Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
У бел. лры элементы парадыйнага жанру сустракаюцца ў ананімнай «Прамове Мялешкі» 17 ст. Як найб. завершаны жанр П. склалася да сярэдзіны 19 ст. (ананімныя паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат»), Блізкія да сац.быт. і паліт. П. «Калыханка» Ф.Багушэвіча, «Янка і свабода», «Ісцінна чорнае трыо» Я.Купалы, «Пратэст» Ядвігіна Ш. Вызначаюцца актуальнасцю пародыі К.Крапівы (паэмы «Малітва пабеларуску», «Нібы сатыра на Нібы паэму М.Грамыкі «Гвалт над формай»). У 1920—30я г. П. пісалі Я.Купала, Я.Колас, А.Александровіч, П.Трус, М.Хведаровіч. П. сустракаецца ў Р.Барадуліна, В.Віткі, А.Вольскага, А.Вялюгіна, Н.Гілевіча, С.Дзяргая, Х.Жычкі, А.Зарыцкага, П.Макаля, М.Мятліцкага, М.Скрыпкі, Я.Таўшчэзнага і інш. У пач. 1970х г. з’явілася ананімная паэма Ведзьмака Лысагорскага «Сказ пра Лысую гару», якая стала П. на многія перыпетыі жыцця пісь.менніцкага гурту і тагачаснага літ. працэсу. Элементы па
радыйнага жанру знаходзяцца ў празаічных творах М.Адамчыка, П.Васючэнкі, А.Вырвіча, А.Глобуса, у п’есах А.Ждана, С.Кавалёва, А.Петрашкевіча і інш. Існуе П. на прамову, рэпартаж, некат. дэтэктыўныя, паэт., празаічныя і драм. творы, крытычныя працы і інш.
Публ.: Барадулін Р. Дойны конь. Мн., 1965; Юрчанка Г. Немеладычныя мелодыі. Мн., 1974; Яго ж. Парнаскія ўхабы. Мн., 1979; Скрыпка М. I з перцам і з сэрцам. Мн., 1977; В і т к a В. Для дома, для альбома і трохі для эпохі. Мн., 1983; А д а м ч ы к М. Забойства на Каляды: Аповесць. Апавяданні. Мн., 1994; Г л о б у с А. Новы дамавікамерон. Мн., 1998; Васючэнка П., В ы р в і ч А. Прыгоды аднаго губашлёпа. Мн., 1999.
Літ:. Борев Ю.Б. Комнческое... М., 1970. Л.М.Гарэлік. ПАРбкі Са)РЦА, паталагічныя змены анатамічнай структуры сэрца і пачатковай часткі сасудаў, што адыходзяць ад яго. Падзяляюцца на прыроджаныя (у выніку парушэнняў ці незакончанасці фарміравання ў час унутрывантробнага, часам постнатальнага развіцця) і набытыя (ад захворванняў). Прыроджаныя П.с. прыводзяць да парушэнняў унутрысардэчнай і агульнай гемадынамікі. Значнасць гэтых парушэнняў уплывае на адэкватнасць развіцця, клінічныя праявы, прагноз жыцця немаўлят. Некат. прыроджаныя П.с. дыягнастуюць у дарослым узросце. Да набытых П.с. прыводзіць рэўматызм, інфекц. эндакардыт, сіфіліс, захворванні, звязаныя з аортай, — анеўрызма, атэрасклероз, васкуліты. Пры набытых П.с. пашкоджваюцца клапаны ці перагародкі камер сэрца. У залежнасці ад лакалізацыі П.с. падзяляюцца на мітральныя, аартальныя і інш. Сярод набытых П.с. бывае недастатковасць клапана, стэноз (спалучэнне недастатковасці і стэнозу называюць спалучаным парокам). Пры камбінаваным пароку адбываюцца паталагічныя змены некалькіх клапанаў сэрца. Доўгаіснуючыя П.с. вядуць да развіцця хранічнай і вострай недастатковасці кровазвароту, да парушэнняў рытму і інш. ускладненняў. Лячэнне кансерватыўнае, хірургічнае.
Літ:. Сумароков А.В., Монсеев В.С. Клнннческая карднологня. 2 нзд. М., 1995; Маколкнн В.й. Прнобретенные порокн сердца. 2 нзд. М., 1986. М.А.Саўчанка. ПАРОЛЬ (ад франц. parole слова), сакрэтнае ўмоўнае слова або фраза для апазнавання сваіх на вайсковай службе, у канспіратыўных аргцыях і інш.
ПАРОМ. плывучае збудаванне (судна, плыт і інш.) для рэгулярнай перавозкі
Пасажырскі паром для зносін паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй (мае вароты для аўтамабіляў на носе і карме).
сухапутных транспартных сродкаў (аўтамабіляў, чыг. вагонаў), грузаў і пасажыраў цераз водную перашкоду паміж пэўнымі берагавымі пунктамі. Бываюць самаходныя і несамаходныя.
Па вял. суднаходных рэках П. перамяшчаецца па кабелі, пракладзеным па дне, або буксірным суднам; на невял. рэках перацягваецца з дапамогай троса, замацаванага на процілеглых берагах; для паромнай пераправы праз пралівы, азёры звычайна выкарыстоўваіоць спец. абсталяваныя судны. Водазмяшчэнне іх да 20 тыс. т і больш, умяшчальнасць каля 100 чыг. вагонаў, пасажыраўмяшчальнасць да 2000 чал. Паромныя зносіны найб. развіты ў Японіі, Зах. Еўропе (праз ЛаМанш). У ваен. мэтах П. выкарыстоўваюцца пры фарсіраванні водных перашкод; робяцца з штатных пантонных паркаў (гл. Пантон') і мясц. плывучых сродкаў (баржы, лодкі і інш., на якіх замацоўваецца грузавая платформа). ПАРОНІМАЎ СЛОЎНІК. тып тлумачальнага слоўніка, які змяшчае аднакарэнныя словы, што маюць марфемнае і гукавое падабенства, але выражаюць розныя сэнсавыя паняцці (паронімы; гл. Паранімія). Напр., «Слоўнік паронімаў сучаснай рускай мовы» Ю.А.Бельчыкава і М.С.Панюшавай (1994). Паранімічны' рад звычайна складаецца з 2 слоў, часам у яго ўваходзяць і 3—4 словы («давераны—даверлівы—даверны», «дублет—дуплет—дублікат—дубальт»). У бел. лексікаграфіі першая спроба стварэння П.с. — слоўнік «Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанні слоў: (Слоўнік паронімаў беларускай мовы)» С.М.Грабчыкава (1977; уключае больш за 1600 слоў). На аснове гэтага слоўніка ім жа складзены «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» (1994; уключае больш за 3300 слоў). Міжмоўнае ўзаемапранікненне ў галіне аманіміі, параніміі і полісеміі адлюстравана ў слоўніку «Міжмоўныя амонімы і паронімы» Грабчыкава (1980; 550 рус.бел. аманімічных і паранімічных пар).
Літ.: Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1994. Л.П.Кунцэвіч. ПАРОНІМЫ (ад пара... + грэч. onyma імя), словы, блізкія па гучанні і структуры, але розныя па значэнні. Гл. ў арт. Паранімія.
ПАРСАДАНАЎ Георгій Арцёмавіч (10.9.1911, г. Уладзікаўказ, Паўн. Асеція — 15.10.1989), бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі інж.буд. інт (1937). 3 1959 гал. архітэктар інта «Белдзяржпраект», у 1962—73 нач. Упраўлення па справах будва і архітэктуры Мінскага аблвыканкома. Асн. работы: генпланы гарадоў Мінск (1946), Слуцк Мінскай вобл. (1937—40, 1947), Рэчыца Гомельскай вобл. (1937—39. 1951), Магілёў (1947—50, 1961), Салігорск Мінскай вобл. (1958, 1971, апошнія 4 у сааўт.), карэкціроўка генплана Мінска (1959). Аўтар праектаў жылых раёнаў аўтамабільнага, падшыпнікавага здаў, камвольнага камбіната (1945—55), мік
102 ПАРСАНС
рараёна па вул. Валгаградскай (1956, усе ў сааўт.) у Мінску; курортнай зоны воз. Нарач (1966, 1974—75). А.А.Воінау.
ПАРСАНС (Parsons) Талкат (13.12.1902, г. КаларадаСпрынгс, ЗША — 8.5.1979) амерыканскі сацыёлаг, стваральнік тэорыі дзеяння сацыяльнага. Скончыў Гайдэльбергскі унт (?). 3 1927 у Гарвардскім унце, у 1946—56 узначальваў аддзяленне сац. адносін. 3 1949 прэзідэнт сацыялаг. асацыяцыі. Распрацаваў тэорыю сістэм дзеяння, якая абапіралася на прыннып змены, інтэграцыі і стабільнасці. У яе аснове — вывучэнне сац. рэальнасці, арганізаванай рацыянальна і сістэмна. Паводле П., грамадства — вял. сацыятальная супольнасць, якая для выжывання і развіцця павінна прытрымлівацца адзінай культ. арыентацыі і прадстаўляць сваім членам дастатковы набор ролевых магчымасцей для рэалізацыі фундаментальных патрэб асобы і самога ірамадства. Аўтар прац «Структура сацыяльнага дзеяння» (1937), «Сацыяльная сістэма» (1951), «Сацыяльная сістэма і эвалюцыя тэорыі дзеяння» (1977), «Тэорыя дзеяння і ўмовы чалавечага існавання» (1978) і інш.
І.В.Катляроў.
ПАРСАНС (Parsons), лорд Р о с (Rosse) Уільям (17.6.1800, г.Йорк, Вялікабрытанія — 31.10.1867), ірлавдскі астраном. Чл. Ловданскага каралеўскага тва (1831) і яго прэзідэнт (1849—54). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1852). Вучыўся ў Дублінскім і Оксфардскім унтах. Навук. працы па стварэнні тэлескопаў і даследаванні зорных сістэм. Сканструяваў 182сантыметровы тэлескопрэфлектар, які доўгі час заставаўся буйнейшым у свеце, пры дапамозе яго выявіў зоркавую прыроду пазагалактычных туманнасцей (галактык) і ўстанавіў, што многія з іх маюць спіральную будову.
Літ.: Паннекук А. йсторня астрономян: Пер. с англ. М., 1966. А.І.Болсун.
ПАРСАНС (Parsons) Чарлз Алджэрнан (13.6.1854, Лондан — 11.2.1931), англійскі інжынер і прадпрымальнік. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1898). Замежны чл.кар. AH СССР (1931). Скончыў каледж СентДжона Кембрыджскага унта (1876). Вынайшаў шматступеньчатую рэактыўную паравую турбіну (1884), што адыграла значную ролю ў развіцці энергетыкі. У 1889 заснаваў прадпрыемства па вытвсці паравых турбін сваёй сістэмы і інш. эл. абсталявання.
ПАРСЕК [ад пар(алакс) + сек(унда)], пазасістэмная адзінка даўжыні для вымярэння адлегласцей у астраноміі. Абазначаецца пк (раней абазначалася пс). 1 пк роўны адлегласці, з якой паўдыяметр зямной арбіты бачны пад вуглом Г' (гл. Секунда вуглавая). Выкарыстоўваюцца таксама кратныя адзінкі: мегапарсек (Мпк) і кілапарсек (кпк). 1 пк =
= 3,086 • 1016 м = 206 265 а.а. = 3,263 св. года. Гл. таксама Астранамічная адзінка, Светлавы год.
ПАРСЎНА (скажэнне слова «персона» ад лац. persona асоба, твар), умоўная назва твораў бел., рус. і ўкраінскага партрэтнага жывапісу канца 16—17 ст. Пераходны этап ад іканапісу да свецкага партрэта.
Раннія П. толькі ўмоўна перадавалі партрэтнае падабенства, захоўвалі ідэальнасць і кананічнасць вобразаў, плоскасную ўзорыстую тэхніку пісьма гэмперай па дошцы. У 17 ст. развіццё П. ішло ў двух кірунках: дамінавання абразовага пачатку (партрэт цара Фёдара Іванавіча, канец 16 — пач. 17 ст.; М.В.СкапінаШуйскага, каля 1630) і паступовага засваення прыёмаў зах.еўрап. жывапісу, імкнення да перадачы індывід. асаблівасцей мадэлі, аб’ёмнасці форм пры захаванні тра
Да арт. Парсуна. Цар Фёдар Іванавіч. Канец 16 — пач. 17 ст.
дыц. плоскаснасці ў трактоўцы адзення (партрэт Г.П.Гадунова, 1686). П. таго часу пісалі алеем на палатне, часам з натуры. Найб. пашырылася ў творчасці жывапісцаў Аружэйнай палаты Маскоўскага Крамля І.Безміна, І.Максімава, С.Ушакова, М.Чаглокава і інш.
У жывапісе Беларусі 16—17 ст. арыентацыя на традыцыі ранніх партрэтных адлюстраванняў, якія трапляюцца ў фрэсках і іканапісе Стараж. Русі, прыкметна ў партрэтах Міхаіла Барысавіча (канец 16 — пач. 17 ст.), Канстанціна Астрожскага (1я пал. 17 ст.). Рысы П. маюць партрэт сармацкі, партрэт данатарскі.
ПАРТАКРАТЫЯ. 1) палітычны лад, пры якім вярхоўная паліт. і заканадаўчая ўлада, выканаўчыя органы і кіраванне гаспадаркай належаць і падпарадкоўваюцйа адзінай партыі, якую, як лі
Партал касцёла кармелітаў у г. Глыбокае Віцебскай вобл. 17 ст.
Тыпы парталаў