• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПАРАХбДСТВА, прадпрыемства воднага транспарту, якое арганізуе і ажыццяўляе перавозкі пасажыраў і грузаў на спец. абсталяваных трансп. суднах'па марскіх (марскія П.) або ўнутраных (рачньы і азёрныя П.) водных шляхах. Гл. Рачны транспарт.
    ПАРАХОНСК, вёска ў Пінскім рне Брэсцкай вобл., на р. Бобрык. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 31 км на ПнУ ад г. Пінск, 206 км ад Брэста, 2 км ад чыг. ст. Парахонск. 2219 ж., 705 двароў (2000). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, амбулаторьм, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1888).
    ПАРАЦЭЛЬС [Paracelsus, сапр. Філіп Аўрэал Тэафраст Бамбаст ф о н Fore н г а й м) (von Hohenheim; 24.10.1493, г. Швіц, Швейцарыя — 24.9.1541], нямецкі ўрач і прыродазнавец эпохі Адраджэння, адзін з заснавальнікаў ятрахіміі. Вучыўся ва унтах Італіі, Германіі, Францыі. Працаваў у г. Зальцбург і г. Страсбург. Праф. (1526) унта і ўрач г. Базель. Даў крытычную ацэнку схаластычнай медьшыне антычнасці. Вывучаў лячэбнае дзеянне хім. рэчываў на арганізм, распрацаваў метады лячэння інфекц. хвароб ртуцшо (сіфіліс), прэпаратамі мыш’яку (can) і інш., вылучаў лекавыя рэчывы з раслін, прапанаваў выкарыстоўваць мінер. крыніцы ў якасці лячэбнага сродку. Развіў уяўленне аб дазіроўцы лекаў. Выдадзены збор твораў П. (т. 1—14, 1922—36).
    ПАРАШКбВАЙ МЕТАЛУРГІІ 3 ДОСЛЕДНАЙ ВЫТВОРЧАСЦЮ НДІ
    ПАРАШУТ	95
    Беларускага дзяржаўнага навуковавытворчага канцэрна парашковай металург і і. Засн. ў 1972 у Мінску на базе праблемнай лабараторыі Бел. політэхн. інта. У 1980 на базе НДІ створана навуковавытв. аб’яднанне, у 1996 — Бел. дзярж. навуковавытворчы канцэрн парашковай металургіі. Асн. кірункі навуковатэхн. дзейнасці: распрацоўка навук. прынцыпаў кіравання структурай і ўласцівасцямі матэрыялаў, стварэнне новых матэрыялаў (канструкцыйных, порыстых, трыбатэхн., алмазазмяшчальных, магнітных, керамічных і інш.) для работы ў экстрэмальных умовах; распрацоўка высокаэфектыўных тэхналогій атрымання гэтых матэрыялаў метадамі парашковай металургіі, сінтэзу, уздзеяннем імпульснымі нагрузкамі, нанясеннем ахоўных пакрыццяў і інш. і выраб з іх дэталяў, вузлоў і камплектуючых для прадпрыемстваў аўтатрактарнага і с.г. машынабудавання, энергетыкі, прыборабудавання, чыг. транспарту, вытвсці хім. і харч. прадуктаў, будматэрыялаў, вырабаў мед. тэхнікі і інш. 3 1977 выдае штогоднік «Парашковая металургія». У інце працаваў чл.кар. Нац. АН Беларусі ГДз.Карпенка, працуюць акад. Нац. АН Беларусі ПА.Віцязь і А..У.Роман. В.В.Савіч.
    3 4	2	5	2 5	2
    Да арт. Парашковая металургія. Схема пракаткі парашкоў у металургічную стужку: 1 — бункер для парашку; 2 — вальцы для халоднай пракаткі; 3 — стужка; 4 — печ для спякдння; 5 — печы для адпалу.
    ПАРАШКбВАЯ МЕТАЛУРГІЯ, галіна металургіі, якая ахоплівае выраб парашкоў металаў і металападобных злучэнняў, спечаных матэрыялаў (паўфабрыкатаў, дэталяў) з іх ці з сумесяў метал. парашкоў з неметалічнымі без расплаўлення асн. кампанента. Дазваляе атрымліваць матэрыялы і вырабы, якія немагчыма або эканамічна немэтазгодна вырабляць звычайнымі спосабамі (напр., плаўкай). Метадамі П.м. атрымліваюць кампазіцыйныя матэрыялы, керметы, магнітадыэлектрыкі, магнітныя матэрыялы, тугаплаўкія металы, карбідныя цвёрдыя сплавы, порыстыя, фрыкцыйныя і інш.
    Асн. тэхнал. аперацыі П.м.: атрыманне парашкоў аднаўленнем аксідаў, мех. размолам, распыленнем і інш. спосабамі; прыгатаванне з парашкоў зыходнай сумесі (шыхты) з зададзенымі хім. саставам і ўласцівасця.мі; фармаванне загатовак вырабаў (халодным прасаваннем шыхты ў прэсформах, гарачым прасаваннем і шлікерным ліццём, працісканнем парашку, змешанага з пластыфікатарамі, праз
    адтуліну адпаведнай формы і інш.); наданне загатоўкам патрэбных фіз.мех. уласцівасцей спяканнем (пераважна ў эл. печах) у аднаўляльным ці нейтральным асяроддзі пры тры, ніжэйшай за тру плаўлення асн. кампанента. Выкарыстоўваюць таксама спяканне пад ціскам, з адначасовым дзеяннем цэнтрабежных сіл ці насычэннем загатоўкі расплаўленым металам, хімікатэрмічнай апрацоўкай. Прынцыпы П.м. распрацавалі рас. вучоныя і інжынеры П.Р.Сабалеўскі і В.В.Любарскі, якія ў 1826 выкарысталі працэсы прасавання і спякання для атрымання вырабаў з парашку плаціны; М.М.Бякетаў у 1865 распрацаваў тэарэт. асновы атрымання парашкоў некаторых металаў. У 1920—30я г. метады П.м. пачалі ўкараняцца ў прамысл. вытвсць СССР, ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі. Удасканаленню метадаў П.м. садзейнічалі працы ўкр. вучоных Р.В.Самсонава, М.І.Фядорчанкі, І.М.Францэвіча, аўстр. вучонага Р.Кіфера, англ. даследчыка В.Джонса, амер. металурга Ф.Райнса і інш.
    На Беларусі П.м. развіваецца з 1960, калі пры БПІ была створана базавая лабараторыя парашковай металургіі (з 1972 НДІ, з 1980 Бел. навуковавытв. аб’яднанне, з 1996 Бел. дзярж. навуковавытв. канцэрн парашковай металургіі, у які ўваходзяць НДІ парашковай металургіі, НДІ зваркі, НДІ імпульсных працэсаў, Маладзечанскі зд парашковай металургіі і інш.). Вывучаны многія тэарэт. пытанні П.м., даследаваны новыя метады і распрацаваны тэхнал. працэсы, створаны машыны для прасавання вырабаў, высокаэфектыўныя матэрыялы, (А.У.Роман, П.А.Віцязь, Я.АДарашкевіч, Г.М.Ждановіч, А.Ф.Ільюшчанка, В.М.Капцэвіч, В.М.Кавалеўскі, В.К.Шэлег і інш.).
    Літ:. Порошковая металлургня: Матерналы, технологня, свойства, обл. прнменення. Кнев, 1985: Кмпарясов С.С., Л н б е н с о н Г.А. Порошковая металлургня. 3 нзд. М., 1991; Внтязь П.А., Капцевнч В.М., Шелег В.К. Порнстые порошковые матерналы н нзделня нз ннх. Мн., 1987; Актуальные проблемы порошковой металлургнн. М., 1990; Степаненко А.В., й с a е в я ч Л.А. Непрерывное формованне металлнческнх порошков н гранул. Мн., 1980; Теорня й практнка нанесення зашнтных покрытнй. Мн., 1998; В н т я з ь П.А., Ловше н ко Ф.Г., Ловшенко Г.Ф. Механнческм легнрованные сплавы на основе алюмнння н медн. Мн., 1998; Обьемная штамповка порошковых матерналов. Мн., 1993.
    П.А.Віцязь.
    ПАРАШКОВЫЯ ФАРБЫ, парашкападобныя кампазіцыі, якія выкарыстоўваюць для атрымання пакрыццяў пераважна на тэрмаўстойлівых матэрыялах (металы, кераміка, шкло, бетон). Высокаэканамічныя ў выкарыстанні. Пакрыцці на аснове П.ф. вызначаюцца высокімі фіз.мех. і ахоўнымі ўласцівасцямі.
    Асн. кампаненты П.ф. — плёнкаўтваральныя рэчыеы (эпаксідныя і поліэфірныя смолы, поліакрылаты, поліаміды, полівінілхларыд, поліэтылен і інш.) і пігменты (напр., аксіды тытану, хрому, жалеза). 'Маюць таксама напаўняльнікі, пластыфікатары, стабілізатары і інш. дабаўкі. Высокадысперсныя (памер часцінак 10—300 мкм). У прамсці атрымліваюць змешваннем сухіх кампанентаў у млынках або турбазмешвальніках ці здрабненнем сумесі кампанентаў, гомагенізаванай у расплаве. Наносяць на падрыхтаваную паверхню
    вырабаў напыленнем. Таўшчыня пакрыццяў, што ўтвараюць П.ф., 50—400 мкм. Гл. таксама Лакафарбавыя пакрыцці.
    Літ.: Я к о в л е в А.Д. Порошковые краскн. Л„ 1987.
    ПАРАШЎТ (франц. parachute ад рагег папярэджваць + chute падзенне), апарат для запавольвання скорасці падзення ў паветры чалавека ці грузаў. Выкарыстоўваецца ў авіяцыі, касманаўтыцы, парашутным спорце і інш.
    Ідэю П. падаў і навук. абгрунтаваў Леанарда да Вінчы (1495). У 1617 першы спуск на П. з высокай вежы здзейсніў венецыянскі інж.механік Ф.Веранцыо. У 1783 француз С.Ленарман стварыў і выпрабаваў П. з жорсткім каркасам (у выглядзе вял. парасона), на якім франц. паветраплавальнік А.Ж.Гарнерэн у 1797 спусціўся з паветр. шара. Ранцавы П. створаны ў Расіі Г.Я.Кацельнікавым (1911). У СССР першы скачок з П. здзейсніў у 1927 М.М.Громаў; вучэбнатрэніровачныя П. з’явіліся ў 1930.
    Складаецца з купала са стропамі, падвясной сістэмы, выцяжнога П., ранца, чахла, выцяжных фала, кальца і аварыйнага кальца. Адрозніваюць П. па форме купала (напр., круглы, прамавугольны, па плошчы 0,1 — 1000 м^ і болып) і асаблівасцях канструкцый
    Схема раскрьшця парашута: 1 — выкід выцяжнога парашута з парашутнага кантэйнера; 2 — выцягванне купала са стропаў асноўнага парашута раскрытым выцяжным парашутам; 3, 4, 5 — напаўненне купала паветрам.
    (напр., са шчылінамі і клапанамі, якія дапамагаюць кіраваць П.). Ёсць П., купал якіх у час спуску набывае форму крыла лятальнага апарата. Паводле прызначэння П. падзяляюць на людскія, грузавыя і спецыяльныя. Людскія бываюць выратавальныя, трэніровачныя, спарт., дэсантныя. Для спуску цяжкіх грузаў ужываюць шматкупальныя сістэмы (3 і больш). Спец. П. служаць для тармажэння самалёта (пры
    96	ПАРАШУТНЫ
    пасадцы), гоначнага аўтамабіля, спуску на зямлю касм. спускальных апаратаў, радыёзондаў і інш., а таксама спуску касм. апаратаў на тыя планеты, якія маюць атмасферу і інш.
    ПАРАШЎГНЫ СПОРТ, скачкі з парашутам з лятальных апаратаў, від авіяцыйнага спорту. Уключае ўласна спарт. скачкі (адзіночныя і групавыя) на дакладнасць прызямлення ў мішэнь радыусам 0,16 м з вышынь 800—1200 м і зацяжныя з выкананнем акрабатычных фігур у свабодным падзенні з вышынь 1800—2200 м. У праграмы спаборніцтваў таксама ўключаюцца і інш. віды скачкоў: вышынныя з вышынь 7000 м і больш; акрабатычныя; камбінаваныя; парашутнае мнагабор’е: скачкі на дакладнасць прызямлення, стральба з малакалібернай вінтоўкі, бег (крос), плаванне, і інш.
    Узнік у канцы 1920 — пач. 1930х г. Міжнар. парашутная камісія ў саставе Міжнар. авіяц. федэрацыі (ФАІ) з 1950. Першы чэмпіянат свету адбыўся ў 1951 (Югаславія). Рэкорды свету ФАІ рэгіструе ў 46 відах скачкоў. Найб. развіты П.с. у Германіі, ЗША, Канадзе, Польшчы, Расіі, Францыі і інш.
    На Беларусі П.с. развіваецца з 1930х г. Федэрацыя П.с. Беларусі створана ў 1995. Чэмпіянаты рэспублікі праводзяцца з 1953. Сярод бел. спартсменаў — чэмпіён свету і абс. чэмпіён Еўропы У.Гурны, чэмпіёны свету В.Слабадзянюк, МДзмІТраў. А.М.Петрыкаў.
    ПАРАШЧЫТАПАДОБНЫЯ ЗАЛОЗЫ, каляшчытападобныя залозы, залозы ўнутранай сакрэцыі чалавека і жывёл. Складаюцца з 4 або 8 невял. цел, размешчаных на задняй паверхні шчытападобнай залозы. Целы ўкрыты агульнай са шчытападобнай залозай капсулай і тонкімі ўласнымі абалонкамі, ад якіх унутр цел адыходзяць перагародкі. Парэнхіма П.з. пабудавана з цяжоў і згуртаванняў клетак двух тыпаў — гал. (сакратуюць паратгармон) і аксіфільных. Рэгулююць кальцыевы і фосфарны абмен у арганізме. А.А.Арцішэўскі.