Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПАНКбЎ Аляксандр Альбертавіч (н. 1.2.1953, г. Гомель), бел. вучоны ў галіне фізікі высокіх энергій. Др тэхн. н. (1994), праф. (1997). Скончыў Гомельскі унт (1976) і працаваў у ім. 3 1983 у Гомельскім тэхн. унце імя П.В.Сухога. Навук. працы па фенаменалагічным аналізе прадказання электраслабай тэорыі элементарных часціц, па пошуку новых фіз. аб’ектаў і з’яў нестандартнай фізікі на электронпазітронных і адронных калайдэрах.
Te:. О новой возможностн нсследовання эффектов дополннтельных калнбровочных Z'бозонов в процессе е е^ Z /' на установке TRISTAN (разам з І.С.Сацункевічам) // Ядерная фнзмка. 1988. Т. 47, вып. 5; О меха
ннзме уснленмя эффектов новой фмзнкя в процессе eV > 10 IT // Там жа. 1992. Т. 55, вып. 2.
ПАНКРАТ Ганна Купрыянаўна (13.2.1912, г. Полацк Віцебскай вобл. — 4.2.1995), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1962). Скончыла студыю БДТ1 (1934). 3 1933 працавала ў БДТ1, з 1938 у Бабруйскім калг.саўг. тры, з 1946 у Бабруйскім, у 1947—72 у Гродзенскім абл. драм. трах. Выканаўца характарных, драм. роляў. Творчасці ўласцівы спасціжэнне сац. прыроды вобраза, пластычнасць знешняга малюнка ролі. Стварыла яркія праўдзівыя характары: у БДТ1 — Ульяна («Бацькаўшчына» К.Чорнага); у Бабруйскім калг.саўг. тры — Настулька, Вера Міхайлаўна («Партызаны», «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы); у Гродзенскім тры — Паліна («Трыбунал» А.Макаёнка), Ганна Іванаўна («Гэта было ў Мінску» А.Кучара), Паліксена, Купавіна, Уланбекава, Усйіння Навумаўна, Курыцына, Кабаніха («Праўда добра, а шчасце лепш», «Ваўкі і авечкі», «Выхаванка», «Свае людзі — паладзім», «Грэх ды бяда на каго не жыве», «Навальніца» А.Астроўскага), Рашэль, Надзея, Васіліса, Прытыкіна («Васа Жалязнова», «Апошнія», «На дне», «Варвары» М.Горкага).
Н.ВТрацэўская.
ПАНКРАТАВА Ганна Міхайлаўна (16.2.1897, г. Адэса, Украіна — 25.5.1957), савецкі гісторык. Акад. АН СССР (1953), акад. АН БССР (1940), правадз. чл. АПН РСФСР (1944). Скончыла Новарасійскі унт (1917, Адэса), Інт чырв. прафесуры (1925). 3 1925 у ВНУ Масквы, Ленінграда, Саратава, заг. сектара і нам. дырэктара Інта гісторыі AH СССР (1932—52), гал. рэдактар час. «Вопросы нсторнн» (1953—57). Навук. працы па пытаннях гісторыі рас. і зах.еўрап. рабочага руху, рэвалюцыі 1905—07 і Кастр. рэвалюцыі. Дзярж. прэмія СССР 1946.
ПАНКРАЦ Генрых Якаўлевіч (15.5.1907, г. Запарожжа, Украіна — 2.10.1981), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1969), праф. (1970). Скончыў пед. інт у г. Энгельс (Расія, 1937). Працаваў у Маскоўскім інце замежных моў (1938—42). 3 1946 выкладчык АлмаАцінскага, з 1969 заг. кафедры Мінскага інтаў замежных моў. Даследаваў фанетыку, фаналогію, марфалогію, сінтаксіс, гісторыю ням. мовы. Перакладаў з рус. мовы на нямецкую.
Тв.: Семантнка н лекснкограмматмческая структура переспроса в немецком языке. АлмаАта, 1957; Ннжненемецкнй дналект в СССР (фонетнка, словообразованне, формообразованне). Л., 1968; Архнтектоннка слова. Мн., 1977. А.Я.Міхневіч. ПАНКРАЦ Юрый Генрыхавіч (н. 31.5.1949, Масква), бел. мовазнавец. Сын Г.Я.Панкраца. Др філал. н. (1993), праф. (1993). Скончыў Мінскі інт замежных моў (1972). У 1974—78, 1983— 85 у Мінскім пед. інце. 3 1986 у Мінскім лінгвістычным унце. 3 2000 жыве
ў Канадзе. Даследуе марфалогію, словаўтварэнне, семантыку англ. мовы, распрацоўвае праблемы агульнага мовазнаўства, кагнітыўнай лінгвістыкі, методыкі выкладання моў.
7в.: Морфонологня в опнсаннн языков. М., 1983 (разам з А.С.Кубраковай); Пропознцнональные структуры н нх роль в формнрованнн языковых еднннц разных уровней. Мн.; М., 1992; Краткнй словарь термннов когннтнвной лннгвнстнкм. М., 1996 (у сааўт.).
А.Я Міхневіч.
ПАНКРЭАТЫТ [ад грэч. pankreas (pankreatos) падстраўнікавая залоза], запаленне падстраўнікавай залозы. Адрозніваюць П. востры і хранічны. Прыкметы вострага П. — моцны боль у верхняй палавіне жывата, які аддае ў паяснічную вобласць злева, моташнасць, ірвота і г.д. Ускладненні: перытаніт, абсцэс, кісты і інш. Пры хранічным П. паступова развіваецца недастатковасць вонкавай і ўнутр. сакрэцыі падстраўнікавай залозы. Лячэнне вострага П. — тэрапеўт. і хірург., хранічнага — дыета з абмежаваннем тлушчу, кансерватыўнае, хірургічнае.
ПАНКРЭАТЫЧНЫ СОК, тое, што падстраўнікавы сок.
ПАНМІКСІЯ (ад пан... + грэч. mixis змешванне), выпадковае, свабоднае (неабмежаванае) скрыжоўванне разнаполых асобін з рознымі генатыпамі ў папуляцыі ці інш. унутрывідавой групе арганізмаў. У рознай ступені характэрна для большасці відаў жывёл і раслін і залежыць ад характару іх размнажэння. Тэрмін «П.» ўвёў А.Вейсман (1885). П о ў н а я П. магчыма ў «ідэальных» папуляцыях (бясконца вял., у якіх кожная асобіна мае аднолькавыя магчымасці апладнення асобінай другога полу, пры адсугнасці адбору, ціску мутацый, міграцый і інш.), калі адбываецца выпадковае камбінаванне гамет і раўнаважнае размеркаванне частот генатыпічных класаў асобін у адпаведнасці з Хардзі—Вайнберга законам. У прыродзе ажыццяўляецца толькі ў той ці інш. ступені і забяспечвае генетыкаэвалюц. адзінства ўнутрывідавых груповак і віду ў ЦЭЛЫМ. А.М.Петрыкаў.
ПАНО (франц. panneau ад лац. pannus кавалак тканіны), 1) частка сцяны, абмежаваная стужкай арнаменту ці лепкай і запоўненая жывапіснай ці скульптурнай выявай. 2) Жывапісны твор дэкар. характару, а таксама мазаічныя, ляпныя, разныя, тканыя, вышываныя, вязаныя, плеценыя і інш. кампазіцыі з металу, шкла, керамікі, дрэва, нітак, саломы і інш., прызначаныя для аздаблення пэўнага ўчастка сцяны (насценнае П.) або столі (плафон). П. аздаблялі сцены культавых і грамадз. збудаванняў у Стараж. Егіпце і Грэцыі. Мастацтва П. дасягнула значнага росквіту ў Зах. Еўропе ў 17—18 ст. На Беларусі вядома з 17 ст. ў аздабленні інтэр’ераў культавых збудаванняў. 3 18 ст. шырока распаўсюджаны ў рэзідэнцыях магнатаў. У 20 ст. П. ўпрыгожваюць інтэр’еры і эк
ПАНСІЁН 49
стэр’еры грамадскіх і жылых будынкаў: творы Л.Асецкага, І.Ахрэмчыка, Г.Вашчанкі, І.Давідовіча, С.Катковай, Т.Кіршчынай, А.КІшчанкі, У.Крываблоцкага, Я.Кузняцова, У.Стальмашонка і інш.
ПАНбВА Вера Фёдараўна (20.3.1905, г. РастоўнаДоне, Расія — 3.3.1973), руская пісьменніца. 3 1933 пісала п’есы. Першая аповесць — «Сям’я Піражковых» (1945, у новай рэд. «Еўдакія», 1959; аднайм. фільм, 1961). Аповесць «Спадарожнікі» (1946, Дзярж. прэмія СССР 1947; кінафільм «Цягнік міласэрнасці», 1964; тэлефільм «На ўсё астатняе жыццё», 4 серыі, 1975) пра Вял. Айч. вайну. У раманах «Кружыліха» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948), «Поры года» (1953, кінафільм «Высакосны год», 1962), аповесці «Сярожа» (1955, аднайм. кінафільм, 1960) і інш. сац.маралвныя канфлікты, псіхал. аналіз сучасных характараў і адносін. «Сентыментальны раман» (1958, аднайм. фільм, 1976) пра пакаленне 1920х г. Аўтар аповесці з жыцця пасляваен. вёскі «Ясны бераг» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), цыкла гіст. аповесцей, раманаказкі «Каторая гадзіна? Сон у зімовую ноч» (апубл. 1981), п’ес «Завея» (1957), «Провады белых начэй» (1961), «Колькі гадоў, колькі зім’» (1966, усе паст.), кн. «Пра маё жыццё, кнігі 1 чытачоў» (апубл. 1975), апавяданняў, кінасцэнарыяў і інш. Пісала для дзяцей.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—5. Л., 1987—89; Жнзнь Мухаммеда. М., 1991 (разам з Ю.Б.Вахціным).
Літ.: Н м н о в А.А. Вера Панова: Жнзнь. Творчество. Современннкм. Л., 1980; Воспоммнання о Вере Пановой: Сб. М„ 1988.
ПАНбніЯ (Pannonia), рымская правінцыя, якая ўтварылася ў 8 н.э. пасля падзелу рым. правінцыі Ілірык на Верхні Ілірык (Далмацыя) і Ніжні Ілірык — П. Займала зах. ч. сучаснай Венгрыі, паўн. ч. сучасных Харватыі і Югаславіі і ўсх. ч. сучаснай Аўстрыі. Назву атрымала ад панонцаў — групы ілірыйскіх плямён (гл. Ілірыйцы). Захоп тэр. правінцыі пачаўся пры імператару Аўгусце (35—33 да н.э.) і працягваўся Тыберыем (6—9 н.э.). У пач. 1 ст. н.э. адбывалася ваен. каланізацыя П. Яе гарнізон складаўся з 5, пасля 101 — з 4 легіёнаў. Паступова лагеры легіёнаў ператвараліся ў буйныя гарады, цэнтры рамяства і гандлю, якія ў 2—3 ст. атрымалі ад рым. улад правы самакіравання. У пач. 2 ст. правінцыя падзелена на Ніжнюю і Верхнюю П. Пры імператару Дыяклетыяне П. падзелена на 4 часткі, г. Сірмій стаў рэзідэнцыяй імператара і прэфекта прэторыя. За валоданне П. рымляне вялі пастаянныя войны з суседнімі плямёнамі: у 167 з маркаманамі, у 427 з гунамі і гепідамі, у пач. 6 ст. з лангабардамі, у 568 з аварамі. Беспаспяховай была спроба рымлян адваяваць П. ў сярэдзіне 5 ст.
А.У.Казленка.
ПАНбіІТЫКУМ (ад пан... + грэч. optikos зрокавы), музей, у якім выстаў
лены для агляду васковыя фігуры або інш. прадметы, цікавыя сваёй незвычайнасцю.
ПАНбРЫ (сербскахарвацкае), натуральныя адтуліны (шчыліна, калодзеж, канал) на паверхні закарставанага масіву (на дне карставай варонкі, западзіны і інш.). Паглынаюць і адводзяць на глыбіню дажджавую, талую снегавую і рачную ваду.
ПАНОЎ Міхаіл Фёдаравіч (21.11.1901, в. Аўчыннікава Пскоўскай вобл., Расія — 8.5.1979), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.лейт. танк. войск (1945). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі (1938), Вышэйшьм акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Сталінградскім, Паўд., Бранскім, Бел., 1м і 2м Бел. франтах: нам. камандуючага арміяй, камандзір 1га гвардз. танк. корпуса. Удзельнік ГомельскаРэчыцкай, КалінкавіцкаМазырскай, Бел., Нараўлянскай, Усх.Прускай аперацый, вызвалення Бабруйска, Мінска. Да 1967 у Сав. Арміі. Чл. ЦК КПБ у 1956—59. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1951—59. Ганаровы грамадзянін г. Калінкавічы і Мар’іна Горка.
ПАНОФСКІ (Panofsky) Вольфганг Курт Герман (н. 24.4.1919, Берлін), амерыканскі фізік. Чл. Нац. АН ЗША (1954),
Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1962). Замежны член Pac. АН (1988). 3 1934 у ЗША. Скончыў Прынстанскі унт (1938). 3 1951 праф. Стэнфардскага унта (з 1953 дырэктар Лабараторыі фізікі высокіх энергій, у 1961—84 дырэктар лінейнага паскаральнага цэнтра). Навук. працы па ядз. фізіцы, паскаральнай тэхніцы, фізіцы элементарных часціц. Вызначыў спін і цотнасць пімезона (1950—52, разам з Дж.Штэйнбергерам), назіраў нараджэнне мюмезонных пар фатонамі (1956). Развіў метад сустрэчных пучкоў. Пад кіраўніцтвам П. ў 1966 запушчаны буйнейшы (на 22 ГэВ) Стэнфардскі лінейны паскаральнік электронаў. Прэмія імя Э.Фермі 1978.