• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    М.П. Савік.
    «ПАМЯЦЬ», шматтомнае серыйнае выданне энцыклапедычнага характару гісторыкадакументальных хронік раёнаў і гарадоў Беларусі. Выдаецца паводле пастановы ўрада Рэспублікі Беларусь «Аб выданні ў рэспубліцы кніг Памяці» на бел. мове (асобныя дакументы і матэрыялы на рус. мове). Для падрыхтоўкі рукапісаў створаны rap. і раённыя камісіі з удзелам вучоных і краязнаўцаў. Выданне пачата выдвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі ў 1985 («Памяць. Гісторыкадакументальная хроніка Шумілінскага раёна»). На 2000 над выданнем кніг серыі працуюць усе дзярж. выдвы, выдадзена больш за 70 кніг. Кожная кніга мае раздзелы: «Ад часоў першабытных — 1917», «1917— 1941», «1941—1945», «1945 —да нашых дзён». Цэнтр. месца ў выданні прысвечана перыяду Вял. Айч. вайны, у якім змешчаны спісы воінаў Чырв. Арміі, што загінулі ў час абароны і вызвалення раёна (горада) і пахаваны на яго тэрыторыі; воінаўземлякоў, якія загінулі ці прапалі без вестак; партызан, падпольшчыкаў, удзельнікаў антыфаш. руху, асоб, якія садзейнічалі партыз. руху
    і падполлю. У апошнім раздзеле вельмі значныя падраздзелы «Матэрыяльная і духоўная спадчына» і «3 гісторыі населеных пунктаў». У кнізе вял. месца адведзена дакумент. матэрыялам. Кожнае выданне багата праілюстравана.
    С.П.Самузль.
    ПАМЯЦЬ СІКбРЫ, позназімовы сорт яблыні селекцыі І.П. С/коры. Раянаваны на Беларусі.
    Дрэва слабарослае з паўкруглаватай кронай. Пладаносіць на 3—4ы год пасля пасадкі. Зімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да паршы. Плады 130—150 г, авальнаканічныя. Асн. афарбоўка зялёная, покрыўная — чырванаватакарычневая ў выглядзе размытага румянцу і толькі на сонечным баку плода. Мякаць светлазялёная, вельмі шчыльная, кісласалодкая, сярэдняй сакавітасці, дробназярністая. Захоўваецца да чэрвеня.
    З.А.Казлоўская.
    ПАН, у старажытнагрэчаскай міфалогіі першапачаткова бог лясоў і статкаў, апякун пастухоў і паляўнічых, пазней — апякун усёй прыроды. Лічыўся сынам
    Пан. Карціна М.Урубеля. 1899.
    Гермеса ад Пенелопы або ад німфы Дрыёпы. Стараж. мастакі і скульптары паказвалі яго ў выглядзе паўчалавекапаўказла. П. меў лагодны нораў, але калі парушалі яго спакой, моцна злаваўся і наганяў на людзей жах (адсюль выразы «паніка», «панічны страх»); вызначаўся прыхільнасцю да віна і весялосці, палкай улюбёнасцю ў німфаў, якіх часта праследаваў.
    ПАН... (грэч. pan усё), першая састаўная частка складаных слоў, што абазначае «які адносіцца да ўсяго», «які ахоплівае ўсё», напр., панарама., панбіясфера, пандэмія.
    ПАНАГІЯ (ад грэч. panagia прасвятая), 1) нагрудны медальёнабразок з выявай Маці Божай або Ісуса Хрыста. Лічыцца знакам архірэйскага і свяціцельскага сану. Бываюць круглай, авальнай, ромбападобнай, квадратнай формы, вьжананыя з металу (літыя і чаканеныя, з
    ПАНАМА 39
    эмаллю, сканню, чэрню), слановай косці, дрэва, мяккіх парод каменю. 2) Іканаграфічны тып Маці Божай, выяўленай у выглядзе аранты (у поўны рост з
    Панагія. Візантыя. 10 ст.
    паднятымі да ўзроўню твару рукамі і звернутымі да гледача далонямі) з выявай Хрыстадзіцяці ў медальёне на грудзях.
    ПАНАЕВА (Галавачова) Аўдоцця Якаўлеўна (12.8.1820, С.Пецярбург — 11.4.1893), руская пісьменніца. Жонка Х.І.Панаева, у 1846—62 грамадз. жонка МА.Някрасава. У 1847—62 актыўна ўдзельнічала ў рабоце рэдакцыі час. «Современнйк». Першы твор — аўтабіягр. аповесць «Сям’я Тальнікавых» (1848, забаронена; новае выд. 1928). Раманы «Тры краіны свету» (1848—49) і «Мёртвае возера» (1851) напісаны разам з Някрасавым. У апавяданнях, аповесцях «Стэпавая паненка» (1855), «Хатняе пекла» (1857), «Раман у пецярбургскім паўсвеце» (1860), раманах «Дробязі жыцця» (1854), «Рускія ў Італіі» (1858), «Жаночая доля» (1862) і інш. зварот да актуальных праблем грамадскага жыцця, пытанняў сямейнага і сац. становішча жанчыны, праблем выхавання, кахання і шлюбу. Кн. «Успаміны» (1890) пра літ. жыццё 1840—60х г. Да П. звернуты многія лірычныя вершы Някрасава.
    Тв:. Воспомннання. М., 1986.
    ПАНАЕЎ Іван Іванавіч (27.3.1812, С.Пецярбург — 2.3.1862), рускі пісьменнік, журналіст. Муж АЯ.Панаевай. Скончыў Шляхетны пансіён пры Пецярбургскім унце (1830). 3 1847 разам з М.Някрасавым выдаваў час. «Современнйк». Друкаваўся з 1834. Першыя празаічныя творы («Яна будзе шчаслівая. Эпізод з успамінаў пра пецярбургскае жыццё», 1836; «Сёння і заўтра», 1837, і інш.) у традыцыях свецкай аповесці. У 1839—46 выступаў у «Отечественных запнсках» як белетрыст натуральнай школы: аповесці «Анагр» (1841), «Актэон» (1842), сац.псіхал. раман
    «Мамчын сынок» (1845), апавяданні, нарысы, фельетоны. Адным з першых у рус. лры стварыў вобраз «лішняга чалавека» з новага сац. асяроддзя — інтэлігенцыі (аповесць «Родзічы», 1847). У 1851—61 друкаваў у «Современнмке» штомесячныя агляды журналістыкі і пецярбургскага жыцця пад псеўданімам «Новы паэт». Аўгар раманаў «Ільвы ў правінцыі» (1852), «Унук рускага мільянера» (1858), цыкла нарысаў «Вопыт пра хлышчоў» (1854—57), «Літаратурных успамінаў» (1861), літ. пародый (некаторыя разам з Някрасавым) і інш.
    Тв.: Соч. Л., 1987; йзбр. проза. М., 1988; Лнтературные воспомннання. М., 1988.
    ПАНАКЕЯ, Панакія, Панацэя, у старажытнагрэчаскай міфалогіі багінялекарка. Лічылася дачкой богалекара Асклепія, сястрой славутых лекараў Махаона і Падалірыя (лячылі герояў Траянскай вайны), лекарак Гігіеі («здароўе») і Іаса («лячэнне»),
    ПАНАМА (Panama), Рэспубліка П а н а м a (Reptiblica de Panami), краіна ў Цэнтр. Амерыцы, на Панамскім перашыйку. Мяжуе на У і ПдУ з Калумбіяй, на 3 з КостаРыкай; на Пн абмываецца водамі Карыбскага м., на Пд — Ціхага ак. Пл. 78,2 тыс. км2. Нас. 2778,5 тыс. чал. (1999). Дзярж. мова — іспанская. Сталіца — г. Панама. Краіна падзяляецца на 9 правінцый і 2 тэрыторыі. Нац. свята — Дзень незалежнасці (3 ліст.).
    Дзяржаўны лад. П. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1972, дапоўненая ў 1983. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах тэрмінам на 5 гадоў. Заканад. ўлада належыць аднапалатнаму Заканад. сходу, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на 5 гадоў, выканаўчая ўлада — ураду, які назначаецца прэзідэнтам і яму падсправаздачны.
    Прырода. Каля палавіны паверхні займаюць нізінныя раўніны. Праз усю тэр. П. цягнуіша горныя хрыбты: на 3 КардыльерадэВерагуа (выш. да 3475 м, дзеючы вулкан Бару), на Пн і У КардыльерадэСанБлас, СераніядэльДар’ен, на Пд горы пва Асуэра. Бываюць землетрасенні. У недрах П. ёсць руды медзі, малібдэну, жалеза, марганцу, золата, серабра. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Сярэднямесячная тра на раўнінах 25—28 °C. Ападкаў на падветраных схілах на Пн 2500—3700 мм, на Пд 1200—2000 мм за год. Шмат кароткіх рэк. Найб. значная р. Чагрэс, яе падпёртыя воды ўтвараюць азёры Гатун і Мадэн, якія жывяць шлюзы Панамск.ага канала. Пад лесам і хмызнякамі каля 44% тэрыторыі. Пашыраны вечназялёныя лясы, на ПдЗ — саванна і лістападныя лясы, на ўзбярэжжы — мангравыя зараснікі. У складзе фауны шмат відаў малпаў, тапіры, пума, ягуар, мурашкаеды; птушкі (асабліва папугаі), паўзуны. Прыбярэжныя воды, рэкі і азёры багатыя рыбай. Нац.
    парк Дар’ен (уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны).
    Насельнііггва. Асн. насельніцтва панамцы — нашчадкі ісп. каланістаў, індзейцаў і неграў. Каля 70% панамцаў складаюць метысы, ёсць негры і мулаты (каля 14%), белыя (10%), індзейцы (6%). 85% вернікаў католікі, 15% пратэстанты. Сярэднегадавы прырост насельніцтва 1,53%. Сярэдняя шчыльн. каля 35 чал. на 1 км2. Большая ч. насельніцтва жыве на ціхаакіянскіх схілах гор, паміж каналам і зах. мяжой. У гарадах 56% насельніцтва. Найб. гарады — Панама (465 тыс. чал.), Калон (141 тыс. чал., 1997). У сельскай гаспадарцы занята 27% працаздольнага насельніцтва, у прамсці і будве — 13%, у абслуговых галінах — 60%.
    Гісторыя. Тэр. П. заселена чалавекам каля 10 тыс. г. назад. Карэннае насельніцтва — індзейцы плямён карыбаў і чыбча. У пач. 16
    Герб і сцяг Панамы.
    ст. заваявана ісп. канкістадорамі. У 1519 заснаваны г. Панама, які даў назву ўсёй краіне. 3 1542 у складзе віцэкаралеўства Перу, з
    40	ПАНАМА
    1560 ген.капітанства Гватэмала, у 1718—23 і 1740—1810 віцэкаралеўства Новая Гранада. У ходзе вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26 П. 28.11.1821 абвясціла незалежнасць ад Іспаніі і ўвайшла ў склад федэратыўнай рэспублікі Вялікая Калумбія. 3 1831 П. — дэпартамент Новай Гранады (з
    1886 Калумбія). У 2й пал. 19 ст. панамцы неаднаразова (1885, 1895, 1899, 1900) узнімалі антыкалумбійскія паўстанні. 3.11.1903 пры ваен. дапамозе ЗША абвешчана незалежная Панамская Рэспубліка, яе першым прэзідэнтам (1904—08) стаў АТерэра. Далейшыя адносіны з ЗША вызначаліся амерыканапанамскімі дагаворамі 1903, 1936, 1955, 1977. Паводле дагавора 1903 ЗША атрымалі ў бестэрміновую арэнду паласу тэр. краіны ад Атлантычнага да Ціхага ак. (гл. Панамскага канала зона) для будва і наступнай эксплуатацыі Панамскага канала (у 1879—1902 яго будавала Францыя, дабудаваны ЗША у 1904—14). Паводле канстытуцыі 1904 ЗША мелі права высаджваць войскі ў любой частцы П.
    У 2ю сусв. вайну 1939—45 П. фармальна абвясціла вайну Японіі, Германіі і Італіі. 3 канца 1950х г. пад уплывам рэвалюцыі на Кубе і нацыяналізацыі Суэцкага канала (1956) адносіны П. з ЗІПА пагоршыліся, узмацніліся патрабаванні перадачы П. канала і яго зоны. У 1968 ваен. пераварот прывёў да ўлады патрыят. хунту на чале з ген. А.Тарыхасам Эрэрам, які нацыяналізаваў уласнасць кампаній ЗША і мясц. буйных уласнікаў. Амер.панамскія дагаворы 1977 прадугледжвалі паэтапную перадачу П. Панамскага канала і яго зоны, ліквідацыю амер. ваен. баз. Пасля гібелі ў 1981 Тарыхаса Эрэры ўлада сканцэнтравалася ў руках ген. М.Нар’егі Марэны. У снеж. 1989 ЗША шляхам узбр. інтэрвенцыі скінулі рэжым Нар’егі, абвінаваціўшы яго ў сувязях з наркамафіяй і узурпацыі ўлады. У 1994 прэзідэнтам
    П. абраны Э.Перэс Бальядарэс, які пачаў ліберальныя рэформы. У маі 1999 прэзідэнтам абрана М.Маскоса. Напярэдадні 1.1.2000 пад кантроль П. канчаткова перайшоў Панамскі канал з яго зонай. П. — чл. ААН (з 1945), Аргцыі амер. дзяржаў (з 1948), Руху недалучэння і інш. міжнар. aprцый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 28.10.1998.
    У П. дзейнічаюць паліт. партыі: Арнульфісцкая, Сапраўдная ліберальная, Рэв.дэмакр., Ліберальнарэсп., Лейбарысцкая і інш. Асн. прафцэнтры: Канфедэрацыя працоўных Рэспублікі Панама, Нац. савет працоўных П., Прафцэнтр працоўных Панамскага перашыйка.