Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
32 ПАМЕРАНЧУК
цэнтрам у г. Штэцін (цяпер Шчэцін у Польшчы). Паводле рашэнняў Патсдамскай канферэнцыі 1945 б.ч. П. з г. Шчэцін адышла да Польшчы (гл. Памор ё), астатняя, на 3 ад р. Одэр, засталася ў складзе Германіі (цяпер ч. зямлі Мекленбург—Пярэдняя Памеранія).
ПАМЕРАНЧУК Ісаак Якаўлевіч (20.5.1913, Варшава — 14.12.1966), расійскі фізіктэарэтык. Акад. AH СССР (1964, чл.кар. 1953). Скончьгў Ленінградскі політэхн. інт (1936). 3 1940 у Фіз. інце, з 1943 у Інце атамнай энергіі, з 1946 у Інце тэарэт. і эксперым. фізікі AH СССР, адначасова праф. Маскоўскага інж.фіз. інта. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы цвёрдага цела, тэорыі квантавых вадкасцей, фізіцы элементарных часціц і высокіх энергій. Прадказаў сінхратроннае выпрамяненне (1944; разам з ЦзДз.Іваненкам). Выявіў анамальны характар плаўлення (зацвердзявання) гелію3 (эфекг П.; 1950) і прапанаваў новы метад атрымання нізкіх тр. Сфармуляваў адно з асн. палажэнняў квантавай тэорыі поля (гл. Памеранчука тэарэма). Зрабіў важкі ўклад у стварэнне першых у СССР ядз. рэактараў. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1952.
Тв:. Собр. науч. трудов. Т. 1—3. М., 1972.
ПАМЕРАНЧУКА ТЭАРЭМА ўквантавай тэорыі поля, устанаўлівае, што поўныя эфектыўныя сячэнні ўзаемадзеяння часціцы і антычасціцы з адной і той жа мішэнню (нуклонам) пры нарастанні энергіі сутыкнення павінны супадаць. Mae важнае значэнне для тэорыі моцнага ўзаемадзеяння элементарных часціц. Сфармулявана І.Я.Памеранчуком у 1958.
ПАМЕСНАЯ СІСТЭМА. забеспячэнне зямельнымі ўладаннямі (памесцямі) феадалаў за нясенне ваен. і адм. службы ў Расіі ў канцы 15 ст. — 1714. Узнікла ў выглядзе раздачы вял. князем (з 1547 царом) зямель з сялянамі ў карыстанне дваранам пры ўмове нясення імі дзярж., пераважна ваен., службы. Першая масавая раздача зямель у выглядзе памесцяў адбылася пры Іване III у Наўгародскай і інш. далучаных да Маскоўскага вял. княства землях. Пазней аб’ектам раздачы сталі паўд. стэпавыя землі т.зв. Дзікага поля. Эканам. значэнне П.с. было ў гасп. асваенні новых зямель, асабліва на Пд краіны, яе сац.паліт. роля заключалася ў матэрыяльным забеспячэнні дваранства — асн. сац. сілы дзяржавы ў барацьбе з феад. раздробленасцю. Юрыд. асновы П.с. замацаваны ў Судзебніку 1497. П.с. дасягнула росквіту ў сярэдзіне 16 ст., калі Улажэннем аб службе 1556 была рэгламентавана ваен. служба памешчыкаў і вотчыннікаў: кожны памешчык з кожных 100 чвэрцей (50 дзес.) сваёй зямлі выстаўляў у войска цара аднаго ўзбр. конніка. Пытаннямі службы дваранпа
мешчыкаў і іх зямельным забеспячэннем займаліся Разрадны прыказ і Памесны прыказ. П.с. расла за кошт раздачы дваранам канфіскаваных баярскіх і царк. зямель, а таксама дварцовых і чарнасошных зямель, з яе пашырэннем звязана развіццё паншчыны і прыгоннага права. Многія памесйі, пераходзячы з пакалення ў пакаленне ў адной сям’і, факгычна ператвараліся ў спадчынную ўласнасць — вотчыну. Гэты працэс адлюстравала Саборнае ўлажэнне 1649, якое дазваляла абмен памесцяў на вотчыны. Урад надаваў асобным памесцям статус вотчын у якасці ўзнагароды іх уладальнікам або шляхам продажу. Адначасова была рэзка абмежавана раздача новых памесцяў. П.с. спыніла існаванне пасля выдання Пятром I Указа аб адзінаспадчыннасці (1714), які юрыдычна замацаваў зліццё па.месцяў з вотчынамі. Дваране пачалі атрымліваць за службу грашовае жалаванне.
Літ.: ПавловСнльванскнй
Н.П. Феодалнзм в Росснн. М., 1988; К о б р н н В.Б. Власть н собственность в средневековой Росснн (XV—XVI вв ). М., 1985. ПАМЁСНЫ ПРЫКАЗ, адзін з цэнтр. дзярж. органаў Расіі ў сярэдзіне 16 — пач. 18 ст. Першапачаткова наз. Памеснай ізбой. Узначальваўся баярынам або акольнічым. Функцыі П.п. пашыраліся на цэнтр. і паўд. паветы з развітым феад. землеўладаннем. Ён надзяляў служылых людзей (дваран) памесцямі паводле акладаў, якія вызначаў Разрадны прыказ, загадваў фондам «пустых» памесных зямель, рэгістраваў і кантраляваў змены ў феад. землеўладанні (памесным, вотчынным, царкоўным), праводзіў агульныя і прыватныя апісанні зямель і перапісы насельніцтва, у 17 ст. загадваў і вышукам збеглых сялян. Быў гал. суд. інстанцыяй па зямельных справах, а ў пач. 18 ст. займаўся зборам датачных людзей у войска і на буд. работы па ўсёй тэр. дзяржавы. Скасаваны ў 1720.
ПАМЁСЦЕ, форма феад. зямельнага ўладання ў Расіі, пры якім уладальнік абавязаны несці ваенную ці інш. службу дзяржаве. Пашырана ў 15 — пач. 18 ст. Масавая раздача П. феадалам пачата ў канцы 15 ст. ў Наўгародскай і інш. землях. Юрыд. статус П. вызначаны Судзебнікам 1497. Уладальнікі П. — памешчыкі, або дваране. У адрозненне ад вотчыны П. даваліся дваранам на пэўны час, уладальнік не мог яго прадаць, перадаць па спадчыне. 3 сярэдзіны 16 ст. памешчыкі атрымалі права перадаваць П. ў спадчыну і распараджацца імі. Пасля ўказа Пятра I аб адзінаспадчыннасці (1714) П. зліліся з вотчынамі ў адзіны від зямельнай уласнасці феадалаў — маёнтак. У 18 — пач. 20 ст. тэрмін «П.» ўжываўся як адна з назваў маёнткаў буйных землеўладальнікаў. Ліквідаваны Кастр. рэвалюцыяй 1917.
На Беларусі першыя звесткі пра раздачу зямлі пры ўмовах службы адносяцца да сярэдзіны 13 ст. Зямельныя ўла
данні («нмення»), якія феадалывасалы атрымлівалі ад вял. князя ці паноў за ваен. і інш. службу, называліся «даніна» або «выслуга». Землі даваліся ў часовае («дачаснае») і ў пастаяннае («вячыстае») уладанне. 3 павелічэннем паліт. ролі шляхты і аслабленнем улады вял. князя ў 15—16 ст. адбываўся працэс пераўтварэння дачасных данін у вотчыны, якія сталі пануючай формай феад. зямельнай уласнасці. Да сярэдзіны 16 ст. большасць зямельнага фонду ВКЛ стала ўласнасцю шляхты. Неабмежаваныя правы шляхты на маёнткі замацаваны шэрагам прывілеяў, а таксама Статутамі ВКЛ 1529, 1566, 1588. М.Ф.Спірыдонаў.
ПАМЕШЧЫКІ, дваранеземлеўладальнікі ў Расіі ў канцы 15 — пач. 20 ст. Першапачаткова П. наз. дваран, якім вял. князь (з 1547 цар) даваў, пры ўмове службы яму, зямлю з сялянамі — памесце (гл. Памесная сістэма). Указ «аб адзінаспадчыннасці» (1714) зліў памесці з вотчынамі ў адзіны від дваранскай уласнасці — «нерухомыя маёмасці», або маёнткі. Тэрміны «памесце» і «П.» працягвалі ўжывацца як сінонімы слоў «маёнтак» і «дваранеземлеўласнікі». Маніфест аб вольнасці дваранства 1762 дазволіў дваранам пакідаць службу і займацца гаспадаркай у маёнтках. Да адмены прыгоннага права (1861) паказчыкам багацця П. была колькасць «душ» прыгонных сялян, якімі яны валодалі. У 1860 103,2 тыс. рас. П. валодалі 10,7 млн. душ сялян. 43,7% прыгонных належалі 3,8% П. (1000 і болей душ у кожнага), дробнапамесныя П. (100 і менш душ) валодалі толькі 3,2% сялян, хоць самі складалі 41,6% усіх П. 3 адменай прыгоннага права паказчыкам дабрабыту П. стала валоданне зямлёй. Б.ч іх поўнасцю або часткова здавала зямлю ў арэнду сяляндм, іншыя здолелі наладзіць капіталіст. гаспадарку, якую вялі сіламі наёмных работнікаў. 3 прычыны разарэння многіх П. і набыцця зямлі прадстаўнікамі інш. саслоўяў працэнт дваранскіх зямель за 1861—1907 паменшыўся з 95% да 44%. У 1905 налічвалася каля 30 тыс. сем’яў П., большасць з якіх бьші дробнапамеснымі. Да 1917 9—10% П. валодалі 70—73% усіх дваранскіх зямель. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 ліквідавала П. як клас, іх землі нацыяналізаваны дэкрэтам аб зямлі (9.11.1917). У лры П. часам называюць буйных землеўласнікаў Рас. імперыі незалежна ад іх саслоўнай прыналежнасці, а таксама буйных землеўласнікаў феад. і паўфеад. тыпу ў інш. краінах.
На Беларусі паводле Ч0й рэвізіі (1859) былі 9072 П., яны мелі 1 146 712 прыгонных сялян мужчынскага полу. 3 іх дробныя П. (да 100 душ на ўладальніка) складалі 73,3% і валодалі 16,5% прыгонных; буйныя П. (больш за 500 душ) складалі 4,2%, але мелі 44,4% прыгонных. У бел.літ. губернях у канцы 1850х г. паншчыну выконвалі 92,3% прыгонных. 3 сярэдзіны 19 ст. П. ўсё часцей закладалі ў крэдыт сялян
ПАМІР 33
сваіх маёнткаў, у 1856 на Беларусі было закладзена 56,5% сялян. Пасля адмены прыгону працэс памяншэння дваранскай зямлі ў бел. губернях адбываўся больш павольна, чым у астатніх губернях Расіі, бо зза антырас. настроенасці шляхты царскі закон 1865 забараніў палякам набываць зяшю ў Зах. краі.
ПАМІдбР, т а м а т (Lycopersicon), род кветкавых раслін сям. паслёнавых. 3 віды (па інш. звестках 7). Радзіма — Паўд. Амерыка. Культывуюць усюды П. звычайны (L. esculentum) і каля 2000
яго сартоў і форм. Вядомы інкам як лек. і дэкар. расліна. 3 сярэдзіны 16 ст. — у Паўд. Еўропе, дзе яго пачалі ўжываць у ежу. На Беларусі вырошчваюць з 1830х г.
Адна і шматгадовыя (у тропіках) травяністыя і паўхмызняковыя расліны. Сцябло прамастойнае або палеглае, голае ці слабаапушанае. Лісце непарнаперыстарассечанае. Кветкі дробныя, жоўтыя, суквецце — завіток. Плод — сакавітая ягада масай 20—900 г і болей. Адрозніваюць 3 разнавіднасці П. звычайнага: буйналісты, звьгчайны і штамбавы. Расліны буйналістага П. сярэдняй выш., лісце буйное. Плады круглыя або пласкакруглыя, чырв. або ружовыя. Расліны звычайнага П. карлікавыя, сярэдня або высакарослыя, слаба ці моцнааблісцелыя. Лісце сярэдняй велічыні або буй
ное. Плады шарападобныя, круглыя, плоскія або рабрыстыя, чырв., малінавыя, ружовыя, аранжавыя, жоўтыя. Расліны штамбавага П. карлікавыя ці сярэднярослыя, моцнааблісцелыя. Лісце сярэдняй велічыні, гафрыраванае. Плады шарападобныя, круглыя, плоскія, гладкія або рабрыстыя, ружовыя, чырв., жоўтыя. На Беларусі раянаваны сарты Перамога 165, Талаліхін 186, Белы наліў 241, Даходны, Ружа, Віліна, Калінка, Раніца, Нёман і інш.
Літ:. Брежнев Д.Д. Томаты. 2 нзд. Л., 1964; Полянская AM. Томаты. Мн., 1973; Тараканов Г.Й., Борнсов Н.В., Клнмов В.В. Овошеводство зашніценного грунта. М., 1982. У.П.Пярэднеў. ПАМІЛАВАННЕ. адмена або змякчэнне крымін. пакарання. З’яўляецца адным з асн. канстытуцыйных паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы амаль ва ўсіх краінах свету. Уяўляе сабой акг індывід. міласэрнасці да асобы, асуджанай судом за ўчыненне якоган. (звычайна цяжкага) злачынства. Прымяненне П. можа быць матывавана парознаму (чыстасардэчнае раскаянне, проста з меркавання гуманнасці і інш.). Найчасцей у выніку П. найб. суровыя меры
пакарання (напр., смяротная кара) замяняюцца на больш мяккія. 3 асобы, якая адбыла пакаранне, актам П. можа быць знята судзімасць. У Рэспубліцы Беларусь права П. належыць Прэзідэнту дзяржавы.