Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Паралеўкобрыум даўгалісты.
жоўтазялёная або бураватая, на жаўтаватай ножцы. Вечка з дзюбкай. Каўпачок клабукападобны. Г.Ф.Рыкоўскі. ПАРАЛГТАРАТЎРА, гл. Масавая літаратура.
ПАРАЛІЧ (ад грэч. paralysis расслабленне), поўная страта рухальных функцый у чалавека і жывёл у выніку парушэння інервацыі адпаведных мышцаў. Абмежаванне рухаў — парэзы (напр., монапарэз пры пашкоджанні адной канечнасці, парапарэз пры пашкоджанні рук і ног і інш.). З’яўляецца праявай захворванняў нерв. сістэмы інфекц., траўматычнага, сасудзістага, псіхагеннага і інш. паходжання. Адрозніваюць П. і парэзы цэнтральныя, якія абумоўлены пашкоджваннем рухальных клетак кары паўшар’яў галаўнога мозга і піраміднага шляху з павышэннем мышачнага тонусу, сухажыльнанадкосных рэфлексаў, наяўнасцю паталаг. і ахоўных рэфлексаў (пры інсультах, чэрапнамазгавой траўме, энцэфаліце). Перыферычныя П. і парэзы ўзнікаюць пры пашкоджанні чарапных нерваў, спіннога мозга, нерв. спляценняў і асобных нерв. ствалоў. Пры перыферычных П. мышачны тонус зніжаецца ці адсугнічае, паніжаюцца сухажыльнанадкосныя рэфлексы, адбываецца атрафія мышцаў, змяняецца электраўзбуджальнасць нерваў і мышцаў (напр., пры спінальнай форме поліяміэліту, полінеўрытах і інш.). Бываюць таксама змешаныя П. і парэзы (цэнтр. і перыферычныя). Выдзяляюць псіхагенныя (істэрычныя) П. і парэзы, што ўзнікаюць ад псіхатраўміруючых
уздзеянняў. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўт., ЛФК, масаж, правядзенне артапедычных мерапрыемстваў, у некат. выпадках — хірургічнае. Ю.Г.Шанько.
ПАРАЛОН, гандлёвая назва эластычнага газанапоўненага пластыка на аснове поліурэтану, прынятая ў СССР.
ГІАРАЛЬДЭПД, 2,4,6трыметыл1,3,5т р ы а к с а н, цыклічны трымер ацэтальдэгіду, зручная форма яго захоўвання. Бясколерная вадкасць, 1пл 12,6 °C, tgjn 124,4 °C, шчыльн. 994,3 кг/м . Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым
/°\
СН3НС снсн3
3 I I °\ /° сн
I
сн3
эфіры, хлараформе. Атрымліваюць полімерызацыяй ацэтальдэгіду пры 20 °C у прысутнасці салянай ці сернай кты. Выкарыстоўваюць у вытвсці ацэтатаў цэлюлозы, воцатнай кты, воцатнага ангідрыду, гліаксалю, хларалю і інш. Аказвае слабае наркатычнае ўздзеянне.
ПАРАМАГ'НЕТЫЗМ (ад пара... + магнетызм), уласцівасць рэчываў слаба намагнічвацца ў напрамку знешняга магн. поля; адзін з відаў магнетызму. Характэрны для рэчываў (парамагнетыкаў), часціцы якіх (атамы, малекулы, іоны, атамныя ядры) маюць уласныя магн. моманты. У адсутнасці знешняга магн. поля яны арыентаваны хаатычна, так што намагнічанасць рэчыва роўная нулю.
Пры наяўнасці знешняга поля магн. моманты арыентуюцца пераважна ўздоўж поля і намагнічанасць вызначаецца формулай 7*= %Й, дзе % — магнітная ўспрыімлівасць (для парамагнетыкаў пры тры » 293 К % 10’7—10"4), 7? — напружанасць знешняга магн. поля. 3 павелічэннем тры ўзрастае дэзарыентавальнае дзеянне цеплавога руху і х памяншаецца (гл. Кюры закон, Кюры—Вейса закон). Існаванне ў атамаў (іонаў) магн. момантаў, якія абумоўліваюць П., можа быць звязана з арбітальным рухам элекгронаў у абалонцы агама — арбітальны П., іх спінам — с п і н a в ы П., а таксама (у меншай ступені) са спінам атамных ядраў — ядзерны П. [гл. Магнетон). Даследаванне П. дае інфармацыю пра мікраскапічныя магн. ўласцівасці і ўнутр. структуру рэчываў. П. выкарыстоўваецца для атрымання звышнізкіх тр метадам магнітнага ахаладжэння, у квантавай электроніцы (гл. Мазер) і інш. Гл. таксама Электронны парамагнітны рэзананс, Ядзерны парамагнітны рэзананс.
Літ:. Вонсовскнй С.В. Магнетнзм. М., 1971; Абр a гам А., Гольдман М. Ядерный магнетнзм: порядок н беспорядок: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1984; Крннчнк Г.С. Фнзяка магнлтных явленнй. 2 нзд. М., 1985. Р.М.Шахлевіч.
88 ПАРАМАГНЕТЫК
ПАРАМАГНЁТЫК, слабамагнітнае рэчыва, якое намагнічваецца ў знешнім магн. полі ў напрамку поля. Пры адсутнасці знешняга магн. поля намагнічанасць П. роўная нулю. Магнітная ўспрыімлівасць П. невялікая і заўсёды дадатная (гл. Парамагнетызм). Да П. адносяцца: шчолачныя і шчолачназямельныя металы, некаторыя пераходныя металы, солі рэдказямельных элементаў і металаў групы жалеза, водныя растворы солей пераходных металаў, газы кісларод О2 і аксід азоту NO, фера, феры і антыферагнетыкі пры трах, большых за Нееля пункт ці Кюры пункт.
ПАРАМАРЫБА (Paramaribo), горад, сталіца Сурынама, на р. Сурынам, за 20 км ад яе ўпадзення ў Атлантычны ак. Засн. ў 1640. 216 тыс. ж. (1995). Гал. порт краіны, даступны для марскіх суднаў, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр. Харч. (вытвсць какосавага алею), лесапільныя і дрэваапр. прадпрыемствы. Унт. Музей Сурынама. Бат. сад.
ПАРАМЕЙ Уладзімір Трафімавіч (н. 30.11.1921, с. Гусяцін Чамеравецкага рна Хмяльніцкай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Др мед. н., праф. (1974). Скончыў Львоўскі мед. інт (1947). У 1962—96 у Гродзенскім мед. інце (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні туберкулёзнаалергічных працэсаў, апёкаў вачэй, пачатковых стадый катаракгы, дыягностыцы пухлін галаўнога мозга, перасадцы штучнага хрусталіка, хірург. лячэнні глаўкомы, касавокасці, блізарукасці.
Тв:. Гнпотермнческнй тест очаговой аллергнческой реакцнн прн туберкулезе глаза (разам з В.І.Санюкевічам) Ц Вопросы борьбы с туберкулезйм. Мн., 1968; Локальная н обшая температурные реакцнн на прободную рану глаза прн лучевой болезнн у кролмков // Вопросы раднобнологнн. Мн., 1969.
ПАРАМЕТР (ад грэч. parametros які адмервае, супастаўляе) у м а т э м a т ы ц ы, велічыня, значэнні якой служаць для адрознення элементаў якоган. мноства адзін ад аднаго. Напр., у дэкартавых каардынатах ураўненне (х a)2 + (у b)1 = I вызначае ўсе акружнасці адзінкавага радыуса з цэнтрам у пункце (а,Ь). Калі надаць, напр., значэнні a = 3 і Ь = 4, то будзе выдзелена пэўная акружнасць з зададзенага мноства, г.зн. лікі a і b з’яўляюцца П. разгляданага мноства. П. наз. таксама дапаможная пераменная велічыня, якая ўводзіцца для параметрычнага прадстаўлення функцый. Напр., эліпс ^/4 + +//9 = 1 задаеіша таксама параметрычным ураўненнем х = 2 cos Г, у = 3 sin Z, дзе 0 < / < 2.
ПАРАМЕТР у т э х н і ц ы, фізічная велічыня, якая з’яўляецца істотнай характарыстыкай тэхн. сістэмы, з’явы, працэсу. У мех. сістэмах П. — гэта ма
са, каэф. трэння, момант інерцыі і інш. 3 эл. П. найб. характэрныя супраціўленне, індуктыўнасць, ёмістасць, сіла току, напружанне. П. цеплавых працэсаў — цеплаёмістасць, цеплаправоднасць і інш. П. бываюць пастаянныя і пераменныя (залежаць ад часу і сістэмы каардынат), сканцэнтраваныя і размеркаваныя.
ПАРАМЕТР СТАНУ ў тэрмадынаміцы, тэрмадынамічны параметр, фізічная велічыня, якая служыць для характарыстыкі макраскапічнага стану сістэмы. Да П.с. належаць: ціск, тэмпература, аб’ём удзельны, унутраная энергія, энтрапія і інш. П.с. звязаны паміж сабой, таму раўнаважны стан сістэмы можна вызначыць праз абмежаваную колькасць параметраў (гл. Ураўненне станў).
ПАРАМЕТРЫЧНЫЯ ВАГАННІ, ваганні, якія ўзнікаюць ў выніку перыядычнай змены параметраў вагальнай сістэмы (масы, пругкасці, індуктыўнасці, ёмістасці, эл. супраціўлення і інш.). Назіраюіша ў любой вагальнай сістэме пры пэўных суадносінах паміж частатой аднаго з уласных ваганняў сістэмы і частатой змен параметраў.
Класічны прыклад П.в. — узнікненне папярочных ваганняў струны (параметрычны рэзананс) пры перыяд. зменах яе нацяжэння, якое найлягчэй адбываецца, калі частата асн. тону (ці якойн. гармонікі; гл. Абертон) струны ўдвая болыцая за частату змен нацяжэння (пры звычайным узбуджэнні вымушаных ваганняў рэзананс настае, калі іх частата супадае з частатой аднаго з уласньгх ваганняў струны). Пры ўзбуджэнні П.в. стан раўнавагі вагальнай сістэмы ў выніку перыяд. ўздзеяння становіцца няўстойлівым і сістэма пачынае рабіць ваганні каля становішча раўнавагі. Шырыня абласцей няўстойлівага стану павялічваецца з ростам амплітуды змен параметраў. Прынцыпы ўзбуджэння П.в. выкарыстоўваюцца ў параметрычных крыніцах святла (параметрычны лазер), параметрычных генератарах і ўзмацняльніках эл.магн. ваганняў і інш. П.А.Пупкевіч.
ПАРАМЕЦЫІ (Paramecium), т у ф е л ь к і, род прасцейшых атр. роўнараснічных (або плёначнаротых) тыпу інфузорый. Каля 20 відаў. Пашыраны ўсюды, жывуць у прэсных, радзей у саланаватых водах. Найб. вядомыя бурсарыя (Р. bursaria), туфелька залацістая (Р. aurelia), туфелька хвастатая (Р. caudatum). Удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў. Для бурсарыі характэрны ўнутрыклетачны сімбіёз з аднаклетачнымі зялёнымі водарасцямі — зоахларэламі.
Даўж. да 0,3 мм. Цела падоўжанаавальнае, мае 3слаёвую абалонку (пелікула). Раснічкі (10—15 тыс.) размеркаваны раўнамерна. У эктаплазме размешчаны трыхацысты (для абароны і нападу), у эндаплазме — ядры (макра і мікрануклеусы), скарачальныя і стрававальныя вакуолі. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам. Бясполае размнажэнне (дзяленне) чаргуецца з палавым працэсам (кан’югацыя). Выкарыстоўваюць ў біяхім., генет., цьггалагічных і інш. даследаваннях; корм для рыб. Іл. гл. да арт. Інфузорыі.
А.М.Петрыкаў.
ПАРАМФІСГАМАТАТЫ (Paramphistomatata), падатрад плоскіх паразітычных чарвей кл. смактуноў. 4 надсям., 10 сям., больш за 70 родаў, каля 170 відаў. Найб. пашыраны ў Еўразіі, Аўстраліі, Афрыцы. Узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека — парамфістаматадозаў. На Беларусі найб. трапляюцца ліёрхіс скоцыя (Liorchis scoriae), парамфістамы: звьгчайны (Paramphistomum specium) і іхікавеі (Р. ichikawai).
Даўж. да 2 см. Цела конусападобнае, ружовае, на пярэднім канцы глотка, на заднім — прысоска. Гермафрадыты. Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — прэснаводных малюскаў сям. катушак. У знешнім асяроддзі з яец паразіта вылупліваюцца мірацыдыі, трапляюць у цела малюска, дзе фарміруюцца ў цэркарыі, якія праз 1,5—3 месяцы пакіда
Да арт. Парачфістачататы Парамфістам іхікавеі.
юць прамежкавага гаспадара, прымацоўваюцца да раслін і ператвараюцца ў адалескарыі. Маладыя гельмінты з вадой ці кормам пранікаюць у стрававальны тракт дэфінітыўнага гаспадара (дзікія і свойскія жывёлы) і мігрыруюць у органы страўнікавакішачнага тракта, дзе праз 3—4 месяцы дасягаюць палавой спеласці. С.Л.Максімава.
ПАРАМЬІГІНА Святлана Вячаславаўна (н. 5.4.1965, г. Екацярынбург, Расія), бел. спартсменка (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1991). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Скончьша Бел. політэхн. інт (1987). Сярэбраны лрызёр XVII зімовых Алімп. гульняў (1994, г. Лілехамер, Нарвегія) на дыстанцыі 7,5 км. Чэмпіёнка свету на розных дыстанцыях (1990, 1991, 1994), сярэбраны і бронз. прызёр (1993); пераможца летняга чэмпіяната свету (1997, 1998), бронз. прызёр (1999). Чэмпіёнка Еўропы (1995), сярэбраны (2000) і бронз. прызёр (1996). Чэмпіёнка СССР (1989). Чэмпіёнка Беларусі (1989—2000).