Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПАРАЗІТАЛОГІЯ 83
тус і перайменавана ў Міжнар. асацыяцьпо «Параднёныя гарады». У Рэспубліцы Беларусь парадненне гарадоў пачалося ў 1950я г. У 2000 31 бел. горад падтрымліваў сувязі са 119 гарадамі 24 краін свету, у т.л. 16 маюць пабрацімаў у ФРГ, 8 — у Польшчы, 8 — у Францыі, 18 — у Балгарыі. 35 бел. гарадоў устанавілі пабрацімскія сувязі з рас. гарадамі (сак. 2000). У 1990я г. найб. эфекгыўныя сувязі мелі: Мінск з Нотынгемам (Вялікабрытанія, з 1957), Бангалорам і Сендаем (Індыя, Японія, з 1973), Ліёнам і Луандай (Францыя, Ангола, з 1976); Жодзіна з Венісьё (Францыя, з 1967); Магілёў з Віёрбанам (Францыя, з 1973); Орша з ВозанВленам (Францыя, з 1973); Салігорск з ЛаЛуўерам (Бельгія, з 1975); Віцебск з ФранкфуртамнаОдэры і Зялёнай Гурай (Германія, Польшча, з 1969); Гомель з КлермонФеранам (Францыя, з 1976) і Абердзінам (Вялікабрытанія, з 1990); Гродна з Беластокам (Польшча, з I960) і Ліможам (Францыя, з 1976); Баранавічы з Хейнала (Фінляндыя, з 1977); Полацк з Фрыдрыхсгафенам (Германія, з 1994) і інш. Для каардынацыі работы ў 1993 створана Бел. асацыяцыя П.г.
В.В.Брыгадзіна, Н.С.Іванова.
ПАРАДбКС (адгрэч. paradoxes нечаканы, дзіўны), з’ява, думка або выказванне, якое рэзка адрозніваецца ад агульнапрынятага ўяўлення. У форме П. могуць быць выказаны сапраўдныя і памылковыя думкі. Лагічны П.— разнавіднасць супярэчнасцей у сістэме лагічных доказаў, якія знешне выглядаюць правільнымі, але прыводзяць да ўзаемна супярэчлівых вывадаў. Семантычны П. абумоўлены неабмежаваным ужываннем некат. лінгвістычных і семантьмных паняццяў, напр., «сапраўдны», «самаадносны» і інш. Семантычныя П. часам называюць сінтаксічнымі або эпістэмалагічнымі; яны вядомы з антычнасці, апісваліся логікамі сярэднявечча, згадваюцца ў рэліг. і маст. лры. П. ў філасофіі І.Кант называў антыноміямі або апарыямі, якія паўплывалі на развіццё навукі, садзейнічалі адасабленню матэматыкі ў вытлумачэнні яе лагічных асноў (гл. Мностваў тэорыя) і з’яўленню гегелеўскай дыялектыкі. В.В.Краснова. ПАРАДбЎСКІ Аляксандр (псеўд. А с трога; 1836, Люблінскае ваяв., Польшча, паводле інш. звестак Беларусь або Галіцыя — 7.2.1890), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве. Служыў у рус. арміі, паручнік кавалерыі. У 1863 узначаліў паўстанцкі атрад у Ашмянскім пав., пасля гібелі Л.Т.Нарбута паўстанцкі ваен. начальнік Лідскага пав. 3 рэшткамі атрада Нарбута перайшоў у Гродзенскую пушчу, злучыўся з атрадам ХА.Лянкевіча і потым дзейнічаў у Аўгустоўскім ваяв. Мяркуюць, што ў атрадзе П. ваяваў Ф.Багушэвіч. У канцы 1863 распусціў атрад і эмігрыраваў. Г.В.Кісялёу.
ПАРАДЫГМА (ад грэч. paradeigma прыклад, узор), 1) навук. тэорыя, увасобленая ў сістэме паняццяў, якія выражаюць істотныя рысы рэчаіснасці. 2) Зыходная канцэптуальная схема, мадэль пастаноўкі праблем і іх вырашэння, метадаў даследавання, якія пануюць на працягу пэўнага гіст. перыяду ў навук. супольнасці. 3) Паняцце, якое выкарыстоўваецца ў філасофй антычнасці і сярэднявечча для характарыстыкі ўзаемаадносін духоўнага і рэальнага свету.
ПАРАДЫГМА ў мовазнаўстве, узор тыпу скланення або спражэння, a таксама сукупнасць канчаткаў, уласцівая слову як прадстаўніку пэўнага класа лексікаграматычных адзінак, кожная з якіх валодае аднолькавай сістэмай марфал. форм. Напр., назоўнікі ж. р. адзіночнага ліку «хата», «варона», «бяроза» і інш. аб’ядноўваюцца марфал. П. (склонавымі канчаткамі) «а», «ы», «е», «у», «ай (аю)», «е». Марфал. П. можа служыць словаўтваральным сродкам пры адсугнасйі інш. паказчыкаў словаўтварэння (т.зв. канверсія). Напр., склонавыя канчаткі з асновай «сол’» утвараюць назоўнік («соль», «солі», «соллю» і г.д.), з асабовымі канчаткамі —дзеяслоў («салю», «соліш», «соліць», «солім» і г.д.). У шырокім значэнні П. — любы клас моўных адзінак, аб’яднаных noyHaft агульнай прыкметай. На гэтай падставе вылучаюць, акрамя марфал., П. лексічныя, сінтакс., словаўтваральныя. Гл. таксама Парадыгматыка.
Літ:. Кубрякова Е.С., Соболева П.А. О понятнм парадмгмы в формообразованян н словообразованнн // Лннгвнстнка н поэтнка. М., 1979. А.Я.Міхневіч.
ПАРАДЫГМАТЫКА. 1) адзін з двух аспектаў сістэмнага даследавання мовы, які проціпастаўляецца сінтагматыцы, — вывучэнне элементаў мовы і класаў гэтых элементаў, што знаходзяцца ў адносінах проціпастаўлення, выбару аднаго з узаемавыключальных элементаў.
2 ) Вучэнне пра будову і структуру парадыгмаў розных тыпаў, іх класіфікацыю, а таксама аб’яднанне ў больш складаныя адзінствы.
Парадыгматычныя адносіны праяўляюцца ў парадыгматычным проціпастаўленні (тоеснасці і адрозненні, проціпастаўленасці і ўзаемазамяняльнасці) моўных адзінак. Яны будуюцца на розных відах падабенства (сувязі) паміж моўнымі адзінкамі: фармальнага («снег», «снега», «снегу», «снег», «снегам», «снезе» — марфал. парадыгма), фармальнасемантычнага («выкладчык», «дарадчык», «аб’ездчык», «разведчык» — словаўтваральная парадыгма на падставе агульнасці суфікса і яго значэння «вытворца дзеяння»), семантычнага («ісці», «крочыць», «шыбаваць», «дыбаць», «цягнуцца» — лексічная парадыгма на падставе агульнага значэння «ісці»). У некат. кірунках сучаснай лінгвістыкі П. разглядаецца як сістэма мовы, а сінтагматыка — як рэалізацыя гэтай сістэмы ў працэсе пабудовы выказвання (тэксту).
Літ:. Степанов Ю.С. Методы н прннцмпы современной лннгвмстнкн. М., 1975.
А.Я.Міхневіч.
ПАРАДЫЗКА, райка, райская я б л ы н я, разнавіднасць яблыні нізкай. Радзіма — Закаўказзе. Выкарыстоўваецца як карлікавая прышчэпа для яблыні. Ва ўмовах Беларусі малазімаўстойлівая.
Слабарослае дрэва або куст. выш, да 2 м, з дробнаразгалінаванай і неглыбокай каранёвай сістэмай. Плады рознай формы і афарбоўкі, часта плоскакруглявыя, дыяметрам 1,5—2 см і болей на кароткіх шіаданожках. Мякаць дробназярністая, кіславатасалодкая, прыемная. Парадызка Будагоўскага, або ПБ 9, — клонавая прышчэпа. Характарыэуецца павышанай зімаўстойлівасцю і слабаросласцю, добра размнажаецца атожылкамі. Лісце і сцёблы цёмначырвоныя.
З.А.Казлоўская.
ПАРАЖНЯК Тарас Мікалаевіч (н. 9.3.1924, в. Цернаўка Смелянскага рна Чаркаскай вобл., Украіна), бел. мастак дэкар.прыкладнога мастацтва. Засл. дз. маст. Беларусі (1997). Скончыў Маскоўскі інт прыкладнога і дэкар. мастацтва (1949). Працаваў у Львове. У 1965—98 у Бел. AM (з 1988 заг. кафедры). Працуе ў галіне керамікі («Абаронцы Брэсцкай крэпасці», 1970; скульптура «Даніла Галіцкі», 1974; пано «Мінск», 1977; вазы «Над Віліяй», 1988, «Белавежская пушча», 1993, «Кветкі», 1999, «Марскі брыз», 2000; дэкар. кампазіцыя «Караблікі і дэльфіны», 1966, і інш.), шкла (вазы «Кожнаму чацвёртаму», 1982, «Восень», 1987; скульптура «Пінгвіны», 1987; кампазіцыі «Чорная быль», 1988, «Поры года», 1989, і інш.), металу (партрэт Героя Сав. Саюза С.І.Грыцаўца, 1967, і інш.). Аўтар афармленчых работ у Палацы чыгуначнікаў (1978), Палацы шлюбаў Заводскага рна (1981—83), гандл. цэнтры «Валгаград» (1984) у Мінску, палацах культуры нафтавікоў у Наваполацку (1967), саўгаса «Прагрэс» Брэсцкай вобл. (1984), будынку шпіталя для інвалідаў Вял. Айч. вайны ў в. Бараўляны Мінскага рна (1986) і інш. Творы адметныя дакладнасцю кампазіцыі, вобразнай выразнасцю.
М. П.Жабінская.
ПАРАЗГГАЛбГІЯ (ад паразіты + ..логія), біялагічная навука пра паразітычныя арганізмы, выкліканыя імі хваробы жывёл, чалавека і раслін, метады і сродкі барацьбы з паразітозамі. Падзяляецца на агульную, мед., вет., экалагічную і агранамічную. Асн. метады даследавання — мікраскапічны, эксперым., клінічны. Зачаткі П. ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Сістэм. вывучэнне паразітаў пачалося ў 18 ст. (К.Ліней, Х\.С.Палас, КА.Скрабін і інш.). На Беларусі пытанні П. сістэматычна вывучаюцца з 1920—30х г.: даследавалася фауна паразітычных прасцейшых (П.М.Мардасаў, К.Ф.Расцягаева, С.П.Сузько, В.Л.Якімаў і інш.), кляшчоў (М.А.Аленеў, А.Е.Беліцэр, В.Ф.Гусеў), насякомых (Р.Я.БейБіенка, А.У.Бург, А.Р.Маеўскі і інш.\ гельмінтаў (Х.С.Гарагляд, В.Ф. Чарвякоў і інш.), узбуджальнікаў
84 ПАРАЗІТАРНЫЯ
хвароб раслін (В.Ф.Купрэвіч, М.АДарожкін). Даследаванні вядуцца ў інтах заалогіі, эксперым. батанікі, Hau. АН Беларусі, Бел. НДІ аховы раслін, эксперым. ветэрьшарыі, эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, Віцебскай акадэміі вет. медыцыны, Брэсцкім пед. унце і інш. Асн. кірункі даследаванняў: арахнаэнтамалагічны, гельмінталагічны, протазаалагічны, паразітацэналагічны. У 1970— 90я г. высвятляліся асаблівасйі і краявой П., распрацоўваліся метады дыягностыкі і ліквідацыі асн. паразітаў, вывучаўся іх патагенез і клініка, фауна, экалагічная і эпідэміял. значнасць гельмінтаў, крывасосных кляшчоў і насякомых у лясных біяцэнозах, урбаландшафтах, з 1986 у зоне аварыі Чарнобыльскай АЭС. Распрацаваны інтэгральны кантроль крывасосных мошак па прафілактыцы сімуліятаксікозу буйн. par. жывёлы, практычныя рэкамендацыі па барацьбе з эймерыёзамі с.г. жывёл, птушак і абмежаванні пашырэння асн. узбуджальнікаў хвароб. Найб. ўклад у гэтыя даследаванні зрабілі І.Ц.Арзамасаў, М.П.Карасёў, АД.Ятусевіч, Н.С.Балагіна, Е.І.Бычкова, АС.Гембіцкі, В.М.Капліч, К.М.Кірыенка, АГЛабецкая, І.В.Меркушова, М.М.Трухан, Н.В.Цярошкіна, І.В.Чыкілеўская, Г.А.Яфрэмава.
,Жт.:Каплнч В.М., Усова З.В. Кровососушйе мошкн лесной зоны. Мн., 1990; Я т у с е в і ч А.І., К а р а с ё ў М.П., Я к у боўскі М.В. Паразіталогія і інвазійныя захворванні жывёл. Мн., 1998; Клешн (Асагі) фауны Беларусн: Кат. М., 1998. Г.А.Яфрэмава. ПАРАЗІТАРНЫЯ ХВАРОБЫ РАСЛІН, тое, што інфекцыйныя хваробы раслін.
ПАРАЗІТАЦЭНОЗ (ад паразіты + цэноз), гістарычна складзеная сукупнасць паразітычных арганізмаў (паразітаў) і інш. сімбіёнтаў, якія насяляюць расліны, жывёлы і чалавека. Відавы склад П. і колькасныя суадносіны яго мікрапапуляцый могуць вар’іраваць нават у аднаго віду гаспадара. У П. могуць уваходзіць вірусы, бактэрыі, грыбы, прасцейшыя, гельмінты і некат. членістаногія. Паняцце «П.» увёў Я.Н.Паўлоўскі (1937). На Беларусі даследаванні па П. вядуцца ў Інце заалогіі Нац. АН Беларусі, Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі, Віцебскай акадэміі вет. медыцыны і інш. н.д. установах.
Усе сучлены П. ўздзейнічаюць адзін на аднаго і на гаспадара. Узаемадзеянне паміж кампанентамі П. бывае непасрэднае (напр., прадуктамі вьшзялення) і праз арганізм гаспадара (змена ўнутр. асяроддзя гаспадара або яго асобных органаў і інш.). Уздзеянне паразітычных арганізмаў — сучленаў П. — на гаспадара бывае сумарнае, калі яны не аказваюць значнага ўздзеяння адзін на аднаго (напр., аскарыды і паразітычныя нематоды на арганізм птушкі), сінергічнае, калі яны ўзаемна ўзмацняюць ўздзеянне на арганізм гаспадара, і антаганістычнае, калі ўздзеянне паразітаў адзін на аднаго зніжае іх шкоднасць для гаспадара. Даследаванні складаных узаемаадносін П. ці асобных яго кампанентаў з арганізмам гаспадара і інш. даюць