Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Гаспадарка П. — аграрная краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) на душу насельнііггва 7300 дол. ЗША. Доля ў ВУП сельскай гаспадаркі 8%, прамсці 18%, абслуговых галін 74%. П. — адзін з найб. фін.гандл. і трансп. цэнтраў Лац. Амерыкі, каля 80% яе эканам. дзейнасці прыпадае на знешні гандаль і паслугі. Вял. значэнне ў эканоміцы П. належьшь Панамскаму каналу; даходы ад яго складаюць больш за 70% ВУП. У П. дзейнічаюць каля 140 замежных банкаў. Існуе Свабодная зона Калон (гандл. абарот 11 млрд. долараў, 1997). Вял. ролю ў эканоміцы П. адыгрывае амер. капітал, прамыя ўкладанні складаюць больш за 6 млрд. долараў. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вытвсці трапічных культур. Апрацоўваецца каля 7% тэр. краіны, пастаянна засяваецца 2%, пад пашай 20%. Пераважная форма землекарыстання — латыфундыі. Гал. экспартная культура — бананы. Асн. раён бананавых плантацый на ціхаакіянскім узбярэжжы, штогадовы збор больш за 1 млн. т (адно з вядучых месцаў у свеце па экспарце). На экспарт
вырошчваюць таксама каву, какаву, сізаль, цукр. трыснёг, ананасы, цытрусавыя, тытунь. Гал. харч. культуры: рыс, кукуруза, бабовыя. Развіта жывёлагадоўля. Гадуюць буйн. par. жывёлу (1,44 млн. галоў, 1997), свіней (245 тыс. галоў), птушку (10 млн. галоў). Рыбалоўства, лоўля крэветак, пераважна на экспарт у ЗША. У лясах нарыхтоўка каштоўнай драўніны (махагоні). Прамсць прадстаўлена пераважна дробнымі прадпрыемствамі. Невял. здабыча медзі, золата, серабра. У г. ЛасМінас нафтаперапр. зд (на нафце з Эквадора). Вытвсць электраэнергіі 4,7 млрд. кВттадз (1997), пераважна на ГЭС (70%). Перапрацоўка і кансерваванне малака, фруктаў, агародніны, рыбы, вытвсць цукру, спіртных напіткаў, тытунёвых вырабаў у гарадах Панама, Калон, Кансепсьён і інш. Вьпвсць абугку, швейных вырабаў (Панама, Давід), мэблі, фанеры, паперы, кардону (Альмірантэ, Давід). Выраб навігацыйнага абсталявання, электратэхнікі, фармацэўтычных і паліграф. тавараў (Калон), суднарамонт (Панама, Калон, Бальбоа), буд. матэрыялы (цэмент, кераміка і інш.). Пашыраны саматужныя промыслы. Развіты турызм (даход — 376 млн. долараў). Даўж. аўтадарог 11,1 тыс. км, у т.л. 3,7 тыс. км з цвёрдым пакрыццём. Гал. аўтадарога — Ланамерыканская шаша. Даўж. чыгунак 355 км, водных шляхоў 800 км. Пад флагам П. з прычыны нізкіх падаткаў і выгаднага прац. заканадаўства плаваюць 4,6 тыс. суднаў агульнай грузападымальнасцю 98,4 млн. бругарэг. т (1998) з 71 краіны. Гад. парты — Панама, Бальбоа, Калон, Крыстобаль. У краіне 43 аэрапорты, у тл. міжнар. Такумен. У 1997 экспарт склаў 6,8 млрд. долараў, імпарт 7,38 млрд. долараў. У экспарце пераважаюць бананы (43%), крэветкі (11%), цукар,
Да арт. Панама. Цэнтральная частка г. Панама — сталіцы дзяржавы. Да арт. Панама Панамскі канал.
ПАНАМАРЭНКА 41
адзенне, абутак, кава, у імпарце — прамысл. тавары, абсталяванне (21%), нафта (11%), харч. прадукты, хімікаты. Гал. гандл. партнёры — ЗША, краіны Цэнтр. Амерыкі, Японія. Грашовая адзінка — бальбоа.
Літ:. Панама, 1903—1970 гг.: Нацня — нмперналнзм. Нар. снлы — олнгархня. Крмзнс н рев. пугь: Пер. с нсп. М., 1974; Л е о н о в Н.С. Омар Торрпхос: «Я не хочу войтн в нсторню, я хочу войтн в зону канала». М., 1990.
Л.ВЛоўчая (прырода, насельніцтва, гаспадарка), Н.Р.Кошалева (гісторыя).
ПАНАМА (Panama), горад, сталіца Рэспублікі Панама. На беразе Панамскага зал. Ціхага ак. Засн. іспанцамі ў 1519. 464,9 тыс. ж. (1997). Порт каля ўвахода ў Панамскі канал з Ціхага ак., чыг. ст., вузел аўтадарог, праходзіць Панамерыканская шаша. Міжнар. аэрапорт. Эканоміка цесна звязана з абслугоўваннем суднаходства па канале, дзейнасцю порта. Прамсць: харч., тэкст., швейная, гарбарнаабутковая, мэблевая, цэментная. Вытвсць сувеніраў. Унт Панамы, каталіцкі унт, Нац. АН, акадэмія мовы, акадэмія гісторыі. Музеі: Нац., рэліг. каланіяльнага мастацтва і інш. Тэатры, кансерваторыя. Арх. помнікі 17 (у старой П., разбуранай піратамі ў 1671) і 18 ст. Цэнтр турызму.
«ПАНАМА», «панамскі с к а н д а л», жульніцкая афера, звязаная са злоўжьгааннямі і карупцыяй «Усеагульнай кампаніі міжамерыканскага канала», што была створана ў 1879 у Францыі для арганізацыі работ па пракопванні Панамскага канала. Акцыі гэтай кампаніі набылі 800 тыс. чал. Да 1888 кампанія выдаткавала ў 2 разы больш сродкаў, чым меркавалася, але выканала толькі % усіх работ, пасля чаго спыніла плацяжы і будаўніцтва. Разарыліся дзесяткі тыс. дробных акцыянераў. Суд. разбор справы ў 1889—93 высветліў, што кампанія, каб утаіць сваё цяжкае фін. становішча, сістэматычна падкупляла ўплывовых службовых асоб і паліт. дзеячаў, рэдактараў газет і г.д. Расследаванне «П» выкрыла глыбокую карумпіраванасць апарату Трэцяй рэспублікі і мела шырокі грамадскапаліт. рэзананс. Тэрмін «П.» стаў хадзячай назвай буйных махлярстваў і афер.
ПАНАМААМЕРЫКАНСКІЯ ДАГАВбРЫ, гл. Амерыканапанамскія дагаворы 1903, 1936, 1955, 1977.
ПАНАМАР (ад грэч. paramonarios прыслужнік), праваслаўны царкоўны служка ніжэйшага рангу. Званіў у званы, запальваў у храме свечкі і лампады: прыслужваў пры набажэнствах. Пасада скасавана ў 19 ст.
ПАНАМАРбВА (АграновічПанамарова) Яўгенія Самойлаўна (н. 3.3.1936, г. Харкаў, Украіна), бел. архітэктар, педагог. Др архітэктуры (1988), праф. (1989). Скончыла БПІ (1959). Працавала ў інце «Белдзяржпраект» (1959—62), з 1965 выкладчык БПА.
Асн. работы: серыя будынкаў камбінатаў быт. абслугоўвання (1960—62), тыпавы праект школы на 964 месцы (1961—62, абодва ў сааўг.). Аўтар даследаванняў у галіне інтэр’ера жылых і грамадскіх будынкаў, арх. каларыстыкі.
Тв.: Рекомендацнн по проектнрованлю цветовой отделкл лнтерьеров обшественных зданлй. М., 1984 (у сааўг.); Цвет в лнтерьере. Мн., 1984; Ннтерьер граждансклх зданлй. 2 юд Мн, 1991; Наша квартлра. Мн.; Ростов н/Д, 1999 (разам з Н.І.Аладавай). СЛ. Сергачоў.
ПАНАМАРОЎ Валянцін Георгіевіч (н. 6.7.1923, Масква), бел. пісьменнік. Вучыўся ў Ваеннапаветр. акадэміі імя Жукоўскага (1942—44), Маскоўскім інце міжнар. адносін (1944—45). 3 1945 літсупрацоўнік газ. «Правда». У 1949—76 карэспандэнт «Правды», «Огонька», «Нзвестнй», «Лнтературной газеты» па Беларусі, на Дзяржтэлерадыё Беларусі. Друкуецца з 1946. Піша на рус. мове. У кнігах нарысаў «Партызанскія гады Арлоўскага» (1958), «На хвалях жыцця» (1961), «Суд выратоўвае забойцаў» (1963), «Раскажы маім дзяўчаткам...» (1969, нарысы і апавяданні), «К.П.Арлоўскі» (1977), «Усё так і было» (1984) і інш. гераізм бел. народа ў гады Вял. Айч. вайны, партрэты сучаснікаў. Аўтар дакумент. аповесці пра К.П.Арлоўскага «Мяцежнае сэрца» (1970), успамінаў пра П.Броўку, А.Куляшова, М.Лынькова, П.Пестрака і інш., сцэнарыя дакумент. фільма «У агні жыцця» (1969).
Тв:. Сволмн глазамл: (Нз амерлкансклх впечатленлй). Мн., 1989.
ПАНАМАРОЎ Мікалай Афанасьевіч (17.2.1918, г. Шахты Растоўскай вобл., Расія — 1997), расійскі графік. Нар. маст. Расіі (1968). Нар. маст. СССР (1977). Правадз. чл. AM СССР (1973). Вучыўся ў Маскоўскім маст. інце (1940—50), з 1949 выкладаў у ім. У 1973—88 старшыня праўлення Саюза мастакоў СССР. У 1991—92 прэзідэнт AM СССР. Творам уласцівы тонкасць каларыту, выразная рытміка буйных каляровых плоскасцей, архітэктанічная яснасць кампазіцыі: серыі «Шахцёры Данбаса» (1949—50), «Паўночны В’етнам» (1957, 1958), «Па Індыі» (1961), «Дарогі да Асуана» (1966—67), «Ветразі Падмаскоўя» (1969), «На Доне» (1980— 81). Дзярж. прэмія СССР 1951.
ПАНАМАРОЎ Сяргей Аляксеевіч (31.12.1908, в. Мікалаеўка БудаКашалёўскага рна Гомельскай вобл. — 17.10.1968), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу. 3 1932 у НКУС. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўн.Зах., Бранскім, Бел., 1м Укр., 3м і 1м Прыбалт., 1м Бел. франтах. Старшы
С.А.Панамароў.
ад’ютант стралк. батальёна капітан П. вызначыўся ў баях у час прарыву абароны ворага каля г. Кутна, на р. Піліца (Польшча) і ўступлення сав. войск на тэр. Германіі. Пасля вайны на гасп. рабоце.
ПАНА.МАРЭНКА Леанід Фёдаравіч (н. 26.1.1937, в. Вятхінь Рэчыцкага рна Гомельскай вобл.), бел. мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.прамысл. вучылішча імя В.І.Мухінай (1957), Бел. тэатральнамаст. інт (1968). 3 1957 працаваў на Мінскім фарфоравым здзе, з 1964 на Івянецкай фцы маст. вырабаў, з 1966 на Мінскім маст. кце. Працуе ў галіне керамікі. Для работ характэрны творчае засваенне традыц. форм нар. ганчарнага посуду, спалучэнне традыц. і сучасных спосабаў апрацоўкі матэрыялаў, стрыманая колеравая гама з падкрэсленымі прыроднымі ўласцівасцямі матэрыялу. Сярод твораў: сервізы «Авальны» (1957), «Восень» (1962), «Вяночак» (1970), кампазіцыі «Мара» (1972), «Салют» (1975), серыі дэкар. ваз «Па родных матывах» (1970—80я г.), «Змрок» і «Ноч» (1964—84). 3 1990х г. займаецца белай
М Павамароў Шахцёры Хангая. 3 серыі «Паўночны В’етнам». 1957.
42
ПАНАМАРЭНКА
керамікай (серыі «Зямля пад белымі крыламі», «Белыя сувеніры»). Аўтар дэкар. пластоў, дробнай пластыкі, акварэляў і інш. Аформіў інтэр’ер паліклінікі ў г. Маладзечна (1980), сталовую Мазырскага зда меліярац. машын (1982), дзіцячую бку № 2 г. Мінска (1983) і ІНШ. Г.А.Фатыхава.
ПАНАМАР^НКА Панцеляймон Кандратавіч (9.8.1902, хутар Шалкоўскі Беларэчанскага рна Краснадарскага
Л.ГІанамарэнка 3 серыі «Белыя сувеніры». 1990я г.
краю, Расія — 18.1.1984), савецкі парт. і дзярж. дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху ў Вял. Айч. вайну. Ген.лейт. (1943). Скончыў Маск. інт інжынераў чыг. транспарту (1932). У 1918 і 1932— 36 у Чырв. Арміі. 3 1922 на камсам. рабоце. У 1936 ва Усесаюзным эл.тэхн. інце. 3 1937 у апараце ЦК ВКП(б). У 1938—47 1ы сакратар ЦК КП(б)Б, адначасова з вер. 1939 чл. ваен. Савета Бел. асобай ваен. акругі. У Вял. Айч. вайну чл. ваен. саветаў Зах., Цэнтр., Бранскага франтоў. У 1942—44 нач. Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярх. Галоўнакамандавання. Адзін з распрацоўшчыкаў і кіраўнік аперацыі «рэйкавая вайна». У 1944 — вер. 1948 Старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) БССР. У першыя пасляваен. гады шмат зрабіў для аднаўлення і развіцця разбуранай вайной нар. гаспадаркі Беларусі. У 1948—53 сакратар ЦК ВКП(б), адначасова ў 1950—53 міністр нарыхтовак СССР. У 1953—54 міністр культуры СССР. У 1954—55 1ы сакратар ЦК КП Казахстана. 3 1955 на дьшламатычнай рабоце. У 1961—62 прадстаўнік СССР у Міжнар. агенцтве па атамнай энергіі ў Вене. У 1965—78 на выкладчыцкай рабоце. Чл. ЦК КП(б)Б у 1938—49, Бюро ЦК КП(б)Б у 1938—48. Чл. ЦК КПСС у 1939—61, Прэзідыума ЦК КПСС з 1952, канд. у чл. Прэзідыума ЦК КПСС у 1953—56. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1938—51, Вярх. Савета СССР у 1940— 58. Даследчык гісторыі партыз. руху і падп. барацьбы ў Айч. вайну. Аўтар кніг «Партызанскі рух у Вялікай Айчыннай вайне» (1943), «Усенародная барацьба ў тыле нямецкафашысцкіх захопнікаў, 1941—1944» (1986) і інш. Р.П.Платонаў.