Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Н.І.Рабаконь.
ПАПУЛЯЦЫЯ (ад лац. populus народ, насельнінтва), сукупнасць жывых арганізмаў аднаго віду, якія маюць агульны генафонд, свабодна скрыжоўваюцца ці патэнцыяльна здольны скрыжоўваіша паміж сабой (панміксія), займаюць агульную тэр. і маюць пэўныя прасторавачасавыя ўзаемаадносіны. Тэрмін «П.» ўвёў ВЛагансен (1903).
Mae складаную структуру, якая падтрымліваецца механізмамі самарэгуляцыі і характа
рызуецца колькасцю асобін, шчыльнасцю засялення, характарам прасторавага размеркавання, палавым, узроставым і генет. складам. Унутры П. вылучаюць больш дробныя групы (сем’і, дэмы, парцэлы, мікрапапуляцыі і інш.). П. розных відаў, якія пражываюць у адным месцы, ствараюць біяцэноз. У прыродзе налічваецца шмат тыпаў П. (напр., насельніцтва Беларусі можна разглядаць як П. людзей; статак зуброў у Белавежскай пушчы — прыродная П. і інш.). Алдзяляецца ад суседніх П. рознымі формамі ізаляцыі, аднак межы паміж імі дакладна не акрэслены. П. разглядаецца як элементарная адзінка эвалюц. працэсу, здольная рэагаваць на змену асяроддзя перабудовай генет. структуры, з’яўляецца формай існавання віду, якая забяспечвае яго эвалюц. ўстойлівасйь у сувязі з генет. разнастайнасцю асобных П. Вывучэнне П. мае важнае значэнне для распрацоўкі навук. асноў рацыянальнага выкарыстання і захавання біял. рэсурсаў. Гл. таксама Папуляцыйная генетыка, Экалогія папуляцыйная.
ПАПУРЫ (ад франц. potpourri мяшаная страва, усякая ўсячьша), інструментальны (радзей вак.) твор, пабудаваны на чаргаванні папулярных тэм з опер, аперэт, балетаў, песень, танцаў, музыкі з кінафільмаў і інш., мелодый ці песень пэўнага кампазітара. Тэмы ў П. не развіваюцца, а ідуць паслядоўна адна за ддной, паміж асобнымі мелодыямі ўводзяцца кароткія звязкі для мадулявання і тэматычнага пераключэння. Найб. пашыраны П. для духавога і эстр. аркестраў.
Узніклі ў 18 ст. ў Франйыі, у пач. 19 ст. распаўсюдзіліся ў Еўропе (найб. раннія творы належаць ням. кампазітару І.Б.Крамеру). Сярод узораў: «Бліскучае папуры на любімыя тэмы з оперы Шпора «Фауст» К.Чэрні, «Папуры на тэмы Бетховена» А.Дыябелі, «Фантазія на польскія тэмы» Ф.ЦІапэна. У Расіі ў канцы 19 ст. былі пашыраны П. для т.зв. садовых аркестраў, заснаваныя на папулярных танц. мелодыях.
На Беларусі ў пач. 19 ст. былі вядомы П. на тэмы маршавых і танц. мелодый Няльгоўскага, І.Дабравольскага, Вуса і інш. (у рэпертуары Магілёўскага духавога аркестра пад кіраўніцтвам Дабравольскага), папуры В.Стафановіча на тэмы сімфоній, уверцюр Л.Бетховена, І.Гайдна, Ш.Гуно, Л.Керубіні, В.А.Моцарта, Дж.Расіні, Д.Чымарозы, Р.Крэйцэра, М.Глінкі, вальсаў, кадрыляў і полек І.Штрауса, Лябіцкага, маршаў Ф.Мендэльсона, Б.Більзе (у рэпертуары Мінскага гар. аркестра), П. на мелодыі з італьян. опер выконваў духавы аркестр Мінскай мужч. гімназіі і інш. У пач. 20 ст. П. на тэмы італьян. кампазітараў выконвалі Мінскі rap. духавы аркестр і аркестр ваен. духавой музыкі кавалерыйскай дывізіі, «Маларасійскія папуры» — аперэтачнадрам. трупа пад кіраўніцтвам І.Канеўскага ў тры мініяцюр у Оршы і трупа тва маларасійскіх артыстаў пад кіраўніцтвам Ф.Максімовіча ў Мінскім гар. тры. У 1920я г. былі пашыраны папуры У.Тэраўскага і В.Яфімава для арк. на тэмы рэв. песень. Сярод найб. вядомых П. ў рэпертуары бел. прафес. і аматарскіх аркестравых калектьшаў — «Сябрыаднапалчане» на тэмы песень Вял. Айч. вайны М.Вахуцінскага, «Беларуская старонка»
ПАРА 75
на тэмы бел. нар. мелодый для духавога арк. М.Нарко і інш.; на тэмы твораў сучасных бел. (П. на тэмы песень У.Алоўнікава, Я.Глебава, І.Лучанка, «Калейдаскоп эстрадных мелодый В.Волкава і інш.) і замежных (папуры Л.Кеэра на тэмы класічных джазавых мелодый «Караван» Х.Цізола і Э.Элінгтана, «Фламінга» Г.Гроя, «Бразілія» АБарэса) кампазітараў.
Літ:. Способнй Й.В. Музыкальная форма. 6 нзд. М., 1980. С. 251—252.
Л.Л.Карацееў.
ПАПЯЛЁВА, вёска ў Сухопальскім с/с Пружанскага рна Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 43 км на ПнЗ ад г. Пружаны, 132 км ад Брэста, 56 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 325 ж., 128 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
ПАПЯЛІЦА, тое, што мучністая раса.
ПАПЯРНЯНСКІЯ КОЎДРАТКАЦКІЯ ФАБРЫКІ. Дзейнічалі 2 фабрыкі ва ўрочышчы Паперня Слонімскага пав. (цяпер мясцовасць на Пн Брэсцкай вобл.) у 1879—98. Фка Д.Штарэніуса і І.Штарэніуса мела паравы рухавік, 25 ткацкіх станкоў, 5 часальных, 10 прадзільных і 18 інш. машын. У розныя гады працавала 40—60 чал. У 1879 выраблена 3 тыс. аршынаў коўдраў. Фка Г.Штарэніуса мела паравы рухавік, у 1898 працавалі 53 чал.
ПАІІЯРНЯНСКІЯ сукбнныя ПРАДПРЫЁМСТВЫ Дзейнічалі мануфактура (1840—58) і фабрыка (1867— 1914) ва ўрочышчы Паперня Слонімскага пав. (цяпер мясцовасць на Пн Брэсцкай вобл.). Выраблялі сукны, коўдры, апрэтурную пражу, рабілі набіўку і аздобу тканін. На мануфакгуры ў 1844 было 49 ткацкіх станкоў, працавала 146 чал. Фка мела паравы кацёл, 2 вадзяныя катлы, 2 прадзільныя і 3 ткацкія станкі, паравы рухавік; у 1913 працавала 85 рабочых.
ПАПЯРбВАЕ ДРЭВА, брусанетыя папяровая, шаўкоўніца папяровая (Broussonetia papyrifera), кветкавая расііна сям. тутавых. Пашырана ва Усх. Азіі і Палінезіі. 3 кары і лубу вырабляюць вышэйшыя сарты паперы (для грошай, дзярж. актаў
Папяровае дрэва.
і інш.), вопратку (т.зв. тапа, ці капа) і вяроўкі. Дэкар. расліна.
ПАПЯРОВАСЛАІСТЫ ПЛ.АСТЫК д э к a р а т ы ў н ы, ліставы абліцовачны матэрыял. Таўшчыня 1—3 мм. Mae каляровы верхні слой, які звычайна імітуе каштоўныя пароды дрэў. Вызначаецца высокай трываласцю і ўстойлівасцю да цеплавога і хім. ўздзеянняў. Атрымліваюць гарачым прасаванем паперы, прамочанай тэрмарэактыўнымі палімерамі. Выкарыстоўваюць у будве, вытвсці мэблі і інш.
ПАПЯРОВЫЯ ГРОШЫ, грашовыя знакі, якім дзяржава надае ролю і сілу афіцыйных грошай. Па сутнасці з’яўляюцца дэкрэтнымі (умоўнымі) грашамі, бо іх сапраўдны кошт, які вымяраецца затратамі на выраб папяровых знакаў ці банкнот, значна ніжэйшы за паказаны на знаках наміналаў. Выкарыстоўваюцца зза іх таннасці і зручнасці карыстання. Друкуюцца на спец. паперы, маюць некалькі ступеней аховы ад падробкі.
ПАПЯРОЧНАЯ ВУЛКАНІЧНАЯ СЬЁР.А (Cordillera NeoVolcanica), горны хрыбет у Мексіцы, акаймоўвае паўд. край Мексіканскага нагор’я. Даўж. 800 км, шыр. 50—100 км. Расчлянёны скідамі. Частыя землетрасенні. Шмат дзеючых вулканаў: Арысаба (5700 м), Каліма, Папакатэпетль (5452 м), Парыкугын і інш. Вечназялёныя і хваёвыя лясы, на вяршынях — вечныя снягі. Нацыянальныя паркі. Каля падножжа г. Мехіка.
ПАПЯРОЧНАЯ ХВАЛЯ, хваля, што распаўсюджваецца ў напрамку, перпендыкулярным да плоскасці, у якой адбываюцца ваганні часцінак асяроддзя (для мех. хвалі) ці ў якой ляжаць вектары напружанасці эл. і магн. палёў (для электрамагнітнай хвалі).
ПАПЯРЭДЖАННЕ ў п р а в е, мера адм. спагнання. Прадугледжана кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адм. правапарушэннях. Выносіцца ў пісьмовай форме органам (службовай асобай), правамоцным разглядаць справы аб адм. правапарушэннях. Пастановы пра накладанне адм. спагнання ў выглядзе П. прыводзіцца ў выкананне органам (службовай асобай), які вынес пастанову, шляхам абвяшчэння яе парушальніку і ў неабходных выпадках даводзяць яе да ведама адміністрацыі або грамадскай аргцыі па месцы работы, жыхарства або вучобы парушальніка. П. таксама — фор.ма афш. рэагавання, прадугледжаная Законам аб Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, на парушэнні законаў, выяўленыя ў выніку ажыццяўлення агульнага нагляду. У залежнасці ад характару парушэння пракурор папярэджвае адпаведных службовых асоб або грамадзян аб недапушчальнасці парушэння імі патрабаванняў закона.
ПАПЯРбдНЕНАПРЎЖАНЬІЯ КАНСТРУКЦЫІ, будаўнічыя канструкцыі, у якіх загадзя (у працэсе вырабу ці манта
жу) ствараюцца напружанні, аптымальна размеркаваныя ў элементах канструкцыі. Найб. шырока выкарыстоўваюцца ў жалезабетонных вырабах і канструкцыях, у арматуры якіх ствараюць унутр. напружанне расцяжэння, у бетоне — сціскання. Вызначаюцца высокай шчылінаўстойлівасцю, меншай металаёмістасцю. Высока эфектыўныя з прычыны больш поўнага выкарыстання высокатрывалых матэрыялаў і іх фіз.мех. уласцівасцей.
ПАГІЯРЭДНЯЕ ЗНЯВОЛЕННЕ, гл. ў арт. Арышт.
ПАПЯРЭДНЯЕ СЛЁДСТВА. гл. ў арт. Следства.
ПАПЯЧЫЦЕЛЬСТВА. форма абароны асабістых і маёмасных правоў і інтарэсаў грамадзян. Устанаўліваецца над непаўналетнімі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, а таксама над асобамі, абмежаванымі судом у дзеяздольнасці ў выніку злоўжывання спіртнымі напіткамі, наркатычнымі сродкамі або псіхатропнымі рэчывамі. Рэгуляванне адносін па апецы і П. ажыццяўляецца цывільным і сямейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. П. ўстанаўліваецца па месцы жыхарства падапечнай асобы або папячыцеля. Органамі апекі і П. з’яўляюцца мясц. выканаўчыя і распарадчьм органы і папячыцель можа прызначацца толькі з іх згоды. Папячыцелі аказваюць падапечным садзеянне ў ажыццяўленні імі сваіх правоў і выкананні абавязкаў, а таксама ахоўваюць іх ад злоўжыванняў з боку інш. асоб. Парадак устанаўлення П., кола правоў і абавязкаў папячыцеляў, рэгламентацыя іх адносін з падапечнымі вызначаюцца заканадаўствам. МЛ.Тарасевіч. ПАРА, гл. ў арт. Орта, мета, пара.
ПАРА, газападобны стан рэчыва пры тры і ціску, ніжэйшых за крытычныя (гл. Крытычны стан). Працэс пераходу кандэнсаванага рэчыва ў П. наз. параўтварэннем.
Паняцці П. і газ амаль эквівалентныя; звычайна да газаў (выключэнне вадзяная П.) адносяць рэчывы пры тры, вышэйшай за крытычную тэмпературу. Адрозніваюць П. н a с ы ч а н у ю, якая знаходзіцйа ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі з тым жа рэчывам у кандэнсаваным (вадкім або цвёрдым) стане, ненасычаную (перагрэтую), тра якой вышэйшая за тру насычанай П. пры дадзенымціску, і перанасычаную, шчыльнасць (ціск) якой вышэйшая за шчыльнасць (ціск) насычанай П. пры такой жа тры. Пры нізкім ціску (у разрэджаным стане) і тры, значна вышэйшай за тру кандэнсацыі, уласцівасці П. блізкія да ўласцівасцей ідэальнага газу. У тэхніцы шырока выкарыстоўваюць вадзяную П. як рабочае цела паравых турбін і машын.
ПАРА... (ад грэч. para каля, пры, паза, без), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае знаходжанне побач, а таксама перамяшчэнне, адхі
76 ПАРА
ленне ад чагон. змену чагон., напр., парабіё'з, парамагнетызм.