Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Даследаванні феномена П. вядуцца з канца 19 ст., калі ў Лондане засн. «Таварыства для вывучэння псіхічных з’яў». Яно салзейнічала пазнанню псіхал. заканамернасцей гіпнозу, ідэаматорных актаў, субсенсорнага ўспрымання, фенаменальнай памяці, вылічальных здольнасцей. Многія з існуючых тваў і лабараторый аб’ядноўвае Міжнар. парапсіхалагічная асацыяцыя (НьюЙорк). В.В.Краснова. ПАРАСІЙ (Parrasios) з Э ф е с а, старажытнагрэчаскі жывапісец 2й пал. 5 ст.
да н.э. Сын і вучань жывапісца Евенора. Працаваў у Афінах. У творах, якія вызначаліся пластычнасцю контурнай лініі, памайстэрску перадаваў фіз. пакуты і ўнутр. перажыванні людзей: «Праметэй», «Філактэт», «Адысей сімулюе вар’яцтва», «Дэмас» (не захаваліся). ПАРАСІЛАВАЯ ЎСТАНбЎКА, энергетычная ўстаноўка, якая звычайна складаецца з паравых катлоў і паравых рухавікоў, дзе энергія вадзяной пары пераўтвараецца ў мех. работу. У якасці паравых рухавікоў напачатку выкарыстоўвалі паравыя машыны (на паравозах, параходах і інш.), потым больш эканамічныя паравыя турбіны.
ПАРАСІМПАТЫЧНАЯ НЕРВОВАЯ СІСТЧМА. гл. ў арт. Вегетатыўная нервовая сістэма.
ПАРАСІЦА, рака ў Горацкім рне Магілёўскай вобл., левы прыток р. Проня (бас. р. Дняпро). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 112 км2. Пачынаецца на схілах Смаленскага ўзвышша за 1,5 км на ПнЗ ад в. Куртасы, вусце ў межах г. Горкі. Рэчышча на працягу 500 м каля вусця каналізаванае. На паўн. ускраіне г. Горкі плаціна і сажалка.
ПАРАСбНАВЫЯ, сельдэрэевыя (Umbelliferae, Аріасеае), сямейства двухдольных кветкавых раслін. Каля 300 родаў, больш за 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, найб. колькасць — ва ўмераных і субтрапічных зонах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 33 роды, 51 від. У Чырв. кнігу занесена 6 відаў П.: астранцыя вялікая, баршчэўнік звычайны, бядрынец вялікі, дзікая пятрушка аленевая, сіела прамая, шчыталіснік звычайны.
Адна і шматгадовыя травы, радзей кусты або дрэўцы. Лісце звычайна простае, чаргаванае, моцна рассечанае. Кветкі дробныя ў складаных, часам простых, парасоніках ці галоўках. Плод — віслаплоднік. Ва ўсіх органах — эфіраалейныя ходы. Сярод П. шмат агароднінных (кмен, морква, сельдэрэй, пастарнак, пятрушка), тэхн. (каляндра, ферула), эфіраалейных (аніс, каляндра, фенхель), лек. (амі, кмен, ферула), дэкар. (астранцыя, баршчэўнік) раслін. Некат. моцна ядавітыя (балігалоў, цыкута), шэраг відаў (напр., снітка, цьмянец) пустазелле.
Літ.: Травяннстые растення СССР. Т. 2. М., 1971; Жнзнь растеннй. Т. 5 (ч. 2). М., 1981. В.В.Маўрышчаў. ПАРАСбНІК (Lepiota), род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. шампіньёнавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў зонах з трапічным і субтрапічным кліматам. На Беларусі 7 відаў. Найб. вядомыя П.: востралускаваты (L. acutesquamosa), грабеньчаты (L. cristata), дробнашчытападобны (L. clypeolaria). Трапляюіша ў лясах, парках, сярод травы з чэрв. па кастрычнік.
Пладовае цела — шапка на ножцы дыям. 2—13 см, яйцападобная або званочкавая, потым распасцёртая, са шматлікімі лускавінкамі. Пласцінкі свабодныя, белыя. Ножка цыліндрычная, з нерухомым кольцам, выш. да 12 см. Споры бясколерныя, гладкія. Ядавітыя, ёсць ядомыя.
ПАРАЎНАЛЬНА 91
ПАРАСТАК, адзін з асноўных органаў вышэйшых раслін; мае восьсцябло, лісце і пупышкі. Рэпрадуктыўны П. мае яшчэ органы размнажэння — спарангіі, стробілы, кветкі. Узнік як прыстасаванне да наземнага спосабу жьшця. Адзіны орган: лісце і сцёблы фарміруюцца з агульнага масіву мерыстэмы і маюць адзіную праводзячую сістэму. Структурны элемент (метамер) П. — вузел з адыходзячым ад яго лістом, або кальчак лісця, міжвузелле, якое знаходзіцца ніжэй, і пупышка (зародкавы П.). Разнастайныя тыпы П. ўзніклі ў працэсе эвалюцыі як прыстасаванне да розных умоў жьшця, а ў культ. раслін — і пад уздзеяннем чалавека.
ПАРАТАКСІС (ад пара... + грэч. taxis размяшчэнне), злучэнне, к a а р д ы н а ц ы я, від сінтагматычнай сувязі дзвюх моўных адзінак (частак складанага сказа, рэплік дыялога і інш.), пры якой іх значэнні застаюцца ў адносінах лагічнай і грамат. раўнапраўнасці, a форма кожнай з іх не залежьшь адна ад адной («блакітназялёны», «ціхаціха», «дзед і ўнукі», «перашэптваліся і сарамліва паглядалі»), «То дождж ідзе, то сонца свеціць»), Процілеглае паняцце — гіпатаксіс. Процілегласць фармальна выяўляецца ў абарачальнасці сінтагматычнай канструкцыі пры П. (магчымасць перастаноўкі тыпу «зялёнаблакітны», «унукі і дзед», «сарамліва паглядалі і перашэптваліся», «То сонца свеціць, то дождж ідзе») і неабарачальнасці пры гіпатаксісе. У жывым маўленні строгай апазіцыі П. і гіпатаксісу няма зза існавання вял. колькасці пераходных сінтагматьгчных пабудоў. П. і гіпатаксіс — з’явы рознафункцыянальныя: П. адлюстроўвае паслядоўнасць адзінак з пункту гледжання каардынацыі і сэнсу, гіпатаксіс выяўляе сэнсавую і фармальную залежнасць частак сінтагматычнай канструкцыі. У больш вузкім сэнсе П. і гіпатаксіс звязваюць з характарам узаемаадносін толькі паміж членамі простага сказа і часткамі скла
Парасонік: 1 — грабеньчаты; 2 — востралускаваты.
данага сказа (гл. Злучэнне ў граматыцы, Падпарадкаванне ў граматьшы).
Літ:. Кручнннна Н.Н. Структура н функцнн сочнннтельной связн в русском языке. М., 1988; Граматыка беларускай мовы. Т. 2. Мн., 1966. Л.А.Зінкевіч.
П.АРАТГ.АРМОН. п а р а т ы р ы н, бялковапептыдны гармон парашчытападобных залоз чалавека і млекакормячых. Складаецца з 84 амінакіслотных астаткаў. Разам з кальцытанінам і вітамінам D рэгулюе абмен кальцыю і фосфару ў арганізме, паляпшае іх перанос праз біял. мембраны. Канцэнтрацыя П. ў крыві ад 0,1 да 0,5 мг/мл. Стымулюе ўтварэнне ў нырках кальцытрыёлу, які ўзмацняе ўсмоктванне кальцыю і фасфатаў у кішэчніку. Гамеастаз кальцыю і фосфару падтрымліваецца адэкватным паступленнем іх у арганізм, а таксама вітаміну D, нармальнай мінералізацыяй гал. назапашвальніка фасфатаў і кальцыю — шкілета. Лішак П. ў арганізме прыводзіць да разбурэння касцявой тканкі, недахоп — да зніжэння колькасці кальцыю ў крыві. Прэпараты П. выкарыстоўваюць у медыцыне.
А.А.Арцішэўскі.
ПАРАТУБЕРКУЛЁЗ, паратуберкулёзны энтэрыт, хвароба I о н е, хранічнау інфекцыйная хвароба жывёл. Пашырана ў многіх краінах, у т.л. на Беларусі. Перадаецца праз кар.мы, ваду, гной і інш. Крыніца інфекцыі — хворыя жывёлы і бактэрыяносьбіты. Хварэюць буйн. par. жывёла, авечкі, радзей інш. жвачныя. Пры П. пагаршаецца апетыт, настае вяласць, анемія слізістых абалонак, панос, змардаванне і інш.
ПАРАТЫТ ЭПІДЭМІЧНЫ, хвароба чалавека, пры якой пашкоджваюцца калявушныя (радзей падсківічныя і пад’язычныя) слінныя, палавыя і падстраўнікавая залозы, нерв. сістэма і інш. Узбуджальнік — РНКзмяшчальны вірус. Хварэюць пераважна дзеці і падлеткі. Крыніца інфекцыі — хворы на П.э. Заражэнне звычайна паветранакропельным шляхам. П.э. пакідае стойкі імунітэт. Прыкметы: павышаная тра цела, боль у вобласці ніжняй сківіцы пры адкрыванні рота і жаванні, напухаюць і баляць пашкоджаныя залозы. Ускладненні: бясплоднасць, глухата, цукр. дыябет і інш. Лячэнне тэрапеўтычнае.
А.А.Астапаў.
ПАРАТЫФЫ (ад пара... + тыф), вострыя кішэчныя інфекцыйныя хваробы чалавека, якія выклікаюцца бактэрыямі роду сальманела. Адрозніваюць П. A і В падобныя па этыялогіі, эпідэміялогіі і клінічным праяўленням да брушнога тыфу, і С, які выяўляецца ў харч. токсікаінфекцыі і інш. формах.
Крыніца інфекцыі ■— хворыя на П. і бацыланосьбіты. Заражэнне праз ваду, харч. прадукты, забруджаныя бактэрыямі. Прыкметы: дрыжыкі, тра 40—42 °C, боль галавы, высыпка ружовага колеру на скуры жывата, грудзей, рук на 5—7ы дзень хваробы. Бываюць формы П., падобныя да гастраэнтэрыту з
моташлівасцю, ірвотай, паноса.мі. Ускладненні: кішэчны крывацёк, прарыўныя язвы кішэчніка, аслабленне імунітэту. Лячэнне тэрапеўтычнае. Гл. таксама Сальманелёзы.
ПАРАЎНАЛЬНАПСТАРЬІЧНАЕ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА, к а м п a р a т ы в і з м, галіна літаратуразнаўства, якая даследуе сувязі паміж літаратурамі ўвогуле або літаратурнымі фактамі ў прыватнасці: гісторыю, тэорыю, праблемы, кантэкст іх пашырэння ў межах сусв. і нац. літаратурных працэсаў.
Метадам параўнальнага вывучэння пры даследаванні фалькл. матэрыялу карысталіся ням. філолагі бр. Грым, рус. вучоныя А.М.Афанасьеў, Ф.І.Буслаеў (гл. Міфалагічная школа), а таксама А.М.Весялоўскі, які пісаў пра т.зв. «сустрэчныя асяроддзі», у тл. пра ўзаемасувязі бел. фальклору з фальклорам інш. народаў. Асновы П.г. л. — у працах франц. даследчыкаў Ф.Бальданспержэ і П. ван Тыгема. У сав. літ.знаўстве на этапе дыскурсіўнага вывучэння лры, адзначанага эклектычнымі і вульгарнасацыялаг. тэндэнцыямі, важную ролю адыгралі бібліягр. паказальнікі, якія фіксавалі пераклады з інш. лр і адзначалі публікацыі, прысвечаныя замежным пісьменнікам. Праблемы гісторыкатэарэт. характару былі ў цэнтры ўвагі даследчыкаў 1950—70х г. (В.М.Жырмунскі, М.І.Конрад). Комплекснае вывучэнне лры садзейнічала з’яўленню прац абагульненага тэарэт. характару. У развіцці лр П.Н.Беркаў вылучыў 2 строга не размежаваныя этапы: існаванне лры ў асноўным для свайго народа (вырашэнне нац. задач, распрацоўка ўласных традыцый) і ўваходжанне яе ў сусв. лру (аддае ёй створаныя эстэт. каштоўнасці і застаецца паранейшаму лрай свайго народа). Пра гэта пісаў і М.Багдановіч ў арт. «За тры гады» (1913) і інш. Некат. з’явы нац. літ. працэсу маюць апераджальны характар у адносінах да асэнсавання гэтых з’яў у лрах вядучых краін, якія і выводзяць гэтыя паняцці «ў свет». Новы этап развіцця параўнальнага вывучэння лр звязаны з паяўленнем канцэптуальна новых падыходаў: канцэпцыі М.М.Бахціна, працы структуралістаў (Р.Барт, Ю.Крысцева), дэканструктывістаў (Ж.Дэрыда). Дасягненні П.г. л. ў 20 ст. звязаны з разуменнем адзінства сацыякульт. развіцця чалавецтва, сусв. характару падзей, а ў апошняй чвэрці — з прызнаннем глабальнасці шэрагу праблем, перад якімі яно паўстала, паколькі лра адлюстроўвае гэтыя праблемы ў сканцэнтраваным маст. выглядзе.
Асн. задача П.г. л. — выяўленне агульнага і адрознага паміж асобнымі літ. фактамі, што, з аднаго боку, дазваляе вызначыць агульначалавечае, «вечнае» ў асаблівым, з другога, бачыць у сусветным нац., канкрэтнагіст., спецыфічна адметнае. Вылучаюць некалькі відаў літ. узаемасувязей: кантактныя, тыпалагічныя, генетычныя або параўнальнагіст. (факты, што ўзніклі на аснове адной гіст. з’явы незалежна адзін ад аднаго). Кантактныя ўзаемасувязі зарадзіліся ў старажытнасці. Яны прадстаўлены творамі, якія перакладаліся з інш. моў на царкоўнаславянскую, перапісваліся і пераносіліся на бел. землі, у іх пераймаліся сюжэты, матывы, вобразы з замежных помнікаў (спадчына Клімента Смаляціча, Кірылы Тураўскага, мітрапаліта Іларыёна, Ф.Скарыны і