Беларуская энцыклапедыя Т. 13
Памер: 576с.
Мінск 2001
одамі (гл. Дыястэрэамеры), геаметрычную ізамерыю, уласцівую злучэнням з падвойнымі сувязямі і малымі цыкламі.
ПРАСТбРАВАЯ ІНВЎРСІЯ, змена знакаў прасторавых каардынат часціц на процілеглыя: х> х, у> у, z> Z Фіз. сэнс пераўтварэння П і. звязаны з тым, што працэсы прыроды. абумоўленыя моцнымі і эл.магн. ўзаемадзеяннямі, не змяняюцца пры П.і. —для ўсякага такога працэсу ў прыродзе ажыццяўляецца і працякае з той жа імавернасцю «люстрана адбіты» працэс і квантавамех. апісанне яго вядзе да існавання прасторавай цотнасці, якая захоўваецца пры моцных і эл.магн. узаемадзеяннях. У слабых узаемадзеяннях такая сіметрыя адсутнічае (прасторавая цотнасць не захоўваецца).
ПРАСТбРАВАЯ КРЫВАЯ, лінія, пункты якой не ляжаць у адной плоскасці. У дэкартавых каардынатах задаецца як перасячэнне 2 паверхняў F (х, у, z) = 0 і Ф (х, у, z) = 0 або ў параметрычнай форме: х = х(/), У = А0> Z = z(t).
ПРАСТбРАВАЯ СІСТЭМА ў будаўнічай механіцы, сістэма нясучай канструкцыі (або яе разліковая схема), якая характарызуецца прасторавым размеркаваннем мех. намаганняў у яе элементах. Падзяляюцца на масіўныя (напр:, падмуркі, плаціны, станіны машын); танкасценныя (у выглядзе пласйін і абалонак); стрыжнёвыя (вежы. мачты, фермы мастоў, апоры ЛЭП і інш.); прасторавыя каркасы (складаюцца з калон і рыгеляў, звязаных у рамныя злучэнні). П.с. геаметрычна нязменныя, што забяспечвае іх эфектыўнасць (эканамічнасць), аднак іх будва патрабуе складаных разлікаў. Гл. таксама Камбінаваная сістэма, Плоская сістэма.
ПРАСТбРАВЫ ЗАРАД, а б’ё м н ы з а р а д, зарад электрычны, размеркаваны па некаторым аб’ёме. Узнікае пры розных канцэнтрацыях дадатных і адмоўных носьбітаў зараду ў прасторы (напр., электронаў і іонаў у плазме\ Назіраецца паблізу ад электродаў пры пра
ходжанні эл. току праз электраліт ці газ, на мяжы 2 паўправаднікоў з рознымі тыпамі праводнасці, у вакууме пры электроннай эмісіі і інш. П.з. вызначае прасторавае размеркаванне патэнцыялу і напружанасці электрычнага поля.
ПРАСТбРАВЫ МЕХАНІЗМ, механізм, у якім звёны выконваюць прасторавыя рухі ці рухі ў розных плоскасцях (напр., чарвячная перадача, шарнірная муфта). ПРАСТбРАВЫЯ МАСТАЦТВЫ. гл Пластычныя мастацтвы.
ПРАСТРбЛ, тое, што люмбага.
ПРАСТЫР, ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Пінскім рне Брэсцкай вобл. Засн. ў 1994 у мэтах захавання эталоннага ўчастка прыродных балотналугавых угоддзяў з рэдкімі відамі жывёл і раслін. Пл. 3440 га. Размешчаны ў міжрэччы Прыпяці і Прастыры (на мяжы з Украінай). Плоская поймавая тэраса з узвышэннем 0,5—1,5 м над урэзам рэк насычана старыцамі, пратокамі, эолавымі наносамі, моцна забалочаная. Пераважаюць балотналугавыя ўчасткі з травяністай расліннасцю (адзіны лясны ўчастак чорнаалешніку крапіўнага). Па ўсёй пойме адзіночныя дрэвы вольхі, вербаў белай, ломкай і пяцітычынкавай, месцамі зараснікі з вербаў трохтычынкавай і попельнай. У раслінным покрыве 307 відаў, у т.л. сальвінія плывучая і гарлачык белы занесены ў Чырв. кнігу. Шмат лек., харч., меданосных і інш. гасп.каштоўных раслін. У фауне — лось, норка еўрапейская, тхор чорны, ласка, выдра, ліс, палёўка вадзяная, бабёр, андатра; у арнітафауне 74 віды, у т.л. бугай і кулон вялікія, бусел чорны, крачка малая, няясыць барадатая, пустальга звычайная, журавель шэры занесены ў Чырв. кнігу. П.І.Лабанок. ПРАСТЫТЎЦЫЯ (ад лац. prostitutio апаганенне, ганьбаванне), продаж свайго цела з мэтай атрымання ўзнагароджання, матэрыяльных выгод. Узнікла як сац. з’ява яшчэ ў ант. грамадстве. У некат. сучасных краінах забаронена, у шэрагу краін — легалізавана. Бел. заканадаўствам за П. ўстаноўлена адм. ад
казнасць за ўцягненне ў П. непаўналетніх, за арганізацыю і ўгрыманне прытонаў для заняцця П. або зводніцтва і сутэнёрства з карыслівымі мэтамі — крымін. адказнасць.
ПРАСТЭТЬІЧНАЯ ГРЎПА, небялковы кампанент складаных бялкоў (пратэідаў), у т.л. некат. ферментаў (напр., флавінавых). Трывала звязана з бялком і стабілізуе яго структуру. П.г. розных пратэідаў маюць розную хім. прыроду.
ПРАСЦЁЙШЫЯ (Protozoa), падцарства аднаклетачных жывёл групы эўкарыёт. Разглядаюцца як зыходны этап у эвалюцыі шматклетачных жывёл. 5 (па інш. класіфікацыях да 9) тыпаў; саркамастыгафоры (Sarcomastigophora), апікомплексы (Apicomplexa), міксаспарыдыі, мікраспарыдыі, інфузорыі. Больш за 40 (70) тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у марскіх і прэсных водах, у глебе, многія — паразіты, узбуджальнікі хвароб чалавека і жывёл. Некат. паразіт. П. выкарыстоўваюцца для барацьбы з насякомымі—шкоднікамі с.г. і лясных раслін. Амёбы, інфузорыі і інш. шырока выкарыстоўваюцца ў біяфіз., генет., цыталагічных і інш. даследаваннях. П. — важная састаўная ч. кругавароту рэчываў у біясферы, удзельнічаюць у ачыстцы забруджаных вод, фарміраванні донных адкладаў. На Беларусі найб. трапляюцца жгуцікавыя, саркодавыя, інфузорыі, мікраспарыдыі, міксаспарыдыі, сярод выкапнёвых — прамянёвікі і фарамініферы.
Памеры пераважна мікраскапічныя (0,002— 0,15 мм), у некат. буйнейшыя (да 2 см). Адасобленыя або каланіяльныя арганізмы. Форма зменлівая (амёбы), шарападобная (прамянёвікі), прадаўгаватая (інфузорыі). Вонкавы слой цытаплазмы ўтварае пелікулу, у караняножак — ракавіна. Маюць адно або некалькі ядраў аднолькавай (апаліны) або рознай (большасць інфузорый) будовы. У цытаплазме размешчаны скарачальныя, стрававальныя, выдзяляльныя вакуолі, фібрылярныя ўтварэнні і інш. арганелы, якія выконваюць пэўныя функцыі. Рухаюцца з дапамогай псеўдаподый, жгуцікаў, раснічак. Здольныя да фотасінтэзу або жывяцца гатовымі арган. рэчывамі, мно
Прасцейшыя: 1 —спірастома звычайная; 2 — трубач блакітны; 3 — дылептус гусепадобны; 4 — афрыясколекс хвастаты; 5 — эўплотас звычайны; 6 — апаліна жабіная; 7 — дыдыні насаты.
22
ПРАСЦЯК
гія — драпежнікі. Размнажэнне бясполае (дзяленне, пачкаванне) або палавое {кан’югацыя, капуляцыя). Многія П. пры чаргаванні форм размнажэння маюць складаныя жыццёвыя цыклы (асабліва спаравікі). У неспрыяльных умовах утвараюць цысты. З’яўляюцца кормам для заабентасу, зоапланктону, малявак рыб і інш. Вывучае П. — протазаалогія. Гл. таксама Пратысталогія.
Літ:. С е р а в н н Л.Н. Простейшне,.: Что это такое? М., Л., 1984; Жнзнь жнвотных. Т. 1. 2 нзд. М., 1987; Хадорн Э., В м н е р Р. Обшая зоологня: Пер. с нем. М., 1989.
A. С. Шалапёнак.
«ПРАСЦЙК», бел. нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. У кампазіцыйнай аснове танца 2 рады выканаўцаў мяшанага складу адзін супраць аднаго сыходзяцца да сярэдзіны танц. пляцоўкі, потым вяртаюцца на месца, выконваючы двайны прытуп з падскокамі на абедзвюх нагах папераменна, у заключэнні фігуры — двайны прытуп без падскокаў. Выконваецца пад гармонік ці інш. муз. інструмент і калект. выкананне прыпевак удзельнікамі абодвух радоў папераменна. Часам выконваецца варыянт асн. фігуры: адзін рад танцуе на месцы, 2і на яго наступае, потым вяртаецца на месца, і наадварот. Пашыраны на Брэстчыне, Гомельшчыне. Існуе сцэнічны варыянт танца. В.З.Спвін. ПРАСЙНІК (Milium), род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 6—7 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — П. разгалісты (М. effusum). Трапляецца ў лясах.
Адна і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце лінейнае. Кветкі дробныя, сабраныя ў
ПРАСЙНКА (Emberiza calandra, або Miliaria calandra), птушка сям. аўсянкавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Афрьшы. Жыве ў стэпах, на сухадольных лугах з хмызняковымі зараснікамі, палях, каля населеных пунктаў. У канцы лета вывадкі П. аб’ядноўваюцца ў чароды да 50 асобін і больш. На Беларусі рэдкі гнездавальны від. Занесена ў Чырв. кнігу.
Прасянка
Даўж. да 20 см, маса да 60 г. Апярэнне аднастайнашэрае, святлейшае на горле, грудзях і брушку, з бурымі падоўжанымі стракацінамі. Дзюба высокая, моцная. Корміцца пераважна насеннем раслін, парасткамі, часткова дробнымі беспазваночнымі. Нясе 4—6 яец двойчы за год. Э.Р.Самусенка.
ПРАТ (Pratt) Джэймс Бісет (22.6.1875, г. Элмайра, ЗША — 15.1.1944), амерыканскі філосаф, гісторык рэлігіі і педагог; адзін з заснавальнікаў крытычнага рэалізму. Канцэпцыі крытычнага рэалізму злучаў з ідэямі персаналізму і тэорыяй эмерджэнтнай эвалюцыі. Займаўся гісторыяй, псіхалогіяй і сацыялогіяй рэлігіі. Разглядаў рэліг. вераванні як гіст. ўтварэнні, але лічыў, што рэлігія, як неадольнае імкненне чалавека спасцігнуць «найвышэйшую рэальнасць» і выразіць сваю эмацыянальную ацэнку яе, вечная. Адзін з аўтараў зб. «Нарысы крытычнага рэалізму» (1920), аўтар прац «Матэрыя і дух» (1922), «Персаналістычны рэалізм» (1937), «Натуралізм» (1939) і інш.
ПРАТА..., прота... (ад грэч. protos першы), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) першапачатковы, першасны, напр., пратадэрма, пратаплазма, протарэнесанс; 2) старшынство ў царкоўным чыне, напр., протадыякан, протапрэсвітэр.
ПРАТА (Prato), горад у Цэнтр. Італіі, у правінцыі Фларэнцыя, у вобл. Таскана. Каля 180 тыс. ж. (2000). У эканам. адносінах цесна звязаны з г. Фларэнцыя. Цэнтр тэкст. прамсці (з 13 ст., шарсцяныя тканіны, дыванаткацтва). Развіты тэкст. машынабудаванне, хім., гарбарная, швейная, харч. прамсць. Маст. галерэя. Арх. помнікі 12—15 ст.
ПРАТАГбР (Protagoras) з А б д э р ы (480—410 да н.э.), старажытнагрэчаскі філосаф. Адзін з першых прафес. педа
гогаў рыторыкі і эрыстыкі (майстэрства спрэчкі), адзін з заснавальнікаў школы сафістаў. Падарожнічаў па Грэцыі, арганізоўваў публічныя дыспуты. Быў у дружалюбных адносінах з Перыклам і Эўрыпідам. Аўтар законаў для г. Фурыі (падрыхтаваў праект новай канстытуцыі), больш заЮ твораў, у т.л. «Аб існым». «Аб навуках», «Аб дзяржаве», «Майстэрства спрэчкі», «Ісціна», «Супярэчнасці». За кн. «Аб багах» быў прыгавораны да смяротнага пакарання, але памілаваны і выгнаны з Афін. П. — адзін з заснавальнікаў рэмтывізму. Яго гнасеалагічны рэлятывізм базіраваў на анталагічным рэлятывізме — прынцыпе абсалютнай зменлівасці матэрыі, пераходзе ўсяго існуючага ў супрацьлеглае сабе. Гэтым і сваім скептыцызмам ён расхістваў дагматызм як тып мыслення. П. зрабіў вывад аб тым, што ісціна цалкам залежыць ад суб’екта («мера ўсіх рэчаў — чалавек: існых — у іх быцці і няісных — у іх небыцці»),
Тв.: Рус. пер. — у