• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     кн.: Антологня ммровой фмлософнм. М., 1969. Т. 1, ч. 1.
    Літ:. Дноген Лаэртскяй. О жнзнн, ученнях н нзреченнях знаменнтых фмлософов. Пер. с греч. М., 1995; Чанышев А.Н. Курс лекцнй по Древней н средневековой фнлософнн. М., 1991. Т./.Адула.
    ПРАТАДЭР.МА (ад npama... + дэрма), вонкавы слой клетак верхавінкавай мерыстэмы парастка і кораня. У працэсе развіцця П. дыферэнцыруецца ў эпідэрму (на парастку) або рызадэрму (на корані), радзей дае пачатак некат. субэпідэрмальным тканкам.
    ПРАТАЗАН (ням. Partisane ад франц. pertuisane), кап 'ё з плоскім і доўгім металічным наканечнікам, замацаваным на дрэўку даўжынёй да 2,5 м і больш. Наканечнік упрыгожвалі арнаментам, выявай герба і інш.; дрэўка размалёўвалі або абшывалі аксамітам, шоўкам і інш. У 16 ст. П. —зброя ландскнехтаў, У 17 — целаахоўнікаў пры манархах, у т.л. ў Рэчы Паспалітай. Пад назвай эспатон быў на ўзбраенні рас. арміі да пач. 19 ст.
    Пратазан з выявай гербаў Рэчы Паспалітай. Каля 1700.
    ПРАТАСЕВІЧ 23
    ПРАТАЗАНАЎ Якаў Аляксандравіч (4.2.1881, Масква — 8.8.1945), расійскі кінарэжысёр; адзін з заснавальнікаў рас. кінематаграфіі. Засл. дз. маст. Расіі (1935). Засл. дз. маст. Узбекістана (1943). У кіно з 1907, першы фільм — «Бахчысарайскі фантан» (1909). Да 1918 паставіў каля 80 фільмаў, у т.л. «Вайна і мір» (з У.Р.Гардзіным; паводле Л.Талстога), «Д’яблы» (паводле Ф.Дастаеўскага; абодва 1915), «Пікавая дама» (1916; паводле А.Пушкіна) і «Айцец Сергій» (1918; паводле Л.Талстога). 3 1920 працаваў у Парыжы і Берліне. 3 1923 у Расіі. Зняў фільмы: «Аэліта» (1924; паводле А.Талстога), камедыі «Закройшчык з Таржка» (1925), «Працэс аб трох мільёнах» (1926), «Дон Дыега і Пелагея» (1928), «Свята святога Іоргена» (1930), «Насрэдзін у Бухары» (1943). Сярод інш. фільмаў: «Сорак першы» (1927; паводле Б.Лаўранёва), «Белы арол» (1928; паводле апавяд. Л.Андрэева «Губернатар»), «Беспасажніца» (1937; паводле А.Астроўскага), «Салават Юлаеў» (1941), фільмпамфлет «Марыянеткі» (1934) і інш. Яго творчасць вызначалася высокім прафес. майстэрствам, увагай да мастацтва акцёра, увасабленнем лепшых традыцый рус. тэатра і лры ў кіно.
    Літ.: Арлазоров М.С. Протазанов. М., 1973. Л.В.Калепда.
    ПРАТАЗОРКА (ад прата... + зорка), умоўная назва цела, з якога фарміруейца зорка. Уяўляе сабой адасобленую з газапылавога воблака ў выніку яго гравітацыйнай няўстойлівасці шчыльную кандэнсацыю рэчыва, дзе яшчэ не дасягнуты тры, неабходныя для пачатку тэрмаядзерных рэакцый — асн. крыніцы энергіі зорак. Пры далейшым сцісканні (на працягу каля 20 млн. гадоў) рэчыва П. разаграваецца і тра ў яго нетрах узрастае да 10 млн. К і больш. Гэта стварае ўмовы для працякання рэакцый тэрмаядз. сінтэзу, пасля чаго сцісканне П. спыняецца — утвараецца зорка.
    ПРАТАКбКАВЫЯ ВбДАРАСЦІ, гл. ў арт. Зяяёныя водарасці.
    ПРАТАКОЛ (ад грэч. protokollon першы аркуш), 1) дакумент, складзены паводле пэўнай формы, які змяшчае запіс выступленняў удзельнікаў сходу, нарады, пасяджэння і прынятыя імі рашэнні. 2) Працэсуальны дакумент, у якім у пісьмовай форме фіксуюцца ход і вынікі працэсуальных дзеянняў, што ажыццяўляюцца следчым, асобай, якая вядзе дазнанне пры расследаванні крымін. спраў, і судом пры разборы крымін. і цывільных спраў, а таксама арбітражным або гасп. судом пры разборы спраў, аднесеных да іх кампетэнцыі. 3) Акт, складзены службовай асобай, які ўтрымлівае апісанне выкананых ёю дзеянняў і ўстаноўленых фактаў. 4) Рашэнне міжнар. канферэнцыі, якое мае сілу міжнар. дагавора. 5) Дыпламат. П. — сукупнасць правілаў, якія рэгулююць парадак выканання розных дыпламат. актаў.
    ПРАТАКТЬІНІЙ (лац. Protactinium), Ра, радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 91, ат. м. 231,0359, адносіцца да актыноідаў. Вядома 20 ізатопаў з масавымі лікамі 216—218, 222— 238; найб. устойлівы 231 Ра (перыяд паўраспаду 3,28104 гадоў) уваходзіць у радыеактыўны рад урану. У зямной кары Ю_|0% па масе. Адкрыты ў 1917 О.Ганам і Л.Майтнер і незалежна ад іх — Ф.Содзі і Дж Кранстанам. Назва ад грэч. proton — першы і актыній (пры араспадзе 231Ра утвараецца актыній227).
    Светлашэры метал, tnl1572 °C, шчыльн. 15370 кг/м3. Вылучаюць з'прыроднай сыравіны (ва уранавых рудах на 1 частку урану прыпадае  3 10'7 частак П.). Выкарыстоўваюць 231 Ра як зыходны нуклід для атрымання урану2 3 2 , 233Ра ( 7 выпрамяняльнік) у навук. доследах.
    ПРАТАЛІЙ, тое, што зарастак.
    ПРАТАЛІНІ (Pratolini) Васка (19.10.1913, г. Фларэнцыя, Італія — 12.1.1991), італьянскі пісьменнік; буйнейшы прадстаўнік неарэалізму ў італьян. лры. У 2ю сусв. вайну ўдзельнік руху Супраціўлення. Друкаваўся з 1938. У раманехроніцы «Аповесць пра бедных закаханых» (1947), аўтабіягр. цыкле «Вулійа Магадзіні» (1941), «Квартал» (1945), «Сямейная хроніка» (1947), трылогіі «Італьянская гісторыя» (1955—66) духоўнае станаўленне «героя з народа». Аўтар збкаў паэзіі «Горад майго трыццацігоддзя» (1967), «Каляндар 67 года» (1978), «Некалькі лістоў да Наташы» (1985). Яго творы адметныя спалучэннем лірычнага дакументалізму з маст. вымыслам.
    Тв.: Рус. пер. — Повесть о бедных влюбленных. М.. 1956; Вна де Магадзннн; Семейная хроннка. М., 1958; Метелло. М., 1958; Квартал. М., 1963; Постоянство разума. М., 1966.
    Літ:. Потапова З.М. Неореалнзм в нтальянской лнтературе. М., 1961.
    ПРАТАМІНЫ, нізкамалекулярныя бялкі, якія вылучаюць са спермы рыб і птушак. Маюць у сабе астаткі шчолачных амінакіслот, напр., аргініну да 70—80%. Лёгка ўтвараюць солі з рознымі ктамі; хларыды, нітраты і сульфаты П. растваральныя ў вадзе. Больш вывучаны ў сперме рыб, дзе складаюць фракцыю асн. бялку. Напр., П. са спермы селядца наз. клупеінам, ласося — сальмінам, карпа — цыпрынінам. Комплекс П. з інсулінам выкарыстоўваецца ў медыцыне.
    ПРАТАНЕМА (ад прата... + грэч. пёта нітка), прадростак, мікраскапічнае ніткаватае або пласціністае ўтварэнне ў водарасцей і мохападобных. Утвараецца са споры або ў выніку рэгенерацыі клетак гаметафіту ці спарафіту. Дае пачатак аднаму або некалькім макраскапічным слаявінам.
    ПРАТАПЛАЗМА (ад прата... + плазма), змесціва жывой клеткі — яе цытаплазма і ядро. З’яўляецца мнагафазным калоідам, дзе дысперснае асяроддзе — вада, а асн. дысперсная фаза — бялкі і ліпіды. У жывёл, раслін. мікробных кле
    так і аднаклетачных арганізмаў фіз. ўласцівасці, хім. састаў, структурнамарфал. асаблівасці П. маюць шмат агульнага, што служыць адным з доказаў адзінства жывой прыроды. Часам тэрмінам «П.» няправільна наз. пазаядзерную ч. клеткі — цытаплазму.
    ПРАТАПЛАСТ (ад прата + грэч. plastos вылеплены, утвораны), у р а с л і н — поўнасцю пазбаўленая клетачнай сценкі клетка, якая мае клетачную мембрану, што абмяжоўвае цытаплазму, ядро і інш. арганоіды. У клетачнай інжынерыі П. атрымліваюць штучна для кланіравання і рэгенерацыі з іх цэлых раслін (зліццё П., якія належаць розным відам). У мікраарганізм а ў П. ўтвараюцца ў выніку мутацый, аўталітычных працэсаў, уздзеяння некат. антыбіётыкаў і інш. агентаў. У форме П. існуюць мікаплазмы і Lформы бактэрый.
    ПРАТАПбПАЎ Алег Георгіевіч (н. 3.10.1938, Краснаярскі край, Расія), бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Канд. тэхн. н. (1986). Скончыў Томскі унт (1960). 3 1973 у Мінскім НДІ сродкаў аўтаматызацыі. 3 1978 у Інце тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па апрацоўцы відарысаў, лічбавых картаграфічных сістэмах. Распрацаваў метады, алгарытмы, сродкі стварэння і кантролю лічбавых карт мясцовасці і аўтаматызаваных комплексаў для іх вытвсці; адаптыўныя метады павышэння імавернасці перадачы тэлекодавай інфармацыі па каналах сувязі. Дзярж. прэмія СССР 1985.
    М.П.Савік.
    ПРАТАСАЎ Мікалай Іванавіч (н. 25.6.1933, с. Пералазы Краснагорскага рна Бранскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне земляробства і аховы раслін. Др с.г. н., праф. (1987). Скончыў БСГА (1957). 3 1964 працуе ў ёй (з 1973 заг. кафедры). Навук. працы па ахове с.г. раслін ад шкоднікаў і хвароб, мерах барацьбы з пустазеллем, аграбіял. асновах выкарыстання фунгіцыдаў і гербіцыдаў у інтэнсіўным земляробстве, севазваротах.
    Тв.: Гербнцмды в мнтенсмвном земледелмм. Мн., 1988; Агробноэкологнческне основы прнменення фунгнцндов в ннтенснвном земледелмн. Мн., 1992.
    ПРАТАСЕВІЧ (ПратасевічШушкоўскі) Валяр’ян (каля 1509, б. маёнтак Шушкова каля в. Крайск Лагойскага рна Мінскай вобл. — 31.12.1579), дзяржаўны і рэліг. каталіцкі дзеяч ВКЛ. У 1532—44 пісар велікакняжацкай канцылярыі, з 1533 адначасова на духоўных пасадах. 3 1544 пісар ВКЛ і сакратар вял. кн. Жыгімонта II Аўгуста. У 1549 прызначаны біскупам луцкім (пасвячоны ў 1554). 3 1555 біскуп віленскі (афіцыйна з 1556). Супрацьстаяў • націску Рэфармацыі ў час яе найб. ўздыму, але ў барацьбе з пратэстантамі не
    24	ПРАТАСЕНЯ
    выкарыстоўваў гвалтоўных сродкаў. Паставіў свой подпіс пад Віленскім прывілеем 1563. Быў прыхільнікам аб’яднання ВКЛ з Польшчай на прынцыпах федэрацыі, а не інкарпарацыі. Люблінскую унію 1569 ад імя П. падпісаў яго прадстаўнік А.Р.Мялескі. Адзін з іншыятараў адкрыцця ў 1570 Віленскага езуіцкага калегіума (пазней Віленская акадэмія, Віленскі універсітэт).
    ПРАТАСЁНЯ Віктар Сазонавіч ( 14.8.1925, в. Пагост Салігорскага рна Мінскай вобл. — 3.6.2001), бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1959). У 1960— 69 гал. рэдактар маст.экспертнай калегіі Мінва культуры Беларусі, у 1973—77 старшыня праўлення Бел. саюза мастакоў і сакратар Саюза мастакоў СССР. Сярод твораў галерэя партрэтаў вядомых людзей Беларусі: Герояў Сац. Працы М.К.Макарэвіч (1960), А.М.Громава (1980), Герояў Сав. Саюза В.З.Харужай (1965), М.П.Шмырова (1978), Р.Н.Мачульскага (1979), М.А.Кедышкі (1984), В.А.Тумара (1985), доктара мед. навук Л.С.Вялічкі (1983), нар. мастакоў Беларусі С.І.Селіханава (1982), П.В.Масленікава (1988), Я.А.Зайцава (1994), В.А.Грамыкі (1995); групавы партрэт «Ветэраны» (1985), серыя з 39 партрэтаў «Знатныя людзі Рагачоўскага раёна» (1992), «Памяць сэрца. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны С.А.Кунцэвіч» (2000). Аўтар тэматычных кампазіцый «Віхуры
    3 1958 працаваў у Дзярж. кце па тэлебачанні і радыёвяшчанні, у выдвах «Ураджай», «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у 1985—2000 у час. «Работніца і сялянка». Творы вылучаюцца дакладнасцю малюнка, тонкім пачуццём колеру, змясто