• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПАРЛАМЕНТАРЬІЗМ, сістэма дзярж. улады, пры якой выразна размяжоўваюцца функцыі яе заканадаўчых і выканаўчых органаў пры прызнанні прыя
    98 ПАРЛАМЕНЦЁР
    рытэтнай ролі парламента як вышэйшага прадстаўнічага і заканад. органа. У рамках П. парламент фарміруе адказны перад ім урад, які ён кантралюе і можа адправіць у адстаўку. Менавіта парламенту належаць функцыі заканатворчасці. Пры П. паўнамоцтвы манарха або прэзідэнта звычайна носяць пратакольнапрадстаўнічы характар.
    ПАРЛАМЕНЦЁР (франц. parlementaire ад рагіег гаварыць), афіцыйная асоба, упаўнаважаная адным з ваюючых бакоў уступіць у перагаворы з другім бокам. Звычай пасылкі П. вядомы са старажытнасці. Прававы статус П. вызначаны Палажэннем да 4й Гаагскай (1907) канвенцыі аб законах і звычаях сухап. вайны. П. абавязкова павінен мець адметны знак — найчасцей белы флаг. Ён і асобы, што яго суправаджаюць (трубач, гарніст або барабаншчык, перакладчык і той, хто нясе флаг), карыстаюцца правам недатыкальнасці.
    ПАРЛАМЕНЦКАЯ РЭСПЎБЛІКА, адзін з 2 асн. (разам з прэзідэнцкай рэспублікай) відаў рэспубліканскага дзярж. ладу. Характарызуецца абвяшчэннем прынцыпу вяршэнства парламента ў паліт. сістэме. Пры П.р. ўрад нясе адказнасць перад парламентам і фарміруецца толькі парламенцкім шляхам з лідэраў партыі (або парт. кааліцыі), што перамагла на чарговых выбарах. Заўсёды ёсць пасада кіраўніка ўрада (прэм’ерміністра або старшыні). Роля прэзідэнта — кіраўніка дзяржавы ў фарміраванні ўрада чыста намінальная, гал. яго функцыя — прадстаўнічая, а выбранне ажыццяўляецца парламентам. Прэзідэнт фармальна можа мець вял. паўнамоцтвы, але ажыццяўляе іх урад. Урад знаходзіцца пры ўладзе да таго часу, пакуль ён карыстаецца падтрымкай большасці парламента, г.зн. выканаўчая ўлада знаходзішіа пад кантролем прадстаўнічай улады; аднак прэм’ерміністр валодае правам роспуску парламента, прызначэння новых выбараў. П.р. існуюць у Італіі, ФРГ, Аўстрыі, Фінляндыі, Ірландыі, Індыі, Ізраілі, Ліване і інш. У 1991—94 П.р. (без прэзідэнта) была Рэспубліка Беларусь.
    ПАРЛЕР, П а р л е р ж (ням. Рагіег, чэш. Рагіёг), сям’я архітэктараў і скулыггараў 14 ст., якія працавалі ў Паўд. Германіі і Чэхіі. Г е н р ы х I (паміж 1300 і 1310, верагодна, г. Кёльн, Германія — ?). Пабудаваў зальную царкву Гайлігкройцкірхе ў ШвебішГмюндзе (Германія; з 1351), якая стала прататыпам паўд.ням. цэркваў 14—15 ст. I a г а н з г. ШвебішГмюнд. 3 1354 кіраваў будвам новага хора сабора ў ФрайбургуімБрайсгаў. Г е н р ы х II з г. Ульма (Германія). Каля 1377—83 кіраваў (зМіхаэлем II П. і Г е н р ы х а м III П.) пабудовай хора сабора ў Ульме. М і х а э л ь III з 1383 кіраваў узвядзеннем сабора ў г. Страсбург.
    Петэр (1330, г. ШвебішГмюнд — 13.7.1399), сын Генрыха I. Стваральнік чэш. арх. і скульпт. школ эпохі сталай готыкі. Вучыўся ў пач. 1350х г. у свайго бацькі ў ШвебішГмюндзе. 3 1356 працаваў у Празе пры двары караля Карла IV (з сынамі Я н а м і В а ц л а в а м). Узведзены ім хор сабора св. Віта (1356—99) вылучаецца выразнай суразмернасцю структуры, святочнай
    Генрых 1 Парлер. Інтэр’ер царквы Гайлігкройцкірхе ў ШвебішГмюцдзе. 3 1351.
    П Парлер. Вежа Карлава моста ў Празе. 1357.
    лёгкасцю сеткавых скляпенняў. На трыфоры; сабора выканаў (з памочнікамі) галерэю скульпт. партрэтаў (1374— 85). Сярод інш. пабудоў Карлаў мост (1357—78), хор сабора св. Барталамея ў Коліне (1360—78).
    ПАРМА (Parma), горад на Пн Італіі, на р. Парма, прытоку р. По. Адм. ц, правінцыі Парма. Вядомы з глыбокай ста
    ражытнасці. Першапачаткова этрускае, затым гальскае паселішча. Каля 180 тыс. ж. (2000). Вузел чытунак і аўтадарог. Прамсць: маш.буд., хім., фармацэўтычная, парфумерная, харч., у т.л. сыраварная. Вытвсць буд. матэрыялаў. Унт (з 1065). Акадэмія выяўл. мастацтваў і музыкі, кансерваторыя. Пінакатэка. Музеі. Тэатры. Арх. помнікі: раманскі сабор (11—12 ст.), раманскагатычны баптыстэрый (1196—1307), рэнесансавыя цэрквы (15—17 ст.) і інш. Штогадовыя міжнар. выстаўкі кансерваў.
    ПАРМЕЛІЁПСІС (Parmeliopsis), род ліставатых лішайнікаў сям. пармеліевых. 4 віды. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 3 віды П.: бляднеючы (Р. pallescens), няпэўны (Р. ambiqua), цёмны (Р. hyperopta). Трапляюцца ў лясах на дрэвах.
    Слаявіна ліставатая. Зверху жаўтаватазеленаватая ці шараватая са сподкападобнымі пладовымі целамі (апатэцыямі) або сарэдыямі. Знізу светлакарычневая, прымацоўваецца да субстрату. Сумкі булавападобныя з аднаклетачнымі спорамі. У.У.Галубкоў.
    Пармеліёпсіс: 1 — няпэўны; 2 — цёмны; 3 — бляднеючы.
    Пармелія: 1 — скальная; 2 — баразнаватая.
    ПАРМЕЛІЯ (Parmelia), род ліставатых лішайнікаў сям. пармеліевых. 10 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды П.: баразнаватая (Р. sulcata) і скальная (Р. saxatilis). Трапляюшіа ў лясах на ствалах дрэў, валунах.
    Слаявіна ліставатая. Зверху жаўгаватазеЛенаватая, шэрая, цёмнабурая з сарэдыямі, радзей з пладовымі целамі (апатэцыямі), знізу белая, карычневая ці чорная, прымацаваная да субстрату. Споры па 8 у сумцы, бясколерныя, аднаклетачньія. Фікабіёнт — водарасць
    ПАРНАЯ 99
    з роду трэбуксія. Выкарыстоўваюць для атрымання антыбіётыкаў.	УУГалубкоў.
    ПАРМЕНАЎ Васіль Іванавіч (6.12.1905, в. Краева Валагодскага рна, Расія — 13.3.1984), бел. вучоны ў галіне хірургй. Др мед. н. (1964), праф. (1969). Скончыў 2і Ленінградскі мед. інт (1931). 3 1933 у Гомельскім унце (у 1952—70 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях агнястрэльных раненняў жывата, хвароб брушной і грудной поласцей, гематалогіі, ангіялогіі.
    Тв.: Анатоммческме особенностм головного мозга человека. Мн., 1969; Операцня до выведення нз шока прн поврежденмях н заболеваннях жнвота // Хмрургмя. 1974. № 2. ПАРМЕНІД (Parmenides) з Э л е і (каля 540 да н.э., Элея, Італія — каля 470 да н.э.), старажытнагрэчаскі філосаф, прадстаўнік элейскай школы. Аўтар філас.дыдактычнай паэмы «Аб прыродзе», якая складаецца з 2 частак: «Шлях ісціны» і «Шлях поглядаў» (захавалася каля 160 вершаў). Абгрунтаваў адрозненне паміж мысленнем і пачуццёвасцю, сфармуляваў ідэю тоеснасці бьшця і мыслення. У сваім разуменні свету трымаўся думкі пра ірнаванне апошняй мяжы, усебаковай замкнёнасці быцця, якое прымае форму аднароднага шара з правільным цэнтрам унутры. Праўдзівае быццё лічыў адзіным, вечным, непадзельным, нязменным і нерухомым; непраўдзівае — рухомымі, дзялімымі рэчамі з пустотай паміж імі. Яго вучэнне пра размежаванне быцця і небьшця, ісціны і меркавання было накіравана супраць дыялект. падыходаў да тлумачэння свету, якія назіраліся ў стараж. філасофіі; гэта дае падставу лічьшь П. пачынальнікам метафізікі ў якасці пазнавальнай альтэрнатывы дыялектыкі. Паводле П., крыніцай праўдзівых ведаў аб свеце можа быць толькі розум; пачуцці прыводзяць да непраўдзівых і супярэчлівых меркаванняў (гэта ўносіла ў яго вучэнне элементы рацыяналізму). Сцвярджаў, што ў'аснове светабудовы ляжыць супрацьстаянне 2 пачаткаў: актыўнага — святлаагню і інертнага — цемры. У 20 ст. працы П. даследаваліся экзістэнцыяльнай фенаменалогіяй (М.Хайдэгер) і англаамер. аналітычнай філасофіяй.
    Тв.: Рус. пер. — у кн.: Маковельскнй А. Досократнкн. Казань, 1915. Ч. 2; У кн.: Днтнчные фнлософы: (Тексты). М., 1935.
    В.І.Боўш.
    ПАРМІДЖАНІНА (Parmigianino; сапр. Мацола; Mazzola) Франчэска (11.1.1503, г. Парма, Італія — 24.8.1540), італьянскі жывапісец, рысавальшчык і афартыст; адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў маньерызму. Зазнаў уплывы Карэджа, Мікеланджэла і Рафаэля. Працаваў у Парме, Рыме (1523—27), Балонні (1527—31). У творах праз падоўжанасць прапорцый, вастрыню ракурсаў і аптычных эфектаў, вытанчанаграцыёзны малюнак і блеклы серабрысты каларыт увасабляў ідэал загадкавай, халоднапачуццёвай прыгажосці («Мадонна са святым Захарыем», каля 1530; «Пера
    тварэнне Паўла», 1530; «Мадонна з доўгай шыяй», 1534—40; «Мадонна з ружай» і інш.). Аўтар партрэтаў Дж.Г.Санвітале (1524), т.зв. Антэі, Малатэсты Бальёне, «Аўтапартрэта ў выпуклым люстэрку» і інш., прасякнутых духам арыстакратычнасці і глыбокай унутр. трывогі. Працаваў у манументальным жывапісе (фрэскі замка ў Фантанелата, 1534—40), адзін з першых у Італіі звяр
    Ф.Парміджшіна. Ператварэнне Паўла. 1530.
    нуўся да тэхнікі афорта. Іл. гл. таксама да арт. Маньерызм.
    ПАРМбН Валянцін Мікалаевіч (н. 18.4.1948, г. Брандэнбург, Германія), расійскі фізікахімік. Акад. Pac. АН (1997, чл.кар. 1991). Беларус. Скончыў Маскоўскі фіз.тэхн. інт (1972). 3 1977 у Інце каталізу Сібірскага аддз. Рас. АН (з 1985 нам. дырэктара, з 1995 дырэктар), адначасова з 1978 у Новасібірскім унце (з 1989 праф.). Навук. працы па хім. кінетыцы і каталізе, фота і радыяцыйнай хіміі. Распрацаваў тэорьпо спектраў элекгроннага парамагн. рэзанансу стабільных бірадыкалаў, навук. асновы фотакаталітычных метадаў пераўтварэння сонечнай энергіі ў хім., радыяцыйнатэрмічнага каталізу (новы кірунак у радыяцыйным каталізе). Пад яго кіраўніцтвам створаны першыя ў Расіі сонечныя каталітычныя рэактары, каталізатары на аснове аксідаў урану, якія спалучаюць функцыі ядз. паліва і каталізатараў для акумуляцый хім. энергіі.
    Тв.: Стабнльные бнраднкалы. М., 1980 (разам з А.І.Какорыным, Г.М.Жыдаміравым); Фотокаталнтлческое преобразованне солнечной энергнн. Ч. 2. Молекулярные снстемы для разложення воды. Новоснбнрск, 1985 (у сааўт.). Н.А.Куперштох.
    ПАРНАГРАФІЯ (ад грэч. ргпё распуснік + ...графія), натураліс ычнДе адлюсграванне ці апісанне палгвога акта <па
    лавых органаў), якое, у адрозненне ад эротыкі, не валодае эстэт. якасцямі маст. твора. Ставіць за мэту сексуальнае ўзбуджэнне спажыўца прадукцыі праз свядомую канцэнтрацыю ўвагі на фізіял. працэсе і палавых органах. Найб. пашырана ў кіно і спец. часопісах. У медыцыне атрыманне палавога задавальнення ад порнапрадукцыі адносіцца да палавой ненармальнасці (парнаграфаманія). Асабліва шкодны ўплыў П. робіць на падлеткаў з анамаліямі характару (напр., з псіхапатыямі). Вострая цікавасць да сексу, лёгкая палавая ўзбуджальнасць, імпульсіўнасць падлеткаў могуць прывесці да крымінальных паводзін. Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць за выраб або збыт П. і інш. прадметаў парнаграфічнага характару, а таксама гандаль імі або захаванне з мэтай іх продажу або распаўсюджвання.
    ПАРНАКАПЫТНЫЯ (Artiodactyla), атрад млекакормячых; 2 падатр.: няжвачныя (сям. свіных, пекарыевых, бегемотавых) і жвачныя. Больш за 150 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. На Беларусі — алень высакародны, дзік, еўрапейскія зубр і казуля, лось, а таксама с.г. жывёлы — свінні, авечкі, козы, буйн. par. жывёла. Дзікія П. — аб’екты палявання і промыслу. У Чырв. кнізе Беларусі — 1 від (зубр). У Чырв. кнізе МСАП 21 від.