Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
На Беларусі элементы П. вядомы са старажытнасці ў нар. гульнях (масленічных і інш.) і абрадах (сватанне, вяселле і інш.), выкарыстоўваліся скамарохамі. Сюжэтныя спектакліП. на бел. сцэне ставілі розныя сав. цыркавыя калектывы: «Бахчысарайская легенда» (1963), «Партызанская балада» (1967), «Кастрычніцкая паэма» (1977), «Маладосць мая, Беларусь» (1978), «Беларускія ўзоры» (1982) і інш. Нумары П. ставяць нар. цыркавыя калектывы Беларусі. Сцэны П. і яе элементы выкарыстоўваюцца ў пастаноўках Бел. рэсп. тра юнага гледача, Нац. акад. тра імя Я.Купалы, Нац. рус. акад. тра імя М.Горкага і інш. Мастацтва драм. П. развіваецца з 1970х г. Працуюць тры П.: мінскія нар. тр П. «Рух» (з 1971), нар. ансамбль П. (з 1976), «Рух» пад кі
ПАНТОПІДАН 51
раўніцтвам У.Колесава (з 1980), тэатрстудыя П. «Жэст» пад кіраўніцтвам В.Іназемцава (1986), Незалежны тр П. пад кіраўніцтвам І.Глушакова (1991) і інш.
Літ.: Румнев A. О пантоммме. М., 1964; Рутберг Н.Г. Пантомнма: Опыты в мммодраме. М., 1977; М а р к о в a Е.В. Современная зарубежная пантомнма: La mime. М., 1985. Р.І.Баравік.
ПАНТАНАЛ (Pantanal), забалочаная нізіна ў вярхоўях р. Парагвай каля зах. падножжа Бразільскага пласкагор’я (пераважна ў Бразіліі). Займае тэктанічную ўпадзіну, запоўненую азёрнарачнымі адкладамі. Выш. 50—70 м. У перыяд дажджоў затапляецца. У засуху ўяўляе сабой спалучэнне балот, азёр, саланчакоў, лясных і травяністых участкаў. Запаведнік Каракара.
ПАНТАРЫФМА [ад грэч. pan (pantos) усё + рыфма], рыфма, заснаваная на суцэльнай сугучнасці не толькі канцавых, але і ўнутраных гукавых элементаў верша. ГІашырана ў нар.паэт. творчасці. У бел. паэзіі сустракаецца ў вершах Я.Купалы, В.Віткі, Р.Барадуліна і інш.
За годам год, за родам род, Што хвалі хмар, што плесні вод Па зменах змен, на ўсход, на сход, За родам род, за годам год. (Я.Купала. «За годам год») Верш, цалкам напісаны П., называецца пантарымам. Напр., «Рыфма пра каханне» Я.Сіпакова;
Знай, дужы вецер, абы не злая дзея, — Знайду — жывеце, рабыня, у зладзея.
М.М.Грынчык.
ПАНТАТЭНАВ.АЯ КІСЛАТА, в і т a м і н В3, прадукт злучэння р аланіну з пантоевай ктой. Водарастваральная. У клетках жывёл і раслін уваходзіць у састаў каферменту А, які прымае ўдзел у найважн. рэакцыях абмёну рэчываў. Сінтэзуецца зялёнымі раслінамі, мікраарганізмамі, у т.л. кішэчнай мікрафлорай. Недахоп П.к. ў арганізме выклікае запаволенне росту, пашкоджанне скуры, пасівенне валасоў, парушэнне дзейнасці нерв. сістэмы і страўнікавакішачнага тракту. У чалавека сутачная патрэбнасць у П.к. (10 мг) задавальняецца пры харчаванні (П.к. ёсць у дражджах, капусце, малацэ, моркве, печані, яйках і інш.). Кальцыевую соль П.к. выкарыстоўваюць у медыцыне пры парушэннях абменных працэсаў, недастатковасці кровазвароту, алергічных станах і інш. С.С.Ермакова.
ПАНТАФАГІ [ад грэч. pan (pantos) усё + ...фаг^і)], арганізмы, здольныя жывіцца разнастайным кормам; тое, што ўсёедныя жывёлы. Гл. таксама Эўрыфагі.
ПАНТОГРАФ [ад грэч. pan (pantos) усё + ...граф], прылада для перачэрчвання карт, планаў, рысункаў змененага, звычайна больш дробнага маштабу. Бываюць розных памераў і канструкцый, у т.л. падвесныя, на колцах і інш. Падвесны П. дае больш высокую дакладнасць копій. П. складаецца з 4 папарна паралельных лінеек, злучаных шарніра
Пантограф: АВ, СД, АЕ, BF — папарна паралельныя лінейкі; A — нерухомая кропка; у кропцы F — арыгінал схемы; у кропцы К — зменшаная копія.
мі. Суадносіны маштабаў арыгінала і копій мяняюцца перамяшчэннем лінеек. ПАНТбн (франц. ponton ад лац. pons мост), 1) прасцейшы плывучы сродак, што выкарыстоўваецца ў пантонных парках у якасці плывучых апор наплаўных мастоў або паромаў, а таксама для падтрымання на вадзе розных устройстваў (докаў, пад’ёмных кранаў, прычалаў, землечарпалак і інш.) ці правядзення караблёў з глыбокай асадкай па мелкаводным фарватэры. П. бываюць адкрытыя і закрытыя (з палубай), самаходныя і тыя, якія буксіруюцца. Робяць П. з дрэва, металу, пластмасы, прагумаванай тканіны, жалезабетону. 2) Метал. або тканінныя ёмістасці, якія выкарыстоўваюцца для пад’ёму патанулых суднаў (прадметаў). П. ўпершыню пачалі выкарыстоўваць у пач. 17 ст. ў галандскай арміі. В.В.Балута.
ПАНТбнНЫ ПАРК, комплекс пераправачных сродкаў, прызначаных для зборкі перавазных паромаў, навядзення наплаўных мастоў і пабудовы паромных перапраў. Знаходзіцца на ўзбраенні інж., дарожных і чыг. войск шэрагу краін, у т.л. Беларусі. Падзяляецца на лёгкія, грузападымальнасцю да 25 т, і цяжкія — 40—80 т. П.п. уключае паромныя маставыя канструкцыі (пантоны, нясучыя і праезджыя часткі, элементы прыстаней), трансп. сродкі, сродкі матарызацыі на вадзе, дапаможнае абсталяванне і інш. У самаходных П.п. (амфібійных, штурмавых) асн. элементы аб’яднаны ў машынуамфібію. Прататыпы П.п. вядомы з даўніх часоў, напр., у галандскай арміі з пач. 17 ст. У Расіі П.п. з парусінавымі пантонамі будаваліся ў 18—19 ст. На тэр. Беларусі ў
Звяно пантоннага парка ПМП: 1 — у складзеным становішчы на транспартным сродку; 2 — у рабочым становішчы.
вайну 1812 П.п. выкарыстоўваліся рускімі і французскімі войскамі, напр., арміяй Напалеона I пры пераправе цераз Нёман. У 1ю і 2ю сусв. войны значна пашыраны. На Беларусі выкарыстоўваюцца П.п. тыпу ПМП і інш. пры рамонце мастоў, стыхійных бедствах (веснавая паводка, ліўневыя дажджы) і інш. (гл. таксама Мост ваенны).
ПАНТбПІДАН (Pontoppidan) Генрык (24.7.1857, г. Фрэдэрысія, Данія — 21.8.1943), дацкі пісьменнік. Вучыўся ў
Політэхн. інце ў Капенгагене (1874— 77). Друкаваўся з 1881. Вядомасць прынеслі аповесць «Сандынгскі прыход» і кн. апавяд. «Вясковыя абразкі» (абедзве 1883), у якіх рэалістычна паказана жыццё тагачаснага дацкага сялянства. Палемізуючы з неарамантыкамі, стварыў раманы «Начная варта» (1894), «Найвышэйшая песня» (1896), трылогію «Запаветная зямля» (1891—95), дзе панарамна адлюстравана паліт. і рэліг. жыццё краіны канца 19 ст. У шматпланавым эпічным рамане «Шчасліўчык Пер» (1898—1904) канфлікт паміж неардынарнай асобай і бяздушным навакольным светам, праблемы палітыкі, філасофіі, маралі, культуры. Песімістычнымі матывамі прасякнуты раман «Царства мёртвых» (1912—16). Змрочныя прадчуванні расчараванняў і катастроф уласцівы раману «Нябеснае царства чалавека» (1928). Аўтар аўтабіягр. кн. «Па дарозе да самога сябе» (1943). Нобелеўская прэмія 1917 (разам з КЛ.Г'елерупам).
Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—5. СПб., 1913; Счастлнвчнк Пер. М., 1995.
2
52 ПАНТОРМА
Літ.: Неустроев В.П. Лнтература скандннавскях стран (1870—1970). М., 1980.
Л.Л.Баршчэўскі.
ГІАНТбРМА [Pontormo; сапр. К а р у чы (Carrucci) Якопа; 25.5.1494, Панторме, каля г. Эмпалі, Італія — пахаваны 2.1.1557], італьянскі жывапісец; прадстаўнік фларэнційскай школы жывапісу. Вучыўся ў М.Альберцінелі і П’ера ды Казіма (1507—12). Зазнаў уплывы Андрэа дэль Сарта, Мікеланджэла і А.Дзюрэра. Раннія работы створаны ў духу Высокага Адраджэння (фрэска «Сустрэча Марыі з Елізаветай» у царкве СантысімаАнунцыята ў Фларэнцыі, 1515), з 1520х г. працаваў у рэчышчы маньерызму. Творы вызначаюцца высокім кампазіцыйным майстэрствам (алегарычныя фрэскі на віле Медычы ў ПоджааКаяна, 1520), унутр. напружанасцю і светлавой насычанасцю каларыту
Панторма. Палажэнне ў труну. 1526—28.
(цыкл фрэсак у Чэртозе ды Валь д’Эма, 1522—24; партрэт юнака, каля 1525— 26; «Палажэнне ў труну» ў капэле Капоні царквы СантаФелічыта ў Фларэнцыі, 1526—28; партрэт жанчыны, каля 1543—45). Эскізам і графічным работам уласцівы выразнасць контура, гнуткасць і рухавасць ліній («Тры грацыі», каля 1535—36, і інш.).
ПАНТРАГІН Леў Сямёнавіч (3.9.1908, Масква — 3.5.1988), савецкі матэматык. Акад. AH СССР (1958; чл.кар. 1939), Герой Сац. Працы (1969). У 14 гадоў аслеп. Скончыў Маскоўскі унт (1929). 3 1930 у Маскоўскім унце (з 1935 праф.), адначасова з 1934 у Матэм.
інце імя У.А.Сцяклова AH СССР (з 1939 заг. аддзела). Навук. працы па тапалогіі, тэорыі неперарыўных груп, дыферэнцыяльных ураўн., тэорыі кіравання. Адкрыў агульны закон дваістасці, пабудаваў тэорыю характараў неперарыўных камутатыўных груп. Стварыў тэорыю аптымальных працэсаў, у аснове якой ляжыць прынцып максімуму П. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1975. Міжнар. прэмія імя М.І.Лабачэўскага AH СССР 1966.
Тв.: Обыкновенные днфференцнальные
Л.С.Пантрагін. Б.М.Пантэкорва.
уравненяя. 5 язд. М., 1982; Математнческая теорня оптнмальных процессов. 4 язд. М., 1983 (у сааўт.); Непрерывные группы. 4 нзд. М., 1984; Основы комбннаторной топологнн. 3 нзд. М., 1986.
Літ.: Л.С.Понтрягян. М., 1983.
ПАНТЫ, маладыя, растучыя, неакасцянелыя рогі дарослых самцоў аленя плямістага і сібірскіх падвідаў аленя высакароднага (ізюбр, марал). Укрыты скурай з кароткім, мяккім, аксаміцістым воласам. Знімаюць з жывых або забітых жывёл, кансервуюць варкай і сушкай. Сыравіна для атрымання лек. сродку — пантакрыну. Для атрымання П. з канца 19 ст. пантавых аленяў гадуюць у няволі.
ПАНТЬІЙСКАЕ ЦАРСТВА. П о н т, эліністычная дзяржава ў М. Азіі ў 302 (ці 301) — 64 да н.э. Засн. былым дынастам Мітрыдатам II з перс. роду Ахеменідаў. Склалася шляхам дьтламатыі і заваёў яго напаўгрэч.напаўіранскіх валадароў. Этнічны склад насельніцтва неаднародны. Разам з высокаразвітымі грэч. гарадамі ў П.ц. ўваходзілі тэр., дзе існавалі родаплемянныя адносіны. Мела гандл. сувязі з гарадамі Паўн. Прычарнамор’я, рэгіёнам Эгейскага мора. 3 пач. 2 ст. да н.э. вяло актыўную знешнюю палітыку. Дасягнула найвышэйшага росквіту пры Мітрыдаце VI Еўпатару, уключыўшы амаль усе землі вакол Лонта Эўксінскага (адсюль назва). П.ц. супрацьстаяла экспансіі Рыма, уступіўшы з ім у працяглы канфлікт — т.зв. Мітрыдатавы войны, якія скончыліся паражэннем і ўключэннем П.ц. ў склад рым. дзяржавы. Часткова адноўлена Маркам Антоніем як залежная ад Рыма дзяржава на чале з дынастыяй Палеманідаў, з мэтай супрацьстаяння Парфіі. Паводле загаду Нерона (64 да н.э.) канчаткова ператворана ў правінцыю.
Літ.: Л о м о у р н Н.Ю. К нсторнн Понтнйского царства. Ч. 1. Тбнлнсн, 1979; С а п р ы к я н С.Ю. Понтнйское царство. М., 1996. А.Г.Зельскі. ПАНТЫЙСКІЯ ГбРЫ (ад грэч. Pontos Чорнае мора), паўночныя ўскраінныя горы ў складзе Малаазіяцкага нагор’я ў Турцыі. Даўж. каля 1000 км (уздоўж узбярэжжа Чорнага мора). Выш. да 3937 м (г. Качкар). Падзяляюцца на Зах. П.г. (сярэдневышынныя з выраўнаванымі вяршынямі, паступова паніжаюцца пры набліжэнні да прал. Басфор), горы Джанік і Усх. П.г. (маюць альпійскія формы рэльефу), падзеленыя глыбокімі далінамі і міжгорнымі катлавінамі. Сфарміраваны ў алыіійскую складкаватасць, складзены з парод мезакайназою, месцамі перарваных гранітнымі інтрузіямі. На 3 складзены пераважна з пясчанікаў, вапнякоў, на У — з гранітаў, гнейсаў, крышт. сланцаў, вулканічных парод. Моцная сейсмічнасць. Прарэзаны скразнымі далінамі рэк КызылІрмак, ЕшыльІрмак і інш. Паўн. схілы П.г. укрыты шыракалістымі лясамі з OyKa, граба, каштана, ліпы з вечназялёным падлескам на горных чырваназёмах і жаўтазёмах. На выш. 600—700 м мяшаныя і хваёвыя лясы на горных буразёмахг вышэй субальпійскія хмызнякі і горныя лугі. На паўд. схілах — стэпы, паўпустыні, хмызнякі. Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, тытунь, цукр. буракі, вінаград і садовыя культуры. Нац. паркі. М.В.Лаўрыновіч.