• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    (1972), апавяданне «А лазу самі выбірайце» прысвяціў У.Дубоўку. На бел. мову асобныя творы П. пераклалі Я.Купала, К.Чорны, Л.Калюга, А.Пальчэўскі, І.Скапараў і інш.
    Тв.: Творн. Т. 1—6. Кнів, 1981—83; Бел. пер. — Зямля. Мн., 1928; Блакітныя эшалоны. Мн., 1930; Белы воўк. Мн., 1931; Падарунак за разведку. Мн., 1937; Маленькі партызан. Мн., 1938; Сын Тарашчанскага палка. Мн., I960; Рус. пер. — На калмновом мосту. М., 1973; Голубые эшелоны. М., 1979.
    І.В.Хланта.
    ПАНЧА ШЫЛА, гл. Пяць прынцыпаў мірнага суіснавання.
    ПАНЧАНКА Іван Трафімавіч (н. 24.5.1928, в. Тарапаева Духаўшчынскага рна Смаленскай вобл., Расія), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Працаваў машыністам лакамабіля, старшынёй калгасаў у Мінскай і Гродзенскай абласцях, у газетах і на радыё. Друкуецца з 1953. Піша пераважна на рус. мове. У збках нарысаў і апвяданняў «Жодзінскія волаты» (1971), «Людзі высокага абавязку» (1973), «Парваныя струны» (1975), «Мінуць зімовыя завеі» (1980), «Новыя знаёмыя» (1983), «Добрае суседства» (1988), «Тонкая рабіна» (1992) раскрывае ўнутр. свет працаўніка, яго памкненні і патрэбы.
    Тв.: Жодннская хроннка. Мн., 1977; ... й вечной будет музыка. Мн., 1986.
    ПАНЧАНКА Пімен Емяльянавіч (23.8.1917, г. Талін — 2.4.1995), бел. паэт. Нар. паэт Беларусі (1973). Ганаровы акадэмік Нац. АН Беларусі (1994). Скончыў пед. курсы ў Бабруйску (1934), Мінскі пед. інт (1939). У 1933 працаваў рабочым у Бабруйску. 3 1934 настаўнічаў на Магілёўшчыне. 3 1939 у Чырв. Арміі, удзельнік вызвалення Зах. Беларусі (вер. 1939). У Вял. Айч. вайну спец. карэспандэнт армейскіх і франтавых газет. 3 1946 заг. аддзела час. «Вожык», з 1948 заг. аддзела, нам. гал. рэдактара газ. «Літаратура і мастацтва». 3 1953 гал. рэдактар альманаха «Советская Отчнзна», з 1958 — час. «Маладосць». У 1966—71 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1934. У першых збках «Упэўненасць» (1938), «Вераснёвыя сцягі» (1940) настрой і пачуцці яго пакалення — рамантычнаўзнёслыя парыванні, летуценні маладосйі і кахання, трывога ў прадчуванні нарастаючай пагрозы вайны. У збках «Табе, Беларусь» (1942), «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945) горыч растання з Беларуссю, вера ў яе вызваленне, героіка нар. змагання вызначаюць унутр. напружанне, палымянасць лірычнага перажывання паэта. Шырока выкарыстоўваў фалькл. вобразы і прыёмы. Вершы ваен. часу («Краіна мая», «Будуць вечна сады расцвітайь...», «Сінія касачы», «Дзеці вайны», «Герой» і інш.) спалучаюць адухоўленыя, чыстыя, светлыя малюнкі жыцця, задушэўныя перажыванні з драм., нярэдка пабаладнаму сціслым і ёмістым паказам ваен. выпрабаванняў. Уражанні ад знаходжання з сав.
    войскамі ў Іране (1944—45) сабраны ў патрыят. цыкле «Іранскі дзённік» (1944—47). У збках «Гарачыя вятры» (1947), «Вершы» (1948), «Прысяга» (1949), «За шчасце, за мір!» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Шырокі свет» (1955) тэма мірнай працы, суровая памяць вайны, услаўленне прац. энтузіязму, імкненне да сац. значнасці і дзейснасці паэзіі. Вынік паездак у ЗША і інш. краіны — збкі «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «НьюЙоркскія малюнкі» (1960), «Тысячы небасхілаў»
    (1962), «Чатыры кантыненты» (1964). Сведчаннем творчай сталасці з’яўляюцца збкі «Пры святле маланак» (1966, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1968), «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977), «Дзе начуе жаўранак» (1979, у пер. на рус. мову, Дзярж. прэмія СССР 1981), «Маўклівая малітва» (1981), «Лясныя воблакі» (1985) і інш., дзе найб. поўна рэалізаваліся магчымасці і выявіліся лепшыя рысы таленту П. Яго паэзія псіхалагічна чуйная, незвычайна багатая на рэаліі жыцця і чалавечыя адносіны, павернуга да штодзённых спраў, прасякнута людскімі клопатамі і трывогамі, раскрывае свет сучасніка — грамадзяніна і патрыёта, які жыве напружана, дзейна. Паэт ярка выражанага грамадзянскапубліцыст. тэмпераменту, глыбока ўражлівы, памаладому няўрымслівы; ён усё жыццё працягваў змаганне за маральнаэтычную вартасць і сутнасць чалавечай асобы, за нац. свядомасць, мову і культуру беларусаў. 3 сярэдзіны 1980х г. яго творчасць вылучаецца публіцыст. адкрытасцю, трыбуннасцю, вастрынёй прамаўлення, сатыр. пафасам і адначасова застаецца паранейшаму глыбока лірычнай, уражлівай, чуйнай да чужога болю (кн. «I вера, і вернасць, і вечнасць», 1986; «Горкі жолуд», 1988; «Высокі бераг», 1993). У пасмяротную кнігу паэзіі розных гадоў «Зямля ў мяне адна» (1996) увайшла і напісаная ў гады вайны паэма «Вандраванне ў нянавісць». Аўтар лірычных паэм «Беластоцкія вітрыны» (1940), «Маладосць у паходзе» (1946), «Патрыятычная песня» (1957, Літ. прэмія імя Я.Купалы 1959) і інш. Выступаў як крытык: кн. «На паэтычным небасхіле» (1977) і «Высокі бераг» (1993) у якіх змешчаны артыкулы, эсэ, успаміны пра Я.Купалу, Я.Коласа, А.Куляшова, А. Фадзеева і інш., пра падзеі літ. жыцця. Пераклаў на бел. мову асобныя творы А.Міцкеві
    ПАНЭЛЬ	57
    ча, М.Нагнібеды, Я.Райніса, А.Суркова, Ф.Шылера і інш.
    Тв.: 36. твораў. Т. 1—3. Мн., 1967—71; 36. твораў. Т. 1—4. Мн., 1981—83; Млечны шлях. Мн., 1980; Неспакой. Мн., 1988; Выбранае: Вершы. Паэма. Мн., 1993.
    Літ.: Л а з а р у к М.А. Пімен Панчанка. Мн., 1959; Б я р о з к і н Р.С. Пімен Панчанка. Мн., 1968; Г і л е в і ч Н. Іменем чалавечнасці // Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978; Б е ч ы к В. Хвалявацца за ўсіх і ўсё... // Бечык В. Прад высокаю красою... Мн., 1984; Стральцоў М. Пімен Панчанка: (Фотаальбом). Мн., 1987. В.Л.Бечык, Л.М.Гарэлік.
    ПАНШЧЫНА, адработачная р э н т а, разнастайная дармавая прымусовая праца феад.залежных сялян з уласнымі прыладамі працы ў гаспадарцы феадала; форма зямельнай рэнты. Неабходнасць прымусу сялян да П. абумовіла ўзнікненне і развіццё прыгоннага права. У Зах. Еўропе П. пашырылася з 8—9 ст., з 12—13 ст. выцяснялася аброкам і да 14—16 ст. знікла. У краінах Усх. і Цэнтр. Еўропы асабліва пашырылася і стала асновай прадпрымальніцкай дваранскай гаспадаркі ў 16—17 ст. Паступова скасоўвалася тут з 2й пал. 18 ст. На стараж. рус. землях П. складвалася з часоў Кіеўскай Русі. У Еўрап. Расіі яна значна пашырылася ў 15—16 ст., у 17 — 1й пал. 18 ст. разам з натуральным аброкам была асн. формай феад. эксплуатацыі прыгонных сялян, з 2й пал. 18 ст. пераважала сярод іх павіннасцей ў паўд. чарназёмных губернях Расіі, у Прыбалтыцы, на Беларусі і Украіне. Працягласць П. юрыдычна не была абмежавана і дасягала 4—6 дзён у тыдзень. Указ Паўла I ад 1797 толькі рэкамендаваў памешчыкам скарацшь яе да 3 дзён. Пасля адмены ў Расіі прыгоннага права (1861) П. фактычна захавалася пад назвай «здольшчыннай павіннасці» часоваабавязаных сялян да 1882, калі была юрыдычна скасавана, у форме адработак існавала да 1917.
    На Беларусі вядома з 14 ст. з канчатковым усталяваннем феад. уласнасці на зямлю. Пашырылася ў 15—16 ст., калі склалася фальварковая сістэма (гл. Фальварак), якая прывяла да масавага запрыгоньвання сялян. Паводле «Уставы на валокі» 1557 (гл. таксама Валочная памера) за карыстанне валокай зямлі цяглыя сяляне павінны былі працаваць на П. 2 дні ў тьшзень, выконваць інш. феад. павіннасці (талокі, згоны); агароднікі за надзел абавязаны былі працаваць на П. 1 дзень у тыдзень. У 18 ст. П. складала 4—7 рабочых дзён у тыдзень з 0,5 цяглай валокі. На Беларусі пад уплывам паўстання 1863—64 скасавана ў 1864.
    ПАНЫ, 1) прадстаўнікі вышэйшых пластоў феадалаў у Чэхіі і Польшчы ў 13—14 ст. Лац. адпаведнік у афіц. граматах — «barones». У 14—15 ст. у Польшчы тэрмін «П.» ўсё больш замяняўся тэрмінам «можнаўладцы» або «магнаты». 2) У ВКЛ у 15—16 ст., у час юрьш. афармлення шляхецкага саслоўя, другая пасля князёў група феадалаў, нашчадкі знатных і заможных баяр, якія
    мелі буйныя маёнткі. Землі належалі П. паводле вотчыннага права («з поўным правам і панствам»), У дакументах 16 ст. згаданы розныя групы П.: П. радныя (панырада) — найб. буйныя свецкія і духоўныя землеўласнікі, якія адпаведна сваім дзярж. пасадам засядалі ў Радзе ВКЛ; П. (панове) харугоўныя — буйныя землеўласнікі, якія выходзілі на вайну не ў складзе павятовай шляхты, асобна са сваімі атрадамі васалаў; проста П. (паняты) — заможныя землеўласнікі, якія ў войску выступалі асобнай харугвай. У 2й пал. 16 ст. панырада і князі (княжаты) складалі вышэйшую групу феадалаў ВКЛ — магнатаў. Астатнія П. зліліся з асн. масай шляхецкага саслоўя, якое стала юрыдычна аднастайным. Словам «пан» пры прозвішчы ці імю пачалі называць не толькі шляхціцаўземлеўласнікаў, але і ўсіх прадстаўнікоў шляхецтва. Паступова гэта слова набыло значэнне, адпаведнае рус. слову «господнн» — спачатку толькі як абазначэнне гаспадара, валадара, а пазней і як ветлівы зварот да мужчын, незалежна ад іх паходжання і сац. становішча. У апошнім значэнні слова «пан» пры прозвішчы шырока ўжываецца ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Літве і на Украіпе. Для Беларусі больш характэрна слова <спадар».
    Літ:. Гряцкевяч А.П. Форммрованне феодального сословня в Велнком княжестве Лнговском н его правовые основы (XV—XVI) // Первый Лнтовскнй Статут 1529 г. Внльнюс, 1982. А.П.Грыцкевіч.
    ПАНЫРАДА, гл. Рада Вялікага княства Літоўскага.
    ПАНЬГЎ, у старажытнакітайскай міфалогіі першапродак, першы чалавек на зямлі. Паводле касмаганічных міфаў, П. нарадзіўся, калі сусвет нагадваў змесціва курынага яйка. П. вырастаў 18 тыс. гадоў, і за гэты час светлы пачатак (ян) угварыў неба, а мутны (інь) — зямлю (гл. Інь і ян). Паводле інш. міфаў, смерць П. і часткі яго цела далі пачатак канкрэтным касм. з’явам і элементам рэльефу — ветру, аблокам, грому, сонцу, зоркам, глебе, гарам, рэкам і інш., a з паразітаў, што жылі ў яго тулаве, нарадзіліся людзі.
    ПАНЬКб Сяргей Уладзіміравіч (н. 29.9.1962, г. Камянец Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне хірургіі і фармакалогіі. Др мед. н. (1997). Скончыў Віцебскі мед. інт (1985). 3 1993 у Віцебскім філіяле н.д. клінічнага Інта радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (з 1999 дырэктар). Навук. працы па хірургіі, трансплантацыі органаў і тканак з выкарыстаннем пралангаваных прэпаратаў, тэхналогіях атрымання дэпоформ імунасупрэсантаў, цытастатыкаў і антыбіётыкаў, новых біятэхналогіях вытвсці дыягнастычных прэпаратаў.
    Тв:. Протезнрованме трахен. Внтебск, 1995 (у сааўт.); Эвдопротезнрованяе дыхательных пугей (у сааўг.) // Здравоохраненяе. 1998. № 11.