Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
92 ПАРАЎНАЛЬНА
інш.), творамі, на якія ўплывалі вядомыя ў інш. лрах відавыя і жанравыя формы (апокрыфы, воінская аповесць і інш.). Найб. шырока кантактныя сувязі прадстаўлены прыкладамі асабістых кантактаў з прадстаўнікамі інш. культур (Кіпрыян, Грыгорый Цамблак, ірл. графы О’Руркі на Беларусі, асабістае знаёмства выхадцаў з Беларусі з Эразмам Ратэрдамскім і інш.). 3 развіццём сусв. і нац. літ. працэсаў кантактныя ўзаемасувязі актывізуюцца, паглыбляюцца, іх каардынаты (парадыгматыка і сінтагматыка) надзвычай шматстайныя. Тьшалагічныя ўзаемасувязі скіраваны да вывучэння літ. эпох (напр., тыпалагічнае падабенства стараж. лры «малааых» зах.еўрап. народнасцей да стараж. бел. лры ў часы сярэдневякоўя); літ. кірункаў, плыняў, школ (тьшалагічнае падабенства зах.еўрап. класіцызму, сентыменталізму, рамантызму, рэалізму, натуралізму, сімвалізму, імпрэсіянізму да аналагічных з’яў у бел. лры); родаў, відаў, жанраў (тыпалагічнае падабенства ў нар.эпічнай лры, напр., франц. гераічны эпас «Песня пра Раланда» і слав. «Слова пра паход Ігаравы», лра розных народаў, у т.л. дакумент., пра 1ю і 2ю сусв. войны); асобных сюжэтаў, матываў, вобразаў («знакі папярэджання» ў «Песні пра Раланда» і ў «Слове пра паход Ігаравы», матывы дэгераізацыі вайны ў творах А.Барбюса, Э.М.Рэмарка, М.Гарэцкага і інш.); вобразнавыяўл. сродкаў (паўторы і інш. ў фальклоры розных народаў). Літ. факты пры пераходзе ў нац. лру з інш. краіны або эпохі падпадаюць пад працэсы інтэрпрэтацыі «нац. адаптацыі», чужыя элементы замяняюцца сваімі, індывідуальнааўтарскімі, нац., адпаведньші духу часу (напр., бел. ананімная «Энеіда навыварат» — пародыя на «Энеіду» Вергілія).
Літ:. Неупокоева Н.Г. Нсторня всемярной лнтературы: Пробл. снстем. н сравннт. аналнза. М., 1976; Д н м a А. Прннцнпы сравннтельного лнтературоведення: Пер. с рум. М., 1977; Б е р к о в П.Н. Проблемы нсторнческого развнтня лнтератур. Л., 1981; Садружнасць літаратур. Мн., 1968; Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970; К а в a л е н к a В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць: Развіццё бел. літ. XIX—XX стст. Мн., 1975; М у ш ы н с к і М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 40я — першая палавіна 60х гг. Мн., 1985; Брунэль П., П і ш у a К., Р у с о А.М. Што такое параўнальнае літаратуразнаўства?: Пер. з фр. Мн., 1996; Лявонава Е.А. Плыні і постаці. Мн., 1998; А д а м о в і ч Г.Я. 3 крыніц сусветнай літаратуры. Мн., 1998. Г.Я.Адсшовіч. ПАРАЎНАЛЬНАГІСТАРЫЧНАЕ МОВАЗНАЎСТВА, кампаратывіст ы к а, галіна мовазнаўства, якая даследуе генетычныя сувязі моў, апісвае моўную роднасць у яе эвалюцыі ў часе і прасторы, вывучае асобную мову (або групу моў) у яе развіцці на падставе параўнання з адпаведнымі фактамі іншых моў. Узнікла ў 19 ст., калі младаграматыкі (гл. Младаграматызм) стварылі
ўласную канцэпцыю моўнай эвалюцыі і сфармулявалі ідэі фанет. законаў, змяненняў па аналогіі, адноснай храналогіі і інш. Да прыёмаў даследавання П.г. м. адносяцца: вызначэнне генет. прыналежнасці пэўных фактаў; фармуляванне правіл суадпаведнасці паміж моўнымі структурамі ў сферы фанетыкі, марфалогіі, а таксама (у меншай ступені) сінтаксісу і семантыкі; мадэляванне архетыпаў — зыходных форм прамовы; стварэнне моўнай храналогіі; рэканструкцыя першасных і другасных станаў сістэмы мовы і інш. П.г. м. дазваляе пайсці ў глыб гісторыі мовы за межы самых стараж. тэкстаў шляхам высвятлення асобных з’яў і фактаў пэўнай мовы з дапамогай фактаў роднаснай мовы, гісторыя якой прасочваецца з больш стараж. часоў (напр., у адносінах да бел. мовы такімі мовамі з’яўляюцца старажытнаруская мова і стараславянская мова). Дае магчымасць высветліць ступень роднасці паміж мовамі адной моўнай сям’і і ўдакладніць генеалагічную класіфікацыю моў. Mae лінгвадыдактычную накіраванасць, бо дазваляе ствараць т.зв параўнальнагіст. граматыкі (гл. Параўнальная граматыка). Грунтуецца на прынцыпе параўнання моў, што звязвае яго з апісальным і агульным мовазнаўствам і прынцыпе гістарызму, што збліжае яго з гіст. лінгвістыкай і сацыялінгвістыкай. Выкарыстанне створанага ў яго межах параўнальнагістарычнага метаду даследавання моўных з’яў дало магчымасць дасягнуць значных навук. вынікаў у параўн.гіст. граматыцы індаеўрап., алтайскіх, фінаугорскіх, семіцкіх, дравідыйскіх, кіт.тыбецкіх і інш. моўных сем’яў, а таксама стварыць асновы граматыкі настратычных моў. На Беларусі даследаванні ў галіне П.г. м. вяліся і вядуцца Т.С.Глушак, Р.М.Казловай, Р.В.Краўчуком, В.У.Мартынавым, А.Я.Супруном і інш. Выдаецца шматтомны «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—8, 1978—93).
Літ.: М е й е А. Сравннтельный метод в нсторпческом языкознаннн: Пер. с фр. М., 1954; Семереньн О. Введенне в сравннтельное языкознанне: Пер. с нем. М., 1980; Десннцкая А.В. Сравннтельное языкознанне н нсторяя языков. Л., 1984.
А.Я.Міхневіч.
ПАРАЎНАЛЬНАПСГАРЬІЧНЫ МЕЛАД. навуковы метад, з дапамогай якога шляхам параўнання выяўляецца агульнае і асаблівае ў гіст. з’явах, дасягаецца пазнанне розных гіст. ступеней развіцця адной і той жа з’явы ці дзвюх розных суіснуючых з’яў; разнавіднасць гіст. метаду. Дае магчымасць выявіць і параўнаць узроўні ў развіцці вывучаемага аб’екта, змены ў ім, адзначыць тэндэнцыі развіцця. Уключае розныя формы: супастаўленне (выяўляе прыроду разнародных аб’ектаў), гісторыкатыпалагічнае параўнанне (тлумачыць падабенства розных па паходжанні аб’ектаў аднолькавымі ўмовамі генезісу і развіцця), гіст.генет. параўнанне (падабенства з’яў тлумачыцца іх роўнасцю паводле
паходжання), параўнанне (розныя з’явы фіксуюцца на аснове ўзаемаўплываў). Агульнапрызнаным стаў у 19 ст. Ужываецца ў мовазнаўстве (гл. Параўнальнагістарычнае мовазнаўства), літ.знаўстве (гл. Лараўнальнагістарычнае літаратуразнаўства), юрыспрудэнцыі, сацыялогіі, этнаграфіі і інш. Т.І.Шамякіна. ПАРАЎНАЛЬНАЕ ПРАВАЗНАЎСТВА, 1) метад вывучэння прававых сістэм розных дзяржаў шляхам супастаўлення аднайменных дзярж. і прававых інстытугаў, сістэм права, іх асн. прынцыпаў і г.д. 2) П.п., кампаратывістыка — адна з галін юрыд. навукі.
ПАРАЎНАЛЬНАЯ АНАТОМІЯ ЖЫВЁЛ. навука, якая вывучае заканамернасці арганізацыі жывёл розных сістэматычных груп у працэсе эвалюцыі шляхам супастаўлення будовы іх цела і органаў; раздзел параўнальнай марфалогіі жывёл. Выяўляе гамалогію і даследуе філагенет. пераўтварэнні будовы падобных органаў; прасочвае паслядоўнасць дыферэнцыяцыі анат. утварэнняў і будовы анатамафізіял. сістэм. Падзяляецца на арганалогію (параўнанне арганізацыі органаў у анатамафізіял. сістэмах), архітэктоніку (вьгаучэнне плана і прынцыпаў будовы цела) і эвалюцыйную марфалогію (вучэнне пра марфал. заканамернасці эвалюцыі, кірункі развіцця жывёльных арганізмаў, механізмаў іх прыстасаванасці да пераменлівых умоў існавання). Цесна звязана з інш. марфал. дысцыплінамі, эвалюц. вучэннем, заалогіяй, палеазаалогіяй, экалогіяй, сістэматыкай жывёл, генетыкай. Выкарыстоўваецца для абгрунтавання эвалюц. тэорыі і пабудовы натуральнай сістэмы жывёльнага свету. А. С.Леанцюк.
ПАРАЎНАЛЬНАЯ ГРАМАТЫКА, параўнальнасупастаўляльная граматыка, тып лінгвістычнага апісання, у якім разглядаюцца дзве або некалькі моў з пункту гледжання наяўнасці агульных і спецыфічных рыс. Вылучаюць параўнальнагістарычную граматыку (параўнальнае апісанне моў у дыяхранічным аспекце), гал. мэта якой выяўленне генет. блізкасці моў праз дыяхранічны аналіз іх агульных рыс, і п a р а ў нальнасупастаўляльную граматыку (параўнальнае апісанне моў у сінхранічным аспекце; наз. таксама кантрастыўнай, канфрантатыўнай ці супастаўляльнай граматыкай або параўнальнай тыпалогіяй моў), якая разглядае падабенства і асаблівасць моў, што параўноўваюць незалежна ад іх генет. адносін. Традыцыйна пад паняццем П.г. разглядаюць параўнанне не толькі ўласна грамат. ладу супастаўляемых моў, але і іх фанетыкі, марфалогіі, словаўтварэння і сінтаксісу. П.г. мае не толькі тэарэтычны, але і прыкладны характар (пераклад, выкладанне і навучанне мовам). Першыя навук. працы па П.г. з’явіліся ў канцы 18 — пач. 19 ст. і звязаны з узнікненнем параўнальна
ПАРАФІН 93
гістарычнага.мовазнаўства. У ліку nepmux параўнальных усх.слав. даследаванняў былі «Параўнальная граматыка славянскіх моў» В.К.Паржазінскага і «Уводзіны ў параўнальную граматыку славянскіх моў» А.М.Сялішчава (абодва 1914).
Літ:. Г у р с к і М.І. Параўнальная граматыка рускай і беларускай моў. 2 выд. Мн., 1972; Нехай О.А., Поплавская Т.В. Сравннтельная тмпологня англнйского н белорусского языков. Мн., 1983; Гл. таксама да арт. Параўнальнагістарычнае мовазнаўства.
А.В.Зінкевіч.
ПАРАЎНАЛЬНАЯ МАРФАЛбГІЯ ЖЫВЁЛ, комплекс навук, якія шляхам параўнання розных сістэматычных груп жывёл вывучаюць форму і будову іх цела і органаў у індывід. (антагенез) і гіст. (філагенез) развіцці з мэтай пабудовы натуральнай сістэмы жывёльнага свету. Выяўляе эвалюц. заканамернасці формаўтварэння (асабліва гомалагічных органаў), кірункі эвалюц. развіцця арганізмаў. Раскрывае прычыны і шляхі пераўтварэння органаў і арганізмаў у сувязі са зменай умоў існавання, растлумачвае наяўнасць анамалій развіцця і рудыментарньіх органаў, тэарэт. абгрунтоўвае біял. асновы клінічнай медыцыны, заатэхніі і інш. Уключае параўнальную анатомію жывёл, параўнальныя гісталогію, цыталогію, эмбрыялогію, паталаг. анатомію, функцыян. і экалагічную марфалогію. Цесна звязана з заалогіяй, сістэматыкай жывёл і інш. навукамі.
Асновы П.м. закладзены Арыстоцелем. Працы К.Галена, А.Везалія, У.Гарвея, Леанарда да Вінчы сталі асновай сістэматыкі К.Лінея. У 18 ст. развіццё П.м. у працах Ж.Кюўе, Ж.СентІлера, Ж.Б.Ламарка назапасіла матэрыял для стварэння эвалюц. тэорыі ЧДареіна. У 19 ст. ням. біёлаг К.Гегенбаўр увёў асн. паняцці П.м. — аналогію і гамалогію. У Расіі працы В.А.Догеля, МА.Мензбіра, А.М.Северцава, \.\.Шмальгаўзена садзейнічалі стварэнню эвалюц. марфалогіі; АА.Заварзіна, М.Р.Хлопіна — параўнальнай гісталогіі; К.М.&ра, К Ф Воіьфа, А.В Іванова, ААКавалеўскага, ІЛ.Мечнікава — параўнальнай эмбрыялогіі.
На Беларусі н.д. работа па праблемах П.м. вядзецца ў інтах фізіялогіі і заалогіі Нац. АН Беларусі, БДУ, Мінскім мед. інце, Віцебскім мед. унце і інш. Значны ўклад зрабілі Ц.М.Голуб, П.Я.Герке, САЛябёдкін, ТІА.Маўрадыядзі, М.Е.Макушок, МІЕНікіцеЛка, ХМ.Сяржанін і інш. А.С.Леанцюк. ПАРАЎНАЛЬНАЯ ПСІшбгіЯ, навука пра заканамернасці, паходжанне, развіццё псіхікі жывёл і чалавека, пра падабенства і адрозненне ў іх псіхічнай дзейнасці. Фарміраванне П.п. звязана з працамі Ж.БЛамарка, Ч.Дарвіна, У.А.Вагнера. Параўнальнапсіхал. аналіз будуецца на звестках зоапсіхалогіі, псіхалогіі чалавека і накіраваны на выяўленне ў анта і філагенезе зыходных псіхічных працэсаў жывёл і чалавека і якасных адрозненняў чалавечай псіхікі ад псіхікі жывёл. Асаблівае значэнне мае ўлік сац.гіст фактараў, якія вызначылі ўзнікненне і развіццё чалавечай