• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    3. Зак. 103.
    Н.Паплаўская. Сям’я. 1970.
    66	ПАПЛАЎСКАЯ
    «Гарадок у снезе», «Браслаўская восень», «Прагулка ў Зарасаі» (усе 1984), літаграфій «Чарнічка» (1969), «Сям’я» (1970), «Дзядок», «Залатая яблынька», «Пастушок» (усе 1971) і інш. Аформіла выданні бел. нар. казак «Музыкачарадзей», «Лёгкі хлеб» і інш. (усе 1969), «Ладачкіладкі» В.Віткі (1977, у сааўт.), «Дрэва кахання» (1980, з Паплаўскім), творы Р.Кіплінга, Ш.Перо і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970. Іл. гл. таксама да арт. Літаграфія.
    Н.П.Марчанка.
    ПАПЛАЎСКАЯ Таццяна Віктараўна (н. 11.2.1949, г. Адэса, Украіна), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1996). Скончыла Мінскі інт замежных моў (1971), з 1976 працуе ў ім (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па фанетыцы, камумікатыўнай і функцыянальнай лінгвістыцы: «Параўнальная тьшалогія англійскай і беларускай моў» (1983, з В.А.Няхай), «Сегментная фанетыка і прасодыя вуснага маўлення» (1993), «Маўленчы рытм у сінхраніі і дыяхраніі» (1995) і інш.
    ПАПЛАЎСКАЯ Ядвіга Канстанцінаўна (н. 1.5.1949, в. Далідавічы Валожынскага рна Мінскай вобл.), бел. кампазітар, эстр. спявачка і выканальніца на клавішных інструментах. Дачка КА.Паплаўскага. Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыла Бел. кансерваторыю па класах фп. (1972) і кампазіцыі (1988). 3 1971 артыстка вак.інстр. ансамбля «Верасы», з 1987 салісткавакалістка Дзярж. канцэртнага аркестра Беларусі. Стваральнік і кіраўнік (разам з мужам А.Ціхановічам) першага на Беларусі Тэатра песні (1988) і творчай студыі пры ім. Выступае (з Ціхановічам) у складзе эстр. вак. дуэта, адметнага артыстычнай абаяльнасшо, шчырасцю, яркай манерай выканання. Аўтар кантаты «Сын зямлі», сімф. паэмы, цыкла прэлюдый, санаты, дзіцячых п’ес для фп., хароў, рамансаў, эстр. песень, шматлікіх апрацовак і аранжыровак бел. песеннага фальклору і інш.
    Літ.: Загородннй Г. От «Верасов»— к Театру песнн // Бел. думка. 1997. № 6.
    Г.М.Загародні.
    ПАПЛАЎСКІ Георгій Георгіевіч (н. 15.2.1931, г. Роўна, Украіна), бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1978). Нар. мастак Беларусі (1997). Акад. Нац. АН Беларусі (з 1995). Акад. Расійскай AM (з 1991). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1961). 3 1962 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце, у 1965—68 у БПІ. 3 1988 кіраўнік Творчай акад. майстэрні графікі Мінва культуры Беларусі. Працуе пераважна ў станковай і кніжнай графіцы. Творчасць вызначаецца яркай індывідуальнасцю, нац. характарнасцю, завершанасцю маст. формы, пластычнасцю лініі і гармоніяй тону. Аўтар цыклаў «Памяць» (1968), «Індыйскі дзённік» (1969—78), «Белы кантынент»
    (1970), «Браслаўшчына — край азёрны» (1971—98), «Высокае неба», «Радзіма касманаўтаў» (абодва 1971—80), «Камандоры» (1973), «Час доўгіх нажоў» (1982), «Чарнобыль. Дрэвы без лісця» (1987) і інш. Аформіў творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Куляшова, У.Караткевіча, В.Быкава, А.Адамовіча, класікаў сусв. лры. Працуе таксама ў жывапісе: «Сыныпартызаны» (1969), «Браслаўскія калгасніцы» (1970), «Блакада» (1976), «Чарот» (1977), «Партрэт Ганны» (1999) і інш. Залаты медаль імя М.Грэкава
    Г.Г.Паплаўскі.
    (1990)	. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970. Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1974. Іл. гл. таксама ў арт. Графіка, Дыпціх.
    Літ.: Ганчароў М.І. Г.Г.Паплаўскі. Мн., 1974; Сурскнй О.А Георгнй Поплавсклй. М., 1984, Акнмова Л.Й., Островскнй Г.С. Георгкй Поплавскнй. М., 1986. Н.П.Марчанка. ПАПЛАЎСКІ Захар Філімонавіч (12.3.1898, в. Буякі Брэсцкага рна — 2.6.1965), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1ю сусв. вайну з 1917 на Зах. фронце. 3 1918 у Чырв. Арміі, ваяваў супраць Дзянікіна, польскіх інтэрвен
    Г Паплаўскі Партрэг Ганны. 1999.
    таў. 3 1921 удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1925 арыштаваны і зняволены на 5 гадоў у турму. 3 1936 сакратар Брэсцкага акр. кта КПЗБ. У 1937 арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў турмы. Пасля вызвалення Зах. Беларусі на гасп. рабоце. У Вял. Айч. вайну з сак. 1943 упаўнаважаны Брэсцкага абкома КП(б)Б у паўд. зоне Брэсцкай вобл. па кіраўніцтве партыз. рухам. 3 1946 інструкгар Брэсцкага абкома КПБ.
    В.П.Ласковіч.
    ПАПЛАЎСКІ Канстанцін Іосіфавіч (20.6.1912, в. Сівіца Валожынскага рна Мінскай вобл. — 11.11.1984), бел. харавы дырыжор, кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1967). Скончыў дырыжорскахар. (1951) і гісторыкатэарэт. (1952) фты Бел. кансерваторыі, у 1975—80 выкладаў у ёй. 3 1947 кіраваў створаным ім дзіцячым хорам Бел. радыё. 3 1952 гал. хормайстар, з 1958 муз. кіраўнік, у 1974—75 маст. кіраўнік Дзярж. акад. нар. хору Беларусі. 3 1981 кіраваў Мінскім нар. хорам Палаца культуры Белсаўпрофа. Аўтар твораў для арк. нар. інструментаў «Чэрвеньскія росы», «Канцэртная полька», «Палеская рапсодыя», «Беларускія напевы», «Ронда», «Беларускія малюнкі», «Фантазія на беларускія народныя тэмы», песень «Край беларускі», «Песня дружбы», «Сёстрырэспублікі», драм. балады «Міннае поле», фалькл.ігравой кампазіцыі «Дажынкі», апрацовак бел. нар. песень. А.Я.Ракава.
    ПАШІАЎСКІ Станіслаў Гіляравіч (224.1902, с. Вендзічаны МагілёўПадольскага рна Вінніцкай вобл., Украіна — 9.8.1973), савецкі і польскі ваен. дзеяч. Ген. арміі
    ПАПОЎ	67
    (1955), Герой Сав. Саюза (1945). У армй з 1923. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). 3 ліп. 1940 нач. аператыўнага аддзялення штаба 162й стралк. дывізіі БВА. У Вял. Айч. вайну на Зах., Калінінскім, 1м і 3м Бел. франтах: камандзір палка, дывізіі, корпуса. У 1944 адкамандзіраваны ў Войска Польскае, у якім камандаваў 2й (вер.—снеж. 1944) і 1й (са снеж. 1944) арміямі. Удзельнік Маскоўскай бітвы 1941—42, ВіцебскаАршанскай аперацыі 1944, ВіслаОдэрскай, Берлінскай (1945) і інш. аперацый. Пасля вайны працягваў службу ў Войску Польскім, камандуючы войскамі ваен. акругі (1945—47), галоўнакаманд. сухапугнымі войскамі (1947—50), гал. інспектар баявога абучэння (1950— 53), нам. міністра нац. абароны Польшчы (1949—56). 3 канца 1956 у СССР: 1ы нам. гал. інспектара Мінва абароны СССР (1956—58).
    ПАПЛАЎСКІ Яўген Уладзіміравіч (н. 20.9.1959, г.п. Поразава Свіслацкага рна Гродзенскай вобл.), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1986, клас \.Лучанка, ЛзСмольскага). Адзін з арганізатараў і дырэктар (1992—96) нац. тэатр.канцэртнага аб’яднання «Беларуская капэла», з 1996 муз. рэдактар Бел. інта праблем культуры. У творчасці звяртаецца да сучасных тэхнік кампазіцыі, яго музыка вылучаецца вытанчанасцю гучання. Асн. творы: кантаты «Бацькаўшчына» на вершы Н.Гілевіча, Л.Геніюш (1985), «Званы маёй Русі» на вершы А.Фета, М.Рубцова (1986); сімф. паэма «Quo vadis?» (1985), сімфонія «Lux aeterna» памяці Ф.Скарыны і эскізы «Поразава» (1991) для сімф. арк.; «Музыка для альта і камернага аркестра памяці Станіслава Глякоўскага» (1987), «Dea Luna» (1996), «Барбара Радзівіл» (1999), камерны балет «Людзі святла месяца» (1995); камернаінстр. — Саната для альта і фп. (1984), «Навела» для гітары і стр. квартэта з керамічнымі званочкамі (1991); канцэрт «Мой ціхі дом» на вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Геніюш (1987), цыклы «Пагода ўжо позняй восені» на вершы Л.Стафа (1998), «Супрасльскай мадонне» на тэксты з Супрасльскага ірмалагіёна (1999) для хору, вак. цыклы на вершы А.Гаруна, М.Багдановіча; электронныя творы «Карозія часу», «Лунаючы ў прасторы». Лаўрэат Рэсп. конкурсу, прысвечанага 500годдзю з дня нараджэння Скарыны (1991), міжнар. конкурсу «Йіглава — 2000» (Прага). Р.М.Аладава.
    ПАПЛАЎЦЫ, вёска ў Бераставіцкім с/с Бераставіцкага рна Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 6 км на 3 ад г.п. Вял. Бераставіца, 64 км ад Гродна, 18 км ад чыг. ст. Пагранічны. 238 ж., 76 двароў (2000). Вытворчака.мерцыйная фірма «Балтыка». Базавая школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ПАПбВА Алена Георгіеўна (н. 12.10.1947, г. Лягніца, Полынча), бел. дра.матург. Дачка ГЛ.Папова. Скончыла Літ. інт імя М.Горкага (1973). У 1973—77 працавала на кінастудыі «Беларусьфільм», у Бел. тры імя Я.Купалы. Друкуецца з 1967. Піша на рус. мове. У п’есах «Скорыя йягнікі» (паст. Бел. трам імя Я.Коласа, 1978), «Ціхі прыстанак» (паст. 1979), «Аб’ява ў вячэрняй газеце» (паст. Рус. драм. трам імя М.Горкага, 1982), «Жыццё Карьшына» (паст. трам імя Я. Купалы, 1988), «Маленькія радасці жывых» (паст. 1990), «Улюбёнцы лёсу» (паст. Рус. драм. трам, 1997; 1я прэмія на Еўрап. конкурсе п’ес у Германіі, 1994; уключана ў анталогію «Жанчыныпісьменніцы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы». Лондан, 1999), «Дзень Карабля» (паст. трам імя Я.Коласа, 1998), «Развітанне з Радзімай» (паст. Рэсп. трам бел. драматургіі, 1998), «Вандроўнікі» (паст. Нац. трам імя Я.Купалы, 2000) і інш. роздум пра сэнс чалавечага існавання, вострыя маральныя праблемы сучаснасці. Аўтар рамана «Узыходжанне Зенты» (2000), апавяданняў, артыкулаў і інш.
    Тв:. Обьявленне в вечерней газете. Мн., 1989; Прошанне с Роднной: Пьесы. Мн., 1999.
    ПАПОВГЧ Павел Раманавіч (н. 5.10.1930, г. Узін Кіеўскай вобл., Украіна), савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1962, 1974), лётчыккасманаўт СССР (1962). Ген.маёр авіяцыі (1976, у адстаўцы). Канд. тэхн. н. (1977). Скончыў Качынскае ваен. авіяц. вучылішча (1954), Ваеннапаветр. інжынерную акадэмію і.мя М.Я.Жукоўскага (1968). 3 1954 ваен. лётчык. У 1960—89 у атрадзе касманаўтаў. 12—15.8.1962 здзейсніў палёт вакол Зямлі на касмічным караблі (КК) «Усход4»; 3—19.7.1974 з Ю.П.Арцюхіным — палёт (як камандзір) на КК «Саюз14» і арбітальнай станцыі «Салют3». У космасе правёў 18,7 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага AH СССР.
    У. С.Ларыёнаў. ПАПОВІЧБАЙРОЙТ (PopoviciBayreuth) Дымітрые (19.7.1860, г. Бырлад, Румынія — 6.4.1927), румынскі спявак (барытон), педагог. Вучыўся спевам у Бухарэсцкай кансерваторыі. У 1904—19 яе дырэктар і прафесар. Адзін з заснавальнікаў і 1ы дырэктар Рум. оперы ў г. Клуж (1919— 27). На опернай сцэне з 1881. Выступаў у буйнейшых трах свету. Вядомы інтэрпрэтатар партый у операх Р.Вагнера (з 1892 некалькі гадоў спяваў у Байройцкім тры, адсюль прозвішча — байройцкі). Сярод партый: Тэльрамунд, Клінгзор, Вальфрам, Альберых і Вотан, Ганс Сакс, Галандзец («Лаэнгрын», «Парсіфаль», «Тангейзер», «Пярсцёнак нібелунга», «Нюрнбергскія майстэрзінгеры», «Лятучы галандзец» Вагнера), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Дон Жуан («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Рыгалета, Рэната («Рыгалета», «Бальмаскарад» Дж.Вердзі), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Тоніо («Паяцы» Р.Леанкавала).