• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПАПбЎ Алег Канстанцінавіч (н. 31.7.1930, в. Вырубава Маскоўскай вобл.), расійскі артыст цырка, клоун. Нар. арт. Расіі (1958). Нар. арт. СССР (1969). Скончыў Дзярж. вучылішча цыркавога мастацтва (1949). Напачатку выступаў як эквілібрысткомік на слабанацягнутым дроце. У 1950 дэбютаваў як клоун дывановы. Выкарыстоўвае цыркавыя прыёмы: эквілібрыстыку, акрабатыку, жангліраван
    А.Папоў у масцы клоуна.
    не. У нумарах спалучае буфанаду, псіхал. праўду, мяккі лірычны гумар і сатыр. фарбы. Вобразмаска П. — бесклапотны юнак, надзелены рысамі казачнага Іванкіпрастачка; празваны «Сонечным клоунам». Сярод лепшых нумароў «Эксцэнтрыяда на свабодным дройе», «Повар», «Свісток», «Прамень», «Хімчыстка», «Баланс з лялькай», «Тапелец», «Карусель», вядучыя ролі ў цыркавых спектаклях «Лячэнне смехам», «ЦарэўнаНесмеяна», «Сёння ў цырку фестываль», «Казка пра папа і яго работніка Балду», «Водная пантаміма» і інш. Лаўрэат Міжнар. фестывалю цыркаў у Варшаве (1957), прэмій «Оскар» (1958, Брусэль), «Залаты клоун» на Міжнар. фестывалі ў МонтэКарла (1981). Жыве за мяжой.
    Літ.: Внкторов А. Выступает Олег Попов. М., 1968.
    ПАПОЎ Альберт Ільіч (н. 5.10.1938, г. Архангельск, Расія), бел. вучоны ў галіне уралогіі. Др мед. н. (1991). Скончыў Архангельскі мед. інт (1966). У 1976— 79 і з 1995 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па сістэмах гемастазу пры хірург. лячэнні хворых з новаўтварэннямі мочапалавых органаў, прафілактыцы ўскладненняў.
    Тв.'. Неферментатмвный фнбрннолнз кровн в мочн прн урологнческнх заболеваннях (разам з Л.АЛяпінай) // Сов. меднцнна. 1988. №12; К патогенезу нераспознанных пернто
    68	ПАПОЎ
    ннтов у больных пожмлого н старческого возраста с острой коронарной недостаточностью (разам з М.М.Стасевічам) // Вестн. хнрургнн. 1997. Т. 156, № 5.
    ІШібЎ Аляксандр Нічыпаравіч (каля 1840, б. Віцебская губ. — 18.8.1881), расійскі хімікарганік. Вучань АМ.Бутлерава. Скончыў Казанскі унт (1865), працаваў у ім лабарантам. 3 1869 праф. Варшаўскага унта. У 1872 працаваў у г. Бон (Германія) у лабараторыі ФА.Кекуле. Эксперыментальна даказаў, што 4 адзінкі валентнасці вугляроднага атама тоесны. Вывучаючы акісленне арган. злучэнняў хромавай сумессю, П. прапанаваў метады вызначэння хім. будовы кетонаў, кіслот, спіртоў і вуглевадародаў («правілы П.»).
    Літ.: Б ы к о в Г.В. Очерк жнзнн н деятельностн А.Н. Попова // Тр. Янта'нсторнй естествознання н техннкн. 1956. Т. 12.
    ПАПбЎ Аляксандр Сцяпанавіч (16.3.1859, г. Краснатур’інск Свярдлоўскай вобл., Расія — 13.1.1906), рускі фізік і электратэхнік, вынаходнік радыё. Скончыў Пецярбургскі унт (1882). 3 1883 выкладаў у ваен. навуч. установах у Кранштаце. 3 1901 праф. Пецярбургскага электратэхн. інта (з 1905 рэктар). Навук. працы па электра і радыётэхніцы. Сканструяваў кагерэр — прыстасаванне для выяўлення эл.магн. ваганняў (1894). 7.5.1895 на пасяджэнні Рас. фіз.хім. тва прадэманстраваў работу першага ў свеце радыёпрыёмніка. Ажыццявіў тэлеграфаванне без правадоў, перадаўшы радыёграму на адлегласць 250 м (1896), а пазней серыю доследаў па радыётэлеграфіі на адлегласць да 150 км. Для практычнай сувязі (на адлегласці, большай за 40 км) прыборы П. былі выкарыстаны ў 1900 у час аперацыі па выратаванні браняносца «Генералалмірал Апраксін». Залаты медаль на Сусв. выстаўцы ў Парыжы (1900).
    Літ:. Радовскнй М.Н. А.С.Попов. М.; Л., 1963; Нзобретенне радно: А.С.Попов: Док. н матерналы. М., 1966.
    ПАПОЎ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 22.2.1965, г. Табольск, Расія), бел. спартсмен (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1988). Засл. майстар спорту Беларусі (1992). Скончыў Табольскі пед. інт (1994). 3 1998 гал. трэнер маладзёжнай зборнай каманды Беларусі па біятлоне, з 1999 — гал. трэнер нац. зборнай каманды. Чэмпіён XV зімовых Алімп. гульняў (1988, г. Калгары, Канада) і сярэбраны прызёр XVI зімовых Алімп. гульняў (1992, г. Альбервіль, Францыя) у эстафетах 4 • 7,5 км. Чэмпіён свету (1989, 1992, 1996, 1997), сярэбраны (1987, 1989, 1991) і бронз. (1995, 1996) прызёр. Чэмпіён Еўропы (1995), сярэбраны (1995, 1996, 1998) і бронз. (1996, 1998) прызёр.
    ПАПОЎ Аляксей Дзмітрыевіч (24.3.1892, г. Пугачоў Саратаўскай вобл., Расія — 18.8.1961), расійскі рэжысёр, тэарэтык
    тэатра, педагог. Нар. арт. СССР (1948). Др мастацтвазнаўства (1957). Вучыўся ў школе жывапісу ў Казані. 3 1912 акцёр МХТ, з 1918 рэжысёр у правінцыяльных трах, з 1923 — 3й Студыі МХАТ (з 1926 Тр імя Я.Вахтангава), з 1930 маст. кіраўнік Тра Рэвалюцыі. У 1935—58 гал. рэжысёр Цэнтр. тра Сав. Арміі. 3 1919 выкладаў ў тэатр. студыях, з 1935 у Дзярж. інце тэатр. мастацтва (з 1940 праф., у 1961 маст. кіраўнік). Стварыў нар.гераічныя спектаклі. Тыповыя рысы сучасніка раскрываў праз
    А.С.Папоў	А.Дз.Папоў
    беражлівую перадачу кожнага вобраза і адначасова праз насычаныя думкай і пачуццём масавыя сцэны. Паставіў спектаклі: «Зойчына кватэра» М.Булгакава (1926), «Змова пачуццяў» Ю.Алешы (1929), «Паэма пра сякеру» (1931), «Мой сябар», «Пасля балю» (1934) М.Пагодзіна, «Рамэо і Джульета» (1935), «Утаймаванне свавольніцы» (1937), «Сон у летнюю ноч» (1941) У.Шэкспіра, «Даўнымдаўно» А.Гладкова (1942), «Рэвізор» М.Гогаля (1951), «Паднятая цаліна» паводле М.Шолахава (1957). Аўтар прац па тэорыі тра. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1950, 1951.
    Тв.: Творческое наследне. [Кн. 1—3|. М., 1979—86.
    Літ.: 3 о р к а я Н.М. Алексей Попов. М., 1983.
    ПАПбЎ Анатоль Мікалаевіч (15.6.1913, г. Уржум Кіраўскай вобл., Расія — сак. 1945), бел. кампазітар, педагог. Скончыў Бел. кансерваторыю (1937, клас й.Залатарова). 3 1933 адначасова выкладчык Мінскага муз. вучылішча і дырыжор Тра юнага гледача. 3 1937 выкладаў у Віцебскім муз. вучылішчы, Бел. кансерваторыі, з 1941 у Свярдлоўскім муз. вучылішчы. Аўтар вак.сімф. паэмы «Сценька Разін» (1937), сімфоніі (1934), цыклаў фп. П’ес, больш як 20 рамансаў на вершы бел. паэтаў, хароў, апрацовак бел. нар. мелодый; музыкі да драм. спектакляў. Загінуў на фронце.
    Дз.М.Жураўлёў.
    ПАГібЎ Андрэй Аляксеевіч (12.4.1918, г. Кастрама, Расія — 10.6.1983), расійскі акцёр. Сын АДз.Папова. Нар. арт. СССР (1965). Скончыў студыю пры Цэнтр. тры Чырв. Арміі (1940), з 1939 акцёр, у 1963—73 гал. рэжысёр гэтага тра. 3 1974 у МХАТ, у 1977—78 гал. рэжысёр тра імя К.С.Станіслаўскага. 3 1968 выкладаў у Дзярж. інце тэатр. мастацтва (з 1973 праф.). Творчасць
    вызначалася абаяльнасцю і ўнутр. культурай, шматпланавасцю, характарнасцю і багаццем псіхал. адценняў трактоўкі вобразаў. Сярод роляў: Якаў («Якаў Багамолаў» М.Горкага), Лебедзеў («leaHay» А.Чэхава), Іаан («Смерць Іаана Грознага» А.К.Талстога), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У.ІІІэкспіра), Галілей («Жыццё Галілея» Б.Брэхта) і інш. Паставіў спектаклі «Рынальда ідзе ў бой» Г.Джываніні (1969), «Невядомы салдат» Ю.Рыбакова (1971) і інш. Зды
    В.АПапоў.	В В.Папоў
    маўся ў кіно: «Шведская запалка», «Атэла», «Паядынак», «Памяць сэрца», «Пакорлівая», «Настаўнік спеваў», «Некалькі дзён з жыцця Абломава» (1980) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1950.
    Літ.: Авдрей Попов: [Сб. статей]. М., 1989.
    ПАПдЎ Вадзім Аляксандравіч (н. 5.7.1940, г. Дзямідаў Смаленскай вобл., Расія), дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел. інт механізацыі сельскай гаспадаркі (1971), Мінскую ВПШ (1984). Працоўную дзейнасць пачаў у 1961 механікам саўгаса ў Алтайскі.м краі. 3 1964 выкладчык Крычаўскага СПТВ38, інструктар, заг. аддзела, 2і сакратар Крычаўскага, 1ы сакратар Краснапальскага райкомаў, інструктар Магілёўскага абкома ЛКСМБ. У 1972—76 і 1992—93 дырэктар саўгаса ў Краснапольскім, нам. старшыні калгаса ў Магілёўскім рнах. 3 1977 інструктар с.г. аддзела ЦК КПБ, 1ы сакратар Асіповіцкага гаркома, заг. с.г. аддзела, 2і, 1ы, сакратар Магілёўскага абкома КПБ. 3 1993 нам. ген. дырэктара ВА «Магілёўаблаграснаб», з 1995 ген. дырэктар холдзінга «Аграмашсэрвіс». У 1999—2000 1ы нам. міністра, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. 3 ліст. 2000 старшыня Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
    ПАПбЎ Васіль Васілевіч (7.2.1887, с. Няўзорава Пронскага рна Разанскай вобл., Расія — 29.11.1955), бел. геадэзіст. Акад. АН Беларусі (1950, чл.кар. 1940), др тэхн. н. (1938), праф. (1939). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Скончыў Маскоўскі межавы інт (1911). У 1928—41 праф., заг. кафедры ў Бел. с.г. акадэміі. 3 1942 заг. кафедры Новасібірскага інта інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі. 3 1949 у Бел. лесатэхн. і політэхн. інтах. Адначасова (з 1951) акад.сакратар Аддз.
    ПАПОЎ
    69
    фіз.матэм. навук AH Беларусі. Навук. працы па паліганаметрыі, базісных вымярэннях, тэорыі спосабу найменшых квадратаў. Арганізатар работ па здымцы гарадоў, пракладванні прэцызійных траверсаў у Беларусі і Расіі.
    Тв:. Уравновешнванне полнгонов. 9 нзд. М., 1958.
    ПАПдЎ Васіль Сцяпанавіч (8.1.1894, г.п. Кіквідзе Валгаградскай вобл., Расія — 2.7.1967), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген.палк. (1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ваен. акадэмію РСЧА (1922). У арміі з 1916. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.фінл. 1939—40 войнаў. У Вял. Айч. вайну з 1942 камандуючы 10й арміяй Зах. фронту, потым нам. камандуючага 1м Бел. фронтам, з мая 1944 камандуючы 70й арміяй, якая ўдзельнічала ў ЛюблінБрэсцкай аперацыі 1944, вызваленні Брэста. Да 1960 у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1946—50.
    ПАПОЎ Віктар Барысавіч (1.4.1923, Мінск — 27.11.1981), бел. скульптар. Скончыў Маскоўскі інт прыкладнога і дэкар. мастаіггва (1952). Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Сярод станковых твораў кампазіцыі «Партрэт студэнткі», «Раніца» (абодва 1956), «Мары» (1957), «Юнацтва» (1960), «Зноў ідуць» (1964), партрэт арх. Я.І.Цюкава (1973) і інш. Аўтар помнікаў У.ІЛеніну ў р.п. Мікашэвічы Лунінецкага рна Брэсцкай вобл. (1959), Ашгабаце (1966), НебітДагу (Туркменістан, 1967), туркм. паэту 18 ст. Махтумкулі ў Ашгабаце (1970). Прымаў удзел у арх.скульптурным аздабленні будынкаў Сувораўскага вучылішча (1953), Палаца культуры Белсаўпрофа (1954), Тра юнага гледача (1956) у Мінску. Б.А.Крэпак.
    В.Б.Папоў. Помнік Махтумкулі ў Ашгабаце. 1970.
    ПАПбЎ Віктар Сяргеевіч (н. 10.12.1934, г. Бежацк Цвярской вобл., Расія), расійскі харавы дырыжор, педагог. Нар. арт. Расіі (1983). Нар. арт. СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1958). 3 1970 дырэктар Маскоўскага хар. вучылішча (з 1991 Акадэмія хар. мастацтва імя А.В.Свешнікава; з 1992 рэктар, з 1996 маст. кіраўнік). Заснавальнік, маст. кіраўнік і гал. дырыжор Вял. дзіцячага хору Усерас. тэлерадыёкампаніі (з 1970), мужчынскага хору (з 1989), адначасова кіраўнік хору хлопчыкаў (з 1970) Акадэміі хар. мастацтва. У 1960—75 выкладаў у Муз.пед. інце імя Гнесіных, у 1980—93 у Маскоўскай кансерваторыі (з 1990 праф.). У выкананні хароў пад яго кіраўніцтвам запісаны больш за 2 тыс. твораў на радыё, шэраг тэлепраграм, выпушчаны грампласцінкі, аўдыёкасеты і кампактдыскі. Аўтар больш як 200 хар. апрацовак, кн. «Руская народная песня ў дзіцячым хоры» (1985), падручнікаў і хрэстаматый для навуч. устаноў.