Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПАПСТВА 71
новы будынак — вілу Пія VI. У 1936 рэарганізавана і рэфармавана папам Піем XI, атрымала сучасную назву. Курыруецца непасрэдна папам. Складаецца з 80 членаў — прадстаўнікоў матэм. і прыродазнаўчых навук, якія рэкамендуюцца Саветам Акадэміі і выбіраюцца папам з ліку вучоных свету незалежна ад нац. і рэліг. прыналежнасці. Штогод праводзіць тыдзень навук. дыспутаў, вынікі якіх публікуюцца асобным выданнем. Н.К.Мазоўка. ПАПСКАЯ вбБЛАСЦЬ, Папская дзяржава, Царкоўная в о б ласць, Царкоўная д з я р ж a в a , тэакратычная дзяржава ў Сярэдняй Італіі на чале з папам рымскім у 756—1870. Сталіца — г. Рым. Утварылася пасля таго, як кароль франкаў Піпін Кароткі падараваў папу рымскаму Стэфану II Рымскую вобл., Равенскі
экзархат (уключаў таксама Венецыю і Істрыю), Пентаполіс, Парму, Рэджьпо, Мантую, герцагствы Спалета і Беневента, ваў Корсіка. У 774 падараванне пацвердзіў Карл Вялікі. Да 888 П.в. — частка імперыі Каралінгаў, у 962—1274 у складзе «Свяшчэннай Рым. імперыі». Межы П.в. неаднаразова мяняліся, гэтаму спрыяла феад. раздробленасць. У 13 ст. большасць гарадоў П.в. сталі камунамі. Уладу пап аслаблялі ератычныя рухі (Арнольда Брэшыянскага 1145— 55) і паўстанні (Кола ды Рыенца ў 1347 і 1354). Асабліва іх ўлада аслабла ў перыяд Авіньё'нскага паланення папаў. У 15 — пач. 16 ст. пачалося аднаўленне П.в., якое дасягнула значных поспехаў пры Аляксандру VI і Юлію II. У 16—18 ст. П.в. ператварылася ў абсалютысцкую дзяржаву. Пасля Франц. рэвалюцыі 1789—99 на яе тэр. ўтварылася Рымская рэспубліка 1798—99. У 1809—
14 П.в. у складзе Франц. імперыі, адноўлена ў 1815. Пасля задушэння рэвалюцыі 1848 і ліквідацыі Рым. рэспублікі 1849 у П.в. размяшчаўся (з 1849) франц. вайск. корпус. Пасля рэвалюцыі 1859— 60 ад П.в. да Сардзінскага (з 1861 Італьян.) каралеўства адышлі ўсе землі, акрамя Рыма і Рымскай вобл. У 1870 П.в. стала часткай аб’яднанай Італіі. У выніку Латэранскіх дагавораў 1929 папская дзяржава адноўлена на невялікай ч. Рыма (гл. Ватыкан).
Літ.: Лозннскнй С.Г. Нсторня папства. 3 нзд. М., 1986; Ковальскнй Я.В. Папы н папство: Пер. с пол. М., 1991.
Дз.М. Чаркасаў. папскі грыгарыАнскі УНІВЕРСГГЭТ, адна са старэйшых рым.каталіцкіх навучальных устаноў. Знаходзіцца ў Ватыкане. Засн. ў 1551 І.Лаёлам і Ф.Борджа як Collegium Romanum (Рымскі каледж), папам Юліем Ill пераўгвораны ва унт. Атрымаў падтрымку ад папы Грыгорыя XIII, які ў 1682 выдзеліў яму значную суму з папскай казны і перадаў шэраг будынкаў. У 1926 у склад унта ўключаны Вышэйшы інт рэліг. культуры, у 1928 — Папскі інт усх. даследаванняў (засн. ў 1917), у 1955 — Папскі біблейскі інт (засн. ў 1909). Кіруе П.Г.у. ордэн езуітаў. За дзейнасць унта адказваюць перад рым. курыяй генерал ордэна езуітаў і прызначаны папам кардыналпратэктар. Рыхтуе кадры для цэнтр. і перыферыйных царк. устаноў. У П.Г.у. ў розны час вучыліся бел. святары К.Маскалік, А.Надсон, А.Неманйэвіч, Т.Падзява, Я.Рэшаць, Ч.Сіповіч, У.Тарасевіч, Ф.Чарняўскі інш. Н.К.Мазоўка.
ПАЛСКІ УРБАНІЯНСКІ УНІВЕРСІТЭТ, адна са старэйшых рымскакаталіцкіх навуч. устаноў. Засн. ў 1622 папам Грыгорыем XV як Кангрэгацыя прапаганды веры, якая падпарадкоўвала місіянерскую дзейнасць царквы цэнтральнай папскай уладзе. Яго пераемнік Урбан VIII стварыў у 1627 Папскую калегію прапаганды веры (прапаганда і падрыхтоўка місіянераў, іх адукацыя і вьгхаванне); мела факультэты тэалогіі і філасофіі. У 1933 папа Пій XI стварыў і ўключыў у калегію прапаганды веры Папскі навук. місіянерскі інт з правам прысваення акад. ступеняў з галіны місіялогіі і царк. права. У 1962 папа Іаан XXIII узняў ранг «Урбаніяны» і прысвоіў ёй сучасную назву.
ПАПСТВА, рэлігійнапалітычны цэнтр каталіцызму, які ўзначальвае папа рымскі. Узнікла ў 5 ст. на базе Ры.м. епіскапства. У 756 атрымала ад караля франкаў Піпіна Кароткага землі вакол Рыма і папа стаў свецкім гасударам, уладальнікам Лапскай вобласці і інш. тэрыторый. У сярэднія вякі П. вяло барацьбу за перавагу царк. улады над свецкай. У 14 ст. П. знаходзілася пад уладай франц. кароны; у 1309—1377
72 ПАПСУЕЎ
рэзідэнцыя пап знаходзілася ў франц. г. Авіньён. У канцы 15 — пач. 16 ст. антыфеад. рух, Рэфармацьы, утварэнне самастойных пратэстанцкіх цэркваў аслабілі ўплыў П. У 16 ст. П. ўзначаліла контррэфармацыю. У канцы 16 — пач. 17 ст. П. рабіла намаганні па распаўсюджванні каталіцызму на Беларусі, Украіне і ў Расіі (гл. Брэсцкая унія 1596). У 1870 у сувязі з уключэннем Рыма ў склад італьян. дзяржавы Папская вобласць была ліквідавана. Пазбаўлены свецкай улады папа аб’вясціў сябе «вязнем Ватыкана». Паводле Латэранскіх дагавораў 1929 папа зноў стаў свецкім правіцелем — кіраўніком дзяржавы Ватыкан. П. і каталіцкая царква знаходзяіша ў дачыненні адно да аднаго, але не з’яўляюцца тоеснымі; у асобных краінах інтарэсы П. і царквы не заўсёды супадаюць.
ПАПСЎЕЎ Уладзімір Нічыпаравіч (10.10.1924, в. Бабовічы Гомельскага рна — 10.12.1995), бел. скульптар. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1966). Аўтар станковых кампазіцый «Механізатары» (1957), «Маладагвардзейцы Гомеля. Клятва» (1960), «Садружнасць» (1963), «Рэйкавая вайна» (1964), «1905 год» (1970), партрэтаў Героя Сав. Саюза І.К.Захарава (1975), нар. пісьменніка Беларусі П.Броўкі (1976), В.І.Давыдоўскай (1982) і інш.; помнікаў ахвярам фашызму ў в. Загалле Любанскага рна (1964), у г. Докшыцы (1968), воінам Сав. Арміі і бел. партызанам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у в. Лучнікі Слуцкага рна (1970), в. Корань Лагойскага рна (1980) Мінскай вобл., г.п. Уваравічы БудаКашалёўскага рна Гомельскай вобл. (1983) і інш. Творы адметныя лаканізмам, абагульненасцю, выразнасцю сілуэта. Б.А.Крэпак.
ПАПТОНЕЎ Стэфан Дзімаў (н. 8.11.1928, г. Ляскавец, Балгарыя), балгарскі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Сафійскі унт (1951). Друкуецца з 1948. Асн. тэма творчасці —жыццё сучаснай Балгарыі (раманы «Апошні стрэл», 1967, «Самая паўночная поўнач», 1975, «Афера», 1980; аповесці «Цуд», 1969, «Спачатку быў хлеб», 1983; кнігі апавяд. «Сваякі», 1967, «Ліст да патомкаў», 1977, «Замах», 1983). Збкі паэзіі «Адзіны месяц сакавік» (1970), «Пасля ўрачыстасцей» (1982) адметныя спалучэннем лірыкі і публіцыстыкі. Піша для дзяцей і юнацтва. Неаднаразова наведваў Беларусь. Уражанні ад паездак у кнігах нарысаў «Беларусь — белая балада» (1971), публіцыстыкі «Адлегласці» (1975), «Мяне абудзіць світанне» (1977), «Сібірскі сшытак» (1978), «Кап’ё» (1979), зб. вершаў «Бярозы, я ў вашым палоне!» (1972), паэме «Беларуская восень» (1982). Аўгар артыкулаў пра бел. гісторыю, культуру і лру («Крыніца, што адлюстроўвае душу народа», 1981; «Маладосць стагоднікаў» і «Перш чым
паехаць на Беларусь...», абодва 1982). На балг. мову пераклаў вершы Я.Коласа, П.Броўкі, М.Танка, Р.Барадуліна, Н.Гілевіча, А.Вярцінскага, ВЛукшы, П.Макаля. Яго творы на бел. мову пераклалі У.Анісковіч, Барадулін, Гілевіч, С.Законнікаў, А.3арыцкі, В.Зуёнак, В.Нікіфаровіч, А.Разанаў і інш.
Тв.: Бел. пер. — Беларусь — белая балада. Мн., 1979; Беларуская паэма // Полымя. 1981. №2; Рука: Аповесць // Там жа. 2000. №10; У кн.: Такая любоў: Сучасная балгарская аповесць. Мн., 1987; У кн.: Знічкі сямі нябёс. Мн., 1992.
Літ.: Г а р д,з і ц к і А.К. Сафійскія гутаркі // Гардзіцкі АК. Вачыма сяброў. Мн., 1977; Н і кіфаровіч В. Вачыма і сэрцам друга // Нікіфаровіч В. Дарогі ў шырокі свет. Мн., 1979.
ПАПУА (Papua), заліў Каралавага мора, каля паўд.ўсх. ўзбярэжжа вва Новая Гвінея. Даўж. 150 км, шыр. каля ўвахода каля 330 км, глыб. да 969 м; прыбярэжная ч. мелкаводная. Берагі акаймаваны каралавымі рыфамі. Упадае р. Флай. Порт — ПортМорсбі.
ПАПУА — НОВАЯ ГВІНЁЯ (Papua
New Guinea), Незалежная дзяржава Пaпуa — Новая Г в і н е я (Independent State of Papua New Guinea), дзяржава на ПдЗ Ціхага ак. Займае ўсх. ч. вва Новая Гвінея з суседнімі астравамі (агульная пл. каля 400 тыс. км2), архіпелаг Бісмарка, у т.л. авы Новая Брытанія (пл. 36,6 тыс. км2) і Новая Ірландыя (пл. 8,6 тыс. км2).
Герб і сцяг Папуа—Новай Гвінеі.
ПАПУАНОВАЯ ГВІНЕЯ
Маштаб 1:40 000 000
І .Аўстралія. 2.Саламонавы астравы
П А Л А У
Экватар
9^е, ^
в.Новая Брьтанія Рабаул 1
■* Йор*
J л К ‘лЧі* Новфландыя
L2300 втІ.Улаеун
паўн. ч. Саламонавых авоў, у т.л. ваў Бугенвіль (пл. 10 тыс. км2). На вве Новая Гвінея мяжуе з Інданезіяй. Абмываецца морамі Ціхага ак.: Новагвінейскім, Саламонавым, Каралавым. Пл. краіны 461,7 тыс. км2. Нас. 4705,1 тыс. чал. (1999). Дзярж. мова —англійская. Сталіца — г. ПортМорсбі. Нац. свята — Дзень незалежнасці (16 вер.).
Дзяржаўны лад П. — Н.Г. — канстьітуцыйная парламенцкая манархія. Дзейнічае канстытуцыя 1975. Кіраўнік дзяржавы — брыт. манарх, якога ў краіне прадстаўляе ген.губернатар, назначаны на 6 гадоў паводле прадстаўлення ўрада. Заканад. орган — аднапалатны Нац. парламент (109 дэпутатаў, выбіраюцца ўсеагульным галасаваннем на 5 гадоў). Урад краіны — Нац. выканаўчы савет на чале з прэм’ерміністрам, які прызначаецца ген.губернатарам і падсправаздачны парламенту.
Прырода. Пераважае горны рэльеф. На Новай Гвінеі горы цягнуцца з ПнЗ на ПдУ, дасягаюйь 4508 м (г. Вільгельм). На Пд вострава нізіны і раўніньі. Большасць інш. астравоў гарыстыя. Ёсць 18 дзеючых вулканаў, бьшаюць землетрасенні. 3 карысных выкапняў найб. значэнне мае медная руда (ваў Бугенвіль), ёсць запасы золата, нафты і прыроднага газу, цынкавых, хромавых і нікелевых руд. Клімат экватарыяльны (на Пн) і субэкватарыяльны (на Пд). Сярэднія тры ўвесь год на ўзбярэжжы і раўнінах каля 26°С. У гарах вышынная пояснасць. Ападкаў ад 1000 мм на ўзбярэжжы, да 6500 мм у гарах. Год падзяляецца на дажджлівы (снеж.—крас., менш акрэслены на Пн) і сухі сезоны. ІПмат мнагаводных рэк, найб. Флай і Сепік. Лясы і хмызнякі займаюць 92,9% тэрьггорыі. На раўнінах і ніжніх схілах гор пашыраны вілыотныя трапічныя лясы з пальмамі, бамбукамі, дрэвападобнымі папарацямі, панданусамі і інш. На выш. 1000—2000 м пераважаюць вільготныя трапічныя лясы з араўкарыямі і паўд. букам, на вяршынях гор — высакагорныя лугі і хмызнякі. У асобных раёнах на Пд участкі саваннаў. Жывёльны свет астраўнога тыпу, прадстаўлены пераважна эндэмікамі. Захаваліся асобныя віды кенгуру, яхідна і праяхідна, дрэвавыя кускусы, шэрстахвосты, бавдыкуты. Шмат кажаноў, птушак, паўзуноў, насякомых. Нац. паркі Варырата, МакАдам, ёсць рэзерваты.