Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Бярозаўскі, Гайнаўскі, Камянецкі, Косаўскі, Поразаўскі, Пружанскі, Ружанскі рны Брэсцкай, Драгічынскі рн Пінскай абл.
Лепельскі, Сенненскі, Чашніцкі рны Віцебскай вобл.
Барысаўскі, Лагойскі, Плешчаніцкі, Смалявіцкі рны Мінскай вобл.
Камандзіры П.П.Тамілаў, І.А.Сматроў; камісар Сматроў; нач. штаба
Ю.М.Героеў, І.С.Каяфюк
Камандзір М.У.Бабкоў, камісар П.І.Масалоў, нач. штаба
Р.К.Дарафееў
Камандзір В.С.Лявонаў; камісары П.В.Сырцоў, М.Ц.Любімцаў; нач. штаба В.Дз.Сыценка, І.К.Пашчанка, Я.З.Шарахоўскі
Камандзір В.Ф.Таруноў, камісар І.П.Дзядзюля, нач. штаба
А.АКіслякоў
«Спартак»
ліп. 1943 — 4.7.1944
«Стары»
жн. 1942 — май 1943
Відзскі, Шаркаўшчынскі рны Вілейскай вобл.
Барысаўскі рн Мінскай вобл.
«У імя Радзімы»
кастр. 1943 — 1.8.1944
Бельскі, Бранскі, Лапскі, Свіслацкі рны Беластоцкай, Гайнаўскі рн Брэсцкай абл.
Камандзір АМ.Панамароў; камісар М.К.Ігнацьеў, нач. штаба
І.Н.Крысаў, Ф.А.Салаўёў
Камандзіры В.С.Пыжыкаў, І.З.Рабышаў (в.а.); камісары Б.Р.Бывалы, Я.Я.Ліхгэр; нач. штаба Рабышаў (в.а.), М.АКурачкін (в.а.), Я.У.Чумакоў
Камандзір М.Р.Янкоўскі, камісар М.І.Чуркін, нач. штаба У.П.Трыгубаў
«Уперад»
ліст. 1942 — 6.7.1944
Іўеўскі, Юрацішкаўскі рны Баранавіцкай вобл.
Камандзіры Б.А.Булат, Ф.Г.Камароў (в.а.); камісар М.В.Пронькін; нач. штаба М.У.Сабіла
«Уперад», спецбрьпада НКДБ СССР
21.4.1942 — 1.10.1943
Чашніцкая «Дубава» 28.2.1942 — 28.6.1944
«Чырвоны сцяг» жн. 1943 — 30.6.1944
Добрушскі, Кармянскі, Рагачоўскі, Свяцілавіцкі, Чачэрскі рны Гомельскай, Касіцоковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Прапойскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі рны Магілёўскай абл.; Арлоўская вобл.
Бешанковіцкі, Лепельскі, Ушацкі, Чапініцкі рны Віцебскай, Бягомльскі, Халопеніцкі рны Мінскай абл.
Асіповіцкі, Бярэзінскі рны Магілёўскай, Барысаўскі, Пухавіцкі, Смалявіцкі, Чэрвеньскі рны Мінскай абл.
Камандзіры П.Р.Шамякін, П.Г.Малюгін; камісар Малюгін; нач.
штаба М.АШульгін
Камандзір Ф.Ф.Дуброўскі; камісары У.Е.Лабанок, М.В.Старынскі, С.Я.Барадаўкін; нач. штаба Барадаўкін, П.К.Шарко
Камандзір І.З.Кузняцоў, камісар В.П.Каралёў, нач. штаба
К.І.Івашкевіч
Працяг т a б л і ц ы
1 2 3
«Чэкіст» май 1942 — жн. 1943 «Штурмавая» снеж. 1942 — 2.7.1944 Аріпанскі, Лепельскі, Талачынскі рны Віцебскай, Бялыніцкі, Круглянскі, Шклоўскі рны Магілёўскай абл. Заслаўскі, Лагойскі, Мінскі, Радашковіцкі рны Мінскай вобл. Камандзір Г А.Кірпіч; камісары Ф.М.Сядлецкі, Ф.І.Букштынаў; нач. штаба І.Дз.Буланаў, Р.М.Севасцьянаў Камандзіры Б.М.Лунін, І.Л.Фогель (в.а.), І.А.Гламаздзін (в.а.), камісар І.М.Фёдараў; нач. штаба Фогель, А.Ф.Кандыбкін
ПАРІЫЗАНСКАЯ ВАЙНА, узброеная барацьба народных мас (асобных сац. груп і слаёў) за вызваленне (незалежнасць) краіны ці часткі яе тэрыторыі, нац., сац. і інш. свабоды. Можа весціся супраць іншаземных заваёўнікаў і ўзбр. праціўніка ўнутры краіны, пры гэтым прымае формы нац.вызв. ці грамадз. вайны. Мэты П.в.: знішчэнне жывой сілы, ваен. тэхнікі і матэрыяльных сродкаў праціўніка, зрыў мерапрыемстваў яго ўлад, парушэнне камунікацый, работы тылу, кіравання і інш. Асн. формы П.в.: налёты на ппабы і гарнізоны праціўніка, дыверсіі, «рэйкавая вайна», знішчэнне вайск. складоў і інш. ваен. маёмасці, а пры наяўнасці буйных партыз. фарміраванняў — утрыманне тэрьгторый, раёнаў, аб’ектаў і інш. (гл. Партызанская зона).
П.в. на тэр. Беларусі праходзілі ў час нацвызв. паўстанняў і шэрагу інш. войнаў, у т.л. ў 1812 (гл. Партызанскі рух у вайну 1812), у 1918—20 (гл. Партызанскі рух на Беларусі ў час германскай і польскай інтэрвенцыі 1918—20), асабліва акгыўна ў 1941—44. Партызанскі рух на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну набыў ваен.стратэг. характар, a П.в. стала важным фактарам перамогі СССР і яго саюзнікаў ў шэрагу буйных аперацый 2й сусв. вайны, у т.л. ў Беларускай аперацыі 1944. Кіраўніцтва партыз. рухам у Вял. Айч. вайну ажыццяўлялі органы дзярж. (паліт.) улады, a таксама іх спец. органы на акупіраванай тэр. СССР — Цэнтральны штаб партызанскага руху на чале з П.К.Панамарэнкам, непасрэдна на тэр. Беларусі — Беларускі штаб партызанскага руху на чале з П.З.Калініным і інш.
У гады 2й сусв. вайны партыз. рух у шэрагу краін Еўропы і Азіі, у тл. ў Польшчы, Югаславіі, Францыі, Грэцыі, Італіі, Кітаі, Бірме (цяпер М’янма), на Філіпінах і інш., перарос у йац.вызв. і П.в. Пасля 2й сусв. вайны такгыка П.в. акгыўна выкарыстоўвалася ў многіх краінах (В’етнам, Лаос, Алжыр і інш.), шэрагу рэгіёнаў Азіі, Афр. кантынента і Паўд. Амерыкі як партызанамі, так і тэрарыстамі (гл. Тэрарызм).
Р.Ч.Лянькевіч, У.І.Свекла.
ПАРТЫЗАНСКАЯ ГРЎПА ў В я л і к у ю Айчынную вайну, першапачатковая арганізацыйная і баявая адзінка партыз. сіл, найменшае партыз. падраздзяленне. Стваралася парт. і сав. органамі пераважна на акупіраванай тэрыторыі, фарміравалася і ў сав. тыле. Колькасны склад і ўзбраенне групы залежалі ад харакгару задач і ўмоў дзейнасці. Паводле прызначэння і спосабу фарміравання адрозніваліся спец., дыверсійныя, разведвальныя і .інш. Вясной 1942 у сувязі з масавым прьгтокам
мясц. насельнііггва да партызан, выхаду ў лес падп. груп колькасць П.г. стала хутка павялічвацца, у выніку чаго на іх базе масава ствараліся партыз. атрады: зімой і вясной 1941—42 створана 150 новых атрадаў, за лета 1942 іх колькасць павялічылася на 121 атрад. На тэр. Беларусі дзейнічалі спецгрупы НКДБ БССР: «Арлы» (12.12.1943 — 12.7.1944, у Ганцавіцкім, Лагішынскім, Лунінецкім рнах Пінскай вобл., камандзір Дз.М. Сакалінскі), «Бура» (17.4 — 2.7.1944, у Вілейскай вобл., камандзір M.A..Wхайлашаў), «Д р у ж б а» (7 вер. — ліст. 1943, у Дзятлаўскім, Шчучынскім рнах Баранавіцкай, Лоеўскім, Рэчыцкім рнах Гомельскай абл.,' камандзір ІА.Жолабаў), «Заходнія» (13.10.1943 — 13.7.1944, у Жалудоцкім рне Баранавіцкай, Аўгустоўскім, Ваўкавыскім рнах Беластоцкай абл., камандзір Ф.С.Пілюгін), «I с кр а» (28.10.1943 — 24.7.1944, у Антопальскім, Дзівінскім, Кобрынскім, Маларыцкім рнах Брэсцкай, Драгічынскім рне Пінскай абл., камандзір [Л.П.Хахлоў), «М ядзведзева» (2.8.1943 — люты 1944, у Акцябрскім, Глускім, Капаткевіцкім рнах Палескай вобл., камандзір Р.І.Слепаў), «Р о д н ы я» (13.4.1943 — 4.7.1944, у Івянецкім рне Баранавіцкай, Дзяржынскім, Заслаўскім, Мінскім рнах Мінскай абл., камандзір Я.А.Фокін), «С т о й к і я» (6.10.1943 — 18.7.1944, у Ваўкавыскім, Свіслацкім рнах Беластоцкай вобл., камандзіры І.Г.Паваразнюк, К.А.Груздзеў); спецгрупы НКДБ СССР: «Б ы в а л ы я» (28.3. — май 1942, у Чашніцкім рне Віцебскай, Барысаўскім, Лагойскім, Смалявіцкім рнах Мінскай абл., камандзір П.Р.Лапацін), «Волаты» (студз. — 2.7.1944, у Навамышскім, Стаўбцоўскім рнах Баранавіцкай, Дзяржынскім, Капыльскім, Слуцкім рнах Мінскай абл., камандзір AM. Шыхаў), «3 н і ш ч а л ь н і к» [4.8.1943 — 7.7.1944, у Лідскім, Навагрудскім рнах Баранавіцкай, Маладзечанскім рне Вілейскай, Жлобінскім, Рагачоўскім рнах Гомельскай, Асіповіцкім, Бабруйскім, Клічаўскім рнах Магілёўскай, Барысаўскім, Дзяржынскім, Мінскім, Пухавіцкім рнах Мінскай абл., камандзіры Н.В.Карнілаў (загінуў), АН.Чычэнка].
Літ:. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С. 452—453.
А.Л.Манаенкаў.
«ПАРТЫЗАНСКАЯ ДУБІНКА», сатырычны лісток, .выданне ЦК КП(б)Б у Вял. Айч. вайну. Выходзіла з 22.3.1942 да сак. 1943 на бел. ’і рус. мовах у пры
франтавой паласе (апошнія нумары — у Маскве); да ліст. 1942 выданне газ. «За свабодную Беларусь». Рэд. І.Д.Гурскі. Лісток заклікаў сав. людзей да барацьбы з ворагам, змяшчаў сатыр. вершы, байкі, памфлеты, карыкатуры. Сярод удзельнікаў выдання бел. пісьменнікі П.Броўка, П.Глебка, К.Крапіва, П.Панчанка, К.Чорны і інш., мастакі ІАхрэмчык, Я.Зайцаў, У.Мінаеў і інш. Выйшла 17 нўмароў.
ПАРТЫЗІНСКАЯ ЗрНА ў Вялікую Айчынную вайну, тэрыторыя, якую кантралявалі партызаны. На тэр. Беларусі ўвосень 1941 утварыліся першыя П.з. — АкцябрскаЛюбанская і Клічаўская, у 1942 — Суражская, ІвянецкаНалібоцкая, Расонска Асвейская, СенненскаАршанская, ПолацкаЛепельская, у пач. 1943 — БарысаўскаБягомльская. Паводле звестак БШПР, на канец 1943 партызаны кантралявалі 108 тыс. км2 (58,4% акупіраванай тэрыторыі), у т.л. 37,8 тыс. км2 было ачышчана ад захопнікаў поўнасцю. Сумеснымі намаганнямі бел., рус., укр., латышскіх, літоўскіх партызан былі створаны П.з. ў раёнах Беларусі і сумежных з ёю рэспублік. У выніку аб’яднання некаторых з іх утварыліся партыз. краі: у чатырохвугольніку Алеўск—Оўруч (Украіна)—Мазыр—Тураў Гомельскай вобл. (14 раёнаў, больш за 200 тыс. чал.); на стыку БССР, РСФСР і Латвіі (пл. 10 тыс. км2); у міжрэччы Дняпра, Прыпяці, Дзясны; пры зліцці АкцябрскаЛюбанскай, Ленінскай, СлуцкаКапыльскай П.з. (больш за 18 раёнаў, пл. каля 8 тыс. км2). У П.з. часта перасяляліся цэлымі вёскамі жыхары з занятай ням. фашыстамі тэрыторыі. Дзейнасцю і абаронай насельніцтва на тэр. зон кіравалі падп. абкомы, міжрайкомы, райкомы партыі, якія тут і дыслацыраваліся, і абапіраліся на ўзбр. сілы партызанскіх злучэнняў. У многіх раёнах дзейнічалі выканкомы Саветаў дэп. працоўных. Ролю органаў сав. улады выконвалі найчасцей партыз. атрады, спец. створаныя імі камендатуры, якія падтрымлівалі парадак у нас. пунктах, вырашалі гасп. пытанні, арганізоўвалі групы самаабароны. Насельніцтва дапамагала партызанам у баявой дзейнасці, зборы і рамонце зброі, арганізацыі побыту, даглядала параненых і хворых. 3 дапамогай байцоў жыхары сеялі, убіралі, хавалі збожжа ад ворага. На тэр. П.з. партызаны прымалі самалёты з Вял. зямлі, рыхтавалі рэзервы, адзначалі сав. святы,
124 ПАРТЫЗАНСКАЯ
праводзілі мітынгі і сходы, наладжвалі канцэрты маст. самадзейнасці, прагляды кінафільмаў, прысланых з сав. тылу; у некат. зонах працавалі сав. школы. Партызаны пастаянна вялі баі з карнікамі. У перыяд вызвалення Беларусі існаванне П.з. перашкаджала праціўніку арганізаваць трывалую абарону, што спрыяла наступленню Чырв. Арміі.
Літ.: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцьпсл. Мн., 1990. Э.Ф.Языковіч.
ПАРТЫЗАНСКАЯ МАСТАЦКАЯ САМАДЗЁЙНАСЦЬ, творчасць аматараў мастацтва, што разгарнулася на акупіраванай тэр. Беларусі ў гады Вял. Айч. вайны ў партыз. атрадах, брыгадах, злучэннях на тэр. партызанскіх зон. Садзейнічала выхаванню патрыятызму і мабілізоўвала на барацьбу з ворагам. Калектывы маст. самадзейнасці партызан існавалі ў форме агітбрыгад, агітатрадаў, маст. ансамбляў, ансамбляў песні і танца, партыз. джазаркестраў і інш. У праграмах іх выступленняў былі песні, прыпеўкі, танцы, байкі, вершы, сатыр. сцэнкі, урыўкі з драм. п’ес, акрабатыка. Першы вядомы канцэрт адбыўся ў Гомельскім партыз. атрадзе ў вер. 1941. У многіх партыз. калектывах узнікалі песні, створаныя мясц. аўтарамі — паэтамі і музыкантамі (вядома больш за 20 аўтараў напеваў і каля 60 аўтараў паэт. тэкстаў).