». У.С.Ларыёнаў.
ПАРКЕР (Parker) Чарлі (Чарлз Крыстафер; псеўд. Бёрд; Bird; 29.8.1920, г. КанзасСіці, штат Місуры, ЗША — 12.3.1955), амерыканскі джазавы музыкант, выканаўца на альтсаксафоне, кампазітар. Па паходжанні афраамерыканец. 3 1935 выступаў з рознымі джазавымі калектывамі, адначасова ў квінтэце Л.ж.Гілеспі, з 1947 са створаным ім квінтэтам; іграў і са стр. аркестрам. Яго імправізацыі вызначаліся віртуознасцю, развітым рытмавым і дынамічным мысленнем, асаблівасцямі гуказдабывання і фразіроўкі, што надавала яго выкананню асіметрычнасць і неардынарнасць. Стварыў (разам з Гілеспі) джазавы стыль бібоп («Салёны арахіс», «Звычайная вышыня», 1945). Сярод інш. найб. вядомых кампазіцый: «Цяпер пара», «Канфірмацыя», «Сюіта хатняй птушкі», «Арніталогія»; канцэртны альбом «Квінтэт года» (разам з Гілеспі, 1953) і інш.
ПАРКЕТ (франц. parquet), габляваныя драўляныя планкі (клёпкі) для насцілу падлогі, а таксама само пакрыццё такой падлогі. Робіцца з дубу, буку, ясеню, клёну, бярозы, грабу і інш., мастацкі П. — з драўніны каштоўных парод (арэху, чырвонага дрэва). Вызначаецца прыгожым выглядам, даўгавечнасцю, нізкай цепла і гукапранікальнасшо.
Бывае шчытавы (мае аснову і пакрыццё з клёпак, наклееных на аснову), наборны, або мазаічны (з планак, падабраньіх па рысунку і наклееных вонкавым бокам на трывалую паперу), штучны (з асобных планак, прыклееных да асновы) і з паркетных дошак (рэйкі з папярочна наклеенымі планкамі). Пасля насцілу П. націраюць воскам, масцікай ці пакрываюць спец. паркетным лакам. Апдзелка паркетнай падлогі — струганне, цыкляванне і націранне, робіцца паркетастругальнымі, паркеташліфавальнымі і электрапалацёрнымі машынамі.
ПАРКІНСАНІЗМ, сіндром, які характарызуецца спалучэннем гіпакінезіі (парушэнне рухаў), рыгіднасці і дрыжання ў спакоі. Назва ад імя англ. ўрача Дж.Паркінсана. Абумоўлены пашкоджаннем падкоркавых вузлоў галаўнога мозга (базальных ядраў, чорнага рэчыва). Асн. праява самаст. захворвання — Паркінсона хваробы. Бывае вынікам атэрасклерозу сасудаў галаўнога мозга, эпідэмічнага энцэфаліту, пухлін ц.н.с.; зрэдку ад таксічных пашкоджанняў галаўнога мозга (напр., атручэнне ртуццю, марганцам). Пры П. назіраецца зніжэнне агульнай рухальнай актыўнасці, твар хворага маскападобны, дры
жанне пераважна ў спакоі, трафічныя змены скуры, павышанае сліна і потавыдзяленне. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
ПАРКІНСОНА ХВАРОБА, д р ы жальны параліч, хранічная хвароба галаўнога мозга чалавека, якая прагрэсіруе. Праяўляецца дрыжаннем, экстрапіраміднай рыгіднасцю і інш. Апісаў англ. ўрач Дж.Паркінсан у 1817 г. Дрыжанне пачынаецца з адной канечнасці (часцей верхняй), потым пераходзіць на другую, пашыраецца на галаву, язык і губы; павялічваецца пры хваляванні. Назіраецца скаванасць, запаволены тэмп рухаў хворага, рэдкае міганне, неадпаведнасць рухаў рук пры хадзе. Тыповая поза хворага на П.х. — сагнутая («поза прасіцеля»). Лячэнне: тэрапеўт., хірургічнае.
ПАРЛАМЕНТ (англ. parliament ад франц. parlement ад parler гаварьшь), назва найвышэйшага прадстаўнічага і заканад. органа ў дэмакр. дзяржавах. Першыя П. ўзніклі ў 12—13 ст. у Англіі і Іспаніі як саслоўная прадстаўнічая ўстанова. Сучаснае значэнне П. набыў у 17—18 ст. У сав. перыяд найвышэйшыя прадстаўнічыя органы саюзных рэспублік і СССР П. не з’яўляліся. П. мае розныя назвы: уласна П. існуе ў Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Канадзе, Бельгіі і інш.; у ЗША — кангрэс, у Расіі — Федэральны сход, у Літве і Латвіі — сейм, Беларусі — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь і г.д. Існуюць аднапалатная і двухпалатная структуры П. (Нац. сход і Сенат у Францыі, Палата прадстаўнікоў і Сенат у ЗША, Сейм і Сенат у Польшчы, Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі ў Беларусі; аднапалатны Усекіт. сход нар. прадстаўнікоў у Кітаі і інш.). У краінах англасаксонскага права састаўной часткай П. з’яўляецца кіраўнік дзяржавы (Нар. палата, Савет штатаў і прэзідэнт у Індыі). Ніжнія палаты ў двухпалатных П. і аднапалатныя П. ўтвараюцца заўсёды шляхам прамых выбараў, верхнія палаты фарміруюцца шляхам прамых (ЗША, Італія) або непрамых (ускосных, многаступенных) выбараў (Індыя, Францыя), частка іх членаў займае месцы ў парадку назначэння (Вялікабрытанія, Канада, Беларусь). У палатах ствараюцца камітэты або камісіі для папярэдняга разгляду законапраектаў. Функныі П. ўключаюць выданне законаў, прыняцце дзяржбюджэту, ратыфікацыю міжнар. дагавораў. У некаторых краінах П. фарміруе ўрад, выбірае або назначае многія інш. вышэйшыя органы дзяржавы — вярх. суд, канстытуцыйны суд, ген. пракурора, прэзідэнта, падліковую палату і інш. В.А.Кадаўбовіч.