• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПАРТУГАЛ (партуг. portuguer), 1) залатая манета каралеўства Партугалія 1499—1557 (з перапынкам) вартасцю ў 10 крузада (лігатурная маса 39,9 г). 2) Назва ў Рэчы Паспалітай 16—18 ст. залатых манет з масай, большай за масу дуката. Першы 10дукатавы П. 1562 ВКЛ выпусціў Жыгімонт II Аўгуст, апошні — у 1661 Ян II Казімір Ваза Апошнія П. — каронныя 1794 3дукатавы і 1,5дукатавы Станіслава Аўгуста Панятоўскага. П. часта прызначаліся не для абарачэння, а даваліся манархамі як узнагарода або на памяць, таму выконваліся на высокім маст. узроўні.
    ПАРТУГАЛІЯ (Portugal), П а р т у гальская Рэспубліка (Republics Portuguesa), дзяржава на ПдЗ Еўропы, на Пірэнейскім пве. Уключае авы Азорскія і Мадэйра ў Атлантычным акіяне. Мяжуё на Пн і У з Іспаніяй. Пл. 92,4 тыс. км2. Нас. 9918 тыс. чал. (1999}. Дзярж. мова'— партугальская. Сталіца — г. Лісабон. Краіна падзяляецца на 18 акруг і 2 аўг. акругі (на ас
    Герб і сцяг Партугаліі.
    ПАРТУГАЛІЯ Маштаб 1:6 000 000				
    S «	^У^нтэведра	=ЭНС£	• ПАРТуГАЛІЯ	0 V
    				^ * *1 .	■
    				
    	Віянадуташму"1		0авііі	/	
    *	1\ Браба '^тортуХ.,	/ Віл> 0/	J (міоаяіад Рэалі7/	‘ДоруоЬ<
    Віла 40°	Нова  ды  Гая Авейру © Д / Kifflppa ФігейрадаФош/ СерПінш	Ламегу _ Піньело і 2	. гУаРДа Хавільян		Сыбдад.Радрыга Я
    пн.ш	Н Памбал £>Лейрыя	КаштмўВранку		
    				Квсерэс
    Калдані^аРаіньяхЬгО?*				
    	0 \ Сантдвэн	\ П»ніш\	о	Парта,	легры "~	 °	
    	/ \ /, Понтыды	Сор	■	\	Мерьіда Борб7	БАДАХОС A	
    	ілмада О€?тубал\ 4	йм	<А?вара ігушдыф анСараш		
    	Сініш ©—I ♦	\ о / ф	Алжуш оАуміра 1	Ьежа рэл	оМора	©	\ і Нерва х
    	\ 57	\		
    	Партыман\ ЛагушоЗЭ——	1 ВілаРзалды / ЬСан^ЁіІ^ ^]1ЬВ|		
    м.Сан	Вінсенты	І°з.д.		
    АЗОРСКІЯ АСТРАВЫ Маштаб 1:20 000 000			АСТРАВЫ МАДЭЙРА Маштаб 1:10 000 000	
    в Флорыш			33=	в.Порту	Санту
    38°	®Фаял ОРТЛ в.Тэрсейра 235Г^У в.ніку в.СанМігел		пн.ш. в.МаЗэйра	.Фуншал
    пн.ш	ПонтаДэлгада©		авы Дэзерташ	
    	в Санпіа 28°з.д. Марыя			°з.д.
    108 ПАРТУГАЛІЯ
    травах). Нац. свята — Дзень Партугаліі (10 ліп.).
    Дзяржаўны лад П. — рэспубліка. Дзейнічае канстьпуцыя 1976 са зменамі 1982, 1989, 1992 і 1997. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Вышэйшы заканад. орган — аднапалатны Сход Рэспублікі (230 дэпугатаў, выбіраюцца на 4 гады). Вышэйшы выканаўчы орган — урад на чале з прэм’ерміністрам.
    Прырода На ПнУ горныя хрыбгы вьші. 1000—1200 м (найб. выш. 1993 м, г. Эштрэла ў хр. СерадаЭштрэла) і плато. Уздоўж узбярэжжа — нізіна. На Пд ад р. Тэжу хвалістая Партугальская нізіна з асобнымі кражамі. Астравы гарыстыя. На вве Піку з групы Азорскіх авоў г. Піку выш. 2351 м. У краіне бываюць моцныя землетрасенні. Карысныя выкапні: вальфрамавыя, алавяныя, уранавыя, медныя, жал. руды, мармур і інш. Клімат субграпічны міжземнаморскі. Сярэдняя тра студз. 5—11 °C, ліп. 20—29 °C. Ападкаў 700—1000 мм на ўзбярэжжы, 1000—2000 мм за год у гарах. Гал. рэкі: ніжнія цячэнні Міньё, Дору (Дуэра), Тэжу (Таха), Гвадыяна. Пад лесам (коркавы і каменны дуб, эўкаліпт, каштан, прыморская хвоя і пінія) і хмызнякамі (маквіс і гарыга) 36% тэрыторыі. Шмат грызуноў, птушак, паўзуноў. Трапляюцца воўк, куніца, ліс, рысь. Нац. парк ПенедаЖэрэш, некалькі рэзерватаў.
    Насельніцтва Партугальцы складаюць больш за 98%. Жывуць невял. групы эмігрантаў з б. калоній, бразільцы і інш. Вернікі — католікі (97%). Сярэднегадавы прырост насельніцтва блізкі да нулявога. Сярэдняя шчыльн. 107,3 чал. на 1 км . Больш за 70% насельніц
    тва сканнэнтравана на ўзбярэжжы. У гарадах жыве 66% насельніцтва. Найб. (млн. ж., з прыгарадамі і суседнімі невял. гарадамі); Лісабон — 2,1, Порту — 1,7. У прамсці і будве занята 32% працоўных, у сельскай і лясной гаспадарцы, рыбалоўстве — 12%, у абслуговых галінах — 56%. Значная эміграцыя ў краіны Еўропы і Амерыкі.
    Гісторыя Тэр. П. заселена чалавекам у эпоху палеаліту. У 2й пал. 1га тыс. да н.э. туг аселі кельты. У 4—3 ст. да н.э. большую ч. краіны насяляді лузітаны. У 138—136 да н.э. тэр. П. заваявалі рымляне, у канцы 1 ст. да н.э. яна амаль уся ўвайшла ў рым. прав. Лузітанія, у 1й пал. 5 ст. н.э. — у каралеўства свеваў. У 2й пал. 5 ст. свеваў выцеснілі вестготы. У 713—718 тэр. П. заваявалі арабы і берберы (маўры). Горныя землі на Пн ад р. Дору сталі ачагом Рэканкісты, да сярэдзіны 11 ст. яны ўвайшлі ў каралеўства Леон. У 1095 кароль Леона Альфонс VI (у 1094 яго войска разбілі каля Лісабона Альмаравіды) стварыў на Пн П. асобнае графства і аддаў яго ў леннае ўладанне свайму зяцю Генрыху Бургундскаму, які стаў тытулавацца графам Партугальскім (па назве рэзідэнцыі ПортусКале, цяпер г. Порту). Сын Генрыха Альфонс I Энрыкіш у 1139 абвясціў сябе каралём (Альфонс Г). У 1143 незалежнасць каралеўства П. (тагачасная сталіца — г. Каімбра) прызнаў Леон. У 1147 у арабаў адваяваны Лісабон, у 1249—50 з авалоданнем тэр. Алгарві ў П. завяршылася Рэканкіста. У час яе сфарміраваліся партуг. народнасць і элементы партуг. культуры, узмацнілася роля духавенства і духоўнарыцарскіх ордэнаў. У 13 ст. ў П. ўстанавілася саслоўная манархія (гл. Картэсы), актывізаваўся рост гарадоў. Пасля смерці апошняга з Бургундскай дынастыі Фернанду I (1383) картэсы выбралі каралём П. вял. магістра Авіскага ордэна Жуана (Жуан I), які адстаяў незалежнасць краіны. У 15—16 ст. у П. ўсталявалася абс. манархія, узмацнілася знешняя экспансія (пачалася з захопу ў 1415 афр. крэпасці Сеута і экспедыцый, арганізаваных Генрыхам Мараплаўцам). Да канца 15 ст. П. каланізавала зах. ўзбярэжжа Афрыкі (Гвінея, Ангола), авы Мадэйра, Зялёнага Мыса, СанТаме і Прынсіпі, Азорскія, пасля адкрыцця Васка да Га
    май марскога шляху ў Індыю (1498) — усх. Афрыку (Мазамбік),’ Індыю (Гоа і Дыу), Паўд.Ўсх. Азію (Макао і інш.), а пасля экспедыцыі П.АКабрала — Бразілію (з 1500). Эксплуатацыя багаццяў калоній спрыяла ўзнікненню ў П. мануфактурнай вытвсці (канец 15 — 1я пал. 16 ст.), але зза марнатраўства сродкаў на прадметы раскошы з 2й пал. 16 ст. назіраўся эканам. заняпад П. Пасля гібелі караля Себасцьяна I [1557—78| і спынення Авіскай дынастыі партуг. прастол заняў ісп. кароль Філіп П. У перыяд панавання ў краіне іспанцаў (1581—1640) П. была прыдаткам ісп. імперыі, удзельнічала ў войнах Іспаніі з Англіяй, Галандыяй. У выніку антыісп. паўстання 1640 вярнула незалежнасць (прызнана Іспаніяй у 1668), стала правіць дынастыя Браганса. У пач. 18 ст. П. ўдзельнічала ў вайне за іспанскую спадчыну, у сувязі з чым краіна трапіла ў паліт. і эканам. залежнасць ад Англіі (Лісабонскі дагавор 1703 і Метуэнскі дагаеор 1703). У 2й пал. 18 ст. праведзены рэформы маркіза Памбала, але большасць іх адменена пры Марыі I [1777— 1816], У перыяд напалеонаўскіх еойнаў П. акупіравалі франц. (1807), потым англ. войскі (да 1811); каралеўскі двор эмігрыраваў у Бразілію. Ў выніку Партугальскай рэвалюцыі 1820—23 краіна вызвалена ад англічан, ад яе адасобілася Бразілія (1822, незалежнасць прызнана П. у 1825), кароль вярнуўся ў Лісабон, прынята ліберальная канстытуныя. Пасля рэвалюцыі адбыліся грамадз. Мігелісцкія войны 1823—34, у 1842—46 існавала ваен. дыктатура А.Б.Кабрала. У 1853 пракладзена першая чыгунка. У канцы 19 ст. сац.эканам. цяжкасці абумовілі значную эміграцыю з краіны. Актывізацыя руху за ўстанаўленне рэсп. ладу (з 1870х г.) прывяла да Партугальскай рэвалюцыі 1910 і падзення манархіі; першы.м прэзідэнтам рэспублікі быў Т.Брага. 3 1916 П. ўдзельнічала ў 1 й сусв. вайне на баку Антанты. Ва ўмовах эканам. нестабільнасці (паміж 1910 і 1926 змяніліся 8 прэзідэнтаў і 44 урады) уладу захапілі ваенныя (путч 28.5.1926), якія адмянілі канстытуцыю 1911 і распусцілі парламент; з ліп. 1926 краінай кіраваў ген. А.О. дэ Фрагоза Кармона (прэзідэнт у 1928—51). У 1932 прэм’ерміністрам з дыктатарскімі паўнДмоцтвамі стаў АСалазар. Паводпе канстьпуцыі 1933 уП. ўстаноўлена
    Узбярэжжа на поўдні Партугаліі.
    Горны ланцуг СерадыМаран на поўначы Партуталіі.
    ПАРТУГАЛІЯ 109
    карпаратыўнааўтарытарная дзяржава (у гіст. і паліталагічнай лры разглядаецца як мяккі, або іберыйскі, варыянт фашызму), забаронены ўсе партыі, акрамя ўрадавага Нац. саюза (засн. ў 1930, з 1970 Нац. нар. дзеянне).
    У 2ю сусв. вайну П. абвясціла нейтралітэт, але пастаўляла стратэг. сыравіну Германіі, у канцы вайны пераарыентавалася на ЗПІА. Пасля вайны далучылася да Маршала плана (1948), НАТО. У 1951 партуг. калоніі абвешчаны заморскімі правінцыямі; уздым з пач. 1960х г. нац.вызв. руху ў афр. калоніях П. намагалася спыніць калан. войнамі. У выніку Партугальскай рэвалюцыі 1974 скінуты постдыктатарскі ўрад М.Каэтану (з 1968), спынены калан. войны, П. прызнала незалежнасць ГвінеіБісау, Мазамбіка, авоў Зялёнага Мыса (КабаВердэ), СанТаме і Прьшсіпі, Анголы. Канстытуцыя 1976 (са зменамі) заклала асновы сучаснага грамадскапаліт. ладу. У 1976—78, 1983—85 прэм’ерміністрам, у 1986—96 прэзідэнтам дзяржавы быў М.Саарыш. 3 1996 прэзідэнт П. — Ж.Сампаю.
    П. —"чл. НАТО (з 1949), ААН (з 1955), Аргцыі эканам. супрацоўнівтва і развіцця (з 1968), Савета Еўропы (з 1976), Зах.еўрап. саюза (з 1988), Еўрап. саюза (з 1993, з 1985 была чл. Еўрап. супольнасці). Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 26.1.1992.
    Палітычныя партыі і прафсаюзы. Сацыяліст. партыя (кіруючая), С.д. партыя, Нар. партыя, Камуніст. партыя П. і інш. Прафс. аб’яднанні — Усеагульная канфедэрацыя партуг. працоўных — Нац. інтэрсіндыкал, Усеагульны саюз працоўных.
    Гаспадарка. П. — індустр.агр. краіна. Пасля рэвалюцыі 1974 павялічыўся дзярж. сектар, у шэрагу раёнаў праведзена агр. рэформа. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1998 склаў 144,8 млрд. дол., па 14,6 тыс. дол. на чалавека. У прамсці ствараецца 36% ВУП, у сельскай гаспадарцы — 4%, у абслуговых галінах — 60%. Гарнарудная прамсць прадстаўлена здабычай вальфрамавых (8е месца ў свеце, штогадовая здабыча каля 2 тыс. т аксіду вальфраму), медных, алавяных, уранавых і жал. руд. Асн. раёны здабычы на Пн, медных руд — на Пд. Электраэнергетыка заснавана на выкарыстанні імпартнага паліва (55%) і гідраэнергіі (45%). У 1997 атрымана 31,9 млрд. кВт.гадз электраэнергіі. Буйнейшыя ЦЭС каля Лісабона і Порту, ГЭС на рэках Дору і Тэжу. Вядучая галіна прамсці — машынабудаванне. Вылучаюцца суднабудаванне і суднарамонт (у раёне Лісабона), аўтазборка (на базе імпартных вузлоў і дэталяў), эл,тэхн. прамсць, вытвсць некаторых тыпаў станкоў (у значнай ступені на экспарт), швейных машын, веласіпедаў, дызельных рухавікоў, а таксама традыц. металавырабаў (нажы, царк. званы і інш.). Развіваецца хім., нафтаперапр., нафтахім. прамсць, выпуск мінер. угнаенняў, хім.фармацэўтычных тавараў, сернай кіслаты. Развіты тэкст. (баваў