Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
У большасці П. добра развіта валасяное покрыва, ногі прыстасаваны для хуткага бегу, маюць 2—4 пальцы з рагавымі чахламі — капытамі (найб. развіты 3і і 4ы пальцы), ключыца адсутнічае. Расліннаедныя, дзік — усёедны. Характэрны палавы дымарфізм. Палігамы. Нараджаюць 1—2 (да 8) дзіцяняці.
П.Р.Козла.
ПАРНАС (Pamasos), горны масіў у Грэцыі, на Пн ад Карынфскага зал. Выш. 2457 м. Складзены з вапнякоў, вяршыня скалістая. Да выш. 1000 м укрыты міжземнаморскімі хмызнякамі і хваёвымі лясамі. Каля падножжа П. — стараж.грэч. г. Дэльфы, археал. запаведнік, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны; рэшткі помнікаў архітэктуры 7 ст. да н.э. — 1 ст. н.э. Паводле стараж.грэч. міфалогіі П. — месцазнаходжанне Апалона і муз; у пераносным значэнні — садружнасць паэтаў, парнаскія кветкі — вершы, парнаскія сёстры — музы. Адсюль выраз «Узысці на П.»: дасягнуць сапр. поспеху і прызнання ў лры і мастацтве. Арх. музей. Нац. парк.
ПАРНАЯ РЫФМА, сумежная р ы ф м а, рыфма, якая звязвае два суседнія вершаваныя радкі ці рытмарады па схеме аабб. Пашырана ў нар. вершаскладанні і сілабічных вершах:
Вясна красна па зарэччу йшла, А малым дзеткам па яечку нясла, А старым дзядкам па кіёчку, Маладым жанкам па сыночку.
(«Вясна красна па зарэччу йшла»)
100 ПАРНЕЛ
У бел. паэзіі П.р. выкарыстоўваецца і ў сілабатанічным вершы (часцей у двухрадкоўях і ў астрафічным вершы):
Прачнулася сэрца, не спіцца, выходжу на ганак.
Дзень добры, жыццё маладое і сонечны ранак!
Над полем пшрокім, над борам высокім світае.
Дзень добры, прастор салаўіны, Айчына святая!
(Я.Пушча. «Дзень добры’») М.М.Грынчык.
ПАРНЕЛ (Parnell) Чарлз Сцюарт (27.6.1846, Эйвандэйл, Ірландыя — 6.10.1891), ірландскі паліт. дзеяч, кіраўнік руху за самакіраванне Ірландыі (гл. Гомруль). Землеўладальнік. 3 1875 дэп. палаты абшчын брыт. парламента, з 1877 лідэр ірл. фракцыі ў палаце абшчын і старшыня Лігі гомруля. Адзін з заснавальнікаў (1879) і прэзідэнт Зямельнай лігі. На мітынгах у розных месцах краіны заклікаў да аб’яднання ірл. католікаў і пратэстантаў, да процідзеяння ірл. сялян высяленням і росту арэнднай платы, да байкоту лендлордаў і іх агентаў. Быў звязаны з вярхамі ірл. эміграцыі ў ЗША, што забяспечвала абедзвюм лігам пастаянную фін. падтрымку. У 1881—82 зняволены брыт. ўладамі. Памёр ад нервовага перанапружання ў выніку цкавання яго ў друку англічанамі і адхілення ад лідэрства большасцю ірл. парламенцкай фракцыі пад націскам У.Ю.Гладстана.
ПАРНІК, адзін з відаў ахаванага грунту дая вырошчвання агародніны, кветкавых культур і іх расады. Тыпы П.: аднасхільны, двухсхільны; паглыблены, наземны (стацыянарны і пераносны). Найб. пашыраны паглыблены П., які размяшчаюць з У на 3 для лепшага выкарыстоўвання сонечнага святла. Укрываюць зашклёнымі рамамі, шырока выкарыстоўваюць празрыстую плёнку. Крыніцы абагрэву П.: сонца, біяпаліва (часцей конскі гной), падагрэтая вада, электраэнергія і інш. П. дае магчымасць атрымліваць ураджай на 7—25 сут раней і некалькі разоў за сезон.
У.П.Пярэднеў.
ПАРНІкбвЫ ЭФЕКТ уатмасфер ы п л а н е т, награванне ўнуграных слаёў атмасферы (Зямлі, Венеры і інш. планет са шчыльнымі атмасферамі), абумоўленае празрыстасшо атмасферы для асн. часткі выпрамянення Сонца (у аптычным дыяпазоне) і паглынаннем атмасферай асн. (інфрачырвонай) часткі цеплавога выпрамянення паверхні планеты, нагрэтай Сонцам. Павышае сярэднюю тру паверхні і атмасферы планеты, памяншае розніцу паміж дзённымі і начнымі трамі. У вьшіку антрапагенных уздзеянняў колькасць вуглякіслага іазу (і інш. газаў, якія пагльшаюць выпрамяненне ў інфрачырвоным дыяпазоне) у атмасферы Зямлі паступова павялічваецца, што, на думку
некаторых вучоных, можа прывесці да глабальных змен клімату Зямлі.
«ПАРНІКбВЫЯ ГАЗЫ», газы, якія выдзяляюцца ў парніках пры гніенні арганічных угнаенняў. Іх выдзяленне залежыць ад тры, вільготнасці і мікраарганізмаў. Пры аэробным (кіслародным) гніенні ўгвараецца вуглякіслы газ, пры анаэробным (бескіслародным) — метан, вадарод, часткова вуглякіслы газ, злучэнні серы і інш. Для прадухілення атручэння раслін «П.г.» сяўбу насення і пасадку расады ў парніках праводзяць праз 2—4 дні пасля ўнясення гною ў глебу, перыядычна праветрываюць.
У.П.Пярэднеў.
ПАРНЫ ЛІК у мовазнаўстве, у старабеларускай мове адна з трох катэгарыяльных форм ліку, якая проціпастаўлялася адзіночнаму і множнаму ліку. Унаследаваны старажытнарускай мовай ад праславянскай мовы. Ужываўся пры абазначэнні парных прадметаў («дк'к pifui», «двfe ноз»), а таксама двух аднолькавых у якіхнебудзь адносінах прадметаў ці істот («двfc сестре», «дв'Ь жонце»).
Адрозніваліся 3 формы: назоўнавінавальнага, роднамеснага і давальнатворнага склонаў. У назоўнавінавальным склоне ў залежнасці ад тыпу скланення назоўнікі мелі канчаткі «а», «я», «і» , «н», «ы»; у роднамесным і давальнатворным склонах назоўнікі ўсіх скланенняў мелі аднолькавыя канчаткі «у/ю» і «ма». П.л. мелі ўсе зменныя часціны мовы. Разбурэнне Пл. з 13 ст. на ўсходнеславянскіх мовах звязана з развіццём абстрактнага лічэння.
П.л. ужываецца ў сучаснай славенскай мове, часткова ў інш. слав. мовах. Рэшткі П.л. захаваліся ў некат. бел. гаворках («дзве вядрэ», «дзве назе», «дзве сцяне»), а таксама ў літ. мове («вачыма», «граШыма», «плячыма», «дзвярыма»).
Літ.: Б у л ы к a А.М., Ж у р а ў с к і А.І., К р а м к о І.І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. Мн., 1979; Я н к о ў с к і Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 2 выд. Мн., 1983. М.Р.Прыгодзіч. ПАРНЫЯ ДЎДКІ, парнёўка, д у д к і, старажытны бел. народны духавы муз. інструмент тыпу падоўжнай свістковай флейты. Інш. назвы: п a свісцелі, сапілка, гуслі. Складаюцца з 2 драўляных дудак рознай даўжыні з трыма ігравымі адтулінамі на кожнай. Тыповы гукарад сяміступенны, утвараецца 2 тэтрахордамі з 1 агульным гукам. Гучанне камернае, светлае, мяккага тэмбру. У час ігры дудкі трымаюць пад вуглом. П.д. гучалі на бяседах, хрэсьбінах, вяселлях, пры ваджэнні карагодаў. Выкарыстоўвалі звычайна як сольны інструмент і для суправаджэння спеваў, часам у ансамблі са скрыпкай. На іх выконвалі мелодыі абрадавых і пазаабрадавых песень, радзей танцавальныя. Былі найб. пашыраны на Магілёўшчыне. І.Дз.Назіна. ПАРбГ, мелкаводны камяністы або скалісты ўчастак у рэчышчы ракі з рэзкім падзеннем узроўню вады і вял. ско
расцю цячэння. Утвараеіша звычайна ў месцах выхаду цяжка размываемых горных парод або нагрувашчвання валуноў і абломкаў горных парод. П. перашкаджаюць суднаходству і лесасплаву. Ніжэй П. часта будуюць ГЭС (напр., Днепрагэс, УсцьІлімская ГЭС на р. Ангара). На Беларусі П. трапляюцца на рэках Зах. Дзвіна (Вярхоўскі П. вышэй г. Віцебск), Дняпро (Кабяляпкія П. каля г. Орша).
ПАРбГ ЧЎТНАСЦІ, найменшае значэнне гукавога ціску, пры якім гук дадзенай частаты можа ўспрымацца вухам чалавека. Залежыць ад частаты гуку, узросту, фізіял. стану і трэніраванасці чалавека. Пры наяўнасці шуму ці інш. гукавых раздражненняў П.ч. дадзенага гуку павышаецца. П.ч. вывучаецца метадамі аўдыёметрыі. Іл. гл. да арт. Гук.
ПАРбДА ЖЫВЁЛ, група с.г. жывёл аднаго віду, якая выведзена чалавекам і харакгарызуецца агульным паходжаннем, спецыфічнымі гасп.біял. асаблівасцямі, што перадаюцца па спадчыне. Вызначаецца пэўнай структурай (лініі, сям.) і арэалам. Паводле характару племянной работы П.ж. падзяляюцца на заводскія і прымітыўныя; па прадукцыйнасці — на спецыялізаваныя (малочная і мясная буйн. par. жывёла, танкарунныя і смушкавыя авечкі, верхавыя і рысістыя коні) і камбінаваныя (малочнамясная буйн. par. жывёла, мясашэрсныя авечкі). На вывядзенне і развіццё П.ж. уплываюць сац.эканам. і прыроднагеагр. фактары. П.ж. паляпшаюцца і замяняюцца больш дасканалымі адпаведна патрэбам нар. гаспадаркі.
ПАРОДАЎТВАРАЛЬНЫЯ МІНЕРАЛЫ, найб. пашыраныя мінералы зямной кары, з якіх пераважна або цалкам складзены горныя пароды. Прадстаўлены сілікатамі (больш за 75% масы зямной кары), карбанатамі, аксідамі, хларыдамі і сульфатамі. Вылучаюць галоўныя (асноўныя) П.м. (больш за 10% у пародзе), другарадныя (1—10%) і акцэсорныя мінералы (менш за 1%). Найб. пашыраныя П.м.: кварц, палявыя шпаты, слюды (характэрны для ўсіх груп парод: магматычных, асадкавых, метамарфічных); амфіболы, піраксены (магматычныя, метамарфічныя); гліністыя (гідраслюда, каалін, монтмарыланіт) і карбанатныя (кальцыт, даламіт) мінералы (пераважна асадкавыя). Радзей П.м. з’яўляюцца алівін, ільменіт, нефелін, лейцыт, магнетыт, гранат, хларыт, глаўканіт, апатыт, гіпс, ангідрыт, галіт, сільвініт і інш. Адрозніваюць П.м.: светлыя (кварц, палявыя шпаты і інш.) і цемнаколерныя (біятыт, амфіболы, піраксены і інш.); першасныя (сінгенетычныя з угварэннем пароды) і другасныя (узнікаюць пры пераўтварэнні пароды). Хім. элементы, якія складаюць П.м., наз. петрагеннымі.
Я.ІАношка.
ПАРСАДАНАЎ 101
ПАРбДЫЯ (ад .грэч. parodia літар. спевы навыварат), жанр сатырычнай літаратуры (гл. Сатыра). Заснавана на камічным перайманні стьшю асобнага пісьменніка, пэўнага жанру ці літ. кірунку, што знарок скажае, акарыкатурвае тыя ці інш. рысы арыгінала з мэтай высмеяць іх. П. — своеасаблівая з дапамогай імітацыі крытыка літ., навук. ці публіцыст. прац з пункту погляду ідэйнага ці стылістычнага напаўнення твора, маст. канцэпцыі аўтара, яго паліт. ці грамадз. пазіный. Пераймаючы жанравую форму арыгінала (вершаванага ці празаічнага твора), П., як правіла, захоўвае яго фармальныя прыкметы (стыль, кампазіцыю і інш.) Супярэчнасць, што ўзнікае паміж зместам П. і формай арыгінала, спрыяе зусім інш. сэнсаваму напаўненню, адваротнаму тлумачэнню асн. думкі арыгінала. Чым выразней пазнаецца ў П. арыгінал, тым мацнейшая яна па сваёй маст. вартасці. Вылучаюць П.: гумарыстычную, якая завастрае слабыя бакі арыгінала, але не адмаўляе іх («Паэтычныя залёты» П.Сушко); сатырычную якая скіравана супраць арыгінала («Бойся Бога» П.Марціновіча). Паводле зместу П. падзяляюць на сацыяльнаб ы т а в ы я («3 Уладзіміра Скарынкіна» Г.Юрчанкі), палітычныя («Малебен» Я.Коласа), літаратурн ы я («Літаратурная пародыя» Ц.Дзеразы). Існуюць П. і ў форме перафразавання вядомага выказвання. П. выкарыстоўваюць у цырку, лялечным тэатры, на эстрадзе.
П. — адзін з найстаражытнейшых жанраў. Вядомы парадыйныя раман («Гарганцюа і Пантагруэль» Ф.Рабле), памфлет (Д.Дэфо, Дж.Свіфт, Вальтэр і інш.), ода (А.Сумарокаў), трагедыя («Падшчыпа» І.Крылова). У рус. лры пач. 19 ст. часцей сустракалася гумарыст. П. (АПушкін, І.Дзмітрыеў, А.Шахаўской). 3 сярэдзіны 19 ст. пачалося сатыр. напаўненне П. («Гісторыя аднаго горада» М.СалтыковаШчадрына, «Лісты да вучонага суседа» А.Чэхава). Сатыр. П. пісалі У.Маякоўскі, Дз.Бедны і інш.