Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Літ:. Сагановіч Г. Невядомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995. С. 96—97.
ПАЛТАРЖЫЦКІ 15
ПАЛбНСКАЕ ВбЗЕРА У Віцебскім рне, у бас. р. Ласасіна, за 12 км на У ад г. Віцебск. Пл. 0,35 км2, даўж. 1,4 км, найб. шыр. 330 м, даўж. берагавой лініі 3,7 км. Катлавіна лагчьшнага тыпу. Схілы выш. 17—20 м (на Пн і ПнЗ да 5 м), пад хмызняком, часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Выцякае ручай у р. Ласасіна.
ПАЛОНСКІ Самуіл Уладзіміравіч (27.9.1902, г. Гайсін Вінніцкай вобл., Украіна — 2.5.1955), бел. і расійскі кампазітар, харавы дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1940). Скончыў Кіеўскі муз.драм. інт (1926), кампазіцыі вучыўся ў В.Залатарова. У 1928—41 у Мінску: маст. кіраўнік вак. ансамбля, хормайстар капэлы Бел. філармоніі, Ансамбля песні і танца БВА, кіраўнік самадз. хар. калектываў. У 1942—43 узначальваў Бел. дзярж. ансамбль песні і танца. 3 1945 у Маскве. Аўтар песень і хароў, у тл. песні «Вечарынка ў калгасе» на словы Я.Купалы, аперэты «Зарэчны барок» (разам з М.івановым; паст. 1940), п’есы для арк. бсл. нар. інструментаў «Кірмаш», твораў для духавога арк., інстр. мініяцюр, рамансаў, музыкі для тра і кіно, апрацовак нар. песень, у т.л. бел., рус., укр., англ., для мяшанага хору, для голасу з фп., баянам.
Дз.М.Жураўлёў.
ПАЛбНСКІ Якаў Пятровіч (18.12.1819, г. Разань, Расія — 30.10.1898), рускі пісьменнік. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1886). Скончыў Маскоўскі унт (1844). Жыў у Адэсе, Тбілісі. 3 1851 у Пецярбургу, рэдагаваў час. «Русское слово» (1859—60), служыў у Камітэце замежнай цэнзуры, у Савеце Гал. ўпраўлення па справах друку (1860—96). Друкаваўся з 1840. Першы зб. вершаў — «Гамы» (1844). Паэзіі П. ўласцівы напружаны драматызм, нар.песенныя матьшы, выкарысганне сюжэтнанавелістычнай кампазіцыі, казачных і міфал. вобразаў, нар. мовы: збкі «Вершы 1845 года» (1846), «Сазандар» (1849; на каўк. матэрыяле), «Адбіткі» (1866), «Снапы» (1871), «Вячэрні звон» (1890) і інш. Аўтар жартоўнай паэмыказкі «Конікмузыкант» (1859), гіст. паэм «Браты» (1866—70), «Келіёт» (1874), аўтабіягр. рамана ў вершах «Свежае паданне» (1861—62, незавершаны), раманаў «Прызнанні Сяргея Чалыгіна» (1867), «Танны горад» (1879), п’ес у вершах і прозе, у т.л. «Разлад» (1864, пра паўстанне 1863—64), лібрэта оперы «Каваль Вакула» (1872, паст. 1876; паводле аповесці «Ноч перад Калядамі» М.Гогаля; муз. П.Чайкоўскага), аповесцей, апаввданняў, нарысаў, мемуараў, публіцыст. артыкулаў і інш. Многія вершы П. пакладзены на музыку А.Даргамыжскім, С.Рахманінавым, С.Танеевым, Чайкоўскім і інш. Нар. песнямі сталі «Песня цыганкі» («Мой касйёр у тумане свеціць...») і «Пустэльніца». На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Ф.Баторын.
7в.: Соч. Т. 1—2. М., 1986; Влюбленный месяц: Стнхотворення. М., 1998.
Літ:. О р л о в ПА Я.П.Полонскнй. Рязань, 1961; Лагунов А.Л. Лнрнка Я.Полонского. Ставрополь, 1974; Тхоржевс к н й С. Высокая лестннца // Тхоржевскнй С. Портреты пером. М., 1986.
ПАЛбСІН Яўген Максімавіч (6.1.1912, в. Урыўкі Ялецкага рна Ліпецкай вобл., Расія — 25.5.1981), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1956). Нар. арт. СССР (1969). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1939). 3 1939 у
Я.М.Палосін.
В.С.Палтаран.
Гомельскім, з 1945 у Магілёўскім, з 1948 у Брэсцкім абл. драм. тэатрах. У 1949—76 у Дзярж. рус. драм. тры Беларусі. Акцёр яркага камед. таленту. У творчасці арганічна спалучаў знешнія сродкі выразнасці з псіхал. верагоднасцю і духоўнасцю вобразаў. Лепшыя ролі сыграў у Рус. драм. тры: Кукушкін і Сямён Кныш («Брэсцкая крэпасць» і «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), дзед Шчукар («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Грыша Радазубаў, Печанегаў, Пярчыхін («Варвары», «Ворагі», «Мяшчане» М.Горкага), Кучумаў і Рабінзон («Шалёныя грошы» і «Беспасажніца» А.Астроўскага), Акім («Улада цемры» Л.Талстога), Вартаўнік («Мак
Я.Палосш у ролі дзеда Шчукара.
бет» У.Шэкспіра) і інш. Сярод інш. роляў: у Гомельскім тры — Нічыпар («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), ЛяпкінЦяпкін («Рэвізор» М.Гогаля), Дармедонт («Позняе каханне» Астроўскага); у Магілёўскім тры — Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Бальзамінаў («Жаніцьба Бальзамінава» Астроўскага), Скапэн («Хітрыкі Скапэна» Мальера). Здымаўся ў кіно: «Несцерка», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Каханнем трэба даражыць», «Не плач, Алёнка» і інш.
Літ.: К у л а к о ў К. Акцёр сучаснай тэмы (Я.М.Палосін) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960. А.І.Бутакоў. ПАЛТАВА, горад, цэнтр Палтаўскай вобл. на Украіне, на р. Ворскла (левы прыток р. Дняпро). Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1174 як «Лтава» (назва да 1430). 320 тыс. ж. (1991). Чыг. вузел, аэрапорт. Прамсць: маш.буд. (зды аўтаагрэгатны, турбамех., «Хіммаш», газаразрадных лямпаў, штучных алмазаў і алмазнага абсталявання, мед. шкла, фарфоравы і інш.), лёгкая (баваўняная, трыкат., абутковая і інш.), харч., фка муз. інструментаў. 5 ВНУ. 2 тэатры. Музеі: маст., краязн., музейзапаведнік «Поле Палтаўскай бітвы», літ.мемар. І.П.Катлярэўскага, Панаса Мірнага, У.Г.Караленкі. Каля П. адбылася Палтаўская бітва 1709.
ПАЛТАРАН (Л я п е с к а я) Вера Сямёнаўна (28.3.1919, в. Бабунічы Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл. — 28.3.1989), бел. пісьменніца. Засл. работнік культ. Беларусі (1979). Вучылася ў Мінскім пед. інце (1937—41), скончыла БДУ (1945). Працавала ў газ. «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», з 1953 у час. «Маладосць», з 1973 у выдве «Мастацкая літаратура». Друкавалася з 1949. За кн. нарысаў «Ключы ад Сезама» (1967) і нарыс «Дзівасіл» (1968) Дзярж. прэмія Беларусі імя П.М.Лепяшынскага 1970. Аўтар зб. «Дзівасіл» (1974). Асн. тэма нарысаў — жыццё вёскі. Творы П. узнімаюць праблемы адказнасці чалавека перад грамадствам, сваім сумленнем. Яны напісаны з глыбокім пранікненнем у душу чалавекапрацаўніка, з любоўю да народа і яго духоўнай спадчыны, з тонкім адчуваннем роднай мовы. Пісала пра творчасць А.Адамовіча, В.Карамазава, А.Кудраўца, І.Мележа, І.Пташнікава, М.Стральцова і інш.
Тв.: Чалавек на вятрах часу: Публіцыстыка. Літ. крытыка. Мн., 1989.
Літ.: Ш к р a 6 a Р. Скарбы. Мн., 1973; Лысенка А. Сучасны беларускі нарыс. Мн., 1978; Сямёнава А. Гарачы след таленту. Мн., 1979; Л о б а н М. Пяць раніц тыдня. Мн., 1984; He пакідай нас, Вера... Мн., 1993. Г.С.Шупенька. ПАЛТАРЖЬІЦКІ Браніслаў Іосіфавіч (30.12.1894, г. Нясвіж Мінскай вобл. — 17.4.1969), генераллейтэнант (1946). У арміі з 1913. Удзельнік грамадз. вайны
16 ПАЛТАЎСКАЯ
1918—21, потым у войсках Бел., Маскоўскай ваен. акруг, выкладчык курсаў «Выстрал». У Вял. Айч. вайну з 1943 на Паўн.Зах., Сцяпным, Варонежскім, 1м Укр. і 1м Бел. франтах: камандзір дывізй, нам. камандзіра корпуса. У 1944— 57 у Войску Польскім.
ПАЛТАЎСКАЯ БІТВА 1709, генеральная бітва паміж расійскімі і шведскімі войскамі 8.7.1709 каля г. Палтава (Украіна) у час Паўночнай вайны 1700—21. У канцы крас. 1709 войскі Карла XII (больш за 30 тыс. чал., 32 гарматы) асадзілі Палтаву, гарнізон жой (4,2 тыс. салдат, 2,5 тыс. узбр. гараджан, 29 гармат) 2 месяцы адбіваў іх штурмы. У канцы мая да Палтавы падышлі гал. сілы рас. арміі на чале з Пятром I (42 тыс. салдат, 72 гарматы), каля в. Якаўцы пабудавалі ўмацаваны лагер з рэдутамі. Уначы 8 ліп. шведы (20 тыс. чал.) пад камандаваннем фельдмаршала К.Г.Рэншылвда (Карл XII 28 чэрв. ў час рэкагнасцыроўкі быў паранены) пачалі наступаць; 10 тыс., у т.л. частка запарожскіх і ўкр. казакоў, засталіся пад Палтавай і ў рэзерве. Пасля сутычкі са шведамі рас. конніца адышла пад прыкрыццё сваёй пяхоты і артылерыі. ІПведы, трапіўшы пад моцны агонь, вымушаны былі пачаць адступленне, якое пад націскам рас. войск перарасло ва ўцёкі. 11 ліп. рас. конніца ўзяла ў палон рэшткі швед. войска. Карл XII і гетман Мазепа з невял. атрадам уцяклі на тэр. Асманскай імперыі. Шведы страцілі 9234 чал. забітымі і больш за 18 тыс. палоннымі, 32 гарматы, увесь абоз; рускія — 1345 чал. забітымі, 3290 параненымі. У выніку П.б. ў вайне наступіў пералом на карысць Расіі. Перамозе ў П.б. садзейнічаў поспех рас. войск у бітве каля в. Лясная ў 1708, якую Пётр I назваў «маці Палтаўскай баталіі».
Літ.: Т а р л е Е.В. Северная война н шведское нашествне на Россню. М., 1958; Дяднченко В.А. Полтавська бнтва. Кнів, 1962.
ПАЛТАЎСКАЯ ВбБЛАСЦЬ. У цэнтр. ч. Левабярэжнай Украіны. Утворана 22.9.1937. ІІл. 28,8 тыс. км2. Нас. 1708 тыс. чал. (1997), гарадскога 59%. Цэнтр — г. Палтава. Найб. гарады: Крамянчуг, Лубны, Міргарад.
П.в. размешчана ў межах Прыдняпроўскай нізіны. Паверхня — хвалістая раўніна, якая спадзіста паніжаецца да р. Дняпро. Карысныя выкапні: жал. руда (Крамянчугская магнітная анамалія), нафта і газ (ДняпроўскаДанейкая газанафтаносная вобласць), торф, буд. матэрыялы, крыніцы мінер. вод і тарфяныя гразі. Клімат умерана кантьшентальны. Сярэднія тры студз. ад 5 °C да 7 °C, ліп. 21 °C, ападкаў 400—500 мм за год. Гал. р. Дняпро з прытокамі Сула, Псёл, Ворскла. У межах вобласці часткі Крамянчугскага і Днепрадзяржынскага вадасховішчаў. Невял. азёры. Глебы чарназёмныя. Стэпы пераважна разараныя. Участкі дрэвавахмызняковай расліннасці (дуб, ясень, бераст, клён) і лесапалосы займаюць каля 8% тэрыторыі. Дэндрапарк (каля г. Глобіна).
Асн. галіны прамсці: машынабудаванне і металаапрацоўка (вытвсць грузавых аўтамабіляў, дарожных машын, вагонаў, станкоў, электратэхнікі, алмазнага інструменту, абсталявання для харч. і хім. прамсці), чорная металургія, нафтахім., хім. і хім.фармацэўтычная, харч. (нукр., мясная, малочная, кансервавая, алейнатлушчавая і інш.), камбікормавая. Здабыча нафты, газу, жал. руды, буд. матэрыялаў. Энергетыка грунтуецца на мясц. і прывазной нафце і газе, энергіі Крамянчугскай ГЭС. Развіта лёгкая (тэкст., трыкат., гарбарнаабутковая, швейная), дрэваапр., у т.л. мэблевая прамсць. Выгвсць буд. матэрыялаў. Маст. промыслы (вырабы з керамікі, вышыўка, вытвсць дываноў). Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых, цукр. буракоў, мясамалочнай жывёлагадоўлі. Пад с.г. ўгоддзямі 2115 тыс. га (1997), у т.л. 1740 тыс. га займаюць пасяўныя плопічы. Сеюць збожжавыя (пшаніца, ячмень, кукуруза, зернебабовыя, жыта),
тэхн. (цукр. буракі, сланечнік), кармавыя, агароднінабахчавыя культуры, бульбу. Садоўніцтва. Плантацыі лекавых раслін. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак, коз, гггушак. Рыбаводства. Даўж. чыгунак 853 км, аўгадарог каля 8 тыс. км. Чыг. вузлы: Палтава, Крамянчуг, Рамадан, Грабёнка. Гал. аўтадарогі: Кіеў—Палтава—Харкаў, Палтава—Запарожжа—Сімферопаль і інш. Суднаходства па р. Дняпро і на асобных участках рэк Псёл, Сула, Ворскла.