• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Насельнііпва Жыве больш за 700 народаў і плямён. Больш за 85% складаюць папуасы, якія жьгвуць пераважна ва ўнутр. частках Новай Гвінеі і на вялікіх астравах; на ўзбярэжжах месцамі жывуць меланезійцы (каля 14%). У гарадах невял. групы англааўстралійцаў. Вернікі пратэстанты (44%), католікі (22%), прыхільнікі мясц. рэліг. культаў (34%). Сярэднегадавы прырост насельніцтва 2,3% (1999). Стоэдняя шчыльн. каля 10,2 чал. на 1 км . На ўзбярэжжы і ў гарах на выш. 1200—2000 м шчыльн. дасягае 50—100 чал. на 1 км . У гарадах жыве 16% насельніцтва. Найб. горад ПортМорсбі (каля 200 тыс. ж.; 2000),
    ПАПУГАІ
    73
    каля 30—40 тыс. ж. у гарадах Рабаул, Маданг, Лаэ. У сельскай гаспадарцы занята 64% насельніцтва.
    Гісторыя. П. — Н.Г. заселена продкамі сучасных папуасаў каля 30 тыс. г. назад. Каля 5 тыс. г. назад у прыбярэжных раёнах пасяліліся продкі меланезійцаў. Першым з еўрапейцаў Новую Гвінею наведаў партуг. капітан Ж.Мінезіш. У 1545 ісп. капітан І.О.Рэтэс даў востраву назву Новая Гвінея. У 1700 брыт. мараплавец У.Дампір адкрыў паўн. ўзбярэжжа П. — Н.Г. і ваў Новая Брытанія, які ў 18—19 ст. даследавалі брыт. і франц. мараплаўцы (Дж.Лук, ЛА.Бугенвіль і інш.). У 1870— 80я г. сярод жыхароў паўн.ўсх. ч. П. —■ Н.Г. жыў рус. вучоныэтнограф М.М.МіклухаМаклай. У 1884 паўн.ўсх. ч. Новай Гвінеі абвешчана герм. пратэктаратам Новая Гвінея, а паўд.ўсх. ч. — брыт. пратэктаратам Папуа (з 1888 калонія); усх. ч. вострава адышла да Нідэрландаў (цяпер — прав. Інданезіі ІрыянДжая). У 1906 Вялікабрытанія перадала Папуа пад кіраванне Аўстраліі. У 1ю сусв. вайну Аўстралія акупіравала герм. ч. Новай Гвінеі і атрымала ў 1912 ад Лігі Нацый мандат на кіраванне ёю (з 1946 падапечная тэр. ААН пад кіраваннем Аўстраліі). У 2ю сусв. вайну б.ч. П. — Н.Г. акупіравалі яп. войскі, тут адбыўся шэрг важных бітваў. У ліп. 1949 тэр. Папуа і Новая Гвінея аб’яднаны ў адзіную адм. адзінку «Тэр. Папуа і Новая Гвінея» (з 1971 П. — Н.Г.). У 1951 створаны мясц. Заканад. савет, у 1964 — Тэр. асамблея. У 1973 атрымала ўнутр. самакіраванне.
    16.9.1975 абвешчана незалежнасць П. — Н.Г. У краіне ўсталяваўся парламенцкі лад са шматпартыйнай дэмакратыяй, для якога характэрны няўстойлівыя парламенцкія кааліцыі і блокі. Гал. мэта ўсіх урадаў — пераадоленне адсталасці краіны, б.ч. насельніцтва якой вядзе прымітыўны лад жыцця. Дзейнічаюць паліт. партыі: «Пангу парці», Нар.дэмакр. рух, Нар.прагрэс. партыя П. — Н.Г. — чл. ААН (з 1975), Садружнасці.
    Гаспаларка Краіна параўнальна нізкага ўзроўню развіцця. Валавы нац. прадукт (ВУП) на 1 чал. — каля 2,4 тыс. дол. за год. Гал. галіна — сельская гаспадарка. У апошнія дзесяцігоддзі развіваецца гарнарудная прамсць. У сельскай гаспадарцы ствараецца 28% ВУП, у прамсці (пераважна гарнаруднай) — 35%, у абслуговых галінах — 37%. У сельскай гаспадарцы пераважаюць натуральныя і
    паўнатуральныя гаспадаркі пл. да 0,5—Іга, развіваецца кааператыўны рух, ёсць плантацыі, якія належаць англааўстралійцам. Гаспадаркі мясц. насельніцтва заснаваны на выкарыстанні ручной працы, пашырана ляднаагнявое земляробства. Пад ворывам і шматгадовымі насаджэннямі каля 500 тыс. га, пад лугамі і пашай каля 100 тыс. га. На плантацыях вырошчваюць какосавую пальму (штогод атрымліваюць каля 150 тыс. т копры), каву, какаву, каўчуканосы, бананы; у гаспадарках мясц. насельніцтва — copra, тара, ямс, батат, маніёк, цукр. трыснёг, хлебнае дрэва, агародніну. Жывёлагадоўля развіта слаба, гал. галіна — свінагадоўля. У 1997 буйн. par. жывёлы 105 тыс. галоў, сві ней 1,5 млн. галоў. Птушкагадоўля. Рыбалоўства (тунец), лоўля крабаў і крэветак. Паляўніцтва. Нарыхтоўка дзікарослай сагавай пальмы, каштоўнай драўніны. У прамсці гал. роля належыць здабычы меднай руды на вве Бугенвіль (каля 200 тыс. меднага канцэнтрату штогод). Здабываюць таксама золата (горныя раёны вва Новая Гвінея, каля 15 т штогод), серабро, цынк, нафту. Здабычу карысных выкапняў вядуць замежныя кампаніі. У 1996 атрымана 1,7 млрд. кВт • гадз электраэнергіі (71% даюць цеплавыя электрастанцыі, 29% — ГЭС). Гал. прадпрыемствы апрацоўчай прамсці: фкі па абагачэнні меднай руды, фанерныя зды, лесапілкі, па апрацоўцы какосавых арэхаў, кавы, какавы, чаю, тытуню, алейныя, піваварныя. Ёсць зды бетонных вырабаў, прадпрыемствы па выпуску харч. прадуктаў, суднабуд. і суднарамонтныя, металаапр. майстэрні і інш. Шырока развіты саматужныя промыслы: выраб керамікі, драўляных прадметаў хатняга ўжытку, традыц. лодак, сувеніраў і інш. Развіваецца замежны турызм. Транспарт аўтамабільны, унутр. водны, марскі. У краіне 19,6 тыс. км аўтадарог, з іх 0,7 тыс. км з цвёрдьш пакрыццём, 10,9 тыс. км унутр. водных шляхоў, 19 аэрапортаў, у тл. міжнар. каля ПортМорсбі і Рабаула. Знешнія сувязі пераважна марскім транспартам. Гал. парты: ПортМорсбі,
    Рабаул, Лаэ, Маданг. У 1997 экспарт склаў 2,2 млрд. дол., імпарт — 1,5 млрд. долараў. У экспарце пераважаюць канцэнтрат медзі, золата, нафта (разам 72% кошту экспарту), драўніна, копра, пальмавы алей, кава, какава, чай, крабы, крэветкі; у імпарйе — машыны і трансп. сродкі, спажывецкія і харч. тавары, паліва, хімікаты. Гал. гандл. партнёры: Аўстралія, Японія, ЗША. Краіна атрымлівае дапамогу ад Аўстраліі, Японіі, Новай Зеландыі і інш. Грашовая адзінка — кіна.
    В.М.Сасноўскі (прырода, насельніцтва, гаспадарка).
    ПАПУГАІ, папугаепадобныя (Psittaci, Psiitaciformes), атрад птушак. Вядомы з міяцэну (каля 17 млн. г. назад). 1 сям., 7 падсям., 69 родаў, 324 віды. Пашыраны пераважна ў трапічнай і субтрапічнай зонах. Жывуць на дрэвах;
    Папугаі: 1 — разела; 2 — карлікавы; 3 — німфавы; 4 — сінялобы; 5 — каралевы.
    Да арт. Папуа—Новая Гвінея. Сталіца краіны г. Порг Морсбі
    Да арі Папуа—Новая Гвінея Тыповая пануаская вёска.
    74	ПАПУЛІЗМ
    гнёзды ў дуплах, расколінах скал, норах. Трымаюцца статкамі. Многія віды здольныя пераймаць чалавечую гаворку (ара, жако, какаду і інш.). Добра пераносяць няволю, многія віды аматары трымаюць як дэкар. птушак (на Беларусі — да 30 відаў: неразлучнікі, амазоны, какаду, жако, хвалістыя папугайчыкі і інш.). 27 відаў у Чырв. кнізе МСАП.
    Даўж. ад 9,5 см (дзятлавыя П.) да 1 м (ара гіяцынтавы), маса адпаведна ад 10 г да 1 кг. Апярэнне пераважна яркае, стракатае. Галава вялікая, шыя кароткая. У многіх відаў на галаве чубок. Дзюба высокая, выгнутая, моцная; наддзюб’е рухома сучленена з лобнымі касцямі. Крылы закругленыя, дужыя. 1ы і 4ы пальцы на нагах павернугы назад. Пераважна расліннаедныя, часам спажываюць жывёльны корм. Манагамы. Нясуць 2—5 яец (зрэдку да 12). Гл. таксама Лоры, Нестары.
    Э.Р.Самусенка.
    ПАПУЛІЗМ (франц. populisme ад лац. populus народ), арыентацыя суб’ектаў палітыкі (паліт. дзеячаў, партый) на паліт. ідэі шырокіх мас, незадаволеных сац. рэчаіснасцю. З’явіўся з развіццём капіталізму сярод «прамежкавых» паміж пралетарыятам і буржуазіяй пластоў грамадства, звьгчайна яго носьбіты — сяляне, фермеры, дробныя прадпрымальнікі, частка рабочых, люмпенаў і інш. Пераважна развіваецца ў эпоху сац. крызісаў. Напр., разнавіднасцю П. лічаць рас. народніцтва 19 ст. У ЗША партыя папулістаў (1891—1900) узнікла як альянс фермерскіх і рабочых аргцый. П. пашырыўся ў многіх краінах Афрыкі і Азіі ў перыяд іх барацьбы за вызваленне ад калан. залежнасці. Папулісцкімі лідэрамі былі Сунь Ятсен у KiTai, М.К.Гандзі ў Індыі, Сукарна ў Інданезіі і інш. У аснове П. ідэя роўнасці, роўных магчымасцей для ўсіх пластоў насельніцтва задавальняць свае жыццёвыя і грамадскапаліт. патрэбы. Адрозніваюць П. рэальны і спекуляцыйны. Рэальны П. — правядзенне правячай элітай палітыкі, накіраванай на абмежаванне пануючых сац. сіл (буйных капіталістаў і зямельных уласнікаў) на карысць шырокіх нар. мас (напр., палітыка прэзідэнта Чылі С.Альендэ Госенса ў 1970—73). Спекуляцыйны П. — паддобрыванне народа на ўзроўні лозунгаў дзеля прыходу да ўлады або яе ўтрымання, дасягнення карыслівых мэт і г.д. Гэтая форма П. асабліва характэрна для аўтарытарных, таталітарных, фаш. і інш. падобных рэжымаў. Такі П. — адзін з відаў сац. і паліт. дэмагогіі (гл. Дэмагог), маніпуліравання свядомасцю маладасведчаных людзей, галасамі выбаршчыкаў і г.д. Тэрмін П. (у спекуляцыйным значэнні) выкарыстоўваюць (часта ўзаемна) розныя паліт. партыі і плыні, каб абвінаваціць сваіх праціўнікаў.
    ПАПУЛІСТЫ, партыя п а п у л і с т а ў , партыя фермераў і ч. рабочых ЗША ў канцы 19 ст. Засн. ў маі 1891. Падзяляла прынцыпы папулізму.
    Праграма: канфіскацыя лішкаў зямлі ў карпарацый і раздача іх пасяленцам; нацыяналізацыя чыгунак, тэлеграфа і тэлефона; неабмежаваная чаканка сярэбраных і залатых манет для забеспячэння «танных грошай»; увядзенне 8гадзіннага рабочага дня і інш. На прэзідэнцкіх выбарах 1892 іх кандьшат Дж.Б.Уівер набраў больш за 1 млн. галасоў, на выбарах 1896 П. падтрымалі кандыдата Дэмакр. партыі У Дж.Браяна (прайграў выбары). Неаднароднасць складу партыі П. абумовіла яе няўстойлівасць, да 1900 яна распалася і фактычна спыніла існаванне.
    ПАПУЛЙРЫ (лац. populares ад populus народ), ідэйнапалітычная плынь у Стараж. Рыме ў канцы 2—1 ст. да н.э. Абаранялі інтарэсы плебсу, у першую чаргу сельскага, супрацьстаялі аптыматам. Ў цэнтры барацьбы з аптыматамі былі аграрнае пытанне і дэмакратызацыя рым. дзяржавы. Абапіраючыся на нар. сход, П. імкнуліся абмежаваць буйное і аднавіць сял. землеўладанне, забараніць даўгавую кабалу, адмяніць ліхвярства. Значную ролю сярод П. адыгрывалі браты Гракхі, Апулей Сатурнін. Уплыў П. у сваіх мэтах выкарыстоўвалі Г .Марый, Ліцыній Крас, Цэзар.
    Літ:. Т р у х н н a Н.Н. Полнтвка н полнтнкм «золотого века» Рнмской республнкв (II в. до н.э.). М., 1986. С. 56—59.
    ПАПУЛЯЦЫЙНАЯ ГЕНЕТЫКА, раздзел генетыкі, які вывучае заканамернасці генет. структуры папуляцый і яе змены ў працэсе эвалюцыі. Вывучае эфекты антрапагеннага ўздзеяння на генет. структуру папуляцый, распрацоўвае асновы яе захавання і рацыянальнага выкарыстоўвання. Падзяляецца на тэарэт. і эксперыментальную. Станаўленне П.г. звязана з працамі англ. матэматыка Г.Хардзі і ням. ўрача В.Вайнберга (1908), а таксама С.С.Чацверыкова (1926), Р.Фішэра, Дж.Холдэйна, С.Райта (1930) і інш. На Беларусі асобныя кірункі П.г. заклалі П.Ф.Ракіцкі і М.В.Турбін. Даследаванні вядуцца ў Інце генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі (генетыка камбінацыйнай здольнасці с.г. раслін, уплыў адбору на генет. структуру папуляцый, аналіз генет. структуры прыродных папуляцый жывёл, вывучэнне заканамернасцей дынамікі хім. і радыяцыйнага мутагенезу ў папуляныях і інш.), Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (генет. полімарфізм насельніцтва Беларусі), Інце лесу (генет. структура хваёвых лясоў Беларусі), Віцебскай акадэміі вет. медыцыны і інш.